Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сярэднявечча.ppt
Скачиваний:
2
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
140.29 Кб
Скачать

Тыпы культуры

-Культура рэлігійна-царкоўная (дамінавала),

-Культура свецкая феадальная,

-Народная культура.

Адметныя рысы сярэднявечнай культуры:

-Светапоглядная ўстаноўка - теацэнтрызм;

-Адсутнасць індывідуальнасці асобы;

- Кананічнасць, поўнае падпарадкаванне твораў мастацтва хрысціянскай рэлігіі.

Рэлігійна-царкоўная культура

Храмы і манастыры доўгі час заставаліся асноўнымі творчымі і адукацыйнымі цэнтрамі.

Развіццё навуковай і філасофскай думкі ў асноўным абмяжоўвалася патрыстыкай, тэалогіяй, схаластыкай на аснове дагматычнага метаду мыслення – экзэгетыкі.

Знакамітыя мысляры сярэднявечнай Еўропы: Альберт Вялікі, Фама Аквінскі, Мікалай Кузанскі, Аўгусцін Блажэнны.

Рэлігійна-царкоўная культура

Галоўны від мастацтва - іканапіс як выразнік эстэтычных ідэалаў, боскага пачатку. Выяўленчае мастацтва прадстаўлена таксама роспісамі храмаў, мазаікай, вітражамі, мініяцюрамі.

Ідэальным тыпам чалавека лічыўся аскет, пустэльнік, які прысвяціў сябе пасту і малітве.

Свецкая феадальная культура

характарызуецца рыцарскім маральным кодэксам паводзінаў, феадальным укладам жыцця сярэднявечнага грамадства.

Урыцарскай культуры асноўнае значэнне мелі рытуалы (пасвячэнне ў рыцары, турніры, клятвы вернасці і служэння Прыгожай Даме і да т.п.), тэмы гераізму, патрыятызму, адданасці.

Народная культура Сярэднявечча

Рускі філосаф М.Бахцін стварыў канцэпцыю народнай культуры як культуры смехавой, карнавальнай.

Гэта антыпод афіцыйнай рэлігійна- царкоўнай культуры. Народнай культуры характэрна праява грубай матэрыяльнасці, цялеснасці, крытычнасці, але і дэмакратычнасць, рэалістычнае бачанне свету, адсутнасць адрозненняў паміж саслоўямі і людзьмі.

Сакральная і замкавая архітэктура

Склаліся два стылі:

-Раманскі,

-Гатычны.

Саборы будавалі па пэўных канонах. Яны мелі ў плане сімвалічную форму крыжа. У хрысціянскай традыцыі крыж сімвалізуе сусветнае дрэва, якое дасягае нябёсаў, а таксама гэта сімвал распяцця, пакутніцтва Хрыста.

Сакральная і замкавая архітэктура

Раманскі стыль (X-XII стст.) Характэрная суровасць і цяжкаважкасць храмаў і замкаў, «гарызантальнасць», прыземленасць. Ён увасабляе ўстойлівасць светапогляду чалавека.

Гатычны стыль (XIII-XV стст.) Больш позні выгляд архітэктурнага заходнееўрапейскага мастацтва. Ён «вертыкальны», саборы імкнуцца да неба. Стральчатыя аркі і вокны, ажурныя вежы.

Музыка

літургічныя спевы, грыгарыянскі харал. Падчас службы ў храме гучалі адначасова словы пропаведзі і музыка.

Практыкавалася літургічная драма, якую лічаць крыніцай адраджэння музычнага і тэатральнага мастацтва ў перыяд Рэнесансу. У народнай сярэднявечнай культуры папулярная была «смехавая» музыка, якая суправаджала карнавалы.

Літаратура

Літаратурныя жанры: жыціі святых, легенда, хроніка, хаджэнні, эпас (гераічны, народны, рыцарскі), раман (рыцарскі, антыфеадальны, куртуазны), быліна, паэзія вагантаў.

Большая частка твораў не мае аўтараў (ананімная), бо царква не заахвочвала «людскую ганарыстасць», творцам мог быць толькі бог.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры