Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист. беларуси(билеты).docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
77.1 Кб
Скачать

6. Асаблівасці дряржаўнага ладу вкл. Тры статуты.

На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь, які быу уладаром усёй зямлі ў дзяржаве, а. таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні. Усе феадалы дзяліліся з вялікім князем часткай феадальнай рэнты. 3 гаспадарскага дамена ўвесь прыбытак збіраўся на карысць велікакняжацкай улады і выкарыстоўваўся як на прыватныя мэты князя, так і на дзяржаўныя. Гэтыя землі атрымалі статус дзяржаўных. Прыступкам ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы — князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага ўтрымання). Далей ішлі баяры, самая шматлікая група пануючага класа. Ад князёў яны адрозніваліся тым, што валодалі зямлёй умоўна (пры ўмове нясення вайсковай службы ў князя ці буйных магнатаў). Гэта быў прыклад часовага ўтрымання. Баярства паводле маёмаснага становішча было таксама неаднародным. Былі буйныя баяры, якія стаялі блізка да князёў, сярэднія, што складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву "шляхта". Пасля шляхтай пачалі называць феадалаў, што належалі да ваенна-служылага саслоўя. Руская назва "баярства" паступова выйшла з ужытку. Пануючы стан класа зямельных уласнікаў, феадалаў, быў замацаваны законам. Характэрна, што ў Вялікім княстве Літоўскім доўгі час не было адзінага заканадаўства. Прывілеі, што давалі вялікія князі асобным землям і саслоўям, грунтаваліся на Рускай Праўдзе і мясцовых звычаях. Судзебнік 1468 г. Казіміра (1440-1447 — вялікі князь літоўскі, 1447-1492 - кароль польскі) хоць і пашыраўся на ўсю тэрыторыю ВКЛ, але кадыфікаваў толькі феадальнае права. Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут ВКЛ 1529 г., які потым меў другую (1566) і трэцюю (1588) рэдакцыі. Палітычны лад ВКЛ — феадальная манархія, якая мела шэраг асаблівасцей у параўнанні з суседняй Маскоўскай дзяржавай.Таму ў ВКЛ не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваных устаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся Вялікі князь Літоўскі.

7. Фарміраванне беларуская народнасці. Культура Беларусі XIV- XVI стст.

Народнасць – гістарычная сфарміраваўшаяся супольнасць людзей, для якой характэрна адзіная мова, тэрыторыя, пануючы эканамічны лад (натуральная гаспадарка), культурная і этнічная самасвядомасць. Беларуская народнасць фарміравалася і існавала у 12-19 ст. Пачатак фарміравання беларусаў, рускіх і украінцаў трэба шукаць у тыя часы, калі пачалося масавае рассяленне славян, іх узаемадзеянне з мясцовымі этнасамі, асіміліраванне славянамі мясцовага насельніцтва. Славяне, якія рассяліліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, перамяшаліся з балтамі. Але гэта яшчэ былі славянскія этнічныя супольнасці крывічаў, дрыгавічаў, радзімаў, палян, драўлян, вяцічау і інш. Гэтыя этнічныя супольнасці ў межах Кіеўскай Русі аб’ядналіся і утварэнні старажытнарускай народнасці. Пасля распаду Кіеўскай Русі ў ХІ-ХІІ ст. распалася старажытнаруская народнасць. Прыкладна з ХІІ ст. пачынаецца працэс фарміравання беларускай, рускай і украінскай народнасцей. Гэты працэс заняў перыяд феадальнай раздробленасці, перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе ВКЛ і РП і Расійскай Імперыі. Паступова фарміруецца этнічная беларуская тэрыторыя – аднолькавая бытавая культура, агульныя рысы у абрадах і звычаях, у мастацкай творчасці. Фарміруецца адзіная старабеларуская мова. Яшчэ адна прыкмета народнасці – этнічная самасвядомасць – фарміруецца больш складана і доўга. Яна з’яуляецца тады, калі народ пачынае аддзяляць сябе ад іншых народаў. У перыяд ВКЛ беларусы адрознівалі сябе ад літоўцаў і палякау, бо яны размаулялі на чужой мове і насаджвалі на беларускіх землях каталіцкую веру. Значна пазней беларускі народ адрознівае сябе ад рускага народу. Агульны палітычны і эканамічны склад заходнярускіх княстваў у складзе ВКЛ, адзіная рэлігія, мова продкаў, агульная культура – усе гэта прывяло да таго, што насельніцтва беларускіх тэрыторый ВКЛ доуга называла сябе рускім. Паняцце “праваслаўны” атаесамлівалася з паняццем “рускі”. Вось чаму этнічная самасвядомасць у беларусаў сфарміравалася значна пазней за іншыя прыкметы народнасці.

Культура беларусі другой паловы XII-першай палове XVI. Складаліся перадумовы Рэнесанса на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы. Прадстаўніком рэнесансавай культуры быў Францыск Скарына. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Паэт-гуманіст М. Гусоўскі. Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі, якія адначасова з’яўляліся адмістрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. новы тып пабудоў – інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны. У выяўленчым мастацтве вылучаюцца іконапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура. У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.