- •Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў
- •Функцыі мастацкай літаратуры
- •Выданне мастацкай літаратуры ў гістарычным аспекце
- •Рэдактарскі аналіз мастацкага тэксту
- •Асаблівасці рэдагавання твораў розных жанраў
- •Рэдагаванне рамана
- •Рэдагаванне аповесці
- •Рэдагаванне апавядання
- •Асаблівасці рэдагавання драматычных твораў
- •Выданне твораў класичнай мастацкай литаратуры
- •Рэдактарская праца з ілюстрацыямі літаратурна-мастацкіх выданняў
- •Віды ілюстрацый і праца з імі
- •2) Па іх сувязі з мастацкімі асаблівасцямі літаратурнага тэксту:
- •Сінтаксіс мвы мастацкага стылю.
Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў
ЛК 1
07.09.12
ТЭМА 1. Уводзіны ў курс. Гісторыя выдання мастацкай літаратуры ў Беларусі і Расіі
-
Спецыфіка мастацкай літаратуры.
Асноўныя патрабавані пры рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўцы мастацкіх выданняў:
трэба ведаць тэорыю літаратуры, валодаць літаратурна-мастацкім густам, магчы-масць размаўляць з аўтарам на роўных, ведаць асновы тэксталогіі, ведаць гісторыю нацы-янальную і сусветную, мець уяўленне пра сацыялогію, грамадазнаўства, рэлігіязнаўства, культуралогію, мець звесткі по іншых галінах ведаў;
ведаць сутнасці і функцый выяўленчага мастацтва, прымяняць гэтыя веды у працэсе стварэння кнігі, веданне асноў тэатральнага і кінамастацтва, тэлебачання, у гэтай сувязі і выкарыстанне сродкаў іншых відаў мастацтва ў выдавецкай дзейнасці, уменне арыентавацца ў сучасных лічбавых інфарматыйных тэхналогіях;
мець навыкі супрацоўніцтва з літаратурнымі крытыкамі, літаратуразнаўцамі, бібліатэкарамі, мець навыкі сурацоўніцтва з чытачамі;
выкарыстанне рэкламных сродкаў у сферы дзейнасці і ўменне арфентавацца ва ўмовах рыначнай эканомікі.
Спецыфіка працы з мастацкай літаратурай.
Мастацкі вораз і яго спецыфіка. Кожны пісменнік у творы прадстаўляе сваю мастацкую мадэль быцця. Але гэтая мадэль фарміруецца па сваіх правілах. Асноўны будаўнічы матэрыял пісьменнікаў – вобраз. Цаглінка – слова. Асноўныя спецыфічныя рысы мастацкага вобраза: пачуццевая канкрэтнасць, бачнасуь, уяўленчасць; мастацкі вобраз шматпланавы, шматгранны, выклікае асацыятыўныя сувязі, адзін і той жа вобраз кожны чытач успрымае па-свойму. Залежыць ад: узроста, адукацыі, выхавання.
Мастацкі вобраз дае ўяўленні аб яго аўтары, чытач мае магчымасць адчуць асобу аўтара, яго талент, ідэю твора, аўтарскую задуму.
Мастацкі вобраз заўседы эмацыйны, ен выклікае пэўныя пачуцці, эмоцыі ў чытача. Эмоцыі выклікае пейзаж, а таксама паступкі, словы героя, слоўны вобраз як эстэтычная каштоўнасць. Тут працуе рытм, алітэрацыя, рыфма і іншае.
Усе ўласцівасці мастацкага вобраза выяўляюцца не асобна, а разам і адначасова. Гэта дазваляе весці гаворку пра яго цэласнасць і сінтэтычнасць. У мастацкім вобразе спалучаюцца катэгорыі агульнага і індывідуальнага.
Мастацкі вобраз залежыць ад канцэпцыі чалавека, якая уласцівая для той ці іншай эпохі. Так, у эпоху Адраджэння на першы план у літаратуры выходзяць тытанічныя страсці (жарсці), у перыяд Класіцызму – барацьба пачуцця і доўгу, у час Асветніцтва – рацыяналізм.
Мастацкі вобраз залежыць ад жанрава-родавых параметраў твора, ад творчай манеры пісменніка, ад задумы і ідэйна-мастацкай устаноўкі твора.
У мастацкім вобразе заўседы прысутнічаюць індывідуальны, сацыяльны, гістарычны, нацыянальны і агульначалавечы кампаненты, аўтарскія індывідуальныя кампаненты вобраза.
ЛК 2
14.09.12
ТЭМА 2. Крытэрыі ацэнкі мастацкага твора
Есць індывідуальныя, аўтарскія кампаненты вобраза:
-
Імя – імя горяў твора. Выбар імені мае ў шэрагу выпадкаў вельмі важнае значэнне. Гаваркое імя (говорящее имя) – Негодяев, Плюшкин, Гарлахвацкі, Зёлкін. Імя характарызуе героя, а можа і абыгрываць гукавую фактуру: Карабас-Барабас, Акакій Акакіевіч. Імя можа быць кантрастуючым (кантраст імені і прозвішча): Леў Мышкін.
-
Партрэт – яго дэталі, наяўнасць або атсутнасць дынамікі.
-
Біяграфія – як аснова твора для тлумачэння паводзін, учынкаў героя.
-
Мова героя – нават калі герой нічога не рпмаўляе (унутраны маналог).
-
Унутраны стан героя.
-
Пейзаж, інтэр’ер. Пры гэтым, калі гаворка не ідзе непасрэдна пра героя, не падаецца яго партрэт, унутраны стан, то паказ абстаноўкі – выдатная характарыстыка.
-
Дэталі: адзенне, пахі, колеры. Нішто ў творы не можу быць выпадковым.
Вобраз можа адштурхоўвацца ад прататыпа (прынцып творчасці Коласа). Прататып можа быць істотна зменены з дапамогай аўтарскага вымысла.