ДЗЕЕПРЫМЕТ
НІК
Час |
Спосаб |
Прыклады |
|
дзеепры |
формаўтварэння |
||
метніка |
Незалежны стан |
|
|
Цяперашн |
веруючы, |
||
Аснова дзеяслова цяперашняга |
|||
і |
часу незакончанага трывання |
дрыжачы, |
|
|
+ суфіксы -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) |
надыходзячы |
|
Прошлы |
Аснова інфінітыва непераходных |
пераспелы, |
|
|
дзеясловаў закончанага |
падсохшы. |
|
|
трывання |
прыехаўшы |
|
|
+ суфіксы -л-, -ш-, -ўш-. |
|
|
Цяперашн |
Залежны стан |
разглядаемы, |
|
Аснова дзеяслова цяперашняга |
|||
і |
часу пераходных дзеясловаў |
ганімы |
|
|
незакончанага трывання |
|
|
|
+ суфіксы -ом- (-ем-), -ім- (-ым-) |
|
|
Прошлы |
Аснова інфінітыва пераходных |
падпісаны, |
|
|
дзеясловаў закончанага |
вырашаны, |
|
|
трывання |
прынесены, |
|
|
+ суфіксы -н-, -ан-, -ен-, -т- |
узяты |
Ужыванне дзеепрыметнікаў
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу з суфіксамі -ш-, -ўш- ужываюцца пераважна ў пісьмовай мове.
Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш-, -ўш- у форме назоўнага склону мужчынскага роду адзіночнага ліку, аманімічныя з дзеепрыслоўямі, у літаратурнай мове амаль не ўжываюцца.
Ужыванне дзеепрыметнікаў
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу незалежнага стану з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) (узыходзячае сонца, хвалюючае віншаванне) не характэрны для сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Сустракаюцца адзінкавыя выпадкі іх ужывання ў навуковых і публіцыстычных стылях (дрыжачы гук, нержавеючая сталь, бастуючыя рабочыя, кіруючы орган).
Ужыванне дзеепрыметнікаў
Выкарыстанне дзеепрыметнікаў цяперашняга часу залежнага стану з суфіксамі -ем-, -ім- (даследуемы, вывучаемы, аналізуемы) і зваротных дзеепрыметнікаў лічыцца парушэннем літаратурнай мовы.
Пераклад дзеепрыметнікаў
Выкарыстоўваюцца наступныя сродкі пры перакладзе з рускай мовы на беларускую:
Даданыя часткі складаных сказаў:
Когда мы затворили за собой дверь, пахнул ветер и зашевелил бумагу, стопками лежавшую в углах.
Калі мы зачынілі за сабой дзверы, падзьмуў вецер і заварушыў паперу, якая стосамі ляжала ў кутках.
Пераклад дзеепрыметнікаў
Дзеепрыметнікі з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -т- :
Он оглянулся и в конце улицы увидел освещенный угол дома, где он только что жил минувшим и куда он не вернется больше никогда.
Ён азірнуўся і ў канцы вуліцы ўбачыў асветлены вугал дома, дзе ён толькі што жыў мінулым і куды ён не вернецца больш ніколі.
Пераклад дзеепрыметнікаў
Дзеепрыметнікі з суфіксам -л- :
Волга задумчиво текла в берегах, заросшая островами, кустами, покрытая мелями.
Волга задумліва цякла, не выходзячы з берагоў, зарослая астравамі, кустамі, пакрытая мелямі.
Пераклад дзеепрыметнікаў
Дзеепрыслоўі:
Великолепно владеющий музыкальными инструментами, он пленил всех.
Вельмі добра валодаючы музычным інструментам, ён зачараваў усіх.
Дзеясловы:
Благодарствую за угощение, но я не пьющий (М. Шолохов).
Дзякую за пачастунак, але я не п’ю.
Пераклад дзеепрыметнікаў
Прыметнікі:
Над заводом стояло огромное красное
колеблющееся зарево.
Над заводам стаяла вялізнае чырвонае
хісткае зарыва.
Назоўнікі:
Хотя он поздно лег, но встал рано, чтобы передать Вере о случившемся.
Хоць ён позна лёг, але ўстаў рана, каб расказаць Веры пра здарэнне.