Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
148
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

сведкаў і сваякоў пацярпелых. Асабліва дбайна трэба падыходзіць да адбору фатаграфіяў, што ілюструюць падрабязнасці здарэння.

Неабходна ўлічваць, які ўплыў можа аказаць рэпартаж пра няшчасны выпадак ці злачынства на лѐс ахвяры і яе бліжэйшых сваякоў. Нельга раскрываць імя пацярпелага да таго часу, пакуль яго бліжэйшыя сваякі не будуць ведаць пра тое, што здарылася.

СМІ не павінны патураць хваравітай цікаўнасці да дэталяў злачынстваў.

Неабходна дбайна ўзважваць, што мае прыярытэт: цікаўнасць грамадскасці да атрымання інфармацыі ці інтарэсы ахвяраў і закранутых асобаў.

Ахвяры няшчасных выпадкаў ці злачынстваў маюць права на асаблівую абарону іх імѐнаў. Выключэнні дапушчальныя, калі гаворка вядзецца пра вядомых дзеячоў сучаснасці ці пра асаблівыя звязаныя з гэтым акалічнасці.

1. Тэставыя заданні.

1. Журналіст абавязаны

а) перадаваць дакладныя звесткі, а не спектр

 

поглядаў на тое ці іншае пытанне.

 

 

б) перадаваць

 

дакладныя

звесткі,

 

заснаваныя на фактах, дакладнасць

якіх

 

можна праверыць.

 

 

 

в) перадаваць

 

дакладныя

звесткі,

 

атрыманыя з усіх магчымых крыні,

усімі

 

магчымымі спосабамі.

 

 

 

 

 

 

2. Суразмоўца журналіста

а) павінен

быць

папярэджаны,

што

 

яго інфармацыя можа быць выкарыстана

 

для друку.

 

 

 

 

б) не можа прэтэндаваць на канфідэнцыйны

 

характар размовы.

 

 

 

в) можа і не ведаць, што вядзе гутарку з

 

журналістам.

 

 

 

 

 

 

 

201

3. Інфармацыя

пра прыватнае

а) не можа быць апублікаваная ні ў якім

жыццѐ асобы

 

выпадку.

 

 

б) можа быць праілюстравана фотаздымкамі і

 

 

без згоды грамадзян.

 

 

в) не павінна парушыць правоў трэціх асобаў.

 

 

4. Пры публікацыі матэрыялаў на

а) неабходна атрымаць дазвол у адміністрацыі

медыцынскую тэматыку

лячэбнай установы.

 

 

б) журналіст павінен захоўваць таямніцу

 

 

прыватнага жыцця асобы.

 

 

в) задача журналіста – даць хворым надзею на

 

 

выздараўленне.

 

 

 

5. Неабходна

ўважліва ставіцца

а) але гэта не датычыцца сваякоў пацярпелых

да ахвяраў гвалту і няшчасных

і сведкаў здарэнняў.

выпадкаў,

 

б) не раскрываць імя пацярпелага да пэўнага

 

 

часу.

 

 

в) але найперш трэба задаволіць цікаўнасць

 

 

грамадскасці да атрымання інфармацыі.

 

 

 

Т э к с т 7

Сіняя-сіняя..

Ён ляжаў на пяску, гэтай разагрэтай, нясцерпна гарачай патэльні. Другія суткі без вады.

...Дзяўчынка варухнулася за спінай.

Піць.

Пачакай, Джаміля,

Ён адчуў роспач. Тут ѐн павінен быў скончыць свае дні. Пятрок Ясюкевіч.

Былы беларус, былы гімназіст Віленскай гімназіі, былы студэнт, былы паўстанец, былы вандроўнік, былы ўдзельнік геаграфічнай экспедыцыі Каміла дэ ла Брысака.

202

Петраку было шкада Джамілю. У белай сукенцы і чырвонай блузцы з шырокімі рукавамі, з белым брудным каўнерыкам, у аксамітным уборы.

Дзяўчынка была чароўная. Тоненькая, з доўгімі чорнымі вачыма. Носік правільны, тонкія ўсмешлівыя вусны, доўгая шыйка. Усміхалася.

Павінен быў падысці караван… Але яшчэ два дні на сонцы ѐн не вытрымае. Яму пяцьдзясят два гады. За гэтыя два дні ѐн пастарэў на пятнаццаць. Вочы былі каламутныя і чырвоныя ад неймавернай спѐкі і сляпучага святла. А калісьці былі чыстыя, як раса на валошках. Збітыя чаравікі,

падзѐртыя нагавіцы, белая кашуля, апаленыя сонцам рукі і грудзі, бялявая парасць на шчоках, зблытаныя ад пылу, залацістыя некалі, а цяпер пасівелыя валасы, набрынялыя павекі.

Яны засталіся ўдвух. Ён і Джаміля, васьмігадовая дачка шэйха. Загінуў шэйх з сям'ѐю і ўсе ўдзельнікі экспедыцыі. Яму так шкада Джамілі. Лѐс судзіў яму адзін дзень пабыць бацькам. Ён ніколі не быў бацькам.

Смага зрабілася нясцерпнай.

Якая яна, вада? Ён ужо не помніў, якая яна на радзіме.

Калі ѐн прыйшоў сюды пасля ўсіх сваіх бадзянняў, тутэйшыя сталі яго сябрамі, і ѐн сярод іх быў «адхаліб» – славуты лекар.

Адхаліб, – нясмела спытала дзяўчынка, – ты адкуль? Ты раскажы мне,

адкуль ты. Дзе ляжыць твая зямля?

Ды што табе сказаць? Мая зямля далѐка адсюль. Яна непрыгожая і вельмі бедная.

А якая яна, твая зямля?

Я ж кажу: каменні, каменьчыкі, камяніскі, камяні. І ўсѐ гэта россыпам на зямлі. І яшчэ балоты. Вялікія балоты.

І вада горкая?

Не, вада салодкая. Толькі рудая, бо настоена на травах...

І колькі ж гэта вярблюдаў можна з іх напаіць?

Гм, тысячы тысяч, і яны ніколі не вып'юць.

203

Якія вы шчаслівыя. Падумаць толькі, колькі ж гэта балот! І людзі з іх п'юць?

Не, людзі п'юць з крыніц.

І доўга трэба ісці ад адной да другой?

Найбольш гадзіну. Часам толькі некалькі крокаў ад адной да другой.

А між імі пясок?

Не, між імі трава.

І, значыць, уся твая зямля, адхаліб, зялѐная?

Яму не хацелася гаварыць пра так званую «сваю зямлю», але так

дзяўчынка лепей забывалася пра смагу. І таму ѐн гаварыў:

Зялѐная. А калі вясной глядзець з узгоркаў, то нават сіняя.

Сіняя? – захоплена спытала яна. – Сіняя-сіняя?

Сіняя-сіняя, – сказаў ѐн.

Ясюкевіч даўно ўжо, з вялікай трывогай, чуў недзе далѐка, за змрочным чырвоным гарызонтам, а потым бліжэй і бліжэй нейкія дзіўныя гукі. І раптам ѐн з жахам, ад якога ўпала сэрца, зразумеў. Спявалі пяскі. Спявала сваю песню,

летучы на крылах пясчанай навальніцы, Смерць. Дыхаць было нельга. Пятрок зняў верхнюю кашулю і захутаў ѐю галаву дзяўчынкі.

Сіняя-сіняя? – з радасным недаверам спытала яна.

Сіняя-сіняя...

І балоты сінія? – спытала дзяўчынка.

І балоты сінія.

І вада сіняя?

І вада.

Ён схіліў галаву. І тут яго раптам нешта стукнула. Вада!

І ѐн бегма прыпусціў у напрамку да дзвюх пальмаў. Яго несла як на крылах да калодзежа. Рызыкуючы кожную хвіліну атрымаць кулю між вачэй,

ѐн рэзка прыўстаў і выхапіў вядро. Чароўна цяжкае, мокрае, сцюдзѐнае. Як пацалунак. І ѐн, стаўшы на калені, сабою прыкрыўшы ваду, прыпаў да вады са

204

стогнам і прагай, як да вуснаў. Да вуснаў адзіна каханай, якой у яго так і не было. Не было, але ѐн ведаў, што гэта бывае так.

Потым ѐн стаў на калені і папоўз. Пясок імчаў над імі, паступова заносячы ўсѐ і ўся. Але ѐн адкапаў з пяску маленькі запылены кокан. Джаміля спала…

Пясок асеў. Разам з сонцам. Чыстае зеленаватае неба бяздонна распасціралася над пяскамі.

А што ѐсць яшчэ на тваѐй зямлі?

І яшчэ ѐсць рэкі.

Што гэта?

Ты ведаеш, што такое Іхархар?

Ведаю. Шырокая сухая лагчына.

Ну вось. А там лагчына шырынѐю ў тры Іхархары. Толькі не сухая, а

поўная вады. І вада гэтая не стаіць. Яна плыве і плаўна рухаецца наперад. Удзень на ѐй гуляе сонца. Уначы ў ѐй адбіваюцца зоры.

Яна маўчала, нібы абдумваючы нешта.

Ты дарослы, – сказала Джаміля, – і мне няможна гаварыць такое даросламу. Але мне здаецца – ты хлусіш. Такога не можа быць на зямлі. Ты гэта, напэўна, каб мне было весялей. А твая зямля, напэўна,

проста пясок, дзе няма і лужыны. Сорам табе хлусіць. Людзі пустыні ніколі не хлусяць.

Я не хлушу, – сказаў ѐн. – Ты ж бачыла міраж? Гэта паветра прыносіць яго з іншых краін, дзе шмат дрэў і вады. Каб дзеці верылі. Ты ж бачыла? Рэкі, а над імі дрэвы.

Гэта міраж, – як дарослая, сказала яна.

І тады ѐн стаў на калені.

Слухай, – сказаў ѐн. – Імем гэтага неба, тваім жыццѐм я клянуся табе,

што ўсе мае словы – праўда. Што сапраўды ѐсць на свеце і балоты, і

крыніцы праз кожны дзясятак крокаў, і рэкі, і лясы, і такая зямля, што ўся сіняя.

205

Яна доўга маўчала. Ён чакаў.

Я хацела б туды, – сказала яна. – Пэўна, гэта там і ѐсць рай Алаха. Чаму ж ты пайшоў адтуль, адхаліб?

Мяне выгналі злыя ворагі.

Я б такога ніколі не аддала, – ціха сказала яна.

Таму што ты ведаеш пустыню.

А ты?.. Не, я не аддала б...

І тут гэтыя словы нібы нешта адпусцілі ў ім. Нібы прарвалася нешта даўняе. І ѐн заплакаў. Бязгучна. Толькі слѐзы каціліся па шчоках.

Раскажы, – ціха сказала яна. – Значыць, і гэтыя... рэкі... Значыць, і яны сінія?

І яны сінія. Іх многа. А між іх стаяць лясы. І лясоў таксама многа. І

паміж дрэў бяжыць многа ручаін. А замест пяскоў там паплавы, і на іх

многа рознакаляровых кветак, а над кветкамі – арка-вясѐлка. А часамі на ўсѐ гэтае падае снег... Ты не ведаеш, што гэта – снег. Ён падобны на белую воўну, што падае з нябѐс.

Дзяўчынка глядзела на яго, як на таго, хто з'явіўся з казкі. Ён расказваў, і

перад абмытымі вачыма, далѐкае, жывое, уставала тое, што ѐн тысячу разоў бачыў і адначасова нібы пазнаваў першы раз. Крыжы на ростанях, вѐскі,

чырвоная шыпшына ля дарог, коні ў тумане. Мястэчкі сярод сініх лясоў,

мосцікі над начнымі ручаінамі.

Я б хацела туды.

Ты паедзеш туды, – сказаў ѐн.

Недзе там, за пустыняй, за морам, была другая зямля. І ѐн не мог без яе.

Яе не было тут, але яна была.

Джаміля думала, што ѐн з'явіўся з казкі... Гэта праўда... І трэба ратаваць казку, пакуль яна казка, а не пустыня. Трэба біцца за яе нават з самім д'яблам і памерці на яе зялѐных лугах, прыгажэйшых за ўсѐ на зямлі.

Вяртанне. Толькі вяртанне. Няхай там нікога няма. Камусьці трэба пачаць.

206

Ён вытрымае тут і два, і тры дні. Ён вытрымае тут... колькі спатрэбіцца.

Ён не можа не зрабіць гэтага. Таму што ѐн не можа аддаць у рабства кудысьці на Чад або ў Танжэр, у другі канец вялікай нявольніцкай дарогі, гэты камячок жывой плоці, які вярнуў яму радзіму.

Радзіму, якую таксама нельга аддаць.

 

 

Паводле У. Караткевіча

 

1. Тэставыя заданні.

 

 

 

 

1.

Герой аповесці вырашыў свае маральныя

а) пастаянна разважаў і аналізаваў

 

праблемы, бо

мінулае.

 

 

б) апынуўся ў безвыходнай сітуацыі.

 

 

в) адчуў адказнасць за чужое жыццѐ.

 

 

 

2.

Ініцыятарам

а) Джаміля, бо яна цікаўная і непасрэ

 

размовы з‘яўляецца

дзяўчынка.

 

 

б) Пятрок Ясюкевіч, бо ѐн хацеў адц

 

 

увагу Джамілі ад сумных думак.

 

 

в) Пятрок Ясюкевіч, бо ѐн хацеў в

 

 

што Джаміля не страціла прыто

 

 

ад голаду і смагі.

 

 

 

3.

Аўтар перадае думкі Петрака Ясюкевіча, каб

а) распавесці пра акалічнасці жыцця

 

 

б) перадаць асэнсаванне героем

 

 

мінулага.

 

 

в) апісаць знешні выгляд герояў апов

 

 

 

4.

Да Петрака Ясюкевіча любоў да радзімы

а) вяртаецца неспадзявана і выпадко

 

 

б) вяртаецца паступова, але трывала.

 

 

в) вяртаецца на кароткі час, але

 

 

прыходзяць роспач і адчай.

 

 

 

5.

Петрок Ясюкевіч – чалавек

а) рамантычны.

 

 

б) прагматычны.

 

 

в) апатычны і стомлены жыццѐм.

 

 

 

207

Т э к с т 8

Пазнаѐмцеся з тэкстам і на падставе прачытанага напішыце ліст свайму знаѐмаму, які цікавіцца праблемамі сучаснай журналістыкі. Аб’ѐм напісанага 200 – 250 слоў.

Пры гэтым:

паведаміце пра крыніцу інфармацыі;

распавядзіце пра прычыны ўзнікнення і існавання ―жоўтай‖ прэсы;

прааналізуйце асаблівасці тэматыкі і падачы матэрыялу ў ―жоўтай прэсе‖;

перакажыце пазіцыі і аргументы журналістаў і навукоўцаў;

апішыце прагноз на будучыню;

выкажыце сваѐ стаўленне да атрыманай інфармацыі.

Апошнім часам медыярынак часта аддае перавагу скандальна рэкламным культурным тэкстам, якія перашкаджаюць якаснаму росту журналісцкіх артыкулаў, а таксама фарміруе густы мэтавага спажыўца сярэдняга класа.

Разважанні навукоўцаў і журналістаў над праблемамі так званай «жоўтай» прэсы прыводзіць інтэрнэт-рэсурс «archive-by».

Феномен «жоўтай» прэсы паўстаў у 90-я гг. 19 ст. у ЗША і быў адлюстраваннем новай сітуацыі, калі газета зрабілася даступнай кожнай амэрыканскай сям'і. Тады выданне газет і ператварылася ў сапраўдны бізнес.

Досыць хутка высветлілася, што шлях да шырокага чытача просты: той — аказалася — прагне сенсацый, скандалаў, неверагодных навін ці папросту прыдуманых гісторый, якія закраналі б ягонае ўяўленне і абуджалі эмоцыі. Сам тэрмін «жоўтая» прэса пачаў ужывацца пасля таго, як на старонках газеты

«New York word» з‘явіўся герой коміксаў – «жоўтае дзіцятка», апранутае ў начную кашульку. Папулярнасць коміксаў і «жоўтага хлопчыка» была неверагоднай.

208

Пра тое, якім чынам «жоўтыя» медыі завабліваюць і ўтрымліваюць каля сябе шырокую аўдыторыю ды яшчэ і прышчапляюць ѐй сваѐ бачанне свету,

разважае філосаф і пісьменнік Алесь Анціпенка, адзін з заснавальнікаў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў: «З усіх навінаў абіраюцца толькі здатныя прыцягнуць увагу чытача. Адсюль не толькі сціслыя тэксты, але і кідкія, з вялікіх літар загалоўкі, каб заінтрыгаваць, здзівіць, збянтэжыць,

напалохаць чытача. Прычым не істотна: вядзецца гаворка пра сапраўды нейкую рэальную падзею ці яе не існуе наогул. Карацей, дамінаванне формы, манеры падачы над зместам – адна з характэрных рыс «жоўтай» журналістыкі».

Даўно вядома, што любая «жоўтая» газета «спецыялізуецца» на пэўных тэмах, сярод якіх адно з самых паважных месцаў займае жыццѐ зорак шоу-

бізнесу – зоркі, зоркі, зоркі з іх няспыннымі вяселлямі, разводамі і раманамі.

Журналістка Наталля Сідарэвіч паспрабавала скласці рэйтынг найбольш папулярных тэм сучаснай «жоўтай» прэсы: «На першым месцы – сямейнае і асабістае жыццѐ. Далей – скандалы. Менавіта скандалам належаць і ўсе лепшыя старонкі газеты, падвоеныя развароты. Наступнае – грошы ва ўсіх магчымых іх праявах і, натуральна, сямейны бюджэт. Наступны пункт – непазнанае і таемнае: дыназаўры, прывіды, прароцтвы і прадказанні, не раскрытыя гісторыкамі загадкі, цуды, звязаныя з рэлігіяй, рэклама паслуг ведуноў у пятым пакаленні... І яшчэ звычайна газеты раз на два-тры тыдні амаль цалкам прысвячаюцца разнастайным праблемам чалавечага цела і, канечне, – дыеце».

Пра «жоўтую» прэсу кажуць шмат і нядобра. Яе не любяць журналісты

«сур‘ѐзных» выданняў за нізкапробнасць, прагу да сенсацый. Адукаваныя людзі абвінавачваюць такого роду выданні нават у непрыстойнасці. Але Сяргей Шумік, супрацоўнік гродзенскай газеты «Твой стыль», пярэчыць: «Мне здаецца, аднак, што, нягледзячы на вышэйпералічаныя адмоўныя якасці, «жоўтая» журналістыка мае і карысны бок. Па-першае, чытанне карыснае само па сабе, бо людзі, чытаючы часопісы і газеты, незалежна ад таго, што ў іх напісана, так ці інакш развіваюцца. Чытанне развівае ўяўленне, робіць чалавека больш спакойным, прымушае думаць. Па-другое, парадаксальна, але менавіта

209

«жоўтая» прэса, часта дэзынфармуючы чытача, руйнуе ягоную веру да ўсяго напісанага. Па-трэцяе, менавіта «жоўтыя» журналісты прыцягваюць увагу грамадства да пытанняў, якія не заўважылі ці па нейкіх прычынах не закранулі журналісты сур‘ѐзных выданняў».

Наталля Сідарэвіч сцвярджае, што, купляючы газету такога кшталту,

людзі набываюць не інфармацыю, а чароўную паперу, якая робіць іх жыццѐ лепшым. Газета для іх – гэта самы лѐгкадасяжны сродак рэлаксу. Не ўсе яны маюць магчымасць патрапіць на канцэрт свайго куміра, затое могуць рэгулярна чытаць, што ж там адбываецца ў яго жыцці. Газета для іх дарадчык на ўсе выпадкі жыцця. А хто яшчэ так дасціпна, а галоўнае своечасова распавядзе,

калі змяніць гуму на аўтамабільных колах, як не захварэць на грып, у які месячны дзень высаджваць расаду, як выбраць шпалеры ў дзіцячы пакой і шмат яшчэ чаго іншага, безумоўна, неабходнага. Выданне ператвараецца ў хатняга псіхолага для сваіх чытачоў, якія жывуць, кіруючыся стандартнымі жыццѐвымі планамі, прытрымліваюцца тыповых каштоўнасцей, носяць аднолькавую вопратку і амаль заўжды незадаволеныя лѐсам.

Сяргей Шумік перакананы, што змагацца з «жоўтай» журналістыкай бессэнсоўна, бо зменшыць попыт на яе немагчыма.

па матэрыялах info@inarchive.com

Частка ІІ. КАМУНІКАТЫЎНЫЯ ПРАКТЫКАЫАННІ

1. Вы з сябрамі абмяркоўваеце наведванне мастацкай выставы. Вашы меркаванні супадаюць. Выкажыце сваю думку сінанімічнымі сродкамі.

А карціны так сабе...

Абы-што нейкае…

І асвятленне кепскае.

Сапраўды, нічога не разгледзець.

210