Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Старасценка Т.Я. СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (дапаможнік)

.pdf
Скачиваний:
40
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
4.46 Mб
Скачать

Гутарковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы бытавых зносін. Ён рэалізуецца пераважна ў вуснай дыялагічнай форме, але можа функцыянаваць і ў пісьмовай (прыватныя дзённікі, лісты, запіскі). Напрыклад:

Братка Віця! Я прыехала “дадому” (дзе мой цяпер дом?), і мяне спаткалі гэтак, што я вось ужо колькі дзён жыву тут, а не магу спакойна ўспомніць гэтага спаткання. Слёзы радасці і замілавання ў мяне на вачах, калі думаю пра гэта. Вельмі Якуб пра мяне клапоціцца. З Маняю дык мы, вядома, сёстры, жанчыны, мы як адна душа. Яны нічога не даюць мне рабіць, кажуць, каб я адпачыла і папраўлялася. А я і так добра сябе пачуваю, вельмі добра. Здароўе маё гэта раней было дрэнна, а цяпер, за апошні час, на паправу пайшло... (Кузьма Чорны. “Справа Віктара Лукашэвіча”).

Угэтым урыўку з ліста Маргарыты ўжыты экспрэсіўная форма звароту,

паўторы, складаныя сказы, інверсія, што характэрна для гутарковага стылю. Тэксты гэтага стылю маюць спецыфічную Улексіку, фразеалогію,

адметныя формы слоў і сінтаксічныя канструкцыі. СяродП лексічных сродкаў – дыялектныя, прастамоўныя, жаргонныя, а таксамаГэмацыянальна-экспрэсіўныя адзінкі, якія ў кантэксце непасрэднага маўленняБ актывізуюць ацэначныя кампаненты. Так, у адносінах да прывабнагаЙ чалавека скажам кветачка,

няўклюднага – слон, мядзведзь. ЛексемыИкветачка, слон, мядзведзь маюць выразную эмацыянальна-экспрэсіўнуюРканатацыю (афарбоўку).

Паказчыкам гутарковай прыналежнасціО слова служаць суфіксы –ун, -ін, -

ан, -ач, -ок, -ух-(-юх), -ак(-як) і інш.: гаварун, газеціна, велікан, барадач, хадок, пяюха, выхваляка. Т

Угутарковым стылі выкарыстоўваюццаИ адметныя фраземы, якімі моўца можа, у прыватнасці, ацэньвацьЗ сітуацыю (дзе гэта відана, прышый кабыле хвост, з сярэдзінкі на палавінкуО ), чалавечыя паводзіны (вешаць нос на квінту, цягнуць ката за хвостП, сэрца абрываецца), характар і знешні выгляд людзей (не з таго цеста Езроблены, марскі воўк, ранняя пташка) і інш.

Сярод марфалагічныхР асаблівасцей – ужыванне выклічнікаў, часціц, дзеяслоўных формаў з выражэннем імгненнасці дзеяння: шусь, глядзь, шмыг, скок і інш. Пашыраны інфінітыў і формы цяперашняга і будучага часу ў значэнні прошлага, формы прошлага і цяперашняга часу ў значэнні будучага. Ужываюцца формы дзеясловаў аднаго ладу ў значэнні другога. Для тэкстаў гутарковага стылю ўласціва рэдкае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

Гутарковае маўленне значна ўплывае на мову мастацкай літаратуры. Асабліва выразна гэта пацвярджаецца на ўзроўні сінтаксічных канструкцый, дзякуючы якім перадаецца багацце эмацыянальных адценняў выказвання, разнастайнасць і зменлівасць унутранага свету чалавека. Элементамі гутарковага сінтаксісу ў аўтарскай мове могуць выступаць няпоўныя і эліптычныя сказы, канструкцыі з паўторам структурных элементаў. Паўтор

рэалізуецца ў наступным прыкладзе:

Прыгожая была гэта шэрая, вельмі жыццёвая, натуральная прастата, гэтая яшчэ ўсё не растрачаная сіла, якую і не высушылі, і не прыглушылі дзевяць дзесяткаў больш катаржных, чым радасных, гадоў. Прыгожы быў позірк светла-блакітных вачэй пад густымі, сівымі брывамі, вачэй адкрытых і чыстых, як само бясхмарнае неба, паўторанае ў крынічным люстры бяскрайняга возера. Прыгожы быў, урэшце, увесь гэты звычайны, будзённы малюнак: вялікая чорная лодка на вадзяной пустыні, у лодцы – шэры дзед і светленькая ўнучка, а за кармой, на буксіры, -- доўгае сасновае бервяно і яшчэ даўжэйшы трохкутнік растрывожанай вады (Я.Брыль. “Надпіс на зрубе”).

Паўтор актывізуе чытацкую ўвагу на станоўчай характарыстыцы чалавека і прыроды, што садзейнічае эмацыянальнай паўнаце і выразнасці.

У дыялогах персанажаў пісьменнікі выкарыстоўваць такія, напрыклад, гутарковыя канструкцыі:

Зняпоўнымі сказамі-рэплікамі, якія лаканічна выражаюць думку:

-- А ты здалёку? У -- З раёна. П -- Хто ж твой бацька? Г -- Сушчэвіч (Кузьма Чорны. “Заўтрашні дзеньБ”).

Зпаўторамі, якія заўсёды экспрэсіўнаЙ афарбаваныя і выражаюць мадальныя адносіны: И

Пастукала і зайшла суседка ВоранаваР – жонка Дашынага таварыша па рабоце. О

--Ізноў у камандзіроўку? – яна на момант спынілася ў дзвярах.

--Ізноў, Галіна ВасільеўнаТ, ізноў! – адарвалася ад чамадана Даша. – І

ведаеце куды? У Маскву (А.ВасілевічИ . “Мой тата прыехаў”).

Зумаўчаннем – стылістычнайЗ фігурай, якая садзейнічае экспрэсіі маўлення, перадачы ўнутранагаО стану персанажаў:

Хлапчукоў убачылаП маці, калі пачало ўжо цямнець. Яны ішлі з-пад Мамонаў, гучна гаварыліЕ , а ў руках у кагосьці з іх брынчала вядро. Прыйшлі пад хату і стомленаР селі на траншэю.

--Усю... – толькі і сказалі яны.

--Што ўсю?

--Перанеслі.

--Каго перанеслі?

--Рыбу... (Я. Сіпакоў. “Усе мы з хат”).

Элементы размоўнага стылю актыўна пранікаюць у інтэрнэт-тэксты (інтэрнэт-дзённікі, ці блогі; размовы “анлайн”, або чат-камунікацыю; электронныя лісты, ці мэйлы і інш.). Так, ужыванне скарочаных намінацый “абумоўлена тым, што камуніканты аўтаматычна пераносяць лексічныя сродкі вуснага гутарковага маўлення ў сферу інтэрнэт-камунікацыі” [11, с. 29].

Прыклады: дзяк (дзякуй), комп (камп’ютар), ноўт (ноўтбук), нэт (інтэрнэт), клява (клавіатура), фоцік (фотаапарат). На сінтаксічным узроўні тэкстаў Інтэрнэта “навідавоку ўсе адзнакі размоўнага сінтаксісу: вялікая колькасць

дыялагічна-няпоўных сказаў і кандэнсаваных структур; спантаннасць, хаатычнасць выказванняў, што звязана з вокамгненнай рэакцыяй на пытанне (рэпліку) суразмоўцы; дамінаванне анафарычных элементаў як асноўных сродкаў міжфразавай ланцужковай сувязі; тэксты ўяўляюць сабой дыялагічныя адзінствы, пабудаваныя па мадэлі «пытанне (рэпліка)-стымул – адказ-

рэакцыя»” [12, с. 29 – 30].

Аднак уключаць Інтэрнэт-жанры ў гутарковы стыль беспадстаўна і з экстралінгвістычнага боку, і з многіх інтралінгвістычных пазіцый. Як зазначае С.А.Важнік, “Інтэрнэт, арыентаваны на хуткую, дакладную і аператыўную перадачу інфармацыі, абумовіў узнікненне адмысловага, больш дэмакратычнага стылю пісьма” [12, с. 22].

Такім чынам, гутарковы стыль мае адметныя сродкі выражэння. Ён можа ўплываць на іншыя функцыянальныя стылі і ўключаць у сваю моўную сістэму

іх асаблівасці.

 

 

У

 

 

Г

 

 

 

 

Практычныя заданніП

 

 

Б

 

 

 

Й

 

1. Прачытайце і прааналізуйце ўрывак з кнігі А.А.Каўруса “Мова

 

И

 

народа, мова пісьменніка” (Мінск: Маст. літ., 1989, с. 237 – 238).

 

Р

 

 

Звяртаючы ўвагу на словы, якія толькі нараджаюцца, гаворачы пра пошук пісьменнікам, журналістам новых слоў, мы, вядома, не забываемся, што

галоўнае пры стварэнні выказвання, тэксту – як мага лепей скарыстаць

Т

 

наяўныя, апрабаваныя масавай маўленчайО

практыкай лексічныя запасы мовы...

У друку не раз крытыкаваліся выразы разбіць палатку, разбіць сквер,

звярталася ўвага на іх двухсэнсавасцьИ

. Вось

чаму так

прыемна

напаткаць

 

 

 

О

разапнуць палатку: На невялікай палянцы ля

больш натуральнае словазлучэннеЗ

 

 

П

 

 

палаткі.

Гарыць

вогнішча

ўскраю лесу стаяць ужо разапнутыя

(А.Траяноўскі).

Е

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

2. Вызначце размоўныя фраземы.

 

 

 

Выводзіць у свет, на свой капыл, валіцца ў адну кучу, альфа і амега, вочы на лоб лезуць, вока на вока, глядзець у корань, лясы тачыць, здаваць у архіў, вушы вянуць, сесці на шыю, месца пад сонцам, фількава грамата, абняць неабдымнае, у агонь і ваду, як мыла з’еўшы, пасля дожджыку ў чацвер, зачараванае кола, купляць ката ў мяшку, усёй душой.

3. Прачытайце пачатак апавядання Кандрата Крапівы “Клас” (1925г.). Элементы якога стылю выяўляюцца ў маўленні апавядальніка?

Праўду людзі кажуць, што стараешся-вучышся, а дурнем паміраеш. Вось і я – ужо ж не маладзенькі. Ёсць стварэнні, якія і татам завуць. Як маладзейшы быў, дык сякія-такія й класы праходзіў, а вось наце ж вам: у першым класе зрэзаўся. Так-такі начыстую зрэзаўся.

Абыло гэта вось як. Паехаў я раз у Магілёў. Чаго?

Авам не ўсё роўна? Патрэба была. Вядома, без патрэбы не паехаў бы, бо ў мяне нават лішняй грыўні няма, каб на концы праехаць, а не тое што ў Магілёў без патрэбы.

Дык вось і паехаў я цераз Воршу. А Ворша ж, як вам вядома, не пад носам.

Але нашто ж бы была машына?

Як сеў я вечарам у Мінску на “транзіцельны”, дык за суткі ў Воршу – як перуном спаліў.

Увайшоў я ў вакзал: направа – зал і налева – зал. Тут – першы клас, а там трэці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

4. Прачытайце дыялог Лены Лазы і Колі Лецечкі з аповесці Віктара

Казько “Суд у Слабадзе”. Вызначце прыметы размоўнага стылю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

-- Я, ведаеш, Лецечка, інстытут яшчэ не выбралаП, -- прызнавалася яна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

Лецечку. – А гэта ж самае галоўнае – абраць такі інстытут, каб жыць

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

потым буз турбот. Які гэта інстытут, па-твойму, Лецечка?

-- Пэўна, эканамічны.

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

-- Ну, Лецечка, ты і скажаш, эканамічны. Што я, па-твойму, лічыльнікі

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

буду грызці? Не, Лецечка, не ведаеш ты жыцця. Лецечка, выдатнікі, яны ўсе

такія.

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

-- Ты вось што, вось што, Лена... – Колька спыніўся і ўхапіў Лену за руку.

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

– Ты помні, помні мяне, Лена, ладна?..

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

П

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Е2. СТЫЛІСТЫКА ТЭКСТУ

 

Стылістыка тэксту з’яўляецца адным з напрамкаў функцыянальнай стылістыкі, ці стылістыкі маўлення. Стылістыка тэксту вывучае функцыянаванне, стылёвую адметнасць тыпаў і адзінак тэксту. Само паняцце тэкст па-рознаму тлумачыцца ў лінгвістычнай літаратуры. Спынімся пакуль на азначэнні Н.С.Валгінай: “Тэкст уяўляе сабой сэнсава аб’яднаную паслядоўнасць знакавых адзінак, асноўнымі ўласцівасцямі якой з’яўляюцца звязнасць і цэласнасць” [13, с.12]. Стылістыка тэксту найперш звяртаецца да структурнай арганізацыі адзінак маўлення. Структура тэксту ў розных даследаваннях разглядаецца ў залежнасці ад разумення паняцця тэксту. Што да беларускага мовазнаўства, то спецыфіка тэксту аналізуецца як са структурнага боку, так і з пазіцыі слоўнага вобраза аўтара (працы М.Я.Цікоцкага [48], В.І.Іўчанкава [20], П.П.Жаўняровіча [18]). У дапаможніку

“Русская стилистика” А.І.Гаршкоў прапануе вылучаць у структуры тэксту тэму, ідэю, матэрыял рэчаіснасці, моўны матэрыял, славесны рад, кампазіцыю, сюжэт, архітэктоніку, вобраз аўтара і вобраз апавядальніка [15, с.53 – 258]. На думку А.І.Гаршкова, самы перспектыўны – філалагічны, ці стылістычны, аналіз тэксту, цэнтральнай праблемай якога з’яўляецца праблема славеснай структуры вобраза аўтара. На такім падыходзе да аналізу тэксту абавязкова спынімся. Пакуль жа разгледзім сінтаксічнае разуменне тэксту “як аб’яднаную сэнсавай і граматычнай сувяззю паслядоўнасць моўных адзінак: выказванняў, звышфразавых адзінстваў (празаічных строф), фрагментаў, раздзелаў і г. д.” [39, с.16].

2.1.Тэкст. Структурныя адзінкі тэксту

Усучаснай лінгвістычнай літаратуры вылучаюць 7 крытэрыяў тэксту: звязнасць (яе сродкамі выступаюць паўтор, анафараУі катафара, эліпсіс), цэласнасць (яна ствараецца тэматычным адзінствамП, сэнсавым стрыжнем, з якім звязваюцца ўсе структурныя кампаненты і якіГразглядаецца як канцэпт тэксту), інтэнцыянальнасць (залежыць ад мэтыБаўтараў тэксту), прымальнасць (рэцыпіенты ў пэўнай сітуацыі павінны “Йпазнаць” тэкст), інфармацыйнасць (вызначае колькасць новай або пажаданайИ тэкставай інфармацыі), сітуацыйнасць (маўленчая сітуацыяРадыгрывае важную ролю ў стварэнні тэксту), інтэртэкстуальнасць (тэкстОзвязаны з папярэднімі тэкстамі або з тымі, якія існуюць паралельна) [43, с. 36 – 42].

Тэкстам можа быць адзінТсказ, напрыклад, загадка, афарызм, прыказка і значна больш сказаў – вершИ, замалёўка ў газеце, вялікі раман. Звернемся да тэкстаў-сказаў: З

Што пасееш, тоеОі пажнеш. Усюды добра, а дома найлепей. Век жыві, век вучыся. Да парыПзбан ваду носіць.

РастлумачцеЕсэнс гэтых прыказак. Чаму яны вучаць?

Жыві і Рцэльнасці шукай, аб шчырасці духоўнай дбай. Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў. Над намі словы ўладараць.

Дайце азначэнне тэрміну афарызм. У чым яго адрозненне ад прыказкі? Каму належаць гэтыя афарызмы? Чаму сказ можа быць тэкстам? Якой думкі прытрымліваецеся вы?

Увялікім тэксце можна вылучыць непарыўны ланцужок: сказ –

празаічная страфа – фрагмент – раздзел – частка – закончаны твор. Сказы, аб’яднаныя сэнсава і граматычна, утвараюць семантыка-сінтаксічную адзінку тэксту, якая ў лінгвістычнай літаратуры называецца па-рознаму: празаічная

страфа, складанае сінтаксічнае цэлае, звышфразавае адзінства, кампанент, рэгістр, сінтаксічны комплекс, маналагічнае выказванне,

камунікатыўны блок. Мы будзем выкарыстоўваць тэрміналагічныя найменні

празаічная страфа (ці страфа), складанае сінтаксічнае цэлае, звышфразавае адзінства. Звернемся да прыкладу:

Блукаючы па зямлі, мне даводзілася часам трапляць у месцы, якія міжвольна выклікаюць думкі аб вечнасці, аб зменлівасці лёсу, аб тым, што ўсё мінае, аб тым, што ніколі не ведаеш, які каму суджаны лёс. Вось стаіш на тэрыторыі кіеўскага гарадзішча (аднаго з чатырох самых старадаўніх сярэдневяковых славянскіх гарадзішчаў) і пад табою Дняпро, мой Дняпро магутны, а вакол свеціць агнямі двух з гакам мільённы горад, сталіца і “маці гарадоў”. І вось Хатомельскае гарадзішча (Столінскі раён), равеснік Кіеўскаму, а пад ім толькі “старык” Гарыні і каля старых валоў толькі адзін хутар. А можа, і яго цяпер няма. Кожнаму вызначаны свой рубеж, як сказана продкамі (У.Караткевіч. “Мой се градок!”).

Прыведзены прыклад адлюстроўвае класічную кампазіцыю страфы: зачын, які афармляе мікратэму (першы сказ), сярэдняя частка (развіццё думкі) і канцоўка-вывад (апошні сказ). Гэта празаічная страфа з мікратэмай

“Непрадказальнасць лёсу” раскрывае пісьменніцкае бачанне сутнасці быцця.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

Фразы-зачыны выконваюць важную ролю, уяўляючы сабой “тэматычныя

вехі тэксту”

[13, с.40].

 

Калі выпісаць

з

твора

толькі зачыны строф, то

атрымаецца сціслы пераказ зместу.

 

 

Г

 

 

 

Б

П

Страфа

як

адзінка тэксту

характэрна

і для

мовы паэтычных твораў.

Страфа ў паэзіі

– гэта

група

сказаў,

Й

 

 

аб’яднаных сэнсава, метрычна і

сінтаксічна:

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

Вайшлі ў хату дзед з Сымонам,

 

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чэсць далі гаспадаром,

 

 

 

 

 

 

Старасвецкім “пахвалёным”

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прывіталі гэты дом.

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Стаў Сымонка каля лавы,

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Хату поглядам абвёў,

 

 

 

 

 

 

 

А халацік безрукавы

 

 

 

 

 

О Цёк у дзесяць ручаёў.

 

 

 

 

П

 

Загарэў, бядак, ад сонца,

 

 

 

РЕ

 

 

Твар лушчыўся і ліняў,

 

 

Імізэрна так бясконца Гэты хлопчык выглядаў! Толькі вочы асвячалі Твар замораны, худы

Ітак многа прыдавалі Хлопцу гора і нуды.

Ібыло ў іх задумленне Не дзяціных яго лет,

Іадбітак засмучэння Палажыў на вочы след.

Ітой погляд раз даволі Хоць на момант улавіць,

Каб ужо яго ніколі,

Назаўсёды не забыць, Бо жыццё прайшло няскладна

Па дзяцінай паласе, -- І на хлопчыка ўспагадна Пазіралі тут усе

(Якуб Колас. “Сымон-музыка”).

Першае чатырохрадкоўе вызначае тэматычную перспектыву страфы – апісанне знешнасці Сымона, яго задуменнага позірку. Пасля сярэдняй часткі – канцоўка: туга дзіцячых вачэй становіцца блізкай іншым людзям, выклікае ў іх спачуванне.

Дзве і больш празаічныя страфы, аб’яднаныя агульнай тэмай, утвараюць такую семантыка-сінтаксічную адзінку маўлення, як фрагмент. У ім найбольшую інфармацыйную і кампазіцыйную нагрузку мае звышфразавае адзінства, якое пачынае новую мікратэму: У

Развітаўшыся з Петручком, Васіль выбраўся на вуліцу. Заўтра ці

Зціхмяна-салодкім настроем праходзіўБГВасіль міма каменнай двухпавярховай школы, у якой вучыўся з пятагаЙпа сёмы клас, і міма школьнага двара, куды ў пачатковыя класы прыбягаўИ аж з Далёкага Ляда. Высока падняліся, разрасліся дрэвы маленстваР. У памяці яны – маладыя, шапаткія – цяпер, нібы хмары, навісаюць над дахаміО школьных будынкаў.

Зтрапятаннем глядзеў некалі Васіль на доўгі, з шырокімі вокнамі, высокім ганкам, бляшаным дахамТбудынак, які здаваўся найбольш ахайным, гарадскім сярод астатніх, Ишто нагадвалі звычайныя сялянскія хаты і на манер падковы замыкалі пясчаныЗ школьны двор.

Тых хат даўно нямаО, а памяшканне пад жалезным дахам яшчэ трывае. Урасло ў зямлю і ледзьПпраглядвае з густых зарасляў бэзу.

ДабраўшысяЕда могілак, Васіль доўга вандраваў, пакуль натрапіў на магілу маці. МагілкаР агароджана, але крыж ад часу пахіліўся і гурбачок насыпу зарастае травой...

Пасля могілак Васіль гадзіны тры ці чатыры абходзіў ваколіцы мястэчка, нібы развітваючыся са старымі вуліцамі, завулкамі, якія памятаў, і

зновымі, што паўсталі за час яго адсутнасці. У новай сваёй частцы мястэчка сапраўды нагадвае горад. Большасць будынкаў і тут драўляныя, але яны не ідуць ні ў якое параўнанне з пахілымі, пакрытымі струхлелай дранкай хаткамі, што нібы з-пад ілба пазіраюць на свет на старых вуліцах

(І.Навуменка. “Сярэбраныя мхі”).

Агульная тэма фрагмента “Вандроўка” ўключае некалькі мікратэм – “Школа”, “Могілкі”, “Мястэчка”, кожная з якіх раскрываецца ў адпаведных

празаічных строфах.

Як бачым, страфа і фрагмент – важныя адзінкі звязнага маўлення, тыяпаслязаўтра трэба ад’язджаць. Ён яшчэ павандруеПпа мястэчку, паглядзіць,як яно выглядае, зойдзе на могілкі.

цаглінкі, з якіх складаецца твор. Гэта адзінкі семантыка-сінтаксічнага ўзроўню,

звязаныя з адзінкай іншага ўзроўню – кампазіцыйна-стылістычнага – абзацам. Яго ўнутраная сутнасць найлепш спасцігаецца пры параўнанні са страфой. Межы абзаца і складанага сінтаксічнага цэлага могуць супадаць і не супадаць. У абзац можа выносіцца адзін сказ ці нават яго частка, як, напрыклад, у афіцыйна-справавым тэксце. У адным абзацы можа быць два і больш звышфразавых адзінстваў. Адрозненне кампазіцыйнай сегментацыі тэксту ад семантыка-сінтаксічнай у тым, што абзацы больш звязаны з аўтарскай воляй і яго манерай пісьма.

Харошая пара. Адкалываліся ды адрыпелі на калдобінах духмяныя вазы мурагу, жыта, ячменю, лёну. Безліч мядзведжых ахапкаў казытлівага сена і ладных – добра, калі нялёгкіх! – снапоў падняты ды пакладзены на воз, пасля на торп, у халадок і зацішак гумна. На полі застаўся толькі авёс – у мэндліках або сям-там, дзе надзелень, яшчэ няскошаны. Грэчка, лубін, канюшынная атава, насенная канюшына, бульба, што пачынае ўжо добра жаўцець і

смачна, дамавіта пахне. Пара адноснай сытасці, першахлебнай ды бульбянай,

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

укропна-агурочнай, яблычнай. Нейкая паўза, кароткі адпачын перад імгліцай

задумліва-ласкавых вераснёўскіх раніц, перад

 

мудрайПі

сумнаватай

паэзіяй

свежай раллі, радасным россыпам новага

 

Г

 

журботна-сонечнай

 

насення,

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

паэзіяй залатога лісця і амаль па-жаночы пяшчотных дотыкаў ціхага,

светлага, лёгкага павуціння (Я.Брыль. “Гуртавое”).

 

 

 

Гэта

празаічная

страфа

супадае

Й

 

 

 

 

з абзацам. Пісьменнік вобразна

асэнсоўвае

рэчаіснасць

праз

 

 

И

 

эпітэтаў

(духмяныя

вазы;

выкарыстанне

мядзведжыя ахапкі

 

 

 

Р

 

 

 

 

укропна-агурочная,

сена; першахлебная, бульбяная,

яблычная

сытасць;

 

 

О

 

раніца; радасны россып насення;

задумліва-ласкавая

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

залатое лісце; ціхае, светлае, лёгкае павуцінне) і перыфраз (мудрая і

сумнаватая паэзія свежай ралліИ, журботна-сонечная паэзія залатога лісця).

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адсутнасць сегментацыі абзаца сведчыць пра запаволены рытм апісання, калі

неабходна адлюстравацьОз’явы ў іх цеснай сувязі паміж сабой.

 

Надышоў часП, і прырода злітавалася над намі. У пачатку верасня

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

раптам парвалісяЕў бруднае шмаццё хмары, іх разнесла ва ўсе бакі, як курыны пух.

Амаль за ноч дрэвы нібы абсыпала золатам. Блакіт неба, рыжае лісце, яшчэ зялёная трава. Вось ужо табе і залатая восень. Стала цёпла, зайграла сонца, і на душы ад гэтай прыгажосці было вельмі спакойна і радасна

(В.Супрунчук. “Антонаўка з пахам маліны”).

Гэта страфа падзелена на два абзацы, што звязана з імкненнем асобна вылучыць замілаванне ад залатога асенняга хараства. Прычым у першым абзацы выкарыстоўваюцца словы з адмоўнай ацэнкай (бруднае шмаццё), у другім – з выразнай станоўчай ацэнкай (абсыпала золатам, залатая восень,

зайграла сонца і інш.).

Да асноўных функцый абзацнага падзелу адносяць логіка-сэнсавую, экспрэсіўна-эмацыянальную і акцэнтна-вылучальную.

Як бачым, страфа – адзінка семантыка-сінтаксічнай сегментацыі тэксту, абзац – кампазіцыйна-стылістычнай. Строфы яднаюцца ў больш буйныя тэматычныя блокі, утвараючы фрагменты, з якіх, у сваю чаргу, складаюцца больш буйныя адзінкі тэксту.

Практычныя заданні

1. Параўнайце розныя азначэнні тэксту. Якое з іх, на ваш погляд, найбольш грунтоўнае?

Тэкст – тое, што напісана або надрукавана, напісаныя або сказаныя кімнебудзь словы, якія можна ўзнавіць, паўтарыць у тым жа выглядзе (ТСБМ, т.5,

кн.1, с. 571).

Тэкст – гэта выражанае ў пісьмовай ці вуснай форме ўпарадкаванае і завершанае слоўнае цэлае, якое мае змест, што суадносіцца з пэўным жанрам

мастацкай ці

 

немастацкай

творчасці,

адмежаванае ад

іншых цэлых і пры

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

 

неабходнасці ўзнаўляльнае ў тым жа выглядзе (Горшков А.И. Русская

стилистика. М., 2001, с. 65).

 

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

Тэкст –

 

гэта твор маўленчага

 

 

 

 

Г

 

 

 

 

 

працэсу, закончаны, аб’ектываваны ў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

выглядзе пісьмовага дакумента, твор, які змяшчае загаловак і рад асобых

адзінак (звышфразавых

адзінстваў),

 

аб’яднаных рознымі тыпамі лексічнай,

граматычнай,

 

лагічнай,

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

які

мае

пэўную

 

стылістычнай

сувязі,

 

мэтанакіраванасць і прагматычную

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

ўстаноўку (Гальперин И.Р. Текст как

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

объект лингвистического исследования. М., 1981, с. 18).

 

 

 

Тэкст –

 

гэта не

 

 

О

 

 

 

адзінка, а

з’ява

чалавечай

 

простая лінгвістычная

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

дзейнасці, камунікацыі і пазнання (Іўчанкаў В.І. Дыскурс беларускіх СМІ.

Арганізацыя публіцыстычнагаИтэксту. Мн., 2003, с. 8).

 

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пад тэкстам найчасцей разумеюць літаратурны або фальклорны твор, які

напісаны, надрукаваныОабо бытуе ў вуснай форме (Малажай Г.М.

Лінгвістычны аналізПтэксту. Мн., 1992, с. 5).

 

 

 

 

 

 

 

2. ПрааналізуйцеЕ

ўрывак

 

з

 

працы А.І.Гаршкова “Русская

стилистика”:

Р

у

агульнафілалагічным

плане

выступае

як твор

 

Паколькі

тэкст

славеснасці, ён суадносіцца з жанрамі мастацкай і немастацкай славеснасці.

...А калі размова ідзе пра аб’явы тыпу “Прадаецца веласіпед” або “Уваход”? Які тут жанр? Ці тэксты гэта? ...Няхай у паведамленнях “Прадаецца веласіпед” і “Уваход” прыкмета ўпарадкаванасці, кампазіцыйнай завершанасці рэдуцыравана (аслаблена. – Т.С.), а прымяненне да іх паняцця жанру нязвыклае. Затое ім у поўнай меры ўласцівы такія прыкметы, як выражанасць, адмежаванасць, інфармацыйнасць, узнаўляльнасць, што і дазваляе разглядаць іх як тэксты (с.62 – 63).

3. Ахарактарызуйце строфы ў паэзіі і прозе. Вызначце сродкі арганізацыі тэкстаў.

Мне радасна, што на каменні

Знаёмай прызбы, з сосен новых, Пастаўлен дом. Зары праменні, Прарваўшыся праз сад вішнёвы, На шыбах, быццам зайчаняты, Гуляюць, скачуць. Сярод хаты – Стол для частунку, для бяседы,

Ана сцяне – рог паляўнічы

Істрэльбіна старога дзеда, І побач – з кнігамі паліца.

Яўзяў адну, без пераплёту, Відаць, шмат па руках хадзіла, Відаць, чыталася з ахвотай...

“Мой родны кут, як ты мне мілы...”

 

 

(Максім Танк. “Мой родны кут”).

 

 

На якую вядомую

паэму спасылаецца

 

У

Танк?

У чым

Максім

падабенства гэтых твораў?

 

 

 

П

 

 

 

 

Г

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

Сонца амаль на вачах пабольшала, зрабілася чырвонае. На зямлі, ужо як

на дражджах, выросталі

 

 

Й

самай

сярэдзіне

возера,

цені; на вадзе, на

пераліваліся, бліскаючы

 

 

И

 

 

 

 

пазалотаю лускі, быццам жыравалі там, касякі

маленькіх рыбак.

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

Над Бароўкай, двароў на сорак вёскай, якая падступалася паўкругам да

возера (па адзін бок яго стаялі хаты, а па другі – лес), неўзаметку асядаў

вечар.

 

Т

И

З бярозавага балота, што пачыналася за ніжнімі бароўскімі гародамі,

 

З

 

выпаўз туман, і пацягнула яго, як заўсёды, па тарфяным полі на мост,

перакінуты цераз роў, які падзяляў Бароўку на два канцы – канаплёўскі і

канчанскі. Але сёння туманО

быў рэдкі, як дым.

 

Аднекуль з далёкіхП

заток раптам прыляцелі

дзве качкі-мацярухі і

Р

 

 

закружылі ў парыЕнад возерам. Штосьці трывожыла птушак. І яны доўга

кружылі так, баючыся апусціцца на ваду.

калі ў вёску яшчэ не

Была тая зацішная пара перад заходам сонца,

вярнуліся з поля каровы, а людзі, прыйшоўшы з работы (якраз за доўгім логам кідалі ў гэты дзень стагі), паспелі ўгаманіцца (І.Чыгрынаў. “Маці”).

Чым абумоўлена сегментацыя гэтай страфы на абзацы? Вызначце функцыю абзаца.

4. Выпішыце зачыны строф з першага раздзела рамана В.Адамчыка “Чужая бацькаўшчына”, каб атрымаўся сціслы пераказ зместу. Ахарактарызуйце сэнсавую і структурную ролю зачынаў.

5. Вызначце стыль, падстыль і жанр гэтых тэкстаў. Абгрунтуйце сваю думку.

Адметнасць жыцця ў розных народаў выпрацавала і сваю тапаніміку. Так, у лексіцы вандроўных цюркскіх народаў вучоныя заўважаюць багацце