Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

49. Нацыянальнае і дзяржаўнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.

У гады іншаземнай інтэрвенцыі на Беларусі панавалі разруха і голад, гэта выклікала савецкую ўладу пайсці на надзвычайную меру пачаць палітыку “ваеннага камунізму”.

Аднак становішча на Беларусі ў гэты час заставалася вельмі цяжкім. Польскія інтэрвенты нанеслі гаспадарцы Беларусі велізарныя страты.

Аднаўленне народнай гаспадаркі пачалося з нацыяналізацыі прамысловасці. Пачалі будавацца новыя прадпрыемствы – панчошна-трыкатажная фабрыка ў Віцебску, лесапільны завод у Гомелі і інш. Але гэта былі толькі першыя і пакуль невялікія дасягненні.

У цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Значна скараціліся зямельныя плошчы, пагалоўе жывёлы.

Найбольш перспектыўнай формай калектыўнага земляробства лічылася сельскагаспадарчая. Пачалася калектывізацыя.

Ва ўмовах іншаземнай інтэрвенцыі, гаспадарчай разрухі вельмі складанае становішча было ў галіне культуры, народнай адукацыі. На захопленай Польшчай тэрыторыі Беларусі праводзіўся курс на апалячванне беларускага народа. Акупацыйныя ўлады прымушалі насельніцтва размаўляць толькі на польскай мове. Ужыванне рускай і беларускай моў было забаронена. Рабочыя і служачыя, якія не валодалі польскай мовай, пазбаўляліся працы. Толькі ў Мінску з гэтай прычыны было звольнена 8 тыс. рабочых і служачых.

Большасць насельніцтва была непісьменнай. У 1919–1920 гг. былі зроблены адпаведныя захады, каб палепшыць школьную справу.

Важнейшай справай культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 1919–1920 гг. з’явілася стварэнне вышэйшай і сярэдняй спецыяльай школы. Першай вышэйшай навучальнай установай на Беларусі быў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, адноўлены 7 красавіка 1919 г.У 1920 адкрыты БДУ. У снежні 1920 г. пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны палітэхнікум.

У многіх гарадах, мястэчках, вёсках Беларусі былі адкрыты клубы, бібліятэкі, музеі, музычныя школы, мастацкія майстэрні.

Плённа працавалі ў гэты час такія таленавітыя дзеячы беларускай літаратуры, як Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот, А. Гурло і інш.

У верасні 1920 г. у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (БДТ), які адыграў вялікую ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага тэатра. У яго склад уваходзіла значная частка артыстаў Першага Беларускага аб’яднання драмы і камедыі, якая была арганізавана яшчэ ў красавіку 1917 г. у Мінску, а таксама таленавітая моладзь з самадзейнасці і некаторыя артысты рускай сцэны.

50. Беларусь ў перыяд усталявання таталітарнага рэжыму.

Пачатак палітычных рэпрэсій у Беларусі, на наш погляд, звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі. Ужо ў другой палове 20-х гадоў узнікаюць спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных падыходаў да нацыянальнай палітыкі. Найбольш актыўных прыхільнікаў палітыкі беларусізацыі сталі абвінавачваць у т.зв. нацыянал-дэмакратызме, тэндэнцыі “ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя”.

З 1930 г. крытыка робіцца больш жорсткай. Нацыянал-дэмакратызм вызначаецца як варожая савецкай ўладзе ідэалогія і практыка контррэвалюцыйнай плыні, якая ставаліла сваёй мэтай “аднаўленне капіталізму на Беларусі”. Рэзалюцыя XІІІ з’езда КП(б)Б ацэньвала гэтую з’яву як галоўную небяспеку для нацыянальнай палітыкі рэспублікі. Пры гэтым рэзка змяняліся ўсе ацэнкі мінулага: увесь беларускі нацыянальна-вызваленчы рух аднолькава пачаў абвяшчацца рэакцыйным.

Актыўная кампанія выкрыцця “ворагаў народа” мела, акрамя фізічнага знішчэння, яшчэ адзін, не менш жудасны вынік. Атмасфера падазронасці, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу ламала людзей як асоб, прымушала адракацца ад сваіх поглядаў і прынцыпаў, гаварыць няпраўду, хлусіць, каб захаваць жыццё сваё і сваіх родных.

“Справа СВБ” была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Беларусі. Адначасова з СВБ у 1930 г. былі “раскрыты” і іншыя “контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-шпіёнскія арганізацыі”.

Гэтыя вынікі дзейнасці АДПУ адразу адчуліся – неставала работнікаў навучальных устаноў, органаў кіравання, устаноў культуры і г.д. Аднак пошук “ворагаў народа” працягваўся. У снежні 1933 г. былі арыштаваны 84 працаўнікі сістэмы Наркамзема БССР і Белтрактарацэнтра. Ім ставілася ў віну імкненне сарваць развіццё цяжкай прамысловасці, падарваць эканамічную магутнасць Савецкай дзяржавы, аслабіць яе ў барацьбе з капіталістычным асяроддзем, а потым звергнуць савецкую ўладу, захапіць кіраўніцтва ў свае рукі.

У чэрвені 1937 г. адбыўся XVI з’езд КП(б) Беларусі, якому належыць асобнае месца ў нагнятанні атмасферы страху і беззаконня. Тэма выкрыцця ворагаў народа была галоўнай у справаздачным дакладзе першага сакратара В. Шаранговіча і ў прамовах фактычна ўсіх выступаўшых.

Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939 г., пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР. Былі рэпрэсіраваны (у асноўным высланы ва ўсходнія раёны СССР) цэлыя групы насельніцтва – служачыя былога дзяржапарату, судовых органаў, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляры, леснікі, рамеснікі з сем’ямі.

Пытанне аб тым, колькі жыхароў Беларусі пацярпела ад палітычных рэпрэсій, не высветлена і да сённяшняга дня. Агульная лічба ахвяр сталінізму, на думку некаторых даследчыкаў, складае на Беларусі 600–700 тыс. чалавек. З пачатку 50-х гадоў да 1994 г. у Рэспубліцы Беларусь рэабілітавана больш за 160 тыс. грамадзян.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]