- •Раздзел 1 мова ў грамадстве Мова і соцыум
- •Функцыі мовы ў грамадстве
- •Мова і маўленне
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Беларуская мова ў прасторы і часе
- •Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •Раздзел 2 функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму Паняцце білігвізму
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Марфалагічныя нормы
- •Несупадзенне ў родзе
- •Несупадзенне ў ліку
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Утварэнне прыналежных прыметнікаў
- •Асаблівасці ўжывання і скланення лічэбнікаў
- •Ужыванне суфіксаў дзеясловаў
- •Заўвага!
- •Заўвага!
- •Сінтаксічныя нормы
- •Раздзел 3 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Беларуская лексіка паводле паходжання
- •Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •Раздзел 4 спецыяльная лексіка Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Прафесіяналізмы, наменклатурныя назвы (номены)
- •Структура тэрмінаў
- •Паходжанне тэрмінаў
- •Тэрміны-сінонімы, тэрміны-антонімы. Міжнавуковыя аманімічныя тэрміны
- •Утварэнне тэрмінаў
- •З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе
- •Тыпы слоўнікаў
- •Перакладныя слоўнікі галіны сувязі і сумежных галін
- •Раздзел 5 функцыянальныя стылі маўлення
- •Навуковы стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы
- •Раздзел 6 культура прафесійнага маўлення Культура маўлення
- •Маўленчы этыкет і культура зносін
- •Публічнае выступленне
Прафесіяналізмы, наменклатурныя назвы (номены)
Ад тэрмінаў неабходна адрозніваць прафесіяналізмы – словы, якія сустракаюцца ў мове прадстаўнікоў пэўнай прафесіі: балванка – кампактны дыск, лапша – правады і інш. Назвы разнастайных прылад працы, дзеянняў, асаблівасцей вырабаў не выходзяць за межы прафесіянальнай мовы і не становяцца афіцыйнымі назвамі як тэрміны.
Тэрміны |
Прафесіяналізмы |
утвараюцца мэтанакіравана |
утвараюцца стыхійна |
з’яўляюцца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця, гэта кадыфікаваныя лексічныя адзінкі, з’яўленне якіх абавязкова фіксуецца ў навуковых працах, слоўніках, спецыяльнай літаратуры |
пераважаюць у гутарковай мове сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці |
нейтральныя |
экспрэсіўныя |
выкарыстоўваюцца ў пісьмовым і вусным маўленні |
выкарыстоўваюцца пераважна ў вусным маўленні |
маюць агульнанацыянальны, нават інтэрнацыянальны характар |
маюць вузкі, мясцовы характар |
Значную ролю ў папаўненні тэхнічнай тэрміналогіі адыгрываюць наменклатурныя назвы (номены). У асяроддзі мовазнаўцаў няма адзінства поглядаў на тое, што трэба разумець пад гэтым тэрмінам. Адны вучоныя адносяць да яе ўласныя імёны, якімі абазначаны розныя аб’екты навукі і тэхнікі, другія – сістэму назваў пэўных галін ведаў. Адным з асноўных крытэрыяў тэрмінаў з’яўляецца паняційнасць, у той час як для номена важна прадметнасць, назыўная функцыя. Тэрмін і наменклатурную назву можна часткова суаднесці з паняццем і назвай.
Тэрміны |
Наменклатурныя назвы (номены) |
тарыфны план нумара мабільнага тэлефона |
«Бізнес-клас», «Слова за слова», «Усе гавораць», «Smart Бясконцы», «Лёгка сказаць», «Абсалют» |
паштовая паслуга |
«Паштовы кур’ер», «Гібрыдная пошта», «Паштовы маркетынг», «Камфорт» |
мабільны аператар |
Velcom, МТС, life:), Билайн |
Структура тэрмінаў
Паводле будовы тэрміны суадносяцца са словамі ці спалучэннямі слоў, часцей словазлучэннямі.
Словы-тэрміны ў сваю чаргу падраздзяляюцца ў залежнасці ад часціны мовы: назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі.
Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі, як правіла агульныя. У якасці аднаслоўных тэрмінаў часта выкарыстоўваюцца ўласныя імёны, якія пасля пераходу ў разрад тэрмінаў сталі агульнымі назоўнікамі: ампер, ват, генры, грэй, джоўль, ньютан, паскаль.
Прыметнікі ў якасці слоў-тэрмінаў ўжываюцца даволі рэдка, паколькі прыметнік, як правіла, спалучаецца з назоўнікам, утвараючы словазлучэнне: субстантыўны, адвербіяльны, аб’ектыўны, абсалютны, кагнітыўны, сенсорны, сукцэсіўны (паслядоўны), саматычны і г. д.
Не ўсе даследчыкі пагаджаюцца з існаваннем тэрмінаў-дзеясловаў, аднак слоўнікі падаюць кадзіраваць, экспартаваць, намагнічваць.
Тэрмінаў-прыслоўяў няшмат: рэгрэсіўна, унакладку, усутык і некаторыя іншыя.
Словазлучэнні-тэрміны надзвычай шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. У якасці іх кампанентаў могуць выступаць уласныя назоўнікі: закон Ампера, Ленца, Кулона. Найбольш пашыранымі словазлучэннямі з’яўляюцца спалучэнні, утвораныя па мадэлі прыметнік + назоўнік (транзітная пошта, радыёрэлейная сувязь і пад.).
Адметнасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы з’яўляюцца трох- і большкампанентныя тэрміны. Яны таксама абазначаюць адно цэласнае паняцце, іх не заўсёды можна замяніць адным словам: сервер аплаты паслуг, тарыф на паслугі сувязі, адрасная сістэма экспедзіравання, абаненцкі нумар мясцовай тэлефоннай сеткі, закрытая перасылка паштовых адпраўленняў і інш.