Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист. беларуси(билеты).docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
77.1 Кб
Скачать

12. Беларускія землі у складзе Расійскай Імперыі (канец 18ст.-пачатак 20ст.)

Пасля падзелу РП тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Расіі. На беларускіх землях распаўсюдзіўся агульны прынцып расiйскага кiравання. Усё насельніцтва прыводзiлася да прысягi, хто быў СУПРАЦЬ – павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы. Узровень развiцця вытворчых адносін у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыі, а РП – у дэцэнтралiзацыі, у Расіі таварна-грашовыя адносіны развіваліся хутчэй, калі сяляне яшчэ сядзелі на паншчыне. У Расіі не было такой групы землеуладальнікаў – дробнай шляхты. Захоўваліся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеі. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць.

У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскіх кiраўнікоў, былi створаны павятовыя цi губернскія органы кiравання. У адносінах да каталіцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталіцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных. У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласці на тэрыторыі Беларусі i iншых землях. Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.). Аднак рост незадаволенасці шляхты, каталіцкага духавенства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на Беларусі ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду; паступова абмяжоўваюцца правы мясцовага дваранства, канфiскоўваюцца маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Дзвюма прычынамi: рост апазiцыйнага грамадска-палiтычнага настрою i разлажэнне феадальна-прыгоннага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў. Значна узмацняецца грамадска-палітычны рух. Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларускай народнай iнтэлiгенцыi. Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусі пачынаецца рух рэвалюцыйна-дэмакратычных разначынцаў. Усе гэта прымусiла расійскі ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты (змяншэнне колькасці прывілеяванага саслоўя шляхам пераводу у падаткавыя саслоўі. Асоб, якія не мелі дакументаў аб шляхецтве); быў адменены статут у 1840 г.; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расійскія назвы, быў створаны асобы камiтэт па справах Захаду. У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсітэт. Усе справаводства было перакладзена на рускую мову. У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта – аслабленне польска-каталіцкага ўплыву на беларускіх землях. Усе духавенства пазбаўлялася зямлi. Такім чынам, гэтымі мерамі была поунасцю ліквідавана юрысдыкцыя мясцовых феадалаў на Беларусі, падарваны іх фундамент – каталіцтва. Адначасова царскі урад распачаў пошук шырокай апоры ў асяроддзі сялянства, чаму спрыяў дазвол ужываць беларускую мову ў школах ніжэйшай ступені.

13. Аграрная рэформа 1861 г. і буржуазныя рэформы 60-70х гадоў на беларускіх землях. Развіццё с/г і прамысловасці на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю.

У канцы 40-х гг. сярод сялян Беларусі пашырыліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. Сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. Найбольш распаўсюджанымі формамі сялянскага руху з’яўлялася адмова ад выканання павіннасцей і падача “іскаў аб вольнасці” на імя цара. Перарастае ў крызіс. Аўтарам адной з рэформ для яго пераадолення быў П. Д. Кісялёў. Пачалася з дзяржаўнай вёскі. У Беларусі дзейнічала сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду мясцовым памешчыкам. У Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян нічым не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладар быў надзелены адміністрацыйнай, судовай і эканамічнай уладай над сялянамі. У Беларусі – на паншчыне. Першай часткай рэформы дзяржаўнай вёскі стала перабудовы яе апарату кіравання. У Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. У выніку рэформы абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Другой часткай з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў, эпідэмій, падзяжу жывёлы і іншых бедстваў. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў. Трэцяя частка – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-паншчынная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. Адмова ад фальваркова-паншчыннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян.

З 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. З-за супраціўлення памешчыкаў інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы была значна менш радыкальнай. Яна ўніфікавала памер павіннасцей сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні.

Буржуазныя рэформы:

 Земская рэформа 1864 г. уводзіла земствы, першыя адзіныя выбарчыя органы ўлады Расіі, што кіравалі мясцовай гаспадаркай, народнай адукацыяй, медыцынскім абслугоўваннем. Яны не мелі функцый выканаўчай улады і павінны былі звяртацца да ўрадавага адміністрацыйна-паліцэйскага апарату. Выбарчая сістэма земстваў будавалася па курыях (землеўладальніцкая, гарадская, сялянская). Земствы былі своеасаблівым апазіцыйным цэнтрам буржуазна-ліберальнага і ліберальна-народніцкага накірункаў. На Беларусі пасля паўстання 1863 г. мясцовым памешчыкам не давяралі, таму земствы былі ўведзены толькі ў 1911 г.       Цэнзурная рэформа 1865 г. прадугледжвала адмену папярэдняй цэнзуры для арыгінальных твораў памерам не менш 10 друкаваных аркушаў. Выданні меншых памераў, як і органы перыядычнага друку, праходзілі цэнзуру.       Гарадская рэформа праводзілася на Беларусі ў 1875 г. Былі створаны органы самакіравання: гарадская дума, гарадская ўправа, якую ўзначальваў гарадскі галава (выканаўчы орган). Яны займаліся арганізацыяй камунальнай гаспадаркі горада, пытаннямі народнай адукацыі і аховы здароўя, зборам падаткаў, добраўпарадкаваннем гарадской тэрыторыі. Назіралі за дзейнасцю думы і ўправы губернатары.       Школьная рэформа 1864 г. адмяніла саслоўныя абмежаванні пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і пашырыла сетку пачатковых школ. Сярэднюю адукацыю давалі рэальныя і класічныя гімназіі. У класічных гімназіях увагу надавалі вывучэнню замежных моў і гуманітарных дысцыплін. У рэальных гімназіях - дысцыплінам прыродазнаўчага цыклу. Без уступных экзаменаў залічваліся ва універсітэты выпускнікі класічных, а ў тэхнічныя інстытуты - выпускнікі рэальных гімназій. 

Ваенная рэформа 1862 г. мела на мэце стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг (Віленская ўключала ўсю Беларусь). Адкрываліся ваенныя навучальныя ўстановы, на Беларусі гэта кадэцкія корпусы ў Полацку і Брэсце. У 1874 г. быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў — 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся.

 Судовая рэформа праводзілася са спазненнем у 1872 г. Суд прадугледжваў бессаслоўнасць, публічнасць, незалежнасць ад урада. Міравыя суды і павятовыя з'езды міравых суддзяў былі ніжэйшымі судовымі інстанцыямі, потым ішлі акружныя суды ў губернях і судовыя палаты для некалькіх губерняў. Для крымінальных спраў быў створаны інстытут прысяжных павераных і адвакатаў. Для сялян захоўваўся саслоўны валасны суд. На Беларусі міравыя суддзі назначаліся міністрам паліцыі, так як не было земстваў. Акружныя суддзі, пракуратура з інстытутамі прысяжных былі ўтвораны ў заходніх губерніях толькі ў 1882 г. Прычынай спазнення з правядзеннем гарадской, судовай і земскай рэформаў на Беларусі стала паўстанне К. Каліноўскага.