Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
148
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

9.Сцяпан фармаваў групы з новапрыбыўшых.

10.У ванны пакой устанавілі новы бройлер.

11.Студэнты хутка перакапалі бульбоўнік і перабралі бульбу.

12.Абанемент на гадзіну спазніўся ў басейн.

13.Марыне падарылі прыгожыя залатыя завусеніцы.

14.Балоцістая птушка знячэўку пырхнула з-пад маіх ног.

15.Дыпламату конкурсу спевакоў уручылі дыплом.

16.Яго сын працуе дыпламантам у адной заакіянскай краіне.

17.Карэктурны юнак ветліва падаў руку жанчыне з чамаданам.

18.У небе нейкі час яшчэ можна было бачыць яркі след ад метэарыта.

19.У гэтым возеры водзіцца плывунец.

20.Я набыла сабе прыгожы чайны сервіс.

21.Студэнтам выдзелілі комплекс падручнікаў.

22.Своечасова прынятыя эфектныя меры выправілі становішча.

23.На вяршыні дрэва калыхаліся ад ветру дробныя лісточкі.

24.Са строю выйшаў юнак са сцягам, паставіў дрэўка да нагі.

25.У кнізе аўтар абагульніў вопыт беларускай народнай медыцыны.

26.Зямля тут была ўраджайная, самая найлепшая ў наваколлі.

27.Беларускай мове ўласцівы рухавы націск.

28.Лета было спякотнае, без дажджынкі, зямля сасмягла, патрэскалася.

29.Любка сядзела і абыякава ўглядалася ў шэры квадрант акна, за якім было пуста і глуха.

30.Квадрат ліку 5 раўняецца 25.

3.Спішыце, патлумачце сэнс фразеалагізмаў.

Уз о р: згушчаць фарб – празмерна перабольшваць; драматызаваць што-

небудзь, падаючы яго горш, чым было на самай справе.

У свіныя галасы, кату па пяту, што іголка ў стозе, з вока не спускаць, за жываты брацца, грушкі на вярбе, сухоты кішэнькавыя, сабаку з‘еў, вешаць нос на квінту, шарварку адрабляць, папаскакаць дроздзіка, як старой бабе сесці,

151

сѐмая вада на кісялі, аднаго поля ягады, ківаць на Пятра, кукіш з макам, як вадой змыла, у чортавых зубах, за дзедам шведам, шыта белымі ніткамі, што сліна на язык прынясе, як мыла з‘еўшы, выліваць душу, адгарадзіцца кітайскай сцяной, у сабакі вочы пазычыў, расою ўмытая, сысці на мыла, біць сябе ў грудзі, не лыкам шыты, прышый кабыле хвост, вудзіць акунѐў, хоць сабак вешай, кішка тонкая, з мухамі ў носе, хварэць на пана, ні дома ні замужам, замяніць быка на індыка, з жабіны прыгаршчы, варона загуменная,

высмактаць з пальца, без клѐпкі ў галаве, даць фаеру.

4.Запішыце па ўзоры.

Уз о р : Видно птицу по полету – відаць пана па халявах.

1.Как снег на голову, бить баклуши, реветь белугой, одним миром мазаны; видит око, да зуб неймет; стоять над душой, кишки вымотать, Федот да не тот, в дрожь бросает, из уст в уста, два сапога пара, втирать очки.

2.Дрыжыкі бяруць; абое рабое; вантробы ад‘есці; адзін чорт маляваў;

біць лынды; туман у вочы пускаць; блізка відаць, ды далѐка дыбаць; з вуха на

вуха; Саўка, ды не ў тых санках; крычаць немым голасам; стаяць крукам; як

Піліп з канапель.

5. Спішыце, падкрэсліце адной рыскай фразеалагізмы, а дзвюма –

свабодныя словазлучэнні.

На адной назе, бусел стаіць на адной назе, устаць з зямлі, устаць з левай нагі, як рукой зняло, рукой падаць, лясы тачыць, тачыць дэталі машын, як піць даць, трэба даць піць, страляць вачамі, страляць з вінтоўкі, узяць у галаву,

узяць у рукі малаток, таўчы ваду ў ступе, таўчы звараную бульбу, пераліць з бутэлькі ў слоік, пераліваць з пустога ў парожняе, у сабакі вачэй пазычыць,

пазычыць у суседкі мукі, губляць галаву, згубіць кашалѐк, браць за жывое,

віляць хвастом, ставіць коску, ставіць кропку ў адносінах, развесіць вушы,

152

збіцца з панталыку, збіцца з дарогі, было за дзедам шведам, услед за дзедам

Іванам.

6. Выпішыце толькі тыя радкі, у якіх усе словы сінанімічныя.

1.Гулам, гуртам, разам, талакою, удваіх.

2.Бязглуздзіца, расказ, несусвеціца, недарэчнасць.

3.Бяда, гора, няшчасце, злыбеда.

4.Ранейшы, былы, мінулы, сѐнняшні, колішні.

5.Гаварыць, дзейкаць, зюкаць, размаўляць.

6.Вядомы, родны, знакаміты, выбітны.

7.Буякі, дурніцы, ажыны, клубніцы.

8.Сварка, грызня, перапалка, рэвалюцыя.

9.Прарок, лекар, вяшчун, вястун.

10.Пісьменнік, мастак слова, майстар слова.

11.Паляпшаць, удасканальваць, папраўляць.

12.Сябар, таварыш, сусед, прыяцель.

13.Ушчэнт, дазвання, дарэшты.

14.Водгулле, водгалас, адгалоссе, рэха.

15.Сачыць, пільнаваць, сцерагчы, углядацца.

16.Чарніцы, журавіны, суніцы, парэчкі.

17.Мерзнуць, зябнуць, калець, стыць.

18.Гультай, лодар, абібок, труцень.

19.Выдумляць, ілгаць, хлусіць, расказваць.

20.Шум, гвалт, вэрхал, крык.

7. Адзначце нумары радкоў, у якіх усе падкрэсленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.

1.Ніткі пражы, сеяць лѐн, сеяць паніку, залатыя каласы, блукаць па лесе.

2.Блукае вецер, гамоняць бары, ворага касілі кулі, зямля пяе.

153

3.Завязаць на моцны вузел, лета ідзе, сардэчная мышца, цвітуць рамонкі.

4.Мяккая воўна, вір ракі, гарачае жаданне, кіпіць малако, глыбокія веды.

5.Піць гарбату, спяваць песню, сярэбраны бранзалет, неглыбокае возера.

6.Мяжа прагрэсу, час бяжыць, сардэчная сустрэча, канва жыцця.

7.Весці ўрок, дагарае свечка, павярнуць галаву, дагарае восень.

8.Мяккія зычныя, вузел палявых дарог, жалезныя нервы, бронзавы твар.

9.Галасістая завіруха, свежыя навіны, прытоеная цішыня, цвітуць зоркі.

10.Свежая каўбаса, жалезны кулак, ачарсцвелая душа, льецца вада.

11.Льецца гаворка, неглыбокі сон, покрыва ночы, горад моцна спіць.

8.Спішыце прыказкі, дапісваючы патрэбныя антонімы.

1. Мякка сцеле, ды ... спаць. 2. Радзіма – матка, чужына – … . 3. Сыты ...

не спагадае. 4. Хто хоча надта многа, той не мае і … . 5. Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць ... . 6. Рыхтуй летам сані, а ... калѐсы. 7. Што ўлетку нагою падкінеш, тое … рукою падымеш. 8. Чужы дурань – …, а свой – сорам. 9. Што аднаму цяжка, тое гуртам ... . 10. Старасць слабая на ногі, ды ... на розум. 11. Лепш з разумным згубіць, чым з …. знайсці. 12. У каго густа, а ў каго ... . 13. Пакуль тоўсты пахудзее, дык … памрэ.

9. Запішыце антонімы да наступных слоў.

Цывільны, абарона, адвячорак, агульны, зблізіць, адмоўны, адозва,

адсталы, браць, будзень, быль, бязлітасны, вольны, праўда, доля, высакародны,

выток, цвісці, сварыцца, ганьба, голад, гармонія, глыбока, донар, жар, адсутны,

шкодны, пісьменны, сухі, гуманны, упоперак, уніз.

10. Перакладзіце на рускую мову. (Ці перадайце значэнне слоў сродкамі

рускай мовы)

У з о р : сурвэтка – салфетка.

154

Абцас, абрыс, абшар, абрус, агрэст, акраец, бавоўна, бульбянішча, вабіць,

вежа, воцат, воўна, вышыванка, выцінанка, мурог, набожны, кажан, сцізорык,

гурба, бэз, весніцы, карункі, падлога, канюшына, каханне, сподак, ліхтар,

стрэмка, язмін, пернік, кілішак, корак, карак, куфар, мроя, мара, пожня,

сурвэтка, спадніца, панчохі, папруга, шкарпэткі, сукенка, ядловец, падатак,

падмурак, трыпутнік, знічка, столь, пярун, чыгунка,

11. Вызначце матывацыю намінацый.

Цягавіты, падручнік, ватоўка, бразготка, сподак, квецень, найміт, моўца,

чытач, араты, складанчык, маладзік, поўня, ветразь, вятрак, млын, памяркоўны,

мядзведзь, сукенка, нагавіцы, завіруха, шавец, сякера, поплаў, замчышча,

бульбянішча, покуць, пуга, дранік, кастрычнік, сядзіба, жабурынне, крыўда.

12. Запішыце словы ў адпаведнасці з прыведзеным значэннем.

Травяністая расліна сямейства складанакветных з адзіночнымі кветкамі, у якіх пялёсткі звычайна белыя, а сярэдзіна жоўтая.

Верхняя частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад дажджу, ветру і пад.

Сшытыя, у вокладцы, лісты чыстай паперы для пісьма, малявання; Перыядычнае выданне ў выглядзе кніжкі.

Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег.

Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ.

13. Перакладзіце верш на рускую мову (прозай). Прааналізуйце

падабраныя эквіваленты.

Ветразь

У выраі ветразь знікае

За хваляй, нібы на спачын,

155

І змора яго не злякае,

Не спыніць тугой далячынь.

У змроку зіхоткая здрада Завабіць хлуснѐй у віры,

На золку сканае прынада І кволы прамень на жвіры.

Раптоўна згаданыя мроі

Укарунках пяшчотнай тугі Павольна знікаюць, як строі,

Убязважкасці кволай смугі.

Знікае ўсхвалѐваны ветразь:

З кунегаю пільна сачу,

Як водар аздобіў паветра,

І ў бездані знічкі лічу.

С. Грахоўскі

14. Растлумачце значэнне іншамоўных слоў.

Эпідэмія (грэч. epidemia, epi ʻна, сярод‘+demos ʻнарод‘) – …

Эфект (лац. еffectus ʻвыкананне, дзеянне‘) – …

Камюніке (фр. communique ʻпаведамленне, перадача‘) – …

Ліміт (фр. limite, ад лац. limes ʻмяжа, граніца‘) – …

Нігілізм (ад лац. nihil ʻнішто, нічога‘) – …

Амплуа (фр. еmploі ʻпрымяненне‘) – …

15.Прачытайце, выпішыце амонімы са сказаў.

1.Ткуць зоры і месяц яму свае шаты (Я. Колас). 2. Праз месяц, як восень жоўты ліст рассыпала, злегла хворая Люба (К. Чорны). 3. Кожны гук, кожны

156

трэск галінкі аддаваўся ў старожкай цемені ночы (М. Лынькоў). 4. Лабановіч прыпомніў размову са сваѐй старожкай (Я. Колас). 5. Бяжыць пад коламі гасцінец (Я. Купала). 6. Бацька купіў Ганне гасцінец (М. Стральцоў). 7. Тут за гмахам рос гмах на руінах (Я. Купала). 8. Лѐн палола з ранніх рос (Я. Купала).

9. Палескі напрамак! Я ведаў твой воблік і пах (П. Панчанка). 10. Вецер пах вясною (Я. Сіпакоў).

16. Адзначце нумары радкоў, у якіх пададзены словы-амонімы.

1) праспект ‗вялікая шырокая і прамая вуліца ў горадзе‘ і праспект ‗праграма,

план чаго-небудзь‘;

2) губа ‗скурна-мускульная рухомая складка, якая ўтварае край рота‘ і губа

‗назва марскіх заліваў і бухт‘;

3)нянька ‗жанчына, якая даглядае дзяцей у сям‘і‘ і нянька ‗той, хто апякае каго-небудзь, клапоціцца пра каго-небудзь‘;

4)газель ‗невялікая стройная жывѐліна падсямейства сапраўдных антылоп з рагамі лірападобнай формы‘ і газель ‗запазычаны з усходняй паэзіі тып вершаскладання‘;

5) угадаць ‗здагадацца, выказаць правільнае меркаванне‘ і угадаць ‗выпадкова

даць правільны адказ‘;

6)вытрымка ‗уменне валодаць сабой‘ і вытрымка ‗цытата, выпіска‘;

7)правал ‗месца, якое правалілася‘ і правал ‗поўная няўдача ў якой-небудзь справе‘;

8)рысь ‗драпежная млекакормячая жывѐліна сямейства кашэчых‘ і рысь ‗хуткі алюр, сярэдні паміж галопам і шагам‘;

9)аброк ‗натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян‘ і аброк ‗корм для коней, звычайна авѐс‘;

10)нямы ‗пазбаўлены здольнасці гаварыць‘ і нямы ‗маўклівы, ціхі‘;

11)ліра ‗даўнейшы народны беларускі струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай‘ і ліра ‗грашовая адзінка ў Турцыі‘;

157

12) грыф ‗драпежная птушка‘ і грыф ‗дэталь струннага музычнага

інструмента‘.

17. Спішыце, у дужках пазначце, як называюцца гэтыя словы (выразы).

Маральны

– амаральны, ісці – крочыць, каранасты

караністы,

васілѐк –

валошка, казка – каска, род – рот, вадзяны

вадзяністы,

уваход – выхад, мусіць – мабыць, абанент – абанемент, падразаць пяты, важны – актуальны, сысці на мыла, чырвоны – кумачовы, цемра – святло, у белы свет як у капейку, мукá – мýка, разумны – дурны, Раман – раман, смяяцца – плакаць, Крапіва – крапіва, як мыш пад венікам, крыху – троху, лотаць – лотас, жах – страх, мір – вайна, бульбоўнік – бульбянішча, смелы – палахлівы, рукой падаць, генеральны – генеральскі, браць пад сваѐ крыло, адзінкавы – адзіночны, кáзачка – казáчка, узор – прыклад, са скуры вылазіць, праўда – хлусня, прыклад – прыклáд, навуковы – навучальны, гармонія – дысгармонія, дыялект – дыялектызм, волат – атлет, кáса – касá, дыяганальны – дыяганалевы, радавацца – сумаваць, разбіцца ў дошку, сартамент – сартымент,

лагічны – алагічны, збіць з панталыку, над – пад, бо –

таму што, нехта –

хтосьці, цярпімы – цярплівы, гнацца за двума зайцамі,

хваліць – ганіць,

вялізны – гіганцкі, бядак – бядняк, шукаць гуза на сваю галаву; кульгаць на абедзве нагі; калючы ѐрш, ды юшка смачная.

18. Устанавіце адпаведнасць

паміж выдзеленымі

словамі

і іх

характарыстыкай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

а) лайка ‗парода сабак‘ – лайка ‘сорт мяккай скуры‘

 

1)

сінонімы

 

б) напалохаць дзіця – настраш

ць суседа

 

2)

амонімы

 

в) старэйш

брат – старш

навуковы супрацоўнік

 

3)

антонімы

 

г) талков

сын – бесталков

хлопец

 

4)

паронімы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

19. Прачытайце, вызначце стыль тэкстаў, абгрунтуйце.

I

Л е к с і к а л о г і я (ад грэч. lexikós ‗які адносіцца да слова‘ і logos

вучэнне‘) – гэта навука пра слоўнікавы склад мовы. Неабходнасць збірання і

158

сістэматычнага вывучэння лексікі роднай мовы была асэнсавана беларускімі вучонымі даўно. Яшчэ на пачатку 19 ст. у Віленскім універсітэце былі распрацаваны праграмы збірання матэрыялаў жывой мовы народаў заходняй часткі тагачаснай Расіі. На заклікі віленскіх вучоных адгукнуліся многія беларускія інтэлігенты, вучоныя, студэнты ўніверсітэта.

Сѐння навука пра слоўнікавы склад мовы аб‘ядноўвае некалькі галін.

Аг у л ь н а я лексікалогія разглядае самыя важныя праблемы кожнай нацыянальнай мовы. П р ы в а т н а я лексікалогія (напрыклад, беларуская лексікалогія, англійская лексікалогія і г.д.) вывучае лексіку канкрэтнай мовы.

Ап і с а л ь н а я, або сінхранічная, лексікалогія даследуе слоўнікавы склад пэўнай мовы ў дакладна вызначаных храналагічных рамках.

ІІ

Гэта быў старасвецкі лес. І былі ў ім такія пушчы і нетры, аб якіх не ведаў ніхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзіну неба і адтуль рыхтаваўся пацікаваць, што дзеецца пад паветкаю густога лісця.

Але яму лягчэй было б разгледзець, што робіцца пад страхою ў хаце чалавека,

чым прабіцца праз галіны адвечных гушчароў. І сумаваў тады круглявы блішчасты месячык і хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сонейка ледзь-ледзь прапускала залатыя косы і то толькі да палавіны; на самым нізе заўсѐды панаваў цянѐк і прохаладзь. Звяры і птушкі не мелі адвагі забірацца ў нетры лесу. Там жыла адна тая Таѐмнасць, што запаўняла гэтыя нетры страхам і нікому не вядомымі дзеямі.

ІІІ

Літаратурны музей Максіма Багдановіча наладзіў персанальную выстаўку Сяргея Гумілеўскага, чые творы ўражваюць светлым рамантызмам, лірычнасцю і цеплынѐй пачуццяў. Кампазіцыі з бронзы, каменю, дрэва, гіпсу, нібы сагрэтыя подыхам натхнення і шчырасцю сэрца. Дзівосны пластычны меладызм,

дасканалую рытмічнасць рукатворных цудаў Сяргея Гумілеўскага адмыслова люструе назва выстаўкі: «Паэзія формы». А самі работы, сярод якіх

«Мелодыя», «Натхненне», «Зорка Венера», «Элегія», «Летуценні», «Музыка»,

159

«Паэт і муза»; партрэт маці, сястры; аблічча Скарыны, Рафаэля, Адама Міцкевіча; спрадвечныя вобразы мацярынства і пяшчоты, – нібы абагульнены свет мастацкай творчасці, мрояў, адухоўленай прыгажосці, непадуладных часу каштоўнасцяў.

ІV

У нас тут азѐр многа. Сюды зьяжджаюцца ўсе рыбакі і прывозяць рыбу разных сартоў. Найбольш парывозяць сіляву. Водзіцца рыба акунь, плотка,

ляшчы, яльцы, галаўні ѐсь. Пры мне ўпускалі гэтых вангораў, як ціпер называюць вугры, а тады вангоры. І гусьцѐрка ѐсь, яна, праўда, касьцістая рыба,

але ловяць. Язь жывець на дне, рэтка калі можна злавіць. Ляшчы, ліні да берага патходзяць. Шчука ѐсь. Ракі былі раней у Рыбаковым возяры. Як пойдзяш, корч атверняш, дык цэлу міску наловіш. А цяпер перавяліся, німа. Дзе яны падзеліся? Усе прапалі, вывеліся… А ракаў часам карціць раздабыць.

20.Прачытайце тэкст, зрабіце комплексны аналіз згодна з заданнямі.

1.Правілам паводзін сяброў было: не вешаць нос на квінту. 2. Вось чаму яны заўсѐды, асабліва на людзях, былі вясѐлыя, жартаўлівыя, прыдатныя да розных штук і забавак. 3. У іх былі песні, в думан я імі самімі. 4. Яны

прыдумалі нават адзін балетны нумар і назвалі яго танец ―зялѐнага асла‖.

5. Сябры станавіліся спінамі адзін да аднаго і адначасова падгіналі правую або левую нагу. 6. Янка браўся рукою за падагнутую нагу Лабановіча, а Лабановіч за Янкаву, а на другой назе ян скакалі, як вар‘яты, прысвістваючы або падпяваючы ў такт скокам. 7. Потым яны мяняліся месцамі і адпаведна з гэтым мянялі па камандзе і ногі. 8. І песні, і жарты, і танец ―зялѐнага асла‖ мелі на мэце – в смеяць местачковы мяшчанскі быт з усімі яго цырымоніямі.

Заданні да тэксту:

1.Вызначце стыль тэксту.

2.Запішыце значэнне фразеалагізма (1-ы сказ).

160