Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
148
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

3.Запішыце выдзеленае ў 2-м сказе слова ў пачатковай форме, пастаўце ў ім націск.

4.Вызначце від сказа (3-і сказ).

5.Якім членам сказа з‘яўляецца выдзеленае ў 4-м сказе слова.

6.Утварыце дзеепрыслоўе ад выдзеленага ў 5-м сказе дзеяслова, запішыце яго.

7.Вызначце від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэнні (6-ы сказ).

8.Запішыце выдзелены ў 7-м сказе дзеяслоў ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку, вызначце спражэнне.

9.Выпішыце зваротны дзеяслоў (6-ы сказ).

10. Выпішыце дзеясловы ІІ спражэння (7-ы сказ).

17. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх тыпам.

а) Грэла сонца, але ветрык, што ішоў

1)

просты сказ

з поля, быў свежы, прыемны.

2)

бяззлучнікавы

б) Сяргей неспадзявана адчуў, што

3)

складаназалежны

яму нечага не хапае ў горадзе, які

4)

сказ з рознымі відамі сувязі

адразу здаўся сумным і нецікавым.

5)

складаназлучаны

в) За колькі крокаў ад Лабановіча,

6)

аднасастаўны, безасабовы сказ

вынырнуўшы з цемнаты, без шуму,

 

 

як цень, выступіла жаночая постаць.

 

 

г) Башлыкоў прыкмеціў: маладая

 

 

зірнула злосна, злосна адвярнулася.

 

 

д) Неба зацягнула нізкімі хмарамі.

 

 

 

 

 

Возера-легенда Свіцязь Д ы к т о ў к а

Мінуўшы трэці равок, па цвѐрдай і ўтаптанай сцяжынцы, якая, здаецца,

лішне пятляе (гэтае пятлянне пацвердзіла нашы здагадкі: сцяжынка шукала сушэйшае месца), уваходзім у вѐску. Навокал штодня цешацца вясною

101

чарнабровыя і чорнабародыя дзьмухаўцы. Раскрыўшыся, яны, здаецца, аж адрываюцца ад зямлі, напэўна, каб быць бліжэй да сонца. А як толькі дзень збочыць з паўдня, тут жа адбываецца незвычайнае: цішэюць колеры, і гэтыя круглыя жоўтыя парасоны згортваюцца ў зялѐныя дзюбачкі, адкуль неяк па-

птушынаму напалохана будуць выглядаць малюсенькія, жаўтлявыя чубочкі. І

не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццѐвых пакутах да хараства,

глядзелі на ўсѐ гэта здзіўлена, зачаравана: «Глядзі ты!»

Якое ж яно прыгожае – гэтае возера-легенда Свіцязь! Многіх таленавітых людзей натхніла яно на творчасць, і ў першую чаргу нашага славутага земляка Адама Міцкевіча – генія сусветнай літаратуры. «Між дрэў, бы ў вяночку,

адкрываецца воку там возера Свіцязь, як дзіва!», – пісаў у 1820-м годзе паэт.

Балады Адамавы і сѐння чуюцца ў размовах свіцязьскіх хваль.

Сѐння возера Свіцязь з навакольным лесам аб‘яўлена помнікам прыроды:

тут расце мноства рэдкіх парод раслін і дрэў, якія нават занесены ў Чырвоную кнігу. За выключэннем возера Рыца і азѐр Швейцарыі, Свіцязь – самае прыгожае ў Еўропе. Улетку, у сонечны дзень, возера іскрыцца то срэбрам, то пазалотай. Дзівоснае і чароўнае, яно тым не менш захоўвае ў сабе многа таямнічага і нязведанага, асабліва ў ціхі вячэрні час, калі навокал, у сасновым бары, нібы па ўказцы дырыжора – барадатага дуба, што расце тут, недалѐка ад берага, – узнікае цудоўная мелодыя салаўінага канцэрта.

Бочнай сцежкай, густа ўсыпанай яшчэ не пабурэлымі жалудамі,

прайшліся мы пад шатамі дубоў да берага. Нават гучная размова тутэйшых леснікоў не перашкаджала нам любавацца непаўторным краявідам: і

цемнаватая паласа лесу, і мяккія белыя аблачынкі над дрэвамі, і бледная зорачка каля іх, што чамусьці яшчэ не згасла ў святле раніцы, – усѐ гэта хораша адбівалася ў дзівоснай люстраной чысціні. Прыйдзе сюды неабыякавы чалавек – адразу зразумее, што гэта якраз і ѐсць той казачны куточак Беларусі,

дзе нараджаюцца сапраўдныя паэты.

К. Цвірка

102

Т э с т ы

Варыянт 1

1.Адзначце, у якім радку згрупаваны рознаспрагальныя дзеясловы:

a)есці, бегчы, даць;

б) пісаць, чытаць, любіць;

в) цярпець, вярцець, ненавідзець;

г) мыць, гнаць, віць.

2. Адзначце, у якіх радках згрупаваны дзеясловы 1 спражэння: a) везці, несці, шыць;

б) піць, будаваць, секчы;

в) бяліць, варыць, вучыць;

г) рыць, крыць, вязаць.

3.Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі:

a)ты апранаішся;

б) яны ядзяць;

в) вы кладзяце;

г) ѐн даст.

4. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткам -аць, -яць у форме

3-й асобы множнага ліку: a) лезці;

б) есці;

в) лавіць;

г) касіць.

5.Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:

a)падміргіваць;

б) дырыжырваць;

103

в) затойваць;

г) звязваць.

6.Адзначце радок, у якім згрупаваны зваротныя дзеясловы:

a)сказаць, гаварыць, перагарнуць;

б) напісаць, патлумачыць, даказваць;

в) апранаўся, мыўся, вітаўся;

г) чытаць, сушыць, зарабляць.

7.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны аднатрывальныя дзеясловы:

a)пабліскваць, перастрэльвацца, нездаровіцца;

б) пісаць, будзіць, варыць;

в) паабкошваць, прысвістваць, папахадзіць;

г) памаўчаць, кіўнуць, набадзяцца.

8. Вызначце радкі, у якіх ужыты пераходныя дзеясловы: a) будаваць дом, чытаць кнігу;

б) чытаў увесь дзень, ехаў дзве гадзіны;

в) нарваць кветак, адрэзаць хлеба;

г) выпіць соку, чакаць аўтобуса.

9. Адзначце сказ, у якім ужыты дзеяслоў умоўнага ладу: a) За вѐскай дарога крута павярнула ўбок.

б) Тарас апусціў галаву і сядзеў нерухома.

в) Калі б хоць хвілю быў я чарадзй, зрабіў бы так, каб песні не ўміралі!

г) Глуха шумелі за акном таполі.

10.Адзначце радкі, у якіх выдзеленыя марфемы з‘яўляюцца канчаткам:

a)мыў, чытаў;

б) вядуць, нясуць;

104

в) просяць, косяць;

г) вучымся, вітаюцца.

Варыянт 2

1. Адзначце, у якім радку згрупаваны дзеясловы, што ў форме 2-й асобы множнага ліку маюць канчаткі -аце,- яце:

a) хацець, несці, везці;

б) даць, рабіць, лавіць;

в) гнаць, вярцець, ненавідзець;

г) прасіць, мясіць, бяліць.

2. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова выконвае функцыю даданых членаў сказа:

a) Дзед навучыў мяне ч таць.

б) Уцякаць – сораму набрацца.

в) Жаданне вуч цца перамагло ўсе яго спакусы.

г) Пецька пайшоў на вуліцу пагуляць.

3. Адзначце, у якіх радках згрупаваны дзеясловы з няпоўнай парадыгмай (не ўтвараюць некаторых форм):

a) вянуць, кусціцца, каласіцца;

б) любіць, рэзаць, шыць;

в) драбязіць, цяліцца, ягніцца;

г) жарабіцца, павыбягаць, назбягацца.

4. Адзначце правільныя сцвярджэнні:

a) Дзеясловы абвеснага ладу змяняюцца па часах.

б) Дзеясловы бываюць аднатрывальнымі і двухтрывальнымі.

в) Значэнне ліку характэрна ўсім формам дзеяслова, акрамя інфінітыва і дзеепрыслоўя.

105

г) Значэнне роду характэрна ўсім формам дзеяслова.

5.Адзначце радкі, у якіх змешчаны суадносныя трывальныя пары:

a)гаварыць – сказаць, будзіць – разбудзіць;

б) крэсліць – падкрэсліць, шыць – перашыць;

в) маляваць – намаляваць, сушыць – высушыць;

г) адаслаць – адсылаць, праспаць – прасыпаць.

6. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску: a) Дзе ѐн не быў … і чаго ѐн не бачыў?

б) Густы туман пакрыў зялѐны луг … і першай песняй празвінела птушка.

в) Вера прыйшла дадому … і сама прыгатавала вячэру.

г) Зязюлі варожаць … і кнігаўкі жаляцца … і глушаць усіх салаўі.

7. Адзначце складаназалежныя сказы:

а) Дзіўным здавалася Лабановічу, што такое вялікае сяло, як Мікуцічы, не можа справіцца з грэбляю.

б) Ганна і Парасцы, і ўсім, хто цікавіўся, як ѐй жывецца цяпер, паказвала,

што яна шчаслівая і нават бесклапотная.

в) Дзіўна, яна мімаволі чакала, што ѐн загаворыць, запытае нешта, але ѐн маўчаў.

г) Седзячы за сталом, засланым чырвоным паркалем, ѐн запытаў, хто хоча пачаць, узяць першае слова.

8. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску: a) Якая заслуга … такая і пашана.

б) Марфа лаялася … на чым свет стаіць.

в) Пасля такіх спрэчак сябры адчулі, што іх сяброўства дало вялікую расколіну … і што іхнія дарогі скіраваны цяпер у розныя бакі.

106

г) Хлопцы цвѐрда вырашылі, што … калі стараста выдасць каменданту Рыгора, то трэба адстаяць яго … што б там ні было.

9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп‘е: a) Хлопца Ганна ведала … ѐн ужо каторы раз быў у Параскі.

б) Васіль не памыліўся … лесам, балотамі, палямі ішла зіма.

в) За імі пачалі разыходзіцца і жанчыны … адны падаліся за павозкамі,

другія – да сваіх селішчаў.

г) Ён прычасаў густыя непаслухмяныя валасы, акінуў сябе позіркам… камандуючы любіў акуратнасць у адзенні, і выйшаў у кабінет.

10. Адзначце складаназлучаныя сказы: a) Малы жук, ды вялікі гук.

б) Алесь штосьці занядужаў, і Косціку прыйшлося аднаму калець у полі.

в) Журналіст замітусіўся, з-пад пацѐртага картовага пінжачка дастаў памяты лісток, разгарнуў яго і пачаў чытаць.

г) Генерал павесялеў, і яму захацелася паехаць ужо назад, заехаць на батарэю і ласкавей абысціся з капітанам, зайсці да палкоўніка і яшчэ раз пахваліць яму яго полк, а ўвечары, у сваім цѐплым кабінеце, згуляць з ад‘ютантам і доктарам партыю ў шахматы, аднаму супроць дваіх, і

выйграць.

ДЗЕЕПРЫМЕТНІК

1. Ад наступных дзеясловаў утварыце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; абазначце суфіксы.

Вызваліць, асвятліць, прыпаяць, аднавіць, расплавіць, развеяць, скасіць,

падпісаць, ахутаць, расклеіць, абсмяяць, разліць, заспакоіць, прынесці,

запрасіць, вымыць, перашыць, узнагародзіць, падбіць, абгарадзіць.

107

2. Запішыце адпаведны дзеяслоў, ад якога ўтвораны наступныя дзеепрыметнікі.

У з о р: засеяны – засеяць.

Абсыпаны, запалены, астуджаны, распілаваны, вывучаны, пашыты,

сагнуты, абмыты, паліты, накормлены, куплены, упрыгожаны, пераплецены,

перастаўлены, абноўлены, рассыпаны, падрыхтаваны, атулены.

3. Прачытайце, выпішыце дзеепрыметнікі, якія

адпавядаюць

граматычным і арфаграфічным нормам беларускай мовы.

 

Засеянае поле, намуляны мазоль, выступаючы хлопец, выдаваемыя часопісы, вітаючыеся суседзі, зламаная галінка, шчабечучая птушка, створатыя атрады, абгорненая кніга, пагасшая зорка, смяючаяся дзяўчына,

разбушаваўшаеся мора, расколанае дрэва, прынесенныя рэчы, затоенная ўсмешка, ствараемы інжынерам, правеенная мука, расстаўляны посуд,

падклеены сшытак, заблытанныя валасы, няскошэная трава, ахутаны туманам,

падвяўшая атава, заросшая дзялянка, прыгатаваны абед, купленая гітара,

разгубіўшаяся жанчына, завялы бульбоўнік, пасаджанныя памідоры.

4. З прапанаванымі словамі (на выбар 5 –7 слоў) утварыце словазлучэнні ці сказы па-руску і перакладзіце іх па-беларуску, абгрунтуйце свой выбар.

Угрожающий, скользящий, обслуживающий, уничтожающий, зовущий,

звукопроводящий, начальствующий, вызывающий, подлежащий, негодующий,

военнослужащий, торгующий, меняющийся, сочувствующий скорбящий,

последующий, пламенеющий, выступающий, отдыхающие, лоснящийся,

пресмыкающиеся, млекопитающие, нержавеющий, быстрорастущий,

дребезжащий, сверкающий, подходящий, седеющий, работящий,

обрабатывающий.

5. Перакладзіце на беларускую мову:

108

1. – Голубчик мой, что же мне делать? – спросила женщина умоляющим голосом (М. Горький). 2. Неисповедимы пути господни, по которым доходит до правды ревнующий человек (Н. Лесков). 3. Приближался крутой перелом,

совершенно изменивший всю их последующую жизнь (Н. Лесков). 4. Луна освещала еѐ сухие, потрескавшиеся губы и заостренный подбородок

(М. Горький). 5. Как в тени огромного дуба прячутся все окружающие его кустарники, так все другие чувства склонялись перед этой новой властью

(Ю. Лермонтов). 6. Негодование, выражавшееся на его лице, не изменилось, но он более ничего не сказал и вышел (Н. Лесков). 7. Тихий, манящий шум моря звал к себе (М. Горький).

6.Перакладзіце на беларускую мову ўсімі магчымымі спосабамі :

1.Над деревней стояла прозрачная тишь, крошечная мошкара, роившаяся в воздухе, рождала слышимый гуд (Ю. Нагибин). 2. Исчерпывающая интерпретация текста – это творческий процесс, требующий концентрации мысли и чувства, не терпящий поверхностности (В. Кухаренко). 3. Хороший оратор – это разумный здравомыслящий человек, умеющий правильно рассуждать и изящно выражать собственные мысли по поводу того, о чем идет речь (Л. Введенская). 4. И деревья, освещенные холодным огнем молний,

казались живыми, простирающими вокруг людей, уходивших из плена тьмы,

корявые длинные руки, сплетая их в густую сеть, пытаясь остановить идущих людей (М. Горький). 5. Язык служит мастеру, делая его непобедимым властителем дум, и поражает самозванца, использующего яго для акробатических трюков (В. Кухаренко).

ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ

1. Прачытайце ўважліва прыказкі, назавіце дзеепрыслоўі і вызначце іх трыванне:

1. Добрае тое дзіця, што пойдзе плачучы, а вернецца скачучы.

109

2.Даганяючы, пацалуешся, але не нацалуешся.

3.Не вер каню, запрагаючы, а маладой жонцы, у дарогу выбіраючыся.

4.Не кайся, рана ўстаўшы і маладым ажаніўшыся.

5.Хто, ажаніўшыся, круціцца, той да ліха дакруціцца.

6.Каля мукі ходзячы, запылішся, а каля вады ходзячы, замочышся.

7.Не пагрукаўшы ў сценку, хаты не купляюць.

8.З дурным і знайшоўшы не падзеліш.

9.Пытаючыся – дапытаешся, а шукаючы – знойдзеш.

10.Не пераскочыўшы рэчкі, не гавары ―гоп‖.

11.Не хваліся нажаўшы, а хваліся змалаціўшы.

12.Сеўшы ды паеўшы і адпачыць можна.

13.Круцячыся, далѐка закруцішся, але не выкруцішся.

14.Не злавіўшы, не кажы, што злодзей.

15.Не пастаяўшы ў парозе, не сунься на кут.

2. Прачытайце. Назавіце тыя дзеепрыслоўі, якія ўтвораны няправільна; абгрунтуйце свой адказ.

Чытаць – чытаючы, прачытаць – прачытаўшы; ісці – ішоўшы, зайсці – зайшоўшы; будаваць – будаваўшы, пабудаваць – пабудуючы; маляваць – малюючы, намаляваць – намаляваўшы; стукаць – стукаўшы, пастукаць – пастукаўшы; чакаць – чакаючы, перачакаць – перачакаючы; шыць – шыючы,

пашыць – пашыючы; пісаць – пішучы, напісаць – напісаўшы; касіць – косячы,

скасіць – скасіўшы; рэзаць – рэзаўшы, парэзаць – парэзаўшы.

3. Прачытайце ўважліва сказы, выкарыстоўваючы неабходнае дзеепрыслоўе. Абгрунтуйце свой выбар.

1.(Перакладаючы / перакладаячы) артыкул, Вера карысталася слоўнікам.

2.(Прачытаўшы / прачытаючы) кнігу, я здала яе ў бібліятэку.

3.(Вяртаячыся / вяртаючыся) дадому, Іра сустрэла свайго аднакурсніка.

110