Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Старасценка Т.Я. СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (дапаможнік)

.pdf
Скачиваний:
40
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
4.46 Mб
Скачать

сэнс выказвання, а з другога – пазбаўляюць маўленне журналіста індывідуальнасці і арыгінальнасці. На думку даследчыкаў, “штамп – гэта сцёрты шматразовым ужываннем выраз” [27, с.332]. Прыклады моўных штампаў: вытрымаць экзамен на сталасць, маленькая радзіма, працаваць з агеньчыкам, унесці дастойны ўклад, сур’ёзныя недахопы, прапіска ў юнацтве,

паставіць кропку. Сустракаюцца і штампаваныя газетныя загалоўкі: Свята кнігі; Зялёны цэх краіны; Новае жыццё старога горада; Майстры добрага настрою.

Спецыфіка публіцыстычнага тэксту ў многім абумоўлена характарам публіцыстычнага суб’екта. Журналіст – канкрэтная асоба, чалавек “прыватны”, маўленню якога характэрны эмацыйнасць і суб’ектыўнасць. Яшчэ адзін бок асобы аўтара публіцыстычнага тэксту – чалавек сацыяльны, што абумоўлівае сацыяльна-палітычны і сацыяльна-ацэначны падыход да рэчаіснасці. Якраз

грамадска-палітычная лексіка і складае самы значны пласт публіцыстыкі:

 

 

 

 

 

У

прагрэс, вытворчасць, мандат, інцыдэнт і інш. Актыўна ўжываюцца словы

інтэрнацыянальнай палітычнай лексікі: рэйтынг,

эксклюзіўны, прэзентацыя,

спікер, парламент, электарат і інш.

 

Г

 

 

Б

П

На марфалагічным узроўні для

тэкстаў

 

публіцыстычнага стылю

 

 

Й

 

 

 

характэрна частае выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў: падпісанне,

 

И

 

 

 

прыватызацыя, падрыхтоўка, выкарыстанне, набліжэнне. Менавіта назоўнік

Р

 

 

 

 

выступае ў ролі выразніка асноўнай думкі. Назоўнікі часцей за іншыя часціны

О

 

 

 

 

 

мовы могуць спалучацца з прыназоўнікамі, напрыклад: пажаданні ад сяброў,

аплата за кватэру, камісія па аздараўленні, гатоўнасць да дыскусіі, размова пра надзённае, цікавасць да Тнавізны, прапановы аб супрацоўніцтве. У

публіцыстычных тэкстах назіраеццаИ працэс расчаплення выказніка, у выніку чаго асноўнае семантычнаеЗнапаўненне набывае назоўнік: акцэнтаваць – рабіць акцэнт, кантралявацьО – знаходзіцца пад кантролем, уплываць – аказваць уплыў, непакоіццаП – выказваць непакой. Для публіцыстыкі характэрна ўжыванне дзеясловаўЕзагаднага ладу:

Усё гэтаР– пушча. Усё гэта – неўміручая душа яе. Яна цудоўная, як душа нашага народа. Калі вы стаміліся, калі хочаце прыпасці вуснамі да вечна жывой крыніцы жыцця – прыйдзіце сюды, у найдзівоснейшы куток зямлі. Бо тут – фарпост чалавечнасці, літасці чалавека да прыроды, сястры нашай

(У.Караткевіч. «Прадмова да кнігі “Белавежская пушча”»).

Зварот да чытача ў гэтым тэксце выражаецца і дзеяслоўнай формай загаднага ладу – прыйдзіце.

На сінтаксіс газетнай мовы значны ўплыў аказвае размоўны стыль, якому характэрны сцісласць і лаканічнасць. Ёмістасць зместу сведчыць пра важнае патрабаванне сучаснасці: у адзінку часу – максімум інфармацыі. Асаблівую выразнасць набываюць эліптычныя сказы -- “самастойныя няпоўныя сказы, у якіх апушчанымі адчуваюцца дзеяслоўныя выказнікі са значэннем існавання, наяўнасці, знаходжання, руху, дзеяння” [56, с.166 -- 167 ]. Напрыклад: Разам – на навуковы Эверэст (“Звязда”); Выратаванне – у вакцынацыі (“Звязда”).

У публіцыстычных тэкстах выкарыстоўваюцца сегментаваныя канструкцыі. Яны складаюцца з дзвюх частак (сегментаў): першая частка называе асобу (прадмет), якая ў другой частцы абазначаецца займеннікам:

Улюбёнец публікі, Артыст, майстар камедыйнага жанру. Яго пазнаюць у класічнай аперэце і ў мюзікле, у святочным тэатральным шоу і ў спектаклі, адрасаваным самаму патрабавальнаму гледачу – дзецям (“ЛіМ”). Газетныя тэксты часта пачынаюцца ўводнай канструкцыяй, што ўказвае на крыніцу паведамлення: Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод на грып хварэе каля 20 працэнтаў насельніцтва планеты (“Звязда”); Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, з раніцы жыхары Жодзіна прыехалі сюды па дары лесу (“Звязда”). Для ўзмацнення выразнасці маўлення журналісты звяртаюцца да парцэляцыі, калі змест выказвання рэалізуецца не ў адной, а ў некалькіх інтанацыйна-сэнсавых адзінках:

Лёг (Макаравіч. – Т.С.) на тым жа тапчанку, заплюшчыў вочы. Думкі

тут жа паслужліва перанеслі яго ў вёску. Дзе вырас... Дзе наўчыўся касіць і

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

хадзіць за плугам. Дзе пазнаёміўся з нябожчыцай-жонкай... Дзе вадзіў на

рыбалку сыноў, а потым і ўнукаў... Дзе рос цяпер

ягоПсад... Дзе (вакол яго!)

было столькі сваіх,

столькі

добрых

 

 

Г

 

людзей і чыстага гаючага паветра

(“Звязда”).

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вылучэнне

даданых частак

у асобныя сказы спрыяе экспрэсіўнасці.

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

Параўнаем: Думкі тут жа паслужліва перанеслі яго ў вёску, дзе вырас, дзе

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

наўчыўся касіць і хадзіць за плугам, дзе пазнаёміўся з нябожчыцай-жонкай... У

такім варыянце

ўвага чытача

 

Р

 

не на пэўных момантах жыцця

акцэнтуецца

 

 

 

 

О

 

 

Фатаграфуемся каля помніка

Макаравіча, а на вёсцы. Яшчэ

прыклад:

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

пісьменніку. На памяць (“ЛіМ”). Перабудуем: На памяць фатаграфуемся каля

помніка пісьменніку.

ВідавочнаИ, што

ў журналісцкім прыкладзе прыцягвае

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

ўвагу спалучэнне на памяць. Яно падкрэслівае асаблівую значнасць

фотаздымка.

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

Да сродкаў

Пэкспрэсіўнага

 

сінтаксісу

публіцыстыкі адносяцца

намінатыўныя сказы, якія толькі канстатуюць існаванне прадметаў і з’яў

 

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

рэчаіснасці. Такія сказы звычайна выкарыстоўваюцца з іншымі тыпамі сказаў:

Узгоркі Наваградчыны, калі глядзець з гары, ледзь не ў шахматным парадку ўкрытыя пералескамі. Дубы і грабы. Жытнія мэндлі. Грэчка ў пахкай красе. Жніўная песня. Рупліва махае рукамі жняярка (Я.Брыль. “Голле чапае нас лістотай”).

Для публіцыстыкі характэрны сінтаксічны паралелізм, заснаваны на аднолькавых мадэлях сказаў:

І палюе на янотаў егер. І клічуць-клічуць белыя лебедзі, б’юць на рэках пудовыя шчупакі, шумяць сонечныя дубы і грабы. І чырванеюць падасінавікі. І дымок ад ранішняга вогнішча змешваецца з туманам (У.Караткевіч. «Прадмова да кнігі “Белавежская пушча”»).

У многіх сказах тэксту ўжываецца інверсія – адметны ад звычайнага парадак сінтаксічных кампанентаў, калі, напрыклад, дзейнік стаіць пасля выказніка.

Як бачым, інфармацыйная функцыя і функцыя ўздзеяння публіцыстычнага стылю рэалізуюцца на розных моўных узроўнях.

Практычныя заданні

1. Выпішыце з прыведзеных словазлучэнняў моўныя штампы.

Далейшае ўдасканаленне, разрадка напружанасці, раўнавага сіл, пальма першынства, празрыстыя карункі, прапісныя ісціны, сродкі масавай інфармацыі, атрымаць пуцёўку ў жыццё, газетны тэкст, моўная сістэма,

сябраваць з кнігай, чорнае золата, свабодная вакансія, асвоіць выпуск, мова

 

 

П

газетнай паласы, перыяд часу, інтэлектуальная эвалюцыяУ, сюжэтная канва,

 

 

Г

стылістычны кантэкст, сацыялінгвістычная з’ява, журналісцкая творчасць.

2. Прааналізуйце ўрывак з артыкулаБТ.М.Трыпуцінай “Мова

Й

 

газетных загалоўкаў” (Культура мовы і грамадства: Матэрыялы Міжнар.

навук.-практ. канф. – Мінск: БДПУ, 2002. – С. 234 – 235).

Непажаданую стылістычную афарбоўкуИ

надаюць загалоўкам так

О

да загалоўка “Інфармаванне аб

званыя канцылярызмы і штампы. ЗвернемсяР

стане навакольнага асяроддзя – важнейшая задача айчынных метэаролагаў”,

 

 

И

 

які можна прапанаваць студэнтамТ-журналістам для аналізу на занятках па

тэме “Як не трэба пісаць”. Назоўнік інфармаванне ўтварыўся ад дзеяслова

інфармаваць (такія

О

 

назоўнікі – прэрагатыва афіцыйна-

аддзеяслоўныяЗ

П

 

 

справавога стылю). У беларускай мове ёсць назоўнік інфармацыя, які мае

Е

Сэнсавае адрозненне паміж прыгаданымі назоўнікамі

некалькі значэнняў.

настолькі неістотнае, што, мабыць, не было патрэбы ўжываць у загалоўку аддзеяслоўны назоўнікР , які, хутчэй за ўсё, з’явіўся ў выніку перакладу з рускай мовы слова информирование.

Замест прыназоўніка аб, які найчасцей ужываецца ў афіцыйнасправавым стылі (прыгадаем: Закон аб адукацыі, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце, Указ аб памілаванні), варта было б ужыць прыназоўнік пра, што больш адпавядае ладу беларускай мовы. Прымем пад увагу і тую акалічнасць, што ў прыгаданым загалоўку на стыку слоў (аб стане) узнікае спалучэнне трох зычных гукаў, цяжкіх для вымаўлення і нехарактэрных для беларускай мовы.

Назоўнік задача, як і назоўнікі работа, увага, пытанне, склад, якасць,

уздым і пад., належыць да так званых універсальных назоўнікаў, з дапамогай якіх журналісты могуць пісаць на любыя тэмы. Лексічнае значэнне гэтых

слоў відавочна аслабляецца, у мове газет яны набываюць вельмі няпэўнае, прыблізнае значэнне.

Пра адрозненне простых формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання прыметнікаў ведаюць вучні сярэдняй школы. Але журналісты ігнаруюць правілы граматыкі і замест найвышэйшай формы (найважнейшая задача) ужываюць вышэйшую.

Празмернай здаецца і колькасць слоў у загалоўку – спецыяльныя даследаванні паказваюць, што колькасць лексічных адзінак у загалоўку не павінна перавышаць 5 – 6.

3.Напішыце нататку (тэматыка: паездка на завод, экскурсія па вядомых мясцінах Беларусі і інш.), выкарыстоўваючы стылістычна нейтральныя моўныя сродкі, і тэматычна такую ж нататку, але са

стылістычна афарбаванымі сродкамі. Прыдумайце і запішыце загалоўкі тэкстаў. У

4.Напішыце тэксты – публіцыстычнагаГ, мастацкагаП і навуковага стыляў – на тэму “Верасень”. Б

5.Уявіце, што вам неабходнаИрасказацьЙ замежным гасцям пра Беларусь. Падрыхтуйце тэкст выступленняР публіцыстычнага стылю на тэму “Мая Беларусь”. О

6.Прааналізуйце лексічныяТ і граматычныя асаблівасці публіцыстычнага тэксту. И

Мы – беларусы! Як гордаЗ, як пашанотна павінны гучаць два гэтыя словы

ўсэрцы кожнага з нас!ОМы – нашчадкі славутага старажытнага славянскага роду, дзеці зямлі, штоП, нягледзячы на ўсе навалы, войны і катастрофы, якое ўжо стагоддзе Екорміць-поіць нас, і мы абавязаны памятаць пра гэта. Абавязаны – і перадР продкамі, што не далі вынішчыць ні зямлі, ні мовы сваёй, і перад нашчадкамі, што ўзжадаюць і чыстае крынічнае вады, і чыстага, спеўнага слова беларускага, бо і ім, як нам, не жыць без гэтага.

Усё – і ва ўласным дабрабыце, і ў дабрабыце нашай краіны – залежыць ад нас. Ад нашай адданасці сям’і, справе, Айчыне. Ад нашай упэўненасці ў сваёй сіле, у сваёй праваце. Ад нашай перакананасці ў сваім праве гучна, горда заявіць усяму свету: мы – беларусы! (“ЛіМ”).

1.4. Мастацкі стыль

Мастацкі стыль (стыль мастацкай літаратуры) абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. У адпаведнасці з трыма родамі літаратуры – лірыкай, эпасам і драмай – гэты стыль падзяляецца на падстылі: паэтычны

(асноўны жанр – верш), празаічны (жанры: раман, аповесць, апавяданне,

навела), драматургічны (жанры: трагедыя, камедыя, драма). У выніку ўзаемадзеяння ўтвараюцца “змешаныя” роды, напрыклад, ліра-эпічны (жанры: паэма, балада, прытча, байка). Структурныя элементы празаічных тэкстаў могуць ужывацца ў паэзіі, у выніку чаго ўтвараецца разнавіднасць мастацкіх твораў -- вершы ў прозе.

Некаторыя навукоўцы выключаюць мастацкі стыль з сістэмы функцыянальных стыляў літаратурнай мовы, матывуючы свой пункт гледжання стылістычнай “незамкнёнасцю” моўных сродкаў гэтага стылю. Сапраўды, у мастацкай літаратуры могуць выкарыстоўвацца адзінкі нелітаратурнай мовы – дыялектныя, прафесійныя, жаргонныя, аднак яны, як правіла, існуюць у сістэме пэўных адносін, эстэтычна перапрацоўваюцца. Якраз эстэтычная функцыя мастацкага стылю, якая дапаўняе асноўную функцыю – камунікатыўную, уяўляе адну з формаў функцыянавання мовы.

Гэта падстава паўнапраўнага ўключэння мастацкага стылю ў сістэму іншых

функцыянальных стыляў беларускай мовы.

 

У

 

 

У мове мастацкага твора спалучаюцца рознастылёвыя элементы, якія

 

 

 

Г

 

эстэтычна ўздзейнічаюць на чытача. Слушна зазначаеП А.А.Каўрус: “Вопыт

 

 

 

Б

 

беларускай мастацкай літаратуры сведчыць, што аднолькава неправамерна

 

 

 

Й

 

трымацца крайнасцей – аддаваць перавагу народна-дыялектнай ці кніжна-

 

 

И

 

літаратурнай мове. Найбольшага плёну дасягаюць тыя пісьменнікі, якія

 

Р

 

 

арганічна спалучаюць у сваіх творах гэтыя дзве разнавіднасці нацыянальнай

О

 

 

 

мовы, знаходзяць мастацка матываванае месца і гутарковаму, і кніжнаму слову

ці сінтаксічнай канструкцыі” [23, с. 139 – 140].

 

Т

 

 

 

 

На думку М.Я.Цікоцкага, асноўнымі праблемамі стылю мастацкай

літаратуры з’яўляюцца ўзаемадзеянне слова і вобраза, асаблівасці вобраза

 

З

 

 

аўтара і вобраза апавядальнікаИ , узаемасувязь аўтарскай мовы і мовы

персанажаў [48, с. 194].

 

 

 

 

Галоўнымі рысаміО мастацкага

стылю

з’яўляюцца вобразнасць,

Е

 

, якія выразна выяўляюцца ў тропах (метафары,

эмацыйнасць, экспрэсіўнасцьП

Р

 

 

і інш.)

і стылістычных фігурах

эпітэце, параўнанні, алегорыі, сімвале

(анафары, эпіфары, антытэзе, градацыі і інш.). Гэта адкрытая, традыцыйная вобразнасць. А ёсць і прыхаваная, унутраная, калі сэнсавая структура слова кантэкстава пашыраецца ў выніку “прырашчэнняў” сэнсу. Напрыклад, у некаторых творах інтымнай лірыкі М. Шабовіча лексема белы, уваходзячы ў склад аксюмаранных спалучэнняў белая цемра ночы, белы агонь лілей, набывае значэнне ‘пяшчота’. У вершы Н. Гальпяровіча “Вецер у закінутай царкве...” чытаем:

Вецер у закінутай царкве, Пыл, і друз, і надпісы на сценах...

Ды сцяжынка раптам у траве, Нібы часу кволенькая вена.

Словы вецер, пыл, надпісы набываюць сімвалічнае значэнне зла, якому супрацьстаіць толькі сцяжынка як сімвал вяртання да родных каранёў.

Станоўчая ацэнка гэтага вобраза падмацоўваецца параўнаннем нібы часу кволенькая вена. Прыметнік кволенькая мае прамое значэнне ‘слабая’. Але на агульным кантэкстуальным фоне мініяцюры ў чытача не ўзнікае пачуцця безнадзейнасці перад разбуральнай сілай бяспамяцтва. Сцяжынка вядзе да ўласнай душы, хоць гэты пакручасты шлях вельмі нялёгкі.

У мастацкім творы цэласны вобраз можа стварацца і самымі звычайнымі моўнымі адзінкамі. Сродкі стварэння вобразнасці ў такім выпадку –

агульнаўжывальныя словы. Прыклад:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

 

 

 

 

Шуканне. Блуканне. Час.

 

 

 

 

 

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

 

 

 

 

Вітанне. Пытанне. Адказ.

 

 

 

 

 

Мужчына. Жанчына. Дыханне.

 

 

 

 

Сэрцабіццё. Забыццё.

У

 

 

 

Жанчына. Мужчына. Каханне.

 

 

 

Мужчына. Жанчына. Жыццё

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

 

 

 

 

(А. Вярцінскі. “МужчынаП. Жанчына. Чаканне...”).

Назоўнікі гэтага

тэксту, ужытыя з

Б

 

значэннем,

ствараюць

прамым

 

дынамічны

эфект. Вобраз

няспыннага

Й

і

 

развіцця

ўзмацняюць

 

руху

 

аднасастаўныя сінтаксічныя

 

И

 

 

 

 

 

адзінкі. Звычайна намінатыўныя сказы толькі

канстатуюць

існаванне

 

Р

 

 

з’яў.

Але ў

творы яны

пэўных прадметаў і

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

адлюстроўваюць шчаслівую дыялектыку пачуцця і набываюць экспрэсіўны

характар. Аналізуючы гэты верш, М.В.Абабурка піша: “Вобраз жыцця як вынік

кахання Мужчыны і Жанчыны створаны паэтам надзвычайна проста, пры

 

 

Т

дапамозе толькі назоўнікаў, з якіх асноўныя Мужчына і Жанчына паўтараюцца

5 разоў. Вершаванае маўленнеИзабяспечваецца выключна рытмам і рыфмай, а

З

 

“думкі, вобразы, малюнкі” дамысліваюцца чытачом на аснове ўмення мысліць

асацыятыўна” [1, с. 10].О

 

 

Спецыфіка мастацкагаП

стылю выяўляецца, напрыклад, пры супастаўленні

кантэкстаў ужывання слова бяроза ў навуковым і мастацкім тэкстах. У

Е

 

 

Р

 

 

“Беларускай энцыклапедыі”: род кветкавых раслін сямейства бярозавых; бяроза павіслая, або бародаўчатая, і пушыстая, або белая, утвараюць бярозавыя лясы; бяроза карлікавая занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; лісце суцэльнае, на чаранках; кветкі аднаполыя, у тычынкавых і песцікавых каташках; плады – дробныя аднанасенныя арэхі з плёначнымі крылцамі па баках. У мастацкіх кантэкстах: сямейка бярозак; бярозкі нагадвалі вастраверхія стажкі (Л.Калодзежны. “Бярозы ў жыце”); ліст бярозы – праменьчык святла ў журбе і чаканні (З.Марозаў. “Ападае бярозавы ліст...”); у дрэўцы кволенькім, як мімоза, цякла зямлі маёй мужная кроў (У.Караткевіч. “Нашы бярозы”). Навуковы тэкст накіраваны на выясненне біялагічных уласцівасцей бярозы. У мастацкіх творах пісьменнікі перадаюць індывідуальнае бачанне дрэва.

Танальнасць мастацкага тэксту ствараецца гарманічнай сукупнасцю лексіка-фразеалагічных і сінтаксічных сродкаў, іх узаемным суаднясеннем:

Нам шанцавала неверагодна: пагода ўвесь час стаяла – проста цуд! І хоць кастрычнік падыходзіў да свайго канца – ніводнага слотнага дня. Наадварот, кожны дзень – музыка фарбаў і колераў, ды такіх, што, як прачнешся раніцой, -- жыць хочацца! Уявіць толькі: вакол сасновы лес, шчыльны, як сцяна, з-за якога ніяк не праб’ецца сонца, але якое вось-вось узнімецца над ім. З таго боку, дзе гэта павінна адбыцца, неба налілося такой густой жаўцізной, быццам перазрэлы гарбуз. І сапраўды, яшчэ колькі часу, і з- за гэтай сцяны пырскаюць першыя, па-восеньску мяккія промні, слізгаюць па вершалінах сосен і да нас у пакой... (А. Жук. “Кіно, альбо Энергія бяспамяцтва”).

Пісьменнік ужывае словы аднатыпнай экспрэсіі шанцавала, цуд, музыка, мяккія. Мікракантэксты словазлучэнняў актуалізуюць жыццесцвярджальную

танальнасць тэксту: ніводнага слотнага дня, музыка фарбаў і колераў, густая

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

 

жаўцізна, па-восеньску мяккія промні. Па экспрэсіўнай афарбоўцы сінтаксіс

тэксту адпавядае яго лексічнаму

складу.

ІнтанацыяПзахаплення перадаецца

 

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

 

клічнымі сказамі, апісанне асенняга хараства – апавядальнымі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

У мастацкім творы выразна праяўляецца творчая індывідуальнасць

аўтара. Адметнае

выкарыстанне моўных сродкаў характарызуе

стыль

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

пісьменніка. Параўнаем мастацкія тэксты на тэму “Мора”:

 

 

Мора!..

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

Якая бязмернасць!.. Які

 

 

Колькі

зычных

песень аб

табе

абшар!..

 

 

 

 

 

О

 

 

грозным, а сэрца, як дзіця

складалі!.. Мора!.. Душа мая ў палоне, у гуду тваім

да маткі-радзіцелькі, ірвецца

Т

 

 

абоймы

твае...

(Змітрок Бядуля.

 

ў

шырокія

“Акорды мора”).

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Болей ад усяго зачаравала мора, ціхае, блішчастае. Але зырка зіхацела

яно толькі ўлева ад сонечнагаО

кола, а ля астраўкоў ляжала нейкае стракатае,

як бы не вада там былаП; далёкая дамба, здавалася, плыла сюды, на гэты бок;

радзеў сінявы туманЕнад астраўкамі, і адценні вады скрозь і хутка мяняліся:

то бліскуча-белая яна была, з чорнай аблямоўкаю ля берагоў, то пярэстая, то

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

сярэбраная, то сінявая, падзеленая на няроўныя трохкутнікі мядзянымі палосамі сонечных промняў; сонца як бы гушкалася на адзіна-адзінай на ўсё неба хмарцы (А. Савіцкі. “Толькі аднойчы”).

Выразнасць і эмацыйнасць тэксту Змітрака Бядулі ствараюць рытарычны зварот (Мора!) і клічныя сказы, якія выяўляюць адносіны захаплення. Кропкі пасля клічніка на пэўны момант запавольваюць рытм тэксту, каб чытач мог “угледзецца” ў маляўнічую карціну. Прычым кожны клічны сказ – гэта новы ўсплёск уражанняў. Стыль урыўка экспрэсіўны дзякуючы не толькі адпаведным сінтаксічным адзінкам, але і ацэначным словам бязмернасць,

абшар, зычныя, грозны, шырокія, і параўнанню як дзіця да маткі-радзіцелькі.

Для ўрыўка з рамана Алеся Савіцкага характэрны няспешны тэмп, які ўтвараецца інтанацыяй пералічэння, абумоўленай аднароднымі членамі сказа.

Адасобленыя азначэнні і акалічнасць удакладняюць апісанне. Другі сказ тэксту

– складаны з рознымі відамі сувязі. Такая разгорнутая сінтаксічная канструкцыя стварае цэласную карціну з асобных дэталей. Нетаропкасць успрымання мора ўплывае і на пісьменніцкі стыль, пазбаўлены экспрэсіі.

Такім чынам, адмыслова ўжытыя моўныя сродкі мастацкага стылю не толькі перадаюць пэўную інфармацыю, але і эстэтычна ўздзейнічаюць на чытача.

Практычныя заданні

1. Вызначце стылёвую прыналежнасць тэкстаў на тэму “Камень”. Абгрунтуйце сваю думку.

Камень-горка, геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1983). За 300 м

прывезены ў Мінск аж 2134 ледавіковыя валуны. Самаму старэйшаму з іх – 2

на Пн ад в.Укропенка Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Валун

 

 

 

У

буйназярністага граніту рапаківі. Даўж. 3,7 м, шыр. 3,5 м, выш. 2,7 м, маса

каля 48 т. Прынесены ледавіком каля 200 – 120 тысП. г. назад з Выбаргскага

масіву (Паводле “Беларускай энцыклапедыі”).

Г

 

Б

 

 

 

 

На былым балоце на ўскраіне сталіцы ва Уруччы на шасці з паловай

 

Й

 

гектарах плошчы пад адкрытым небам сабраны з усіх рэгіёнаў Беларусі і

И

 

 

Р

 

 

 

мільярды гадоў.

Т

Сама ідэя стварэння такогаОмузея і яе ажыццяўленне належыць

выдатнаму беларускаму вучонаму, доктару геолага-мінералагічных навук,

акадэміку Гаўрылу ГарэцкамуИ. Ён, убачыўшы, што унікальных, гістарычных

 

 

О

камянёў на нашай зямлі Зстановіцца ўсё меней, -- меліяратары мелі нават

 

П

інструкцыі па іх знішчэнні – прыклаў шмат намаганняў, каб захаваць тое,

Е

 

што пакуль засталося.

 

Р

 

 

Музей-парк прыняў першых наведвальнікаў у 1985 годзе. Ён быў спланаваны на мясцовасці як карта Беларусі: насыпныя пагоркі – нашы грады і ўзвышшы, пешаходныя дарожкі – нашы рэкі, штучныя вадаёмы – нашы азёры. І кожны камень ляжыць на тым месцы спланаванай на зямлі карце, адкуль яго сюды прывезлі (Я. Сіпакоў. “Нашы камяні”).

Час. У яго ёсць пісьмовыя звесткі: Шмат летапісных каштоўных лістоў.

Ёсць у дарогі маўклівыя сведкі – Свет старажытных сівых валуноў. Камень урос у зямлю між калосся, Колькі ляжыць тут – няможна злічыць. Пэўна, і часу калісь давялося

Тут пры дарозе на ім адпачыць.

Час камяні тыя з месца парушыў, Замкі-муры збудаваў на зямлі. Час дараваў ім легенды, як душы Продкаў, што ў вечны нябыт адышлі
(А. Маеўская. “Балада пра камяні”).
2. Ахарактарызуйце стылістычныя асаблівасці сінтаксісу тэкстаў на тэму “Прырода”.
Александрына загледзелася на кацянят, стаяла доўга і моўчкі сачыла за імі, думаючы пра нешта сваё. Кацяняты ўжо звыкліся з ёю і, нягледзячы на тое, што былі, яна ведала, нейкія дзікія -- уцякалі нават ад новай гаспадыні, – зараз не звярталі на яе аніякай увагі, займаліся сваім клопатам, быццам побач стаіць не чалавек, а так сабе нейкі слуп ці якое ўсохлае, без галін, дрэва. Таму яна і здзівілася, калі кацяняты нечакана падхапіліся і дружна шухнулі ва ўсе бакі і ўжо, разбегшыся, уважліва і спалохана пазіраліУхто адкуль: адно цікаўна, як дзіця, глядзела з-за шула, другое – з-падПсянец, вочы трэцяга насцярожана блішчэлі з бур’яну... (Я. Сіпакоў. “СтафетаГ ”).
Машына – “газік”. У кабіне – стараватыЙБшафёр і дзве дзяўчыны. У кузаве – мяхі з бульбай, растрэсенае,Иупэцканае ў гразь капуснае лісце і навязанае на вяровачку шчаня. МесяцыР тры яму. Вымакла – як аблезлае. Калоціцца, бы з вялікага страхуО. Вочы сумныя, палахлівыя, просяць, аж плачуць. Мордачка кругленькая, носік беленькі, як той гузік на чорным рукаўчыку ў дзіцяці. ПрыгожыТ, бедны пупсік... Нешта пішчыць цененька-
цененька, бы ў саломінку... (І.ИПташнікаў. “Чакай у далёкіх Грынях”).
3. Прачытайце ОмініяцюрыЗ Алеся Разанава. Якія моўныя сродкі выяўляюць выразнуюПспецыфіку індывідуальна-аўтарскага стылю гэтага творцы? Е
Р Акрыла наўколле шэрань: кветкі паніклі, камень зацвіў
(“Акрыла наўколле шэрань...”).
Бярэзіна ўсохла, а ў вершаліне красуе зялёная амяла: пераможца лёсу?!.
(“Бярэзіна ўсохла...”)
Абудзіўся сярод суровых зімовых палеткаў: куды пацячэш,

ручай?!.

(“Абудзіўся сярод суровых...”)

Зіма ў лістападзе!.. У скутай рацэ плаваюць качкі.

(“Зіма ў лістападзе!..”)

4. Прачытайце мініяцюру Міколы Шабовіча “Доўга біўся над мовай дрэў...”. Вызначце ключавы вобраз твора, які дазваляе дэкадаваць сэнс.

Доўга біўся над мовай дрэў, Пакуль не зразумеў,

Што яна таксама беларуская.

5. Прааналізуйце вобразную сістэму верша.

 

У

П

 

 

Хмары веснія цяжкія, як кентаўры,

 

 

 

 

 

Г

 

 

Песня шчасця пад імі ўзахлёб звініць.

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

Ах, гэта жаўранак,

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

 

 

 

Жаўранак,

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

Жаўранак,

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

Срэбная,

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

Срэбная,

 

 

 

 

 

 

Срэбная ніць.

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

Над ракою, тваім зайздросцячы лаўрам,

 

 

 

И

 

 

 

 

 

Вадзяны бугай трубіць, як грубіць.

 

 

З

Не звяртай увагі,

 

 

 

О

 

 

Жаўранак,

 

 

 

 

 

Жаўранак,

 

 

П

 

 

Не парві сваю тонкую,

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

Е

 

 

 

 

Тонкую ніць.

 

 

Зноў дымеюць разоры і сытая пара На курганы былога майго бяжыць.

Працягні з майго сэрца, Жаўранак, Жаўранак,

Аж да самага неба Звонкую ніць

(У. Караткевіч. “Жаўранак – звонкая ніць”).

1.5. Гутарковы (размоўны) стыль