Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
19 ст..ppt
Скачиваний:
1
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
16.34 Mб
Скачать

Жак-Луі Давід «Клятва гарацыеў»

Энгр «Эдып і сфінкс»

Рэалізм

- накірунак мастацкай культуры Еўропы, метад мастацтва і літаратуры, які будуецца на аснове прынцыпу жыццёвай праўды.

У якасці самастойнай плыні еўрапейскага мастацтва рэалізм сцвярджаецца ў 40-я гады XIX стагоддзя. У другой палове XIX ст. - вядучы накірунак еўрапейскага мастацтва і літаратуры.

Адрозніваецца ад натуралізму ярка выяўленай сацыяльнай праблематыкай. Крытычны рэалізм (або сацыяльна-гістарычны) - гэта вышэйшая кропка рэалістычнага метаду.

Крытычны рэалізм

Найбольш яркім прадстаўніком крытычнага рэалізму ў літаратуры XIX стагоддзя былі Анры

Стэндаль, Анарэ дэ Бальзак, Гі дэ Мапасан

(Францыя), Чарльз Дыкенс (Англія).

Новую прыступку ў развіцці крытычнага рэалізму звязваюць з творчасцю амерыканскага пісьменніка

Джэка Лондана.

Родапачынальнікам спецыфічнага амерыканскага рэалізму стаў сатырык і гумарыст Марк Твен.

Рэалізм у жывапісе

У рэалістычнай манеры працавалі мастакі барбізонскай школы.

Але рэалізм у жывапісе звязваюць з імем Густва Курбе

Густаў Курбе «Замак у Блонэ»

Сімвалізм

- кірунак еўрапейскай мастацкай культуры канца XIX стагоддзя - пачатку ХХ стагоддзя. Гэты мастацкі метад заснаваны на выражэнні з дапамогай сімвала шматзначна- іншасказальнага і лагічна непранікальнага вобраза - «рэчы ў сабе» або нераскрытых ідэй, якія знаходзяцца за межамі рацыянальнага ўспрымання.

У жывапісе: Гюстав Моро, Анры Фантэн-

Латур, Адзілон Рэдон, Пюві дэ Шаван, Обры Бердслей, Джордж Фрэдэрык Уотс, М.Врубель, М. Гушчын, М.Чурлёніс.

Чурлёніс «Ляціць чорная бяда»

Сімвалізм у літаратуры

У 1870-я гг. у французскай літаратуры з'явіліся паэты-сімвалісты. Яны абвясцілі сябе спевакамі «захаду», «заняпаду», «гібелі», мастакамі безнадзейнасці і расчаравання.

Кіраўніком французскага сімвалізму стаў паэт Стэфан Малармэ. Мастацкі ўзлёт гэтай плыні прыпадае на творчасць Поля Верлена,

Артура Рэмбо.

Сімвалізм распаўсюдзіўся ў Аўстрыі (Р.М.Рыльке і інш), у Англіі (О.Уальд), у Бельгіі (М.Метэрлінк).

Музыка XIХ ст.

Музычнае мастацтва XIX стагоддзя характарызуецца дасканаласцю форм і глыбінёй зместу.

Гэта рамантычнае творчасць нямецкіх кампазітараў Людвіга ван Бетховена і Рыхарда Вагнера, італьянскага кампазітара-рэаліста Джузэпэ Вердзі, які распрацаваў жанр камічнай оперы. Оперы карысталіся папулярнасцю, не знікалі са сцэн еўрапейскіх тэатраў.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры