Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРА НА БЕЛАРУССКУЮ ЛИТЕРАТУРУ.doc
Скачиваний:
232
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
399.36 Кб
Скачать

45. Сучасная беларуская паэзiя.

Беларуская сучасная паэзія — суквецце талентаў, якое вызначаецца самабытнасцю і напаўторнасцю кожнага, бо кожны капае «рэчышча ўласнай ракі», якую скіроўвае ў акіян сусветнай культуры.

Сапраўднаму паэту трэба мець «Уласны курс і вугал свой атакі,» — так вобразна і вычарпальна вызначыў У. Скарынкін галоўнае патрабаванне непаўторнасці і адметнасці кожнага творцы, што шчыруе на ніве паэзіі: у кожнага павінен быць свой голас, свой почырк. «Аблог цалінны» сэрцаў людскіх, якія, як папярэджваў класік, «цвёрдыя, быццам з камен-ня», падуладны толькі дару выключнай сілы.

Сучасная беларуская паэзія прадстаўлена паэтамі розных пакаленняў і рознай творчай манеры. Гэта і вядомыя майстры паэтычнага радка, чыё дзяцінства было апалена вайной (Н. Гілевіч, А. Вярцінскі, Р. Барадулін), і пакаленне, народжанае ў цяжкія пасляваенныя гады (С. Законнікаў, А. Разанаў, Я. Янішчыц), і паэты, якія адчулі радасць творчай працы ў 70—80-я гг. (Л. Дранько-Майсюк, А. Бадак).

Тэматыка сучаснай паэзіі надзвычай разнастайная: Радзіма, бацькоўскі дом, родная мова, гістарычнае мінулае, прырода, экалогія, чарнобыльская трагедыя, праца, каханне...

Рэквіемам па загінуўшых, абеліскам героям і напамінам быць пільнымі і берагчы мір з'яўляюцца «Рэквіем па кожным чацвёртым» А. Вярцінскага, «Абеліск» Я. Янішчыц. Герой многіх твораў — чалавек працы. Сялянскую працу паэтызуюць А. Вярцінскі («Маці пячэ хлеб»), Е. Лось («Жніво»). Іх творы сцвярджаюць, што працай чалавек і выпрабоўваецца, і рэалізуе сябе, і сцвярджае сябе на гэтай зямлі.

Самыя задушэўныя радкі шматлікіх вершаваных твораў прысвячаюцца Радзіме, паэты ўзнімаюць пытанне аб адказнасці чалавека за зберажэнне яе прыгажосці, заклікаюць да гармоніі, адзінства чалавека з прыродай. У паэме «Чорная быль» С. Законнікаў спрабуе асэнсаваць прычыны трагедыі, папярэджвае аб наступствах духоўнага Чарнобыля:

Калі ж і зараз ты не загукаеш,

А будзеш жыць пад страхам і прынукай,

Чарнобыль не такі яшчэ чакае

Тваю зямлю, тпваіх дзяцей і ўнукаў.

Вялікае месца ў сучаснай паэзіі займае тэма кахання. Вершам «Ты пакліч мяне. Пазаві» Яўгенія Янішчыц зноў нагадвае ўсім вечную ісціну, што «пачынаецца ўсё з любві». Для выяўлення стану душы, самага дастойнага чалавека, і сцвярджэння, што каханне — самая галоўная з усіх каштоўнасцей, якая робіць немагчымае магчымым, паэтка выкарыстала аксюмаран, што найлепш і вызначыў загадка-вую сілу гэтай найвялікшай тайны і найвялікшага дару: «прыручаюцца салаўі». Паэтам і закаханым падуладна тое, чаго не можа ніхто, — прыручыць салаўя.

Рыгор Барадулін - яго вершы нават без подпісу пазнаюцца па яркай вобразнасці, метафарычнасці, унутраннай рыфме, выразным гукапісе. Балючая памяць пра апаленае вайной маленства пранізвае паэмы «Блакада», «Куліна». Матыў чакання з вайны родных і блізкіх асабліва моцна і трагічна гучыць у вершы «Бацьку»:

Каторы раз сыходзіць снег... Дамоў вярталіся суседзі.

Я кожнаму насустрач бег I чуў кароткае: «Прыедзе».

Нямала радкоў прысвяціў паэт матчынай хаце, роднай вёсцы, кутку, дзе былі зроблены першыя крокі, дзе вучыўся, спаткаў першае каханне («Ушацкай школе», «Світанняў я з табой не сустракаў...»). Шчымлівыя, пранізлівая барадулінскія радкі аб вернасці бацькоўскаму дому робяць чалавека лепшым, напамінаюць кожнаму пра святыні, здрада якім — вялікі грэх: