Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Антычнасць.ppt
Скачиваний:
0
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
148.99 Кб
Скачать

Росквіт мастацтва красамоўства і рыторыкі

Філосаф і прамоўца Цыцэрон першым унёс у філасофію ідэю гуманізму.

Уэпоху элінізму чалавек перастае быць «безаблічным», прыпадобненым сваёй прыгажосцю халоднаму касмічнаму спакою і раўнавазе. Папулярная ў Рыме філасофска- паэтычная творчасць Лукрэцыя Кара цалкам цэнтраваная на асобе, на прыярытэце індывідуальнага пачатку. Ён быў эпікурэйцам, лічыў, што мэта філасофіі - паказаць чалавеку шлях да шчасця.

Рымскае мастацтва

Архітэктура і скульптура развіваліся на аснове традыцый грэкаў і этрускаў. Мастацтва этрускаў спалучае рэалізм і ўмоўнасць, міфалагічныя вобразы валодалі выразнасцю.

Рымскі скульптурны партрэт – дасягненне антычнага мастацтва – гэта суровая гісторыя Рымскай імперыі ў рэальных асобах з захаваннем грэчаскіх класічных формаў.

Гарадская архітэктура

Была вельмі спрошчанай, ўпарадкаванай, стэрэатыпнай.

Захоўвалі геаметрычна правільную планіроўку. Гарады абносілі сценамі і равамі, пракладвалі дарогі, узводзілі масты. Асноўныя патрабаванні да будынкаў (грамадзянскіх і культавых)

– трываласць, а самы папулярны матэрыял – бетон.

Вітрувій «10 кніг аб архітэктуры».

Рымская архітэктура

Уперыяд Імперыі істотна змяніў свой знешні выгляд Рым. Імператар Актавіян Аўгуст ганарыўся тым, што прыняў Рым цагляным, а пакідае мармуровым.

Будавалі храмы, базілікі, тэрмы. Шмат пабудавана грамадскіх будынкаў.

Культавыя будынкі: форум з храмам Марса Мсціўца, свяцілішча Апалона на Палаціне, храм Юпітэра Грамабоя на Капітоліі. Аўгуст працягнуў традыцыю будаўніцтва каменных і драўляных амфітэатраў. У стылі аўгустаўскага класіцызму пабудаваны ў I ст. н.э. у Німе так званы «Прамавугольны дом».

Рымская архітэктура

Уперыяд духоўнага заняпаду рымскай культуры імператары будуюць для сябе палацы, складаныя па форме, пампезныя(палац Нерона – т. зв. «Прахадны палац», згарэў у 64 г.)

На Марсавым полі ўзведзеныя гіганцкія тэрмы з раскошнымі зашклёнымі вокнамі. А на месцы «Залатога дома» Нерона, які быў разбураны ў 70-м г., збудаваны амфітэатр Флавіеў - Калізей, дзе праходзілі знакамітыя гладыятарскія баі.

Заняпад Рыма

Уканцы IV ст. н.э. хрысціянства стала пануючай рэлігіяй Рымскай імперыі.

У395 г. Рымская імперыя распалася на заходнюю Рымскую імперыю з цэнтрам у Рыме і на Візантыйскую імперыю (Усходнюю рымскую імперыю) з цэнтрам у Канстанцінопалі.

У476 г. заходняя Рымская імперыя спыніла сваё існаванне.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры