- •§4.1. Дынаміка насельніцтва і яго полаўзроставая структура.
- •§ 4.2. Натуральны і механічны рух насельніцтва. Міграцыі.
- •§ 4.3. Склад насельніцтва.
- •§ 4.4. Працоўныя рэсурсы і іх ацэнка.
- •§ 4.5. Рассяленне. Тыпы паселішчаў.
- •Практычныя заданні.
- •Тэма 5. Агульная характарыстыка гаспадаркі.
- •§ 5.1. Фактары размяшчэння вытворчасці.
- •§ 5.2. Структура і спецыялізацыя гаспадаркі.
- •§ 5.3. Сучасная структура гаспадаркі.
- •Тэма 6. Геаграфія вытворчай сферы.
- •§ 6.1. Паліўная прамысловасць.
- •§ 6.2. Электраэнергетыка.
- •§ 6.3. Металургія чорная і каляровая.
- •6.4. Машынабудаванне.
- •§ 6.5. Хімічная прамысловасць.
- •§ 6.6 Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць.
- •§ 6.7. Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.
- •§ 6.8. Лёгкая прамысловасць.
- •§ 6.9.Харчовая прамысловасць.
- •§ 6.10. Сельская гаспадарка
- •§ 6.11. Геаграфія галін жывёлагадоўлі.
- •§ 6.12. Транспарт.
- •§ 7.1. Структура невытворчай сферы, яе роля ў народнай гаспадарцы.
- •§ 7.2. Геаграфія ўстаноў адукацыі, культуры і аховы здароўя.
- •Асноўныя вывады па зместу тэмы
- •Тэма 8. Беларусь у сусветнай супольнасці
- •§ 8.1. Беларусь на палітычнай карце свету
- •§ 8.2. Знешні гандаль Беларусі
- •§ 8.3. Замежныя інвестыцыі і свабодныя эканамічныя зоны
- •Тэма 9. Вобласці Беларусі.
- •§ 9.1. Брэсцкая вобласць.
- •§ 9. 2. Віцебская вобласць.
- •§ 9.3. Гомельская вобласць.
- •§ 9.4. Гродзенская вобласць.
- •§ 9.5 Магілёўская вобласць
- •§ 9.6. Мінская вобласць
- •Асноўныя вывады па зместу тэмы.
Тэма 4. Насельніцтва.
Насельніцтва з’яўляецца самай пераўтваральнай сілаю на свеце, яно забяспечвае асабістае існаванне людзей праз працоўную дзейнасць, пераўтварае навакольнае асяроддзе, стварае сродкі вытворчасці, пазнае законы прыроды і грамадства, выкарыстоўвае іх і тым самым утварае цывілізацыйны рух. Самай жа пераўтваральнай часткай насельніцтва з’яўляюцца працоўныя рэсурсы.* Вялікі рускі вучоны У. Вярнадскі з-за гэтага нават называў людскую супольнасць “геалагічнай сілай”.
Насельніцтва складаецца з пэўных супольнасцей людзей (індывідуумаў), утвораных па палавому, узроставаму, нацыянальнаму, рэлігійнаму, сацыяльнаму і інш. прызнаках, разнастайна размеркаваных па тэрыторыі. Яно пастаянна перамяшчаецца, змяняе сваю колькасць і склад. Гэтыя змяненні маюць пэўныя геаграфічныя заканамернасці.
§4.1. Дынаміка насельніцтва і яго полаўзроставая структура.
Перапісам насельніцтва 1999 г. у Беларусі было зафіксавана 10 045 млн. чалавек. Першы ж перапіс насельніцтва Расійскай імперыі, які праводзіўся ў 1897 г. налічыў жыхароў тагачаснай Беларусі ў сучасных межах у колькасці 6 673 тыс. чалавек. Падчас войнаў і сацыяльных пераўтварэнняў яго агульная колькасць то змяншалася, то ўзрастала, але на працягу апошніх ста гадоў хісталася ў межах 6 – 10 млн. чалавек ( табл. 4.1).
Табліца 4.1
Дынаміка колькасці насельніцва (у сучасных межах, тыс. чалавек).
Год |
Усяго |
У тым ліку |
Год |
Усяго |
У тым ліку | ||
|
|
гарадское |
сельскае |
|
|
гарадское |
сельскае |
1897 |
6673 |
899 |
5774 |
1994 |
10244 |
6927 |
3317 |
1913 |
6899 |
990 |
5909 |
1995 |
10210 |
6932 |
3278 |
1940 |
9046 |
1924 |
7122 |
1996 |
10177 |
6935 |
3242 |
1950 |
7709 |
1619 |
6090 |
1997 |
10142 |
6938 |
3204 |
1959 |
8056 |
2481 |
5575 |
1998 |
10093 |
6946 |
3147 |
1970 |
8992 |
3891 |
5102 |
1999 |
10045 |
6961 |
3084 |
1979 |
9532 |
5234 |
4298 |
2000 |
10019 |
6985 |
3034 |
1989 |
10152 |
6641 |
3511 |
2001 |
9990 |
7013 |
2977 |
1990 |
10189 |
6732 |
3457 |
2002 |
9951 |
7031 |
2920 |
1991 |
10190 |
6805 |
3385 |
2003 |
9898 |
7036 |
2862 |
1992 |
10198 |
6586 |
3342 |
2004 |
9849 |
7045 |
2804 |
1993 |
10235 |
6899 |
3335 |
|
|
|
|
Факт для роздуму: пры амаль аднолькавай плошчы былых Расійскай імперыі і СССР доля насельніцтва Беларусі у 1897 і 1999 г. у насельніцтве гэтых дзяржаў складала адпаведна 5,12 і 3,53%. У сучасны момант на долю Беларусі прыходзіцца каля 1,5% насельніцтва Еўропы, а калі параўноўваць з сусветам, тады гэты паказчык будзе складаць 0,17%.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны колькасць насельніцтва складала 9,2 млн. чалавек, пасля ж яе заканчэння засталося 6,2 млн. чалавек. Па новых звестках у часвайны і за кошт пасляваенных страт ад раненняў і хвароб у Беларусі загінуў кожны трэці жыхар. Разбураная вайной гаспадарка прывяла да выезду за межы краіны вялікай колькасці насельніцтва. Толькі ў 1972 г. колькасць жыхароў у краіне дасягнула даваеннага ўзроўню.
Факт для роздуму:вучоныя падлічылі, каб не страты людзей падчас войнаў і іншых узрушэнняў, з-за міграцый * на працягу ХХ стагодззя, сёння б на Беларусі пражывала больш за 50 млн. чалавек. Па некаторых ацэнках, цяпер за межамі Беларусі пражывае больш за 3,5 млн. беларусаў.
Па агульнай колькасці насельніцтва Беларусь сувымерна з Бельгіяй, Венгрыяй, Грэцыяй, Партугаліяй, Сербіяй і Чарнагорыяй, Чэхіяй, Швецыяй. Па гэтаму паказчыку краіна знаходзіцца на 15 месцы ў Еўропе. Такім чынам, па колькасці насельніцтва Беларусь з’яўляецца сярэднееўрапейскай краінай, але дынаміка насельніцтва і яе фактары значна адрозніваюцца ад еўрапейскіх. Пачынаючы з другой паловы 80-х гг. ХХ стагоддзя насельніцтва апынулася ў новых сацыяльна-эканамічных, палітычных і нават экалагічных умовах. Колькасць насельніцтва паступова стала змяншацца з-за натуральных страт, міграцыі, прамых і ўскосных вынікаў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і іншых прычын. Сельскае насельніцтва на працягу доўгага часу паступова змяншала сваю колькасць. Але раней на гэта ўплывалі войны і ўнутраныя і знешнія міграцыі. Цяпер жа змяншэнне колькасці сельскага насельніцтва ў асноўным выклікана дэпапуляцыяй* і вынікамі чарнобыльскай катастрофы (адсяленне, у т.л. ў гарадскую мясцовасць, вымушаная міграцыя, новыя захворванні).
У 1993 г. упершыню для Беларусі ў цэлым смяротнасць перавысіла нараджальнасць. Агульная колькасць насельніцтва стала памяншацца (табл. 4.1). Для канца ХХ стагоддзя было характэрна адмоўнае сальда міграцыі. Толькі ў пачатку ХХ1 стагоддзя колькасць прыбыўшых на тэрыторыю краіны стала перавышаць колькасць выбыўшых.
Факт для роздуму:па прагнозу ААН на 2025 г., калі сітуацыя не палепшыцца і страты насельніцтва будуць працягвацца, Беларусь можа вярнуцца да ўзроўню 1980 г. – 9,6 млн. чалавек.
Табліца 4.2
Узроставая структура насельніцтва Беларусі, у працэнтах
|
1987 |
1939 |
1959 |
1970 |
1979 |
1989 |
1999
|
2004 |
Насельніцтва ў малодшым узросце (0 – 15 гадоў)
|
43,1 |
38,5 |
31,3 |
30,9 |
23,2 |
24,5 |
21,2 |
17,9
|
Прадоўжанне табліцы 4.2
Насельніцтва ў працаздольным узросце (мужчыны 16 – 59 гадоў, жанчыны 16 – 54 гадоў) |
49,3 |
52,3 |
55,2 |
52,8 |
62,8 |
56,0 |
57,3 |
61,0 |
Насельніцтва ў пенсійным узросце (мужчыны 60 і болей гадоў, жанчыны 55 і болей гадоў) |
7,6 |
9,2 |
13,5 |
16,2 |
14,0 |
19,5 |
21,5 |
21,1 |
Пола-узроставая структура насельніцтва.* Насельніцтва Беларусі характаразуецца пастарэннем, гэта значыць зніжэннем удзельнай вагі дзяцей і моладзі, павелічэннем долі пажылых і старых людзей. Па ўзроставай структуры Беларусь вельмі падобная на шмат якія краіны Еўропы, дзе высокая доля пажылых і старых людзей. За трыццаць апошніх гадоў колькасць дзяцей і падлеткаў амаль не змянілася, колькасць працаздольных узрасла на 1/3, а вось колькасць людзей, што выбылі з працаздольнага ўзросту*, павялічылася ў 2 разы. Змяншэнне долі дзяцей і моладзі абмяжоўвае магчымасці папаўнення працоўных рэсурсаў. Пакуль што ў краіне склалася станоўчаяўзроставая структура, бо назіраецца адносна вялікая доля асоб працаздольнага ўзросту (табл. 4.2).
Факт для роздуму:доля асоб працаздольнага ўзросту лічыцца высокай, калі яна перавышае 60% усяго насельніцтва, і нізкай, калі не дасягае 50%.
У складзе насельніцтва Беларусі пераважаюць жанчыны. Суадносіны насельніцтва па полу наступныя: жанчыны –53%, мужчыны – 47%. Прычынамі гэтаму з’яўляецца неаднолькавая ўзроставая смяротнасць і працягласць жыцця мужчын і жанчын (апошнія ў сярэднім жывуць на 5 гадоў больш), большая рызыка фізічнай гібелі мужчын, асабліва падчас войнаў і ваенных канфліктаў. Прырода распарадзілася так, што хлопчыкаў нараджаецца больш на 4 – 7%, але немаўляцкая і дзіцячая смяротнасць сярод хлопчыкаў вышэй, таму да 20 – 25-гадовага ўзросту колькасць мужчын і жанчын выроўніваецца і застаецца такой жа да ўзросту 30 – 35 гадоў, пасля чаго зноў колькасць жанчын адносна колькасці мужчын становіцца большай. Ва ўзросце старэй за 70 гадоў значнае перабольшанне колькасці жанчын узмоцнена наступствамі Вялікай Айчыннай вайны, бо вялікая колькасць мужчын загінула ў маладым узросце. Перавага колькасці жанчын над колькасцю мужчын характэрна амаль для ўсіх гарадскіх паселішчаў краіны. Толькі ў гарадах Івацэвічы, Глыбокім, Ваўкавыску, Шклове, гарадскіх пасёлках Казлоўшчына, Плешчаніцы, Клічаў, а таксама ў сельскай мясцовасці Барысаўскага раёна перапіс насельніцтва 1999 г. выявіў трохі большую долю мужчын.
Пытанні для самападрыхтоўкі. 1. Чым можна растлумачыць факт змяншэння долі насельніцтва Беларусі ў былых Расійскай імперыі і СССР? Пры гэтым заўважым, што паказчык 3,53% умоўны, бо СССР у 1999 г. ужо не існаваў. 2. Як можна растлумачыць з’яўленне напрыканцы ХХ ст. у краіне адмоўнага сальда міграцыі? 3. Ці з’яўляецца паказчык долі асоб працаздольнага ўзросту ў агульнай колькасці насельніцтва Беларусі высокім? 4. Якімі фактарамі, акрамя біялагічнага можна растлумачыць перабольшанне колькасці жанчын у насельніцтве?