Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

43. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.

У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

39. Беларускі нацыянальна-культурны рух у пачатку XX ст.

Прадвеснікам беларускага нацыянальна-культурнага руху з'явілася інтэлігенцыя, якая ў І палове XIX ст. зацікавілася бе-ларускім этнасам, пачала вывучацьяго песні, казкі, звычаі, аб-рады, запісваць і публікаваць іх.

У II палове XIX ст. назіраўся пэўны ўздым беларускага нацыянальна-культурнага руху сярод інтэлігенцыі Менска, Вільні, Віцебска. Ужо ў пачатку 60-х гадоў ставілася пытанне аб прад-стаўленні права на самавызначэнне былым "правінцыям" Рэчы Паспалітай—Літве, Беларусі і Украіне.

У канцы 90-х гадоў у Менску па ініцыятыве братоў Луцке-вічаў утварыўся гурток з мэтай вывучэння Беларусі і распра-цоўкі беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. Луцкеві-чы паступілі вучыцца ў Пецярбург і заснавалі там легальны студэнцкі "Гурток беларускай народнай асветы", які працяг-ваў пачатую ў Менску дзейнасць. Дзякуючы "Гуртку" у 1903 г. быў выдадзены зборнік вершаў Я. Лучыны "Вязанка", а ў 1904 г.—"Калядная чытанка" і "Вялікодная пісанка".

У 1903 г. на аснове нацыянальна-культурных гурткоў бе-ларускай моладзі Менска, Вільні і Пецярбурга была ўтворана "Беларукая рэвалюцыйная грамада". Стваральнікамі і кіраўн-ікамі яе былі, акрамя Луцкевічаў, Алесь Бурбіс, Алаіза Пашкевіч, Вацлаў Іваноўскі і інш.

Пачатак XX ст. з'явіўся важным этапам у працэсе ўтва-рэння беларускай нацыі. Яшчэ ў канцы XIX ст. прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага этнасу і абвясцілі яго права на роўнасць з іншымі народамі, права на палітычнае самавызначэнне свайго лёсу. У пачатку XX ст. завяршылася арганізацыйнае афармленне пер-шай нацыянальнай палітычнай партыі, якая выступша з рэва-люцыйна-дэмакратычнай праграмай барацьбы за нацыяналь-ную свабоду беларускага народа. Але з прычыны існавання фактычнай забароны беларускамоўнага друку ў царскай Расіі, працэс складвання нацыянальнай літаратурнай мовы яшчэ не завяршыўся.

Уздыму нацыянальнага руху ў Беларусі садзейнічала рэ-валюцыя 1905—1907 гг. Арганізатарам, ідэйным і палітыч-ным кіраўніком барацьбы з'яўлялася БСГ. Бліжэйшай сваёй задачай БСГ абвясціла звяржэнне самадзяржаўя, утварэнне Расійскай федэратыў-най дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызна-чэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Легальным органам БСГ стала штотыднёвая газета "Наша доля", якая пачала выдавецтва ў 1906 г. у Вільні. Неафіцый-нымі яе рэдактарамі былі Луцкевічы, Цётка, Умястоўскі. Пас-ля закрыцця "Нашай долі" стала выдавацца ў Вільні што-тыднёвая легальная газета "Наша ніва" (1906 г., лістапад). Аноўным аб'ектам БСГ заставалася вёска. Уплыў БСГ у ра-бочым руху гарадоў, за выключэннем Менска і Вільні, амаль не адчуваўся з-за нязначнай колькасці беларускіх рабочых і іх нізкай нацыянальнай свядомасці.

Важную ролю ў развіцці беларускага нацыянальна-куль-турнага руху і ў пашырэнні нацыянальнай асветы адыграла дзейнасць кнігавыдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца". Суполка арганізавала некалькі выданняў: "Дудка беларуская" Ф. Багушэвіча і ў перакладзе В. Дуніна-Марцінкевіча "Пан Тадэуш" А. Міцкевіча.

Атакі ў перыяд рэакцыі супраць беларускага нацыяналь-нага руху з адкрытым адмаўленнем існавання беларускай на-цыі аказаліся беспаспяховымі. Але ў такіх умовах беларускі адраджэнцкі рух быў вымушаны ў асноўным абараняцца ад націску рэакцыйных сіл, якія па сваёй магутнасці непараўналь-на пераўзыходзілі яго. Расла папулярнасць "Нашай нівы". Па-шырыўся беларускі кнігадрук. У 1908—1914 гг. выйшлі ў свет 77 беларускіх кніг. Публікаваліся творы В. Дуніна-Марцінкев-іча, Ф. Багушэвіча, Цёткі, Я. Купалы. Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага і інш. Другое месца па колькасці выданняў займа-ла навукова-папулярная літаратура. Значныя поспехі назірал-іся і ў развіцці беларускага нацыянальнага мастацтва.

Характэрнай асаблівасцю беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. з'яўлялася тое, што ён развіваўся пад кіраўніцтвам адной партыі—БСГ, а затым на працягу доўгага часу—адной газеты "Наша ніва". Беларускі нацыянальны рух быу сялянскім, народніцкім па характары. Намбольш актыунан яго сілай была сялянская і дробна-шляхецкая па паходжанні інтэлегенцыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]