Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Старасценка Т.Я. СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (дапаможнік)

.pdf
Скачиваний:
40
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
4.46 Mб
Скачать

магчыма выкарыстоўваць элементы дыскурснага падыходу, які базуецца на дыялагічнай канцэпцыі М.М.Бахціна. На думку даследчыка, два супастаўленыя чужыя выказванні, якія “нічога не ведаюць” пра існаванне адно аднаго, у выпадку нават найменшага дачынення да агульнай тэмы ўступаюць у дыялагічныя адносіны на яе тэрыторыі [8, с.310]. І яшчэ такое меркаванне: лінгвіст прывык усё ўспрымаць у адзіным замкнёным кантэксце (у сістэме мовы або ў тэксце, не суаднесеным дыялагічна з іншым тэкстам) [8, с.316]. Своеасаблівае выйсце з такой “замкнёнай” прасторы бачыць даследчыца Т.Ф.Пляханава [34]. Пры разглядзе апавядання С.Моэма “Mr. Know-All” яна звяртаецца да поліфанічнай тэорыі мастацкага тэксту, распрацаванай М.М.Бахціным. Дыялог выяўляецца ёю паміж апавядальнікам і адным з персанажаў. Такі дыялог, на думку Т.Ф.Пляханавай, праяўляецца на дыскурсным узроўні. Кампазіцыя твора адпавядае прынцыпу вылучэння, накіраванага на стварэнне эфекту падманутага чакання. Напачатку адмоўныя

адносіны да персанажа, якія праяўляюцца ў адпаведных словах і выразах,

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

 

ствараюць канатацыйную дамінанту ўсяго тэксту. Даследчыца ўжывае паняцце

дыскурсіўныя паводзіны.

Яго выкарыстанне можнаПпадмацаваць пазіцыяй

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

 

М.М.Бахціна: чалавечы ўчынак ёсць патэнцыйны тэкст і можа быць зразумелы

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

толькі ў дыялагічным кантэксце свайго часу [8, с.302]. Станоўчы ўчынак

персанажа,

які адпаведна змяніў

адносіны апавядальніка, паўплываў

на

танальнасць

тэксту

і

на

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

ўзнікненне іншай камунікатыўнай пазіцыі, што

забяспечвае

эфект

 

 

 

 

 

И

 

Апавядальнік у выніку

падманутага чакання

ў чытача.

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

займае дыялагічную пазіцыю і называе свайго спадарожніка не па мянушцы, а

 

 

 

 

 

О

 

 

 

што аўтарскі дыскурс

па сапраўдным імені. Даследчыца

робіць выснову,

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

узаемадзейнічае з дыскурсам персанажа імпліцытна, дыялог выяўляецца толькі

на кампазіцыйна-стылістычнымИузроўні.

Аналіз

моўных сродкаў

стварэння

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

эфекту падманутага чакання дазваляе выявіць прыёмы дыялагізацыі тэксту –

асновы дыскурсу.

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

Разгляд “унутранагаП

” дыялогу, вызначанага Т.Ф.Пляханавай, -- адзін з

магчымых

варыянтаў

дыскурснага

 

падыходу,

які

неабходна

ўлічваць

і

 

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

выкарыстоўваць на занятках па стылістычным аналізе тэксту. Але ёсць і яшчэ адзін варыянт дыскурс-аналізу, калі рознаўзроўневыя моўныя сродкі разглядаюцца не выключна з мэтай характарыстыкі індывідуальна-аўтарскага стылю, а дзеля разумення кантакту з патэнцыйным суразмоўцам. Як піша П.П.Жаўняровіч, “матываваны выбар моўнага факта ў канкрэтным публіцыстычным творы прэзентуе аўтарскія інтэнцыі” [18, с.86]. У сваёй манаграфіі навуковец праводзіць дыскурсны аналіз публіцыстычнага твора як прэзентацыю аўтарскіх інтэнцый. Разглядаючы твор У.Караткевіча “Гэта было 10-га сакавіка 1864 года...”, П.П.Жаўняровіч вылучае пяць макраструктур, якія абавязкова прадугледжваюць улік дыскурсіўных паказчыкаў і па-свойму ўздзейнічаюць на чытача, такім чынам кантактуючы з ім. Усталёўваецца своеасаблівы дыялог. Чытач далучаецца да яго праз уключэнне ў склад займенніка мы (пад ім разумеем суб’екта і адрасата дыскурсу), выкарыстанне

дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання (яны дазваляюць і аўтару, і чытачу выразней адчуць атмасферу 60-х гадоў ХІХ стагоддзя), рытарычных фігур (мэта іх ужывання – уздзеянне і перакананне), вобразных сродкаў мовы (такія сродкі выконваюць функцыю ўздзеяння ў публіцыстыцы). Дыскурс прадугледжвае абавязковую наяўнасць дыялогу аўтара-адрасанта і рэцыпіента-адрасата. П.П.Жаўняровіч разглядае дэйктычныя сродкі маркіроўкі суб’екта дыскурсу (займеннікі я, мы, мой, наш) і адрасата дыскурсу (займеннікі ты, вы, твой, ваш). Дыялагічнасць публіцыстычнага дыскурсу У.Караткевіча ствараецца не толькі паказчыкамі аўтарызацыі, але і персуазіўнасці (яе сродак – лексема магчыма, паказчык функцыі ілакутыўнага акта, які запрашае чытача да суразважання).

Як бачым, пры стылістычным аналізе тэксту неабходна ўлічваць патрабаванні сучаснага і запатрабаванага на сёння дыскурснага падыходу.

Разгляд моўных сродкаў (асабліва публіцыстычных і мастацкіх твораў) мусіць праводзіцца на аснове дыялагізацыі. Яна можа быцьУунутрытэкставай і

знешняй

(усталёўвае кантакт (сумоўе) паміж адрасантам і адрасатам).

 

 

 

 

 

 

Г

Дыскурс-аналіз дазваляе адчуць не толькі спецыфікуПадпаведнага стылю, але і

адметнасці стварэння дыялогу.

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

 

И

 

 

Практычныя заданні

 

 

 

 

Р

 

 

 

О

 

 

1. Прачытайце і асэнсуйце аналіз моўных асаблівасцей рэлігійнага

дыскурсу.

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

Адным з асноўных першасных жанраў рэлігійнага дыскурсу выступае

псалом.

З

 

, мэтазгодна выдзяляць групы псалмоў па

На думку К.В.БабыровайИ

ўнутранай інтэнцыі, часавай аднесенасці, характары і ключавой стратэгіі [10,

с.228]. Аднак вылучэннеОапошняй групы (па ключавой стратэгіі) не ўяўляецца

 

Е

істотным, паколькі Пэфект ацэнкі і тлумачэння прысутнічае ў папярэдніх трох

Р

разнавіднасцях.

 

Псалмы ўнутранай інтэнцыі падзяляюцца на дыдактычныя і інтэрагатыўныя. Дыдактыка экспліцытна выражаецца дзеясловамі загаднага ладу, якія ўзмацняюць уздзеянне Бібліі і набліжаюць такія тэксты да публіцыстычных. Многія рысы публіцыстыкі заўважаны даследчыкамі і ў іншых жанрах рэлігійнага дыскурсу [25, с.10; 38, с.6]. Прыклады дыдактычных псалмоў:

Будзьце мужныя і крэпкія духам – усе, што чакаеце на Госпада!

(Псалтыр, 31:25); Радуйцеся ў Госпадзе і весяліцеся, пабожныя! Радуйцеся

ўсе шчырыя сэрцам! (Тамсама, 32:11); Спадзявайся на Госпада і добрае рабі, жыві на зямлі і цноту хавай (Тамсама, 37:3); Ад гневу ўхіляйся, кінь ярасць; не распальвайся гневам, каб благога табе не зрабіць (Тамсама, 37:8); Выслаўляйце Госпада на гуслях, на гуслях і галосным пяяннем! На трубах і

гукам рагоў спраўляйце ўрачыстасць перад Царом Госпадам! (Тамсама, 98:5 – 6).

Дзеяслоўныя формы загаднага ладу, уключаныя ў павучальныя інтэнцыі, выражаюць адкрыты зварот да рэцыпіента. Імпліцытны характар павучання дазваляе адрасату рабіць самастойныя высновы:

Закон Гасподні дасканалы: ён душу пасілкуе. Аб’ява Гасподняя пэўная, яна прастака навучае. Загады Госпада справядлівыя, яны радуюць сэрца; запаведзь Гасподняя прачыстая, яна вочы прасвятляе. Служэнне Госпаду чыстае, яно навекі будзе трываць; прысуды Гасподнія правільныя, яны ўсе справядлівыя (Тамсама, 19:8 – 10).

Ацэначны характар псалма рэалізуецца праз лексемы дасканалы, пэўная,

справядлівыя, радуюць, прачыстая, прасвятляе, правільныя, якія ўздзейнічаюць на свядомасць адрасата.

Псалмы інтэрагатыўнай накіраванасці маюць дыялагічную форму:

Госпадзе! Каму дадзена будзе гасціць у палатцы Тваёй, каму жыць на

 

У

гары Тваёй святой? Таму, хто жыве беззаганна і робіць справядлівасць і ад

сэрца ўсяго праўду гаворыць, хто языком сваім неПабмаўляе, нічога благога

Г

 

другому не робіць і не ўзводзіць ганьбы на бліжняга свайго (Тамсама, 15:1 – 3);

Б

 

Каму можна ўзысці на гару Гасподнюю, і хто на месцы Яго святым стаяць

мае? Той, у каго рукі бязвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

нагінае і не божыцца крывадушна, -- той атрымае багаслаўленне ад Госпада і

 

 

 

 

 

 

 

И

 

справядлівасць ад Бога, Які дапамагае яму (Тамсама, 24:3 – 5).

 

 

 

 

 

 

Р

 

да рытарычнага пытання.

Першая фаза інтэрактыўнага блока блізкая

Тым не менш,

 

 

 

О

 

 

 

такое пытанне не застаецца без адказу самога ж адрасанта.

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

Адказ афармляецца ў форме складаназалежнага сказа, які ўзмацняе экспрэсію

дыялагічнага

маўлення. НекаторыяИ

пытанні –

структурна-семантычныя

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

складнікі псалмоў – з’яўляюцца рытарычнымі, бо адказ цалкам прадказальны.

Экспліцытна не выражаныО, ён, аднак, абсалютна зразумелы, прадказальны для

адрасата:

Р

П

 

 

 

 

 

 

Дакуль, ГоспадзеЕ : ці навекі забудзеш мяне? Дакуль будзеш аблічча Сваё ўкрываць ад мяне? Дакуль пеставаць мне сум у душы маёй, тугу ў сэрцы маім

з дня ды на дзень? Дакуль вораг мой будзе мець нада мной перамогу? (Тамсама, 13:2 – 3); Што за карысць у крыві ў маёй, у тым, што сыду я ў магілу? Ці пыл можа хваліць Цябе? Ці можа праўду Тваю абвяшчаць? (Тамсама, 30:10).

У гэтых пытаннях адрасант выяўляе свае эмоцыі, разважаючы над адносінамі паміж сабой і Богам.

Тэкставы матэрыял псалмоў можа быць аднесены да розных часавых планаў – рэтраспектыўнага, інтраспектыўнага і цяперашняга. Псалмы рэтраспектыўнага характару звязваюцца з сённяшнім і будучым асэнсаваннем жыцця, што выражаецца адпаведнымі дзеяслоўнымі формамі:

Але ты, Госпадзе, шчыт для мяне, Ты слава мая і падымаеш галаву маю. Голасна гукаў я да Госпада, і пачуў мяне з гары Свае святое. Кладуся я і

засыпаю; і прабуджаюся, бо Госпад бароніць мяне. Не палохаюся я безлічы

ваякаў, што абступілі мяне наўкола (Тамсама, 3:4 – 7); Ты напоўніў сэрца маё вялікай радасцю, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. Супакойна лягу я і засну, бо Ты, Госпадзе, даеш мне жыць спакойна сярод небяспекі (Тамсама, 4:8 – 9); Госпад даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; ва ўчынках рук сваіх заблытаўся бязбожнік. Сыдуць бязбожнікі ў пекла – усе народы ў пекла, што Бога забылі (Тамсама, 9:17 – 18); Глянуў Госпад з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсць разумны, што Бога шукае. Усе чыста

адхінуліся, усе аказаліся папсаванымі; не было нікога там, хто б рабіў

дабро: нікагусенькі! Няўжо ж не апамятаюцца ўсе злачынцы, што народ мой

з’ядаюць, быццам хлеб ядуць, ды Госпада не прызываюць? Дык задрыжаць

яны там ад страху, бо ёсць Госпад сярод роду справядлівых! (Тамсама, 14:2 – 5).

Дыялагічная форма сувязі мінулых падзей з сённяшнім і будучым

часавымі планамі дазваляе адрасанту апраўдаць пэўныя падзеі, звязваючы іх з

 

 

 

 

 

 

 

У

 

 

колішнімі памылкамі або, наадварот, узорнымі паводзінамі і ўчынкамі,

ухваленымі Богам.

 

 

 

 

Г

 

 

 

Паводле

характару

вылучаюцца

медытацыйныяП

,

наратыўныя,

канстатыўныя, апелятыўныя

 

 

 

 

Б

 

 

 

і эматыўныя псалмы. Медытацыйныя жанры

аформлены як разважанне:

 

 

 

Й

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

Міласэрны Госпад і добры, да гневу няскоры й шчодры на ласку. Не

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

назаўсёды ён гневам палае і не навекі помніць ліхое. Не паводле грахоў нашых

 

 

О

 

 

 

 

 

 

нам Ён дае і не адплачвае па правіннасцях нашых, але, як высока неба над

зямлёю, такая вялікая ласка Яго дзеля

тых, што баяцца Яго. Як далёкі ад

захаду ўсход,

 

Т

 

 

 

 

 

 

Як літуецца

так далёка Ён нашы праступкі ад нас аддаліў.

бацька над дзецьмі, гэтак Госпад літуецца над тымі, што баяцца Яго. Бо

 

З

ведае Ён, з чаго злеплены мы,Ипамятае, што мы – толькі пыл (Тамсама, 103:8 –

14).

Паўторы і паралелізмОканструкцый узмацняюць уздзеянне на рэцыпіента,

 

Е

адчуваецца ў прыхаваным дыялогу. Так, адказам

прысутнасць якога пастаяннаП

 

Р

 

на пытанне “Хто выкажа магутнасць Госпада, абвесціць усю славу Ягоную?”

(Тамсама, 106:2) з’яўляецца выказванне: “Шчаслівыя тыя, што праўду захоўваюць і ў кожную часіну справядлівасць чыняць” (Тамсама, 106:3).

Экспліцытна рэалізуюцца толькі рэплікі аднавектарнай накіраванасці, аднак рэакцыя адказу відавочная.

Псалмы наратыўнага характару яднаюць два пласты быцця – мінулы і цяперашні, адлюстроўваючы дыялог мінулых падзей і сённяшняга жыцця чалавека:

Калі сэрца маё занямела і нутро маё калацілася, дык я розум страціў і не ведаў нічога, ды быў перад Табой, як жывёла. Але астаўся я пры Табе назаўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю. І вядзеш Ты мяне паводле Тваёй пастановы, і пасля сустрэнеш мяне ў пашане (Тамсама, 73:21 – 24).

Гэты сегмент выяўляе не толькі мінулае, што выражана дзеясловамі прошлага часу, але і сёння (ужыты дзеясловы цяперашняга часу трымаеш,

вядзеш) і нават перспектывы будучыні (яе рэалізуе дзеяслоў будучага часу

сустрэнеш).

Псалмы канстатыўнага характару маюць антанімічны змест, што адзначаюць і даследчыкі: “Ключавой лініяй семантычнага кантрасту, якая ўдзельнічае ў стварэнні антанімічнага мікракантэксту Бібліі, з’яўляецца супрацьпастаўленне праведнасці і граху” [19, с.4]. Яно складае аснову кантрасту паміж светам Бога і светам чалавека:

Бо ведае Ён, з чаго злеплены мы, памятае, што мы – толькі пыл. Чалавек – як трава, яго дні; як краска ў полі, так ён цвіце. Праляціць подых ветру, і няма ўжо яго, і ўжо месца ягонае не пазнае яго. Але ласка Гасподня ад веку й да веку над тымі, што баяцца Яго, і справядлівасць Ягоная над сынамі сыноў тых, хто хаваюць запавет Яго ды закон Яго памятаюць, каб спаўняць

яго (Тамсама, 103:14 – 18).

 

 

 

 

 

 

 

Бог – крыніца пастаянства, чысціні, справядлівасці, чалавек – толькі

 

 

 

 

 

 

 

У

часовы госць на зямлі, і гэта часовасць выражаецца ў сімвалічным напаўненні

лексем пыл, трава, краска.

 

 

 

 

 

Г

 

Эфект кантрасту ўласцівы і публіцыстычнамуПдыскурсу, што ўзмацняе

ўздзеянне на адрасата.

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

Псалмы апелятыўнага характару маюць выразную камунікатыўную

 

 

 

 

 

И

 

сутнасць (гэта дамінантная рыса рэлігійнага дыскурсу ў цэлым) і дыялагічную

 

 

 

 

Р

 

 

накіраванасць. Сярод іх ёсць прыклады наладжвання чалавекам кантакту з

Богам і Бога – з чалавекам:

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Калі гукаю, пачуй мяне, Божа, справядлівасць мая! У цеснаце даваў Ты

 

 

Т

 

 

 

 

мне прастору. Злітуйся нада мною і пачуй малітву маю! (Тамсама, 4:2);

 

И

 

 

 

 

 

Выслухай словы мае, Госпадзе, паглядзі на ўздыханні мае. Пачуй гучны крык

З

 

 

 

 

 

 

мой, Цару мой і Божа мой, бо да Цябе малюся. Спазаранку пачуй, Госпадзе,

голас мой; да світання стану перад Табой і буду спадзявацца (Тамсама, 5:2 –

4).

Е

О

 

Дык апамятайцесяП

, цары, зразумейце перасцярогу, суддзі зямныя!

 

Р

 

 

Служыце Госпаду са страхам і радуйцеся з дрыжаннем (Тамсама, 2:10 – 11); Сыны людзей: дакуль слава мая зневажацца будзе? Дакуль марноту любіць будзеце ды ілжы шукаць? (Тамсама, 4:3).

Такія псалмы могуць змяшчаць просьбу аб дапамозе і нават папрок Усявышняму:

Госпадзе, не адхіляй міласэрнасць Тваю ад мяне; ласка і вернасць Твая захавае навекі мяне (Тамсама, 40:12); Злітуйся нада мною, Божа, з ласкі Тваёй ды праз вялікую міласэрнасць Тваю даруй мне беззаконне маё! Абмый мяне ўсяго ад правіннасцяў маіх і ачысці мяне ад граху майго (Тамсама, 51:3,4).

Дакуль, Госпадзе: ці навекі забудзеш мяне? Дакуль будзеш аблічча Сваё ўкрываць ад мяне? Дакуль пеставаць мне сум у душы маёй, тугу ў сэрцы маім з дня ды на дзень? Дакуль вораг мой будзе мець нада мной перамогу? (Тамсама, 13:2 – 3). Рэпліка папроку ў бок адрасата можа зыходзіць і ад Бога: Сыны

людзей: дакуль слава мая зневажацца будзе? Дакуль марноту любіць будзеце ды ілжы шукаць? (Тамсама, 4:3).

Псалмы эматыўнага характару выражаюць ілакутыўную мадальнасць праз адпаведныя сродкі. У рэпліках адрасанта могуць выяўляцца як станоўчыя эмоцыі (узвышэнне Бога, захапленне яго справамі, радасць кантактаў з Усявышнім), так і адмоўныя (скаргі на жыццёвыя праблемы і недахоп дапамогі):

Госпад добры і справядлівы, дык паказвае дарогу грэшнікам. Ён вядзе пакорных да праўды і ўбогім сцежкі свае паказвае. Усе шляхі Гасподнія – ласка ды праўда для тых, што захоўваюць запаведзь Яго і аб’явы Ягоныя (Тамсама, 25:8 – 10); Госпад ёсць святло маё і збаўленне маё: каго ж мне баяцца? Госпад -- ахова жыцця майго: каго ж мне палохацца? (27:1). Госпад – заслона мая і мой шчыт; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і песняй маёю дзякаваць буду Яму (28:7). Шчасце

таму, каго выбраў Ты і прыблізіў, каб жыў ён у сенях Тваіх; насычацца будзем

 

У

дабром Твайго дому, святога храму Твайго. Страшнымі ўчынкамі даеш нам

адказ паводле Тваёй справядлівасці, Божа, -- Ты, штоПёсць наш ратунак, усіх

Г

 

канцоў свету і далёкага мора надзея! Што ўгрунтаваў Сваёй сілаю горы і

Б

 

моцаю падперазаўся. Што ўсцішаеш шум мора, шум хваляў ягоных і

хваляванне народаў (65:5 – 8); Усцяж зневажаюць мяне мае ворагі; і тыя, што

 

 

Й

супраць мяне паўстаюць, праклінаюць мяне. Ем я попел за хлеб і напой мой са

 

И

слязьмі мяшаю праз гнеў Твой і абурэнне; бо падняў Ты мяне ды вон кінуў. Мае

Р

 

О

 

 

дні, быццам цені, знікаюць, і сохну я, быццам трава (Тамсама, 102:9 – 12); Я

заграз у глыбокім балоце бяздонным; я трапіў у глыб водную, і цячэнне мяне

 

 

Т

залівае. Я знямогся ад крыку, засохла горла ў мяне; змарыліся вочы мае,

выглядаючы Бога майго (69:3И– 4).

З

 

Такім чынам, рэлігійны дыскурс (у прыватнасці, псалмы) мае

інтэрактыўную, або Одыялагічную, накіраванасць. Унутраны дыялог

рэалізуецца праз наяўнасцьП

адрасата, адрасанта і адпаведную форму пабудовы

рэплік. Знешні дыялог выяўляе сувязь рэлігійнага дыскурсу з публіцыстычным

Е

 

 

Р

 

 

дзякуючы пабуджальнай мадальнасці, разнастайным сродкам уздзеяння, а таксама звароту да кантраставага прынцыпу асэнсавання катэгорый быцця.

2. Прачытайце і асэнсуйце дыскурс-аналіз замалёўкі Я.Брыля “Усмешка”. Выканайце дыскурс-аналіз публіцыстычнага тэксту (на выбар).

Разгледзім замалёўку Янкі Брыля “Усмешка”. Пісьменнік разгортвае дыскурс з выкарыстаннем трох макраструктур, кожная з якіх па-рознаму ўплывае на чытача.

Першая макраструктура -- “Пасля навальніцы”

Толькі што адшумела навальніца, і па вуліцы вёскі бягуць вясёлыя мутныя раўчукі.

Я стаю каля варот бацькоўскага двара, і мне вельмі хочацца зняць свае модныя туфлі, прайсціся па быстрай дажджавой вадзе, памясіць нагамі цёплую, пухкую гразь...

Мяркуючы па тым, што я яшчэ не зрабіў гэтага, а толькі раздумваю – я ўжо даўно не малы. Ды я не адчуваю чамусьці ні цяжару гадоў, ні адказнасці за свае паводзіны: я проста рад, можа, нават не менш, чым рады бываюць у такі час малыя.

У гэтай макраструктуры пераважае суб’ектыўнае разважанне з элементамі апісання. Уздзеянне на адрасата дасягаецца пазітыўнаацэначнымі

эпітэтамі вясёлыя (раўчукі), быстрая

(вада), цёплая, пухкая (гразь). Эфект

 

У

нечаканасці выклікае ўжыванне кантэкстуальнага аксюмарана цёплая, пухкая

гразь, які надае тэксту экспрэсіўнасць і стварае адпаведны эмацыйны фон –

 

 

Г

радасці, дзіцячага захаплення ад такой звычайнай, Пна першы погляд, падзеі.

 

 

Б

Эпітэт вясёлыя прадугледжвае далейшае ўжыванне адпаведных па настраёвай

 

 

Й

напоўненасці азначэнняў. Пісьменнік жа выкарыстоўвае лексему мутныя, што

 

И

таксама мае эфект падманутага чакання. Сярод дэйктычных сродкаў

Р

 

маркіроўкі суб’екта і адрасата дыскурсу, якія ствараюць дыялагічнасць, у 1-й

О

 

 

макраструктуры ўжываюцца толькі паказчыкі аўтарызацыі – займеннік я (мне)

– 6 разоў. Прычым вобраз аўтара ў гэтай макраструктуры грунтуецца на двух

прынцыпах канструявання – рэпрэзентатыўным і інтраспектыўным. Аўтар,

 

Т

такім чынам, і ўдзельнік, і разважальнік. Пісьменнікам выкарыстаны і сродак

персуазіўнасці, які выражаеИсуб’ектыўную мадальнасць і дазваляе перадаць

З

 

інфармацыю з аўтарскіх пазіцый, -- лексема можа. Яна падключае чытача да

сутворчасці, дыялогу. О

 

Па-дзіцячы неспасрэднаеП

пісьменніцкае ўспрыманне, выражанае ў 1-й

макраструктуры, актыўна разгортваецца ў 2-й макраструктуры.

Е

 

Р

 

Другая макраструктура -- “Незвычайнае падарожжа”

На захадзе з-за хмар выглянула сонца.

З узгорку ўніз па вуліцы ідзе белы, зусім сухі і чысты бычок, а на бычку сядзіць гадоў пяці-шасці дзяўчынка, што таксама не была пад дажджом.

Бычок ідзе паволі, нават салідна, упарта і горда несучы наперад свой шырокі пародзісты лоб з тупымі шэрымі рожкамі.

Дзяўчынка сядзіць на бычку не так, як хлопцы, а бокам, спіной да мяне, нібы знарок схаваўшы свой твар, напэўна, шчасліва і смешна сур’ёзны, свае, вядома ж, загарэлыя ножкі.

Сонца прасвечвае цераз мокрае, бліскучае лісце бяроз, і на мелкай гразі, нядаўна затупанай слядамі каровіных капытоў, на гаманлівай вадзе і на шэрых

штакетах за раўчуком ляжыць рухавая сетка ценю. Калі бычок са сваёй амазонкай уваходзіць у гэты цень, па іх гуляюць сонечныя зайчыкі.

На ўсходзе, куды накіравалася, яшчэ не ўсё аддаўшы, цёмна-сіняя хмара, красуецца вясёлка. Пад вялізную арку яе ідзе вясковая вуліца, а па вуліцы, нібы ў краіну казачнай радасці, едзе светлагаловая дзяўчынка, гулліва пастукваючы пятамі па баку свайго верхавіка.

Трохі воддаль за імі ідзе, таксама босы, бацька дзяўчынкі. Ідзе і ўсміхаецца, бо думае, відаць, што дзіця – заўсёды дзіця, заўсёды радасць, ці хлопец гэта, ці дзеўка.

У гэтай макраструктуры пераважае наратыў з элементамі апісання. Аднак суб’ект дыскурсу пастаянна адчуваецца. Гэта і ўжыванне займенніка мяне, хоць і аднаразовае ў параўнанні з папярэдняй макраструктурай. Гэта і памяншальна-ласкальныя формы слоў бычок, рожкі, ножкі, раўчук, якія “разбураюць” аб’ектыўны аўтарскі аповед і дазваляюць адчуць свет вачыма

дзіцяці. Гэта і трапеічныя сродкі:

вялізная

арка (вясёлкі), краіна казачнай

 

 

 

 

 

 

 

 

У

радасці, бычок ідзе... салідна. Яны выяўляюць суб’ектыўнае ўспрыманне, як,

дарэчы, і аксюмаран смешна сур’ёзны (твар).

 

П

Адыходам ад нарацыі і

 

 

 

Г

большай аўтарызацыі

зваротам да

 

характарызуецца трэцяя макраструктура.

 

Б

 

 

Й

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Трэцяя макраструктура -- “Дапамога бычка”

 

 

 

 

И

 

 

 

Але дзяўчынка тым часам праехала міма мяне і там, дзе шумлівы,

 

 

 

Р

 

 

вуліцы, пачала раптам

пеністы раўчук ад плота разліўся на сярэдзіну

 

 

О

 

 

 

 

 

з’язджаць з хрыбта свайго бычка і, пакуль я сабраўся бегчы ёй на дапамогу,

 

Т

 

 

 

 

 

 

з’ехала і шлёпнулася, села ў мелкую ваду!..

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

Пакуль мы з бацькам малое падбеглі туды, паспела адбыцца самае

З

 

 

 

 

 

 

 

 

цікавае, самае вясёлае ў гэтай гісторыі.

 

 

 

 

 

Белы бычок прыгнуўОлабастую галаву, наблізіў вільготную казытлівую

пысу да твару сваеПсяброўкі і панюхаў яго, а

дзяўчынка працягнула загарэлыя

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

рукі, узялася за рогіЕбычка, адкінула назад светлавалосую галаву і, смеючыся, устала.

-- Ой, татачка! – гаварыла яна і, не могучы дакончыць, звонка смяялася і паўтарала: -- Ой, татачка! Ой!

І мы смяяліся ўтраіх, -- так весела, так непаўторна молада, што я не вытрымаў больш і ... прачнуўся.

Для макраструктуры характэрны суб’ект я (займеннік ужыты 2 разы), мяне (форма займенніка ўжыта 1 раз) і мы (займеннік ужыты 2 разы). На кантэкстуальным узроўні лексема мы ўключае і асобу пісьменніка, і дзяўчынку, і яе бацьку. Тым не менш, ужыванне гэтага займенніка стварае дыялагічнасць, бо адрасант дыскурсу таксама далучаецца да суперажывання.

Вертыкальная сувязь макраструктур забяспечваецца кантэкстуальнай сінанімічнай парадыгмай, дамінантай якой выступае загаловак твора: усмешка

– рад – сонца – шчасліва – смешна – сонечныя зайчыкі – вясёлка –

радасць – молада. Такая парадыгма стварае семантычную сувязь паміж макраструктурамі, кагерэнтнасць тэксту і выклікае адпаведную рэакцыю рэцыпіента, суладную з творчым настроем пісьменніка.

3.2. Поліфанія мастацкага тэксту

Пры аналізе мастацкага твора важна ўлічваць паняцце поліфанічнага дыялогу, калі тэма праводзіцца па розных галасах і аўтар, такім чынам, знаходзіцца на зменлівым месцы скрыжавання многіх “сэнсавых пазіцый”.

Выразны аўтарскі голас можна адчуць дзякуючы моўным сродкам, інакш, дыскурсіўным маркёрам, якія акрэсліваюць зону дыялагічнага кантакту суб’екта (аўтара) з адрасатам (чытачом). Варта зазначыць, што такі аўтарскі голас найперш накіраваны на сутворчасць з рэцыпіентам, яго прыцягненне ў

працэс суперажывання.

На

аснове аналізу

англійскай мастацкай прозы

 

 

 

 

 

 

 

У

Т.Ф.Пляханава вылучае сем дыскурсіўных маркёраў той мяжы, за якой

пачынаецца зона аўтарскага дыялогу [33,

 

с. 162 – 175]. Некаторыя з такіх

маркёраў дыялогу магчыма вылучыць і

 

ў

Г

 

мастацкіх тэкстах.

 

беларускіхП

Звернемся да іх асэнсавання.

 

 

 

 

Б

 

 

Перавод аповеду ў

 

 

 

Й

 

набліжае аўтара да

кантэкст цяперашняга часу

чытача:

 

 

И

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

І вось цяпер, праз дваццаць з нечым год, калі я бываю дома, дзе лячуся

ўспамінам пра няблізкае

і

О

 

 

даўняе, да

мяне зноў чамусьці

падхарошанае

прыходзіць радасная туга стрэцца з Чаславай Карлаўнай. Я ж бачыў далёкія

 

Т

 

гарады, нешта ў маім жыцці спраўдзілася, і я крышку давольны гэтым. Але,

И

 

пэўна, і цяпер я не сказаў бы ёй пра тое, што я яе любіў, любіў з неразважнай,

З

 

 

 

смешнай дзіцячай затоенасцю. Не сказаў бы. Бо мы заўсёды мала добрага

гаворым другім, баючыся чужое

радасці, і, мусіць, гэтак трацім сваю

(В.Адамчык. “Урок арыфметыкіО

”).

 

Е

 

 

ўключае не толькі дзеясловы цяперашняга

Апошні сказ макраструктурыП

Р

 

 

 

часу, але і займеннік мы з асабова-абагульненым значэннем: мы – гэта не толькі аўтар, але і чытач, і персанаж, і наогул любы чалавек. Такі займеннік дазваляе дыялагізаваць тэкст, уключаючы ў працэс творчасці і чытача. Гэтаму працэсу садзейнічае і сродак персуазіўнасці – лексема мусіць, якая “запрашае да сумеснай дыскусіі, не навязваючы катэгарычна свайго пункту гледжання”

[18, с.65].

Зона дыялогу пачынаецца і са змены асобы апавядальніка – ад трэцяй да першай асобы адзіночнага або множнага ліку:

Панна Кася выскачыла з класа, дробна застукаўшы абцасікамі і моцна бразнуўшы дзвярыма. Ах, як нам было шкада чагосьці, як нечакана абарвалася і знікла назаўсёды нешта вельмі дарагое – мабыць, гэта мы развітваліся з даверлівым і бесклапотным дзяцінствам, бо ўведалі, што жыццё куды складаней, як здаецца на першае вока (Ян Скрыган. “След гумавых шын”).

Другі сказ макраструктуры сведчыць не толькі пра змену асобы, але і пра абагульняльны характар высновы, выражанай у прэдыкатыўных частках

(...што жыццё куды складаней, як здаецца на першае вока). Да такой

“недзіцячай” мудрасці прыйшлі вучні пасля горкага расчаравання ў настаўніцы польскай мовы Касі. І такая мудрасць стварае адзіную прастору дыялогу з чытачом.

Мастацкі дыскурс можа ўключаць інтэрсуб’ектыўны план:

Глядзеў на сябе ў люстэрка і смяяўся горкім смехам. Ну чаго ты лез? Што ты хацеў? Маладыя пасварацца і памірацца. Што табе да іх? Выхоўвай сваіх дзяцей, у цябе іх двое. Не будзь унтэрам Прышыбеевым, не лезь, куды цябе не просяць. Праўду казала жонка, праўду...

Але жыў нейкі яшчэ адзін голас, які не згаджаўся з тым, што я сабе выказаў перад люстэркам.

А чаму я павінен праходзіць моўчкі міма ўсякага свінства, хамства, нібы

яно мяне не датычыць? Сёння я магу гэта балота абысці, а заўтра яно зойме

 

 

 

 

У

вунь якую плошчу, яно выйдзе з берагоў і прыйдзе ў мой дом, у маю кватэру.

Дык чаму я павінен чакаць, пакуль яно прыйдзе, а неПзмагацца з ім на далёкіх

 

 

 

Г

 

подступах? Калі мы будзем абыякавымі да ўсяго кепскага, што ёсць у нас і

 

 

 

Б

 

побач з намі, то чым мы адрозніваемся ад таго чалавека, які жыве ў

грамадстве, дзе чалавек

чалавеку – воўк? Нічым!.. (У.Дамашэвіч. “Асеннім

вечарам”).

 

 

Й

 

 

И

 

 

 

 

Канфлікт інтэнцыянальных палёў персанажаў, які фіксуецца ў няўласна-

 

Р

 

 

 

О

 

 

 

простым маўленні апавядальніка (першы абзац макраструктуры адлюстроўвае супрацьлеглую пазіцыю жонкі, Тякая мела свой погляд на падзею), вырашаецца

ў перадапошнім сказе – дыялагічнайИ зоне, дзе выразна адчуваецца аўтарскі голас і падтрымка жыццёвайЗпазіцыі галоўнага героя. Асноўная ідэя (калі мы будзем абыякавымі да Оўсяго кепскага, што ёсць у нас і побач з намі, то чым мы адрозніваемся адПтаго чалавека, які жыве ў грамадстве, дзе чалавек чалавеку – воўк?Е) – гэта вынік дынамікі ўзаемадзеяння ў працэсе дыялогу аўтара з героемРі чытачом.

Семантычны зрух да абагульнення таксама садзейнічае мастацкай камунікацыі. Як вынік – да дыялогу тэксту-дыскурсу прыцягваецца і чытач:

Ён бачыў яго блізка, тое сумна натапыранае, шэрае птушанё, гэтак бясконца, незразумела адзінокае ў знаёмай яму і, мусіць, не першы раз аблюбаванай засені падвечаровага куста. На сцяне, на лісці, на вялікіх прасцягах горада памірала сонца, і што адчуваў, каму і на што жаліўся ён, гэты жывы маленькі камячок, натомлены за дзень нейкім сваім, зразумелым яму, а мо зусім і незразумелым клопатам? Што гэта было: страх, натужнае чаканне непасільнага празарэння ці чуйна, вусцішна і раптоўна адчутая адасобленасць ад усяго і разлад з усім? І ці не так трывожыць, гняце незразумелым нейкім сэнсам і самога чалавека тужлівая палоска расхінутай на захадзе вечаровай зары? (М.Стральцоў. “Смаленне вепрука”).