Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист. беларуси(билеты).docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
77.1 Кб
Скачать

3. Першыя сярэдневяковыя дзяржавы на беларускіх землях: Полацкае і Тураўскае княствы.

Да сярэдзіны 9 ст. насельніцтва фарміравалася ў ранне-феадальныя княтсвы, княжанні складалі з былых радавх абшчын, улада падзялялася паміж князем і вечам. Веча- заканадаўчая ўлада. Функцыі веча- абранне князя, вызначала колькасць платы. Князь - выканаўчая ўлада, не меў права мець маемасць.

Развіццё земляробства і жывелагадоўлі, рамяства і гандлю, гарадоў і аб’яднананне славянскіх зямель абумовілі ўтварэнне дзяржавы Кіеўская Русь – ранне феадальная дзяржава, манархія, на чале князь, дума, баяры. Князю падпарадкоўваўся вялікі апарат кіравання. У падуладных землях князю падпарадкоўваліся пасаднікі і тысяцкія. Пасаднікаў назначаў князь, тысяцкіх выбіралі на вечы са знатных баяр. Князі асобных зямель знаходзіліся ў васальнай залежнасці.

Полацкае і Тураўскае княтсвы

Полацкае ўтварылася ў 9-10ст. у сярэднім цячэнні Зах. Дзвіны. ў 862годзе. Летапiсец адзначау, што заснавалi Полацк крывiчы. Заканадаўчая ўлада - веча, выканаўчая - князь. Князі былі, як мясцовыя, так і прышлыя. Тут існавала дынастыя крывіцкіх князёў, з 10 ст. залежнасць Полацка ад Кіева слабее.

Тураўскае княства ўтварылася ў канцы 9 ст, аснова гаспадаркі - земляробства і жывелагадоўля, паляванне займала другое места. Сяліліся селамі, рэлігійным центрам быў пагост. У прававым і маемасным сэнсе насельніцтва было аднароднае: сяляне серды, радовічы, халопы, ізоі.

2 формы феад. землеуладання: вотчына з правам надзелу і памеснае за службу без правам спадчыны. Класс феадалаў меў іерархіі. Буйныя феадалы мелі войскі.

Высокі ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці стварыў эканамічныя перабудовы аб адзяленні рамяства і гандлю ад земляробства. Пачатак 12 ст. старажытная Русь распалася на дробныя княтвы.

Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў.

Першым быў створаны ордэн тампліераў, другім - ордэн шпіталераў-янітаў, 3 ордэн - Тэўтонскі. У 1202 рыжскі епіскап заснаваў рыцарскі Ордэн Мечаносцаў. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы 12ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.

Знешяя экспансія прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне А. Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.

З усходу на рускія землі рушылі татара-мангольскія полчышчы. У 1223 на р. Кальцы сышліся на першую бітву татара-манголы і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. Аднак полаўцы нечакана кінуліся ўцякаць і змялі рускія палкі. Мангольскія войскі перайшлі ў наступленне і разбілі рускіх. На Кальцы Русь пацярпела паражэнне ў сявязі с сваёй раздробленнасці. Але ворагі не разыкнулі ісці на Кіеў і пайшлі на Усход.

Аднак Русь, палітычна раздробленная, не змагла аб’яднаць свае сілы, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў.

4. Увядзенне хрысціянства і культура Беларускіх зямель у IX-XII ст.

Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтва. Язычніцкае для хрысціянства стала сінонімам “д’ябальскага”, варварскага. Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Людзі прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне. Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом. З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў.

Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы. Были пабудаваны: Сафійскі сабор, Благавешчанская царква, Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебская царква. Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты. Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы.

З прадстаўнікоў кніжнай асветы мы павінны адзначыць: Клімента Смаляціча, Кірылу Тураўскага, князёўну Прадславу-Ефрасінню. Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім. Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу. Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. З імем полацкай князёўны звязаны такі помнік гісторыі і культуры, як крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Вялікае развіццё ў беларускіх землях атрымала прыкладное мастацтва.