Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ист. Бел - Методичка.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
658.43 Кб
Скачать

1. Мэты і задачы дысцыпліны «Гісторыя Беларусі»

Асноўнымі мэтамі пры вывучэнні гісторыі Беларусі з’яўляецца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы, выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі, якія вядуць да свядомага выканання грамадзянскіх і сацыяльна-прафесійных задач.

Для рэалізацыі пазначаных вышэй мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:

  • засваенне і выкарыстанне вучэбнай гістарычнай інфармацыі, звязанай з аналізам заканамернасцей і асаблівасцей дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа і фарміраванне на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

  • усведамленне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, якія служаць рэтраспектывай для аналізу сучаснасці і вызначэння перспектыў будучай жыццядзейнасці;

  • фарміраванне гатоўнасці выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрыяць далейшаму развіццю сваёй краіны.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;

  • этапы фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

  • гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

  • дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;

  • этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

умець:

• прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;

  • характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

  • ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

  • тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе;

  • аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.

Соседние файлы в предмете История Беларуси