Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРА НА БЕЛАРУССКУЮ ЛИТЕРАТУРУ.doc
Скачиваний:
232
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
399.36 Кб
Скачать

46. Сучасная беларуская драматургія.

С.бел.др.тэматычна разнапланавая. Тэма вёскi, тэма вайны складаюць асноуны змест тв-цi мнoгix аутарау. Агульна у суч.драм.можна вылучыць 3 асн.тэмы: чалавек, жыццё, гiсторыя. Гэтыя тэмы-вечныя, заусёды актуальныя, на лiнii перасячэння з iмi узiкаюць iншыятэмы,матывы,праблемы. Зараз у суч.драм. пачалi смела гаварыць пра тыя бакi рэчаiснасi, якiя раней не зауважалicя, замоучвалiся.Уладзiмiр Бутрамееу у п'есе «Страсцi па Аудзею» стварыу праудзiвую карцiну знiшчэння на роднай зямлi Селянiна, Гаспадара. Вiною таму-сталiнская калектывiзацыя. Тэм забароненых сёння няма, таму у гэтай сувязi узрастае неабходнасць ix сапрауды мастацкага вырашэння.

Адзiн з самых вiдных драматургау - Аляксей Дударау. Пасля А.Макаёнка яшчэ нiхто у нац.-й драм-i так упэунена не сцвярджае сябе, як А.Дударау. Пачынау ён як празаiк. У 1979г. пабачыла свет яго кнiга прозы «Святая птушка», папулярнасць аутару далi п'есы: «Парог», «Вечар», «Узлёт», «Радавыя», «Злом», «Купала» i iншыя. Хаця А.Дударау нарадзiуся у пасляваенны час, ён не пабаяуся зрабiць спробу асэнсаваць падзеi мiнулай вайны. Цiкавым з'яуляецца твор «Купала»(1994г.), прысвечаны тэме старажытнага мiнулага. Гэта п'еса пра прыход да улады князя Вiтаута. У ВКЛ няма мipy, згоды, бо iдзе вайною «брат на брата». Князь Ягайла дамагаецца улады мячом i агнём. Князь Вiтаут паустае як працiунiк братазабойных войнау. Ён-мужны змагар за прауду. Запамiнальны у п'есе вобраз княгiнi Анны. Вобраз княiнi - гэта увасабленне самаахвярнасцi, выратавальнага кахання, сiмвал мiралюбiвага пачатку на зямлi. Пра што б не пicay драматург, гал.для яго-гэта выказаць душу чалавека, яго духоуныя турботы. Чалавек для А.Дударава - увасабленне не толькi поунай часовай рэальнасi, але i вечнасцi.

Праблемы чалавечых узаемаадносiн, ix чысцiня, чэснасць i высакароднасць, высокае пачуццё адказнасцi не толькi за свае учынкi, але за усё, што адбываецца у свеце перад yciм светам-гал.тэма драм-ii М. Матукоускага. Заяуку на такую тэму ён зрабiу яшчэ першай сваей п'есай «Мужчына, будзь мужчынам». У1970г.М.Матукоускi стварае сатырычную камедыю «Амнiстыя». Пры усёй камiчнасцi «Амнiстыя»-твор даволi жорсткi Памiрае адзiн з гал.героеу п'есы-дырэктар фабрыкi дзiцячых цацак Якау Фамiч Добрык. Такой карай «карае» аутар бесхарактарнасць, беспрынцыповасць. У барацьбе са злом чалавек не павiнен icцi на кампрамiс с сумленнем. Якава Фамiча хапiла толькi на выказваннi, а не на актыуныя дзеяннi супраць Зла, якое аутар увасобiу у вобразе хулiгана, спекулянта на чалавечай дабраце, нахабнiка i мярзотнiка Салавейчыка. I хоць Грыша Салавейчык з'яуляецца, бадай, гал.героем п'есы, не яго асоба цiкавiць аутара. Ён адкрывае прычыну iснавання Cалавейчыкау. Гэта-празмерная дабрата, якая мяжуе з беспрынцыповасцю i абыякавасцю.

Гэтай жа тэме, тэме грамадзянскай адказнасцi чалавека за усё, што адбываецца вакол яго, прысвечана драма М.Матукоускага «Апошняя iнстанцыя».

Алесь Петрашевiч. Характэрнай асаблiвасцю яго драм-iiз'яуляецца надзённасць. Але у самой надзённасці ёсць адна акалiчнасць: узнятая iм праблема скiравана у будучыню. Сярод п'ес вылучаецца п'еса «Трывога»,якая выступае супрацьп'янства. Дзве наступныя п'есы— «Укралі кодекс», «Злыдзень»скiраваны супраць адмоуных з'яу жыцця: кватэрных махiнацый, фiктыуных шлюбау. Надзённай з’яуляецца п’еса «Соль», у якой узнiсаецца праблема аховы навакольнага асяродзя. У асновесюжэтасупрацьпастауленне: з аднаго боку –прадстаунiкi калiйнай вытворчасцi,з другога-партыйныя, навуковыя памочнiкi-Калун i Шашаль-упэунены,што старшыня райвыканкома i сакратар абкома не змогуць iм супрацьстаяць,таму што калiйная вытворчасць падпарадкавана саюзнаму мiнiстэрству,якому з Масквы не вiдаць мясцовых рэчак, лясоу.