- •ЗМЕСТ
- •ПРАДМОВА
- •СПІС СКАРАЧЭННЯЎ
- •1. ПРАГРАМА ДЫСЦЫПЛІНЫ
- •Тэма 1. Асноўныя звесткі пра друкарскія формы
- •Тэма 2. Фотаформы
- •Тэма 3. Фізіка-хімічныя асновы капіравальнага працэсу
- •Тэма 4. Выраб формаў плоскага афсетнага друку на афсетных пласцінах
- •Тэма 5. Выраб афсетных формаў з арыгінал-макетаў і для друку без увільгатнення
- •Тэма 6. Выраб формаў высокага, глыбокага і флексадруку
- •Тэма 7. Лічбавыя тэхналогіі вырабу афсетных формаў
- •Тэма 8. Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў глыбокага і флексадруку
- •3. КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
- •4. МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ ДА ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ
- •4.1. Афармленне задання на кантрольную работу
- •4.2. Складанне тэхнічнай характарыстыкі выдання
- •ЛІТАРАТУРА
Установа адукацыі «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ
ЎНІВЕРСІТЭТ»
Кафедра паліграфічных вытворчасцей
ТЭХНАЛОГІЯ ФОРМНЫХ ПРАЦЭСАЎ
Праграма, метадычныя ўказанні і кантрольныя заданні
для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 02 01 «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» завочнай формы навучання
Мінск 2012
УДК 655.2/.3(073)
ББК 37.8.я73
Т97
Разгледжаны і рэкамендаваны рэдакцыйна-выдавецкай радай універсітэта.
Укладальнік
М. К. Якаўлеў
Рэцэнзент кандыдат тэхнічных навук,
дацэнт кафедры паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі БДТУ
В. С. Юдзянкоў
Па тэматычным плане выданняў вучэбна-метадычнай літаратуры ўніверсітэта на 2012 год. Паз. 197.
Для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 02 01 «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» завочнай формы навучання.
©УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2012
ЗМЕСТ |
|
Прадмова .................................................................................................... |
4 |
Спіс скарачэнняў ....................................................................................... |
6 |
1. Праграма дысцыпліны .......................................................................... |
7 |
2. Метадычныя рэкамендацыі да вывучэння раздзелаў дысцыпліны ... |
10 |
Раздзел I. Тэарэтычныя асновы формных працэсаў .............................. |
10 |
Тэма 1. Асноўныя звесткі пра друкарскія формы ............................. |
10 |
Тэма 2. Фотаформы ............................................................................. |
11 |
Тэма 3. Фізіка-хімічныя асновы капіравальнага працэсу ................. |
13 |
Раздзел II. Аналагавыя тэхналогіі вырабу друкарскіх формаў ............ |
15 |
Тэма 4. Выраб формаў плоскага афсетнага друку на афсетных |
|
пласцінах ................................................................................ |
15 |
Тэма 5. Выраб афсетных формаў з арыгінал-макетаў і для друку |
|
без увільгатнення .................................................................. |
17 |
Тэма 6. Выраб формаў высокага, глыбокага і флексадруку ............. |
18 |
Раздзел III. Лічбавыя тэхналогіі вырабу друкарскіх формаў ............... |
19 |
Тэма 7. Лічбавыя тэхналогіі вырабу афсетных формаў ................... |
19 |
Тэма 8. Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў глыбокага і флекса- |
|
друку ....................................................................................... |
20 |
3. Кантрольныя пытанні па дысцыпліне ................................................. |
22 |
4. Метадычныя ўказанні да выканання кантрольнай работы ................ |
26 |
4.1. Афармленне задання на кантрольную работу ................................ |
26 |
4.2. Складанне тэхнічнай характарыстыкі выдання .............................. |
26 |
4.3. Разлік аб’ёму работ па вырабе фотаформаў, мантажных і дру- |
|
карскіх формаў .................................................................................. |
29 |
4.4. Падрыхтоўка эскізаў планаў-мантажоў для элементаў кніжнага |
|
выдання ............................................................................................. |
33 |
Літаратура .................................................................................................. |
36 |
Дадатак 1. Бланк задання на кантрольную работу ................................. |
38 |
Дадатак 2. Узор запаўнення бланка задання ........................................... |
39 |
4
ПРАДМОВА
Мэтай вывучэння дысцыпліны служыць прафесійная падрыхтоўка інжынераў-тэхнолагаў паліграфічнай вытворчасці ў галіне вырабу формаў асноўных і спецыяльных відаў і спосабаў друку.
Задачы дысцыпліны — вывучэнне тэарэтычных звестак і заканамернасцей формных працэсаў паліграфічнай вытворчасці, тэхналагічных схем, абсталявання і матэрыялаў, патрабаванняў і спосабаў кантролю якасці, правіл тэхнікі бяспекі і цэхавых умоў пры вырабе формаў асноўных і спецыяльных відаў і спосабаў друку.
Увыніку вывучэння дысцыпліны студэнт абавязаны ведаць:
–асноўныя тыпы і разнавіднасці друкарскіх формаў;
–асноўныя тыпы формных пласцін і іх тэхнічныя паказчыкі;
–фізіка-хімічныя асновы капіравальнага працэсу;
–тэхналагічныя схемы вырабу друкарскіх формаў асноўных відаў
іспосабаў друку на аснове аналагавых і лічбавых працэсаў;
–будову, асноўныя тэхнічныя паказчыкі і тэхналагічныя схемы выкарыстання сучаснага формнага абсталявання;
–тэхнічныя патрабаванні і метады кантролю друкарскіх формаў;
–галіновыя стандарты, тэхнічныя ўмовы і тэхналагічныя інструкцыі па формных працэсах;
–праблемы і перспектывы развіцця формных працэсаў паліграфічнай вытворчасці;
–тэрміны і азначэнні, прынятыя ў тэхналогіі формных працэсаў;
–методыку тэхналагічных разлікаў формных працэсаў.
Тэхналогія формных працэсаў цесна звязаная з многімі спецыяльнымі дысцыплінамі, што складаюць фундамент тэарэтычнай і спецыяльнай падрыхтоўкі спецыяліста паліграфічнай вытворчасці: тэорыяй працэсаў рэпратэхнічнай рэгістрацыі, тэорыяй колеру і колераўзнаўлення, тэхналогіяй апрацоўкі выяўленчай інфармацыі і інш. Для глыбокага разумення формных працэсаў студэнту трэба ведаць асновы папярэдне засвоеных дысцыплін.
5
Метадычныя ўказанні маюць на мэце аказанне дапамогі студэнтамзавочнікам у самастойным вывучэнні дысцыпліны і выкананні кантрольнай работы.
Структура дысцыпліны адпавядае традыцыйнай будове вучэбнага матэрыялу паводле раздзелаў і тэм. Яны служаць адносна самастойнымі дыдактычнымі адзінкамі зместу навучання.
Структура метадычных указанняў уключае праграму дысцыпліны, метадычныя рэкамендацыі да вывучэння асноўных раздзелаў вучэбнага матэрыялу, кантрольныя пытанні па курсе і метадычныя ўказанні да выканання кантрольнай работы.
Заданне на кантрольную работу афармляецца на спецыяльным бланку і падпісваецца выкладчыкам.
Кантрольная работа выконваецца ў школьным сшытку і павінна змяшчаць пісьмовыя адказы на ўсе пункты задання. Афармляць яе трэба акуратна, пакідаючы па краях тэксту палі. У канцы тэксту кантрольнай работы неабходна прывесці спіс выкарыстанай літаратуры са спасылкамі на нумары старонак.
Кантрольная работа высылаецца ва ўніверсітэт на праверку ў тэрмін, пазначаны навучальным планам.
Калі кантрольная работа не залічана, неабходна ўважліва азнаёміцца з заўвагамі рэцэнзента і, выправіўшы памылкі, улічыўшы заўвагі, адказаўшы на пастаўленыя пытанні, выслаць работу паўторна. Выпраўленне памылак трэба рабіць у канцы сшытка, а не ў тэксце кантрольнай работы.
На экзаменацыйную сесію неабходна прыбыць, вывучыўшы самастойна ўвесь запланаваны матэрыял. Пасля атрымання заліку па дысцыпліне абароненую кантрольную работу трэба здаць выкладчыку.
6
СПІС СКАРАЧЭННЯЎ
АП — афсетная пласціна; АФ — афсетная форма; ВД — высокі друк; ГД — глыбокі друк;
ДЭ — друкарскія элементы (формы); ДФ — друкарская форма; ПЭ — прагальныя элементы (формы);
ІЧ — інфрачырвонае (выпраменьванне); КП — капіравальны пласт; МФ — мантажная форма; КР — капіравальная рама;
ОНХД — ортанафтахінондыязід; ПАД — плоскі афсетны друк; ПВС — полівінілавы спірт; ПД — плоскі друк;
ПСК — полісілаксанавы каўчук; УФ — ультрафіялетавае (выпраменьванне); ФВД — форма высокага друку; ФГД — форма глыбокага друку;
ФМС — фотамеханічны спосаб (вырабу формаў); ФНА — фотанаборны аўтамат; ФПК — фотапалімерная кампазіцыя; ФПП — фотапалімерная пласціна; ФПФ — фотапалімерная форма; ФФ — фотаформа; ХК — характарыстычная крывая;
ЭГА — электрагравіравальны аўтамат;
СtF, CtFilm — Сomputer-to-Film (камп’ютар – фотаформа);
СtP, CtPlate — Сomputer-to-Plate (камп’ютар – друкарская форма);
СtP, CtPress — Сomputer-to-Press (камп’ютар – друкарская машына);
DI — Direct Imaging (экспанаванне формнага матэрыялу ў друкарскай машыне);
LAMS — Laser Ablation Masking System (лазерная абляцыя маскавага пласта лічбавай фотапалімернай флексапласціны).