Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новы час.ppt
Скачиваний:
1
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
181.76 Кб
Скачать

Бенедыкт Спіноза

Нідэрландскі філосаф-пантэіст развіў вучэнне Гобса пра моцную дзяржаву, лічыў, што вышэйшай формай улады павінна быць не манархія, а дэмакратычнае кіраванне.

Права чалавека на свабоду разумеў як усвядомленую неабходнасць.

Спіноза стварыў тэорыю класічнага пантэізму. (Бог - гэта ўся прырода ў цэлым).

На яго думку, а таксама, на думку рацыяналістаў, толькі матэматычны спосаб мыслення вядзе да ісціны.

Навука XVII ст.

Механіка І.Ньютана фармавала погляд на прыроду як на адзіны механізм з агульнымі законамі руху.

Гюйгенсам вынайдзены маятнікавы гадзіннік, Галілеем - тэлескоп і мікраскоп.

Створана алгебра і аналітычная геаметрыя, выкладзены дыферэнцыяльныя і інтэгральныя вылічэнні, тэорыя верагоднасцяў і хвалевая тэорыя святла.

Навука XVII ст.

Паскаль даказаў наяўнасць атмасфернага ціску.

Гарвей апісаў ролю сэрца і крывазварот у медыцыне.

Гэтыя адкрыцці - навуковая рэвалюцыя XVII ст., а навукоўцы - глыбока рэлігійныя людзі.

Літаратура

Сірано дэ Бержэрак, Л. дэ Гонгарам, Ф.Кеведо, П. Карнэль, Ж. Дэ Лафантэн, Ж. Расін, Ш. Перо, Р. Геррыка, Лопе дэ Вега.

Упач. XVII ст. выйшла кніга М.Сервантэса «Дон Кіхот». Тут была выкладзена адна з характэрных для новаеўрапейскага чалавека ментальных праблем: ідэалізм і рацыяналізм сутыкаюцца ў трагічным змаганні.

Праграма культывавання розуму

сфармавалася ў еўрапейскай філасофіі ў XVII- XVIII стст. у працах Бэкана, Дэкарта, Лока,

Гобса, Грасіяна, Спінозы і інш. Яна ўключала тры галоўныя задачы:

1)ачышчэнне розуму ад забабонаў;

2)удасканаленне разумнага пазнання з дапамогай метадычных правілаў;

3)ажыццяўленне разумнага кантролю над жарсцямі і воляй.

Праграма культывавання розуму

задачы насілі тэарэтычны характар​.

Культура ў дадзенай праграме не разглядаецца як аб'ектыўная з'ява, а з'яўляецца якаснай характарыстыкай розуму ў працэсе яго «культывацыі» (як арганізма).

Еўрапейскае мастацтва XVII ст.

Развіццё атрымалі стылі: 1) барока, 2)класіцызм, 3)караваджызм, 4) рэалізм

5)нацыянальныя школы мастацтваў (акадэмізм).

Еўрапейскае мастацтва XVII ст.

Барока - характарызуецца кантраснасцю, напругай, дынамічнымі выявамі і ансамблевымі рашэннямі, імкненнем да велічы і пышнасці. У пластычным мастацтве барока зліваюцца рэальнасць і ілюзорнасць.

Класіцызм. Асноўная рыса - зварот да антычнай спадчыны, перайманне класічных узораў ў эстэтыцы. Характарызуецца імкненнем да яснасці, да прапарцыянальнасці, да ўраўнаважанасці і гармоніі формаў.

Еўрапейскае мастацтва XVII ст.

Караваджызм - еўрапейская школа жывапісу XVII ст. паслядоўнікаў італьянскага мастака Мікеланджала

Караваджа.

Плынь была апазіцыйнай да пануючых напрамкаў у італьянскім мастацтве: маньерызму і акадэмізму. У аснове мастацкай сістэмы караваджызму рэалістычнае бачанне ў спалучэнні з манументалізацыяй звычайнага свету.

Караваджызм.

Характарызуецца пластычнасцю, рэалістычнасцю, нетрадыцыйнымі суадносінамі формаў і каляровых гам, празаічнай трактоўкай біблейскіх сюжэтаў.

Героі біблейскіх сюжэтаў - рэальныя людзі, далёкія ад ідэальных вобразаў. Караваджыстамі былі О.Джанцілескі (Італія), Х.Цербруген (Нідэрланды), Х.Рыберой (Іспанія).

Караваджызм паўплываў на творчасць

П.Рубенса, Д.Веласкеса, Рэмбрандта і

інш.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры