- •1. Этнічная гісторыя Беларусі. Даіндаеўрапейскі і індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Засяленне беларускіх зямель.
- •2. Узнікненне Беларусі і гісторыя паходжання беларусаў: розныя падыходы і канцэпцыі. Гісторыя назваў “Белая Русь”, “Русь Чорная”, “Літва” і “Беларусь”.
- •3. Першыя сярэдневяковыя дзяржавы на беларускіх землях: Полацкае і Тураўскае княствы.
- •4. Увядзенне хрысціянства і культура Беларускіх зямель у IX-XII ст.
- •5. Утварэнне вкл (першая палова 13-14стст.); розныя падыходы і канцэпцыі.
- •6. Асаблівасці дряржаўнага ладу вкл. Тры статуты.
- •7. Фарміраванне беларуская народнасці. Культура Беларусі XIV- XVI стст.
- •8. Люблінская унія 1569г.: дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе Рэчы Паспалітай.
- •9. Рэфармацыя і контррэфармацыя у вкл. Берасцейская царкоўная унія (1596г.).
- •10. Рэч Паспалітая у другой палове 14-18стст.
- •11. Тры падзелы рп: далучэнне беларускіх зямель да Расійская Імперыі.
- •12. Беларускія землі у складзе Расійскай Імперыі (канец 18ст.-пачатак 20ст.)
- •14. Грамадска-палітычная жыццё ў Паўночна-Заходнім краі ў другой палове 19-пачатку 20стст. Паўстанне 1863-1864гг. У Польшчы, Літве і Беларусі.
- •15. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку 20 ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •16. Беларускі край у гады Першай Сусветнай вайны (1914-1918гг.).
- •17. Беларусь у гады рэвалюцыйных зменаў 1917г. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі.
- •18. Узнікненне беларускай дзяржаўнасці ў пачатку 20ст. Дзяржаўнае будаўніцтва ў бсср у складзе ссср.
- •19. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі. Палітыка беларусізацыі 1920-ых гадоў.
- •20. Індустрыялізацыя прамысловай базы ў Беларускай сср.
- •21. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Беларуская сср.
- •22. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.).
- •23. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз`яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •24. Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны. Абарончыя баi на тэрыторыі Беларусi.
- •25. План “Ост”. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •26. Барацьба беларускага народа супраць германскіх захопнікаў.
- •27. Вызваленне Беларусі: аперацыя “Баграціён”. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.
- •28. Беларуская сср ў першыя пасляваенныя гады. Аднаўленне народнай гаспадаркі.
- •29. Беларуская сср у 1950-я-першай палове 1980-х гадоў.
- •30. Абвяшчэнне дзяржаунага суверэнiтэту Рэспублікі Беларусь. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
1. Этнічная гісторыя Беларусі. Даіндаеўрапейскі і індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Засяленне беларускіх зямель.
5 млн. гадоў таму – аўстралапітэк, чалавек - палеаліт. 1е пранікненне людзей на тэрыторю сучаснай Беларусі ў верхнім палеаліце - 40 тыс.г таму. Пачауся даіндаўрапейскі перыяд. Вядомы дзве самыя старажытныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі. У цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць жыллё, паляваць на буйных жывёл. Па меры адступлення ледніка адбылося поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі. Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню, дрэва або касці. Каменны век завяршыўся неалітам. На тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 500 стаянак эпохі неаліту. 3 тыс. г. да н.э. ў Падзвінні і Падняпроўі з’явіліся фінаўгорцы, а на паўднёвым захадзе Прыпяцці – індаеўрапейцы. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі (1-я цывіл. рэвалюцыя). З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Але вызначыць этнічную прыналежнасць насялення сучаснай РБ яшчэ нельга (этнас – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць).
Пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх – канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі, сфарміравана пад уплывам пангерманскага настрою. Аправяргаецца тым, што на Балканах жывёлагадоўля распаўсюдзілась хутчэй, чым у Паўднёвай Еўропе. Пасля узнікла балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў, але балканы – накірунак міграцыі, а не прарадзіма. Найбольш абгрунтаваная - канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. Праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Сярэдняй Азіі, пачалася міграцыя. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі. Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы перамагалі яго і асімілявалі. У выніку асіміляцыі сфарміраваўся новы этнас – балты. Яны жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян. Каменны век уступіў месца бронзаваму. Узнікалі гарадзішчы. Бронзавы век саступіў месца жалезнаму веку. Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку. Пачаўся славянскі этап. Ёсць некалькі канцэпцый прарадзімы славян. Але найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з’яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай трэба лічыць тэрыторыю, дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі. Затым адбылося другое “вялікае перасяленне”. Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень. Другая частка - на ўсход. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы. У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. Потым пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы – не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яны ўяўлялі сабой протанароднасці, дзе кіраванне належала князю. Родавая абшчыны змянілася суседскай.