Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новы час.ppt
Скачиваний:
1
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
181.76 Кб
Скачать

Акадэмізм

- стыль блізкі да класіцызму, звязаны са з'яўленнем першых школ мастацтваў (акадэмій) у кан. XVI - пач. XVII стст. Нацыянальныя школы ў XVII ст. сфарміраваліся ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Галандыі.

Сутнасць акадэмізму ў зацвярджэнні традыцыйных нацыянальных канонаў, класічных узораў, якія лічыліся ідэальнымі, непераўзыдзенымі дасягненнямі майстроў антычнасці і Італьянскага Адраджэння.

Рэалізм

- плынь мастацкай культуры Еўропы, метад мастацтва і літаратуры, які будуецца на аснове прынцыпу жыццёвай праўды. Першапачаткова ўзнікае як кірунак у жывапісе пратэстанцкай Галандыі XVII ст., апазіцыйны класіцызму і акадэмізму Францыі, Італіі.

Прадстаўнікі: партрэтыст Ф.Халс, пейзажыст Якаб Ван Рейсдал, майстра нацюрмортаў П.Класс, В.Хеда. Самы яркі прадстаўнік рэалізму ў жывапісе XVII ст. - майстар псіхалагічнага партрэта Рэмбрант ван Рэйн.

Еўрапейскае мастацтва XVII ст.

З'явіліся новыя жанры: пейзаж, нацюрморт, бытавая карціна.

Знакамітыя мастакі:

Ван Дэйк і шэраг "малых фламандцаў»,

галандскія жывапісцы Халс, Якаб Ван Рейсдал, Рэмбрандт ван Рэйн, Хох, Метсо,

іспанскія жывапісцы Веласкес,

Мурыльё.

Еўрапейскае мастацтва архітэктуры XVII ст.

Вялікія дойліды Францыі:

Ж.Лемерсье,

Ф.Масар,

Лева, Клод Перо.

Прызнанымі шэдэўрамі архітэктуры Францыі сталі Луўр, Версальскі палац, Сабор Інвалідаў.

Эпоха Асветніцтва

Сфармавалася нямецкая класічная філасофія Канта, Фіхтэ, Шэлінга,

Гегеля.

Распаўсюджваюцца ідэалы пратэстантызму, грамадская свядомасць вызваляецца ад рэлігійнага ціску, бурнае развіццё атрымлівае прыродазнаўства.

Галоўным прадметам увагі чалавека становіцца прырода, яе законы, а таксама законы развіцця грамадства і дзяржавы. У мысленні стаў пераважаць дэтэрмінізм.

Выдатныя дзеячы гэтай эпохі:

італьянскі філосаф, заснавальнік гістарызму

Віко,

французскі філосаф, заснавальнік сентыменталізму ў літаратуры Русо,

французскі асветнік Вальтэр,

нямецкія філосафы Гердэр, Кант.

Яны разглядалі праблемы прыроды культуры і яе творцаў, уздзеяння культуры на асобу, узаемасувязь культуры з рэлігіяй, навукай, мастацтвам, абгрунтавалі асноватворную ролю культуры ў разуменні прагрэсу, свабоды, гуманізму.

Літаратура XVIII ст.

Даніэль Дэфо «Жыццё і дзіўныя прыгоды Рабінзона Круза»,

Джонатан Свіфт «Падарожжа Гулівера».

Героі гэтых раманаў - рацыяналісты, хто перамагаў прыроду.

Бамаршэ ў трылогіі «Жаніцьба Фігаро», «Севільскі цырульнік», «Злачынная маці» стварыў вобраз кемлівага чалавека Францыі - прайдзісвета, чалавека, які мае выгоду ў любой сітуацыі.

Літаратура XVIII ст.

Сярод літаратурных школ Францыі эпохі Асветы вылучаліся тры, якія ўзначальвалі Вальтэр, Русо і Дзідро.

Вальтэр - прадстаўнік школы французскага класіцызму ў літаратуры.

Русо - родапачынальнік рэвалюцыйнага рамантызму і сентыменталізму.

Дзідро - стваральнік школы рэалізму ў літаратуры, кіраўнік французскага матэрыялізму ў філасофіі.

Дэні Дзідро

Матэрыялізм Дзідро выявіўся ў эстэтыцы, галоўным зместам якой стала барацьба за рэалістычнае дэмакратычнае мастацтва.

Дэні Дзідро праславіўся ў Еўропе сваімі «Салонамі», выдавецкай дзейнасцю. Помнікам эпохі Асветы стала выдадзеная ў Францыі «Энцыклапедыя, альбо Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў» (1751-1780) з 35 тамоў.

Музычная культура XVIII ст.

Музыка 1-й пал. XVIII ст. развіваецца пад уплывам творчасці «тытана барока» І.С.Баха, экспрэсіўнага, напоўненага філасофскай думкай.

2-я пал. XVIII ст. - гэта росквіт венскай музычнай класікі (Гайдн, Бетховен), творчасць аўстрыйскага кампазітара Моцарта (больш за 700 муз. твораў.).

Сімфанічная і камерная музыка XVIII ст. - гэта не вузка нацыянальная з'ява, а дасягненне якое не мае тэрытарыяльных межаў музычнай культуры Еўропы.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры