Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

37. Сацыял-дэмакратычныя, народніцкія партыі і арганізацыі на Беларусі ў пачатку хХст.

Гісторыя Беларусі першай паловы XX ст. багатая на падэеі, якія закраналі ўсе сацыяльныя і нацыянальныя групы насельніцтва. Расійская рэвалюцыя 1905-1907 гг., першая сусветная вайна, Лютаўская і Кастрычніцкая рэва-люцыі, другая сусветная вайна эначна паўплывалі на ра-эвіццё падзей на Беларусі. Рэвалюцыі садзейнічалі росту нацыянальнай і класавай свядомасці насельніцтва Бела-русі, што прывяло да ўтварэння шматлікіх партый.

Палітычная партыя - гэта ўотойлівае згуртаванне актыўных, свядомых грамадэян, аб'яднаных адзінай ідэа-логіяй, якія вырашаюць інтарэсы пэўнай сацыяльнай групы і імкнуцца да захопу або ўтрымання палітычнай улады ці да дасягнення вызначаных мэт і ідэалаў. Стварэнне па-літычных партый эвяэваецца з наяўнасцю класаў, асабліва буржуазіі.

Першыя партыі ў сучасным разуменні ўзніклі ў сярэ-дзіне - другой палове XIX ст. у Еўропе. Іх карані ідуць ад чартысцкага руху ў Англіі, які быў выкліканы выбарчай рэ-формай 1832 г.

Палітычныя арганізацыі на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў другой папове XIX ст. На пачатку 1882 г. аформілася Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі", якая аб-ядноўвала народніцкія гурткі Беларусі і Літвы. Яе кіруючы орган - Цэнтральная група - знаходзіўся ў Вільні. У тым жа годзе Цэнтральная група была арыштавана, апе мяс-цовыя гурткі працягвапі існаваць. У_1884.г. з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла ма-ладзёжная група “Гоман", або Беларуская сацыяльна-рэ-валюцыйная група (так сябе называлі гоманаўцы). Най-больш актыўнымі яе членамі былі А.Марчанка і Н.Ратнер.

У 1898 г. у Мінску адбыўся першы з'езд РСДРП, за-тым узнік яшчэ шэраг партый. Пачынаецца складванне шматпартыйнай сістэмы ў Расійскай імперыі. Пасля абвяшчэння царскага Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. на тэрыторыі Расіі і Беларусі ўзнікла некапькі буржуазных расійскіх партый. Паводле архіўных звестак, у Расійскай імперыі ў 1916 г. дзейнічалі 244 папітычныя партыі. Боль-шая частка іх стваралася па нацыянальнай прыкмеце.

На пачатку стагоддзя на Беларусі напічвалася звыш 30 палітычных партый. Сярод іх можна вылучыць_Беларускую сацыялістычную грамаду, Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларўсісую партыю сацыялістаў-федэралістаў, Беларускўіо сацыял-дэмакратычную пар-тыю, Хрысціянска-дэмакратычную элучнасць. Дзейнічалі і расійскія партыі (РСДРП, Руская манархічная партыя, Партыя сацыялістаў-рэва-люцыянераў, Рускі ўскраінны саюз, Саюэ 17 кастрычніка (акцябрысты), Канстыту-цыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) і інш.), яўрэйскія (Бунд, Аб'яднаная яўрэй-ская сацыялістычная рабочая партыя, Яўрэйская незалежная рабочая партыя і інш.), польскія і літоўскія (Рабочы саюз Літвы, Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, Польская сацыялістычная партыя ў Літве і інш.).

38. Фарміраванне беларускай нацыі

Нацыя (ад лац. паііо племя, народ) гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традьіцый, звычаяў, самасвядомасці. Вырашальную ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак.

У працэсе станаўлення капіталістычнай рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне саслоўяў феадальнага грамадства дваран, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання пралетарыяту з'яўлялася сялянская бедната, якой у Беларусі ў канцы XIX ст. налічвалася 2,8 млн чалавек, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта. На рубяжы XIX XX стст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс. рабочых, на чыгунцы каля 25 тыс, у іншых сферах гаспадаркі (рачны і гужавы транспарт, будаўніцтва, гандаль, сельская і лясная гаспадарка і інш.) каля 200 тыс, усяго налічвалася звыш 460 тыс. наёмных рабочых. Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.

Этнічная тэрыторыя беларусаў. У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай яе ўтварэння стала наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадолелі эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і звязалі іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі.

Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночназаходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нац.вызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі аснову беларускай літаратурнай мовы.

Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш марудна, тут адчуваўся моцны расійскі ўплыў.

Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаўгараджан, якія гаварылі на роднай мове, была вельмі малой. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі – палякі.

На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. У ёй пераважала побытавая лексіка, была слаба прадстаўлена вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйнаканцылярская тэрміналогія

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]