- •1.Предмет, значение и цели курса «Истории Белоруссии». Периодизация истории Белоруссии. Источники изучения курса.
- •2. Первобытное общество - общий этап в истории человечества. Заселение территории Белоруссии. Основные занятия первобытных людей, их общ строй.
- •3. Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Белоруссии.
- •21. Вайна 1654-1667гг
- •4. Зарождение гос-венности у вост славян. Полоцкое и Турово-Пинское княжества-первые гос образования на территории Белорусии.
- •5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •6. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у іх-хііі стст.
- •60. Распад ссср.Независимость бсср. Создание снг.
- •8. Рэлігія і культура ў 9-13 ст.
- •9. Сучасныя канцэпцыі паходжання беларусаў
- •10. Утварэнне вкл
- •11. Дзяржаўны і саслоўны лад вкл
- •12. Знешняя палітыка вкл ў 13-16 стст
- •13. Становішча вкл у палітычнай сістэме рп
- •61. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы
- •16. Развіццё феад.Адносін на Беларусі.
- •18. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у 14-17 стст
- •62. Грамадска-палітычнае становішча і перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь
- •20. Казацка-сялянская вайна 1648-1667гг
- •22. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •17. Беларуская культура ў 13-17 стст
- •40. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •25. Беларуская культура ў 17-18 стст
- •26. Политика царизма в Белоруссии в конце 18-19 ст.
- •28. Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Рэформы Кісялёва.
- •29. Общественно-политическое движение на б в 18-19. Восстания 1794 и 1830-31 гг.
- •41. Культура Беларусi пачатку XX ст.
- •30. Искусство Белоруси в 18-19ст.
- •31, 33. Отмена крепостного права.Буржуазные реформы 1860-1880г.
- •32. Восстание 1863-1864гг на б, его итоги и значение.
- •46. Создание бсср и л-бсср.
- •34. Культура Беларусi другой паловы XIX – пачатку XX ст.
- •35. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. – першыя гады XX ст.
- •36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-1890гг
- •37. Сацыял-дэмакратычныя, народніцкія партыі і арганізацыі на Беларусі ў пачатку хХст.
- •38. Фарміраванне беларускай нацыі
- •43. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.
- •39. Беларускі нацыянальна-культурны рух у пачатку XX ст.
- •45. Абвяшчэнне бнр. Дзейнасць Рады бнр
- •47. Беларусь ў гады савецка-польскай вайны.
- •48. Беларусь у гады нэПа.
- •49. Нацыянальнае і дзяржаўнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •50. Беларусь ў перыяд усталявання таталітарнага рэжыму.
- •51, 53.. Западная б в составе Польши.Воссоединение Зап б и бсср.
- •52. Развитие образования ,науки и литературы на б в 1917-1941гг.
- •54. Нападение фашистской Германии на ссср и оборонит бои на терр б.
- •55. Освобождение б от захватчиков. Окончание 2 мировой войны. Ее итоги.
- •56. Обновление и развитие нар хоз-ва бсср в 1945-1950гг
- •59. Развитие образования и науки б в послевоенное время.
- •42. Першая сусветная вайна.
56. Обновление и развитие нар хоз-ва бсср в 1945-1950гг
Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт. З 1943г. пачалося аднауленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быу асвоены выпуск аутамабiляу, трактарау, лiцейнага абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былi пабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау.
Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана 150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фабрыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчным абсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы.
З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам механiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi.
За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод i iнш.).
Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былі звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла.
Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.
У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць сяла i iнш.
59. Развитие образования и науки б в послевоенное время.
Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыіУ 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі.Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася.Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў.Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.
З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя.Ствараюцца сярэднiя школы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Працавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г.атрымалi 600 тыс. чалавек.Перабудова iшла i у ПТВ. У пачатку 60-х гадоу з'явiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася i удасканальвалася база ВНУ, дзе вялiкую ролю адыгрывау БДУ,у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтау.Але галоуным недастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя усiх звенняу школы, тэхнiкума, ВНУ.
У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. Б.Сцяпанау зрабiу важныя адкрыццi у вобласцi люмiнiсцэнцыi. М.Паулючэнка даследвау механiзм хiмiчных рэакцый. Вывучэннем прыродных рэсурсау рэспублiкi займалiся К.Лукашоу,Т.Багамолау, А.Махнач i iнш.
У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы.
Ужо гэты невялiкi пералiк гаворыць аб тым, што "адлiга" станоуча сказалася на развiццi народнай адукацыi i навукi.Але ужо у 60-ыя гады пачынаецца працэс дэбеларусiзацыi культуры.Ва умовах унiтарнай савецкай дзяржавы навука i культура БССР фармiравалiся як частка агульнадзяржаунай навукi i культуры. Найбольш адчувальным вынiкам гэтага для беларускай культуры было амаль поунае выцясненне беларускай мовы.
57. Соц-эк и полит развитие БССР в 1970-1980 гг.
Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.