- •Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці ДакументаЛогія
- •2013 Рабочая праграма тлумачальная запiска
- •Змест дысцыпліны Частка I. Тэарэтыка- метадалагiчныя асновы дакументалогii Тэма 1.1. Дакумент як сiстэма
- •Тэма 1.2. Метады і спосабы дакументавання
- •Тэма 1.3. Класіфікацыя дакументаў
- •Тэма 1.4. Дакументалогiя як навуковая дысцыплiна
- •Частка 2. Прыкладная дакументалогiя Тэма 2.1. Выданне як дакумент
- •2.1.1. Неперыядычныя выданнi
- •2.1.2. Перыядычныя выданні
- •2.2.1. Патэнтныя дакументы
- •2.2.2. Тэхнiчныя нарматыўна-прававыя акты (тнпа)
- •2.2.3. Прамысловыя каталогі
- •Тэма 2.3. Неапублікаваныя дакументы
- •Тэма 2.4. Аўдыёвізуальныя дакументы
- •Тэма 2.5. Мікраформы
- •Тэма 2.6. Электронныя дакументы
- •Тэма 2.7. Нотныя дакументы. Выяўленчыя картаграфічныя дакументы
- •ДакументаЛогія
- •Метадычныя парады па вывучэнню тэм курса Тэма 1.1. Дакумент як сістэмны аб’ект Асноўныя пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма 1.2. Метады I спосабы дакументавання Асноўныя пытаннi:
- •Асноўная лiтаратура:
- •Дадатковая лiтаратура:
- •Тэма 1.3. Класіфікацыя дакументаў Асноўныя пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма 1.4. Сістэма інфармацыйна–дакументных камунікацый –
- •Тэма 1.5. Дакументалогія як навука Асноўныя пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма 2.1. Выданне як дакумент.
- •2.1.1. Неперыядычныя выданнi. Асноўныя пытаннi:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Асноўныя пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма 2.1.3. Перыядычныя выданні Асноўныя пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма 2.2. Нарматыўна-тэхнічныя і тэхнічныя дакументы Асноўныя пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма 2.3. Неапублікаваныя дакументы Асноўныя пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма 2.4. Дзелавыя дакументы Асноўныя пытаннi:
- •Асноўная лiтаратура:
- •Дадатковая лiтаратура:
- •Тэма 2.5. Аўдыёвізуальныя дакументы Асноўныя пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма 2.6—2.7. Мікраформы. Электронныя дакументы Асноўныя пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма 2.8. Нотныя дакументы. Выяўленчыя дакументы. Асноўныя пытаннi:
- •Асноўная лiтаратура:
- •Дадатковая лiтаратура:
- •Тэма 2.9. Картаграфічныя дакументы Асноўныя пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэматыка семінарскіх і практычных і заняткаў
- •Метадычныя парады
- •Дадатковая літаратура:
- •Пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •1 .Зиновьева, н.Б. Документоведение: учеб.-метод. Пособие / н.БЗиновьева. – м., 2003. – с. 75–83.
- •2. Кушнаренко, н.Н. Документоведение: учебник / н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – с. 19–41.
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма: Элементы выданняў
- •Пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Тэма. Класіфікацыя неперыядычных выданняў
- •Літаратура:
- •Тэма. Элементы кнігі
- •Літаратура:
- •Тэма. Аналіз структуры і зместу тнпа
- •Літаратура:
- •Тэма. Аналіз структуры і зместу розных відаў прамысловых каталогаў
- •Літаратура:
- •Тэма. Аналіз дакументальных крыніц інфармацыі
- •Літаратура:
- •Графік самастойнай работы студэнтаў па курсу “Дакументалогія”
- •Метадычныя парады да самастойнай працы над асобнымі тэмамі курса Тэма: Класіфікацыя дакументаў.
- •Літаратура:
- •Тэма: Выданні. Іх віды і характарыстыка
- •Літаратура
- •Літаратура:
- •Тэма: Перыядычныя выданні
- •Літаратура:
- •Тэма: Неапублікаваныя дакументы
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Метадычныя парады да выканання курсавой работы
- •Тэмы курсавых работ
- •Пытанні да экзамена па курсу “Дакументалогія” (для студэнтаў фiдк)
- •Метадычныя рэкамендацыі
- •Па выкананню кантрольнай работы
- •(Для студэнтаў фзн)
- •Тэма: Элементы выданняў
- •Прыклад аналiзу выданняў:
- •Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Дадаткi
- •Схемы аналізу неперыядычных выданняў
- •(Прыклад запаўнення таблiцы)
- •Віды выданняў па мэтавым прызначэннi і характары інфармацыі
- •Элементы выданняў
- •Класіфікацыя мікраформаў
- •Класіфікацыя неапублікаваных дакументаў
- •Класіфікацыя тэхнiчных нарматыўна-прававых актаў
- •Класіфікацыя пласцінак
- •Класіфікацыя прамысловых каталогаў
- •Пытанні для рубежнага кантролю
- •Рэйтынгавы рэгламент па курсу “Дакументалогія” для студэнтаў I курса фідк
- •Выкарыстанне тэхнічных сродкаў, аўдыёвiзуальных матэрыялаў:
- •Пытанні да заліку па курсу “Дакументалогія” (для студэнтаў фідк)
- •Пытанні да экзамена па курсу “Дакументалогія” (для студэнтаў фідк)
- •Лiтаратура
- •Тэставыя заданнi па курсу “ДакументаЛогія”
- •1. Дайце азначэнне дакументазнаўства:
- •4. Да аўдыевiзуальных дакументаў адносяцца:
Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці ДакументаЛогія
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, завочнага навучання
Кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый
Курс 1
Семестр I, II
Лекцыі 20/24 Экзамен II
(гадзін) (семестр)
Практычныя (семінарскія)
заняткі 14/18 Залік I
(гадзін) (семестр)
Аўдыторных гадзін па
вучэбнай дысцыпліне 34/48
(гадзін)
Усяго гадзін па
вучэбнай дысцыпліне 70/128 Форма атрымання
вышэйшай адукацыі дзённая, завочная
Склала Вера Аляксандраўна Касап, кандыдат педагагічных навук. дацэнт.
Вучэбна-метадычны комплекс складзены на аснове тыпавой вучэбнай праграмы “ТЭОРЫЯ ІНФАРМАЦЫІ І ДАКУМЕНТАЛОГІЯ. Раздзел 2 ДАКУМЕНТАЛОГІЯ (Мн., 2010)” 12.02.2010 № ТД-Е, 2011 тып.
Разгледжана і рэкамендована к зацвярджэнню кафедрай тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый
(пратакол № 3 ад 11.10.2013 г.)
Загадчык кафедры
__________В.А. Касап
Минск
2013 Рабочая праграма тлумачальная запiска
“Дакументалогiя” з’яўляецца раздзелам дысцыпліны “Тэорыя інфармацыі і дакументалогія” для студэнтаў па спецыяльнасцi 1-23 01 11 – Бібліятэказнаўства і бібліяграфія, яна ўваходзiць у абавязковы кампанент вучэбнага плана.
Мэта дысцыпліны – даць цэласнае ўяўленне аб сутнасці, функцыях, метадах, відавым складзе, структуры дакументаў, якія існуюць у сістэме дакументных камунікацый, пазнаёміць з заканадаўча-нарматыўнай базай існавання дакументаў у грамадстве, актуальнымі праблемамі дакументалогii і дакументных камунікацый, відавым складам дакументаў у бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, перспектывамі выкарыстання дакументаў.
Задача дысцыпліны – навучыць студэнтаў арыентавацца ў мностве дакументаў сістэмы інфармацыйна-дакументных камунікацый.
Студэнты павінны ведаць:
– тэрміналогію дакументалогіі, функцыі, уласцівасці і віды дакументаў,
– гісторыю ўзнікнення асобных груп дакументаў,
– спосабы і метады стварэння дакументаў;
умець:
– аналізаваць структуру розных дакументаў і ствараць іх класіфікацыю,
– вызначаць найбольш каштоўныя дакументы для пэўных груп карыстальнікаў,
– працаваць з даведачным апаратам дакументаў.
Праграма дысцыпліны складаецца з дзвюх частак: “Тэарэтыка-метадалагiчныя асновы дакументалогii” i “Прыкладная дакументалогiя”. У першай абагульнены навуковыя падыходы i погляды вучоных на гiсторыю, сучаснасць i перспектывы дакументалогii. Разглядаюцца прынцыпы, метады, канцэпцыi развiцця навукi, вызначаецца яе месца ў сiстэме навук. Дакумент разглядаецца як сiстэмны аб’ект у сукупнасцi яго прымет, уласцiвасцей i сувязей у дакументнай сферы. У другой частцы надаецца ўвага дакументам, якiя функцыянуюць у розных сiстэмах: бiблiятэчнай, выдавецкай, iнфармацыйнай дзейнасцi, журналiстыцы, справаводстве i iнш. Студэнты пазнаёмяцца з выданнямі, неапублікаванымі, аўдыёвізуальнымі, патэнтнымі, электроннымі дакументамі, а таксама з тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі, прамысловымі каталогамі, дакументамі справаводства і інш. У комплексе дзве часткі дапамогуць студэнтам пазнаёміцца з адным з галоўных аб’ектаў інфармацыйнай дзейнасці – дакументам. “Дакументалогiя” мае цесныя сувязi з дысцыплiнамi, якiя забяспечваюць падрыхтоўку спецыялiстаў, скiраваных на вызначэнне i выкарыстанне дакументаў у грамадстве, у прыватнасцi з “Фондазнаўствам”, “Iнфармацыйнымi рэсурсамi”, “Каталагiзацыяй дакументаў” i iнш.
Дысцыпліна “Дакументалогiя” вывучаецца на працягу аднаго семестра. Яна ўключае лекцыі, семінарскія, практычныя і лабараторныя заняткі. На 2013–2014 г.г. прадугледжана 128 гадзіны заняткаў, з якіх 24 – лекцыйныя, 13 – семінарскія, 12 – практычныя, 76 – самастойная работа па курсе.