Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
148
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

сабою арабы і скандынавы, наша зямля апынулася якраз пасярэдзіне. Вось тады з‘явіліся на Беларусі першыя грошы ў выглядзе сярэбраных манет. Яны вырабляліся на арабскім Усходзе і называліся дырхемамі. Пад Полацкам быў знойдзены вучнямі скарб. Ён важыў амаль дваццаць кілаграмаў. У ім было каля дваццаці тысяч арабскіх дырхемаў.

Ішоў час. Мянялася жыццѐ. Мяняліся грошы. Былі «зубры», «зайчыкі»,

«вавѐркі» (гэта значыць, папяровыя купюры з выявамі звяроў, якія распаўсюджаны ў лясах Беларусі), былі «мільѐны». З ліпеня 2016 г. беларусы карыстаюцца новымі грашамі. Гэта рублі і манеты рознай намінацыі: 5 рублѐў, 10 рублѐў, 20 рублѐў, 50 рублѐў, 100 рублѐў, і манеты – 1 капейка, 2 капейкі, 5

капеек, 10 капеек, 20 капеек, 50 капеек, 1 рубель, 2 рублі.

Заданні да тэксту:

1.Вызначце стыль тэксту.

2.Выпішыце з другога абзаца адушаўлѐныя назоўнікі.

3.Пастаўце ўласныя назоўнікі (другі абзац) у родным і творным склонах.

4.Выпішыце з другога абзаца множналікавы назоўнік.

5.Знайдзіце ў першым абзацы назоўнік, які ў родным склоне мае канчатак –у.

6.Выпішыце з першага абзаца назоўнік, у якім назіраецца суплетывізм асноў пры ўтварэнні формаў адзіночны – множны лік.

7.Выпішыце з другога абзаца назоўнікі 3-га скланення, у якіх у творным склоне назіраецца падаўжэнне зычных.

8.Знайдзіце ў другім абзацы назоўнік, які напісаны з памылкай, запішыце яго правільна.

9.З другога абзаца выпішыце асабовыя назоўнікі і пастаўце іх у месным склоне.

10.Знайдзіце ў першым абзацы рэчыўны назоўнік і пастаўце яго ў творным склоне.

11.Выпішыце з другога абзаца назоўнікі 1-га скланення.

51

Сэнс жыцця Д ы к т о ў к а

Калі б у яго быў талент, і ѐн, Алесь, пісаў кнігу аб Сярэднявеччы, ѐн не мог бы пакінуць без увагі ні варштатаў, на якіх ткаліся слуцкія паясы, ні тагачасных маслабойняў, ні таго, як і па якіх рэцэптах варылі тады піва. Бо гэтага не бачыў ніхто, бо, як бы і што ні казалі, галоўным у эстафеце пакаленняў былі не турніры, не аксамітныя плашчы герольдаў, не мудрыя каралеўскія загады, а чалавек, які адліваў сталь для дзіды, ткаў аксаміт,

вырабляў паперу, на якой пісаліся загады.

Улады рабілі з чалавека, што хацелі. Працаўніка яны прыдушвалі працай і рабілі рабом праз яе. Інтэлігента яны разбэшчвалі ідыѐцкімі кнігамі, атрутай навязанага гультайства, лянотай і зноў-такі таксама ператваралі ў раба. А

справа якраз у тым, што кожны чалавек больш за ўсѐ, нават не адчуваючы гэтага, штодзѐнна прагне справы, дзейнасці, віруючага функцыяніравання сярод падобных сабе.

Капаць, будаваць, пісаць кнігі, перакідваць масты, бубнець пад нос нованароджаныя вершы, секчы дровы, вучыць дзяцей, змагацца за справядлівасць, біць студні і тунэлі, дзьмуць шкло, лічыць і лекаваць, пакуль у цябе ѐсць сілы, – іначай не варта і жыць.

У. Караткевіч

Как завоевать популярность?

(Т э к с т д л я п е р а к л а д у н а б е л а р у с к у ю м о в у)

Вот вам пример, как можно завоевать популярность, не будучи ни ландышем, ни васильком, ни фиалкой, не бросаясь в глаза желтыми, белыми и красными цветами, ни даже хотя бы сочной зеленью, как крапива. Как будто нарочно, чтобы исключить всякую внешнюю привлекательность, полынь родится серого цвета, который, как известно, является символом вопиющей бесцветности.

52

И чем же она завоевала свою популярность? Не сладостью ли плодов,

подобно землянике? Не вкусностью ли и свежестью листьев и стеблей, подобно салату, капусте, щавелю, сельдерею? Не сочностью ли кореньев, подобно моркови, петрушке и редиске?

Но на полыни не растет никаких ягод. И вся полынь, начиная от невзрачных цветочков и кончая деревянистыми корнями, полностью несъедобна не только для человека, но и для животных – ее не ест никакая домашняя скотина. Даже другие растения сторонятся ее и растут всегда на почтительном отдалении.

Чем же завоевала полынь широкую, всеобщую популярность? Своей неповторимой полынной горечью!

И. Федоренко

Т э с т ы

Варыянт 1

1.Адзначце назоўнікі, якія няправільна размеркаваны па тыпах асноў:

a)вагон, санаторый, сталь, вядро;

б) фальш, жыхар, пляц, пажар;

в) шампунь, госць, край, прамень;

г) луг, парог, мех, воблака.

2.Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны канкрэтныя назоўнікі:

a)боль, смех, сум, прыгажосць;

б) комін, крок, дождж, дыван;

в) смеласць, каханне, сімвалізм, маладосць;

г) тралейбус, плакат, вулей, станок.

3. Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны абстрактныя назоўнікі: a) рака, аловак, аўтобус, гадзіннік;

б) вопыт, талент, этыкет, смутак;

в) будынак, вулкан, агурок, свечка;

53

г) інтэлект, спрыт, рамантызм, лѐс.

4.Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны зборныя назоўнікі:

a)калоссе, ламачча, звяр‘ѐ, сучча;

б) вецце алешнік, дубняк, лістота;

в) прафесура, апаратура, маліннік, голле;

г) пяхота, полк, статак, дывізія.

5. Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны рэчыўныя назоўнікі: a) уражанне, балкон, старонка, вецер;

б) хлеб, цукар, аскафен, авѐс;

в) золата, штапель, суніцы, алей;

г) квас, кефір, бетон, пясок.

6.Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны адушаўлѐныя назоўнікі:

a)нябожчык, лясун, валет, лялька;

б) русалка, марыянетка, дамавы, ваенны;

в) аўтамабіль, сурвэтка, абрус, батальѐн;

г) рамонак, васілѐк, бяроза, гадзіннік.

7.Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны неадушаўлѐныя назоўнікі:

a)амары, мідзіі, трэпангі, кальмары;

б) мікрафон, табун, школа, натоўп;

в) лялька Барбі, «арыгінал», Бог, шчупак;

г) вавѐрка, мядзведзь, страказа, папугай.

8. Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны адзіночналікавыя назоўнікі: a) метр, рубель, папруга, стог;

б) лазняк, бур‘ян, каменне, кісель;

в) моладзь, малако, біясфера, зло;

54

г) ліст, экзамен, бутэлька, талерка.

9.Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны множналікавыя назоўнікі:

a)дарогі, гаражы, дзеці, плямѐны;

б) дрэвы, кілаграмы, сыны, гнѐзды;

в) дзверы, акуляры, вароты, Лужнікі;

г) Касцюковічы, Гімалаі, карункі, хованкі.

10. Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны асабовыя назоўнікі: a) сусед, студэнт, каваль, Сцяпан;

б) геній, герой, баец, камандзір;

в) Клім, муж, салдат, каўбой;

г) воўк, заяц, лісіца, барсук.

Варыянт 2

1.Адзначце назоўнікі, якія няправільна размеркаваны па тыпах скланення:

a)гара, вада, рука, хваля;

б) сястра, сцяна, нож, стэп;

в) жняя, акно, арцель, сабор;

г) карысць, любоў, рунь, далонь.

2. Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны нескланяльныя назоўнікі: a) паліто, кімано, эскімо, трумо;

б) вартавы, дзяжурны, насякомае, фарба;

в) бацька, дзядзька, сват, унук;

г) філе, рагу, журы, клішэ.

3.Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны рознаскланяльныя назоўнікі:

a)стрэмя, племя, дзіця, ягня;

55

б) імя, лісяня, вымя, неба;

в) ахвяра, дзень, мост, прамень;

г) мѐд, кажан, рукавіца, каліна.

4. Адзначце, якія назоўнікі ў залежнасці ад кантэксту могуць набываць форму множнага ліку:

a) сена, хада, птаства;

б) вугаль, хлеб, вада;

в) віно, пясок, страх;

г) смецце, бедната, агентура.

5. Адзначце, якія назоўнікі адрозніваюцца формамі ліку ад адпаведных назоўнікаў у рускай мове:

a) паводзіны, каноплі, чарніцы, дзверы;

б) суніцы, чарніла, крупы, журавіны;

в) ападкі, суткі, замаразкі, холод;

г) хусткі, кветкі, шпалеры, боты.

6. Адзначце, у якіх назоўніках пры скланенні адбываецца чаргаванне зычных у аснове:

a) воблака, юнак, мех, крок;

б) фабрыка, талерка, шчака, саха;

в) луг, кажух, парог, снег;

г) пасаг, шылінг, дыфтонг, катух.

7. Адзначце, у якіх радках згрупаваны назоўнікі, што адрозніваюцца родам ад адпаведных назоўнікаў у рускай мове:

a) жырафа, сабака, брыво, адзѐр;

б) гандаль, шынель, півоня, гар;

в) хлопец, сыр, ручай, возера;

г) відэлец, мазоль, столь, юхт.

56

8. Адзначце, якім назоўнікам, што абазначаюць асоб мужчынскага полу, не адпавядаюць аднакаранѐвыя назвы асоб жаночага полу:

a) мінчанін, грузін, настаўнік, сусед;

б) рэктар, прарэктар, дырэктар, аграном;

в) спецыяліст, гісторык, рэдактар, інжынер;

г) герой, масквіч, артыст, ліфцѐр.

9. Адзначце радкі слоў, у якіх згрупаваны назоўнікі агульнага роду: a) злюка, манюка, крыўляка, соня;

б) няўмека, малайчына, ціхоня, валацуга;

в) туляга, п‘яніца, падпявала, аб‘ядала;

г) філолаг, урач, рэдактар, прафарг;

10.Адзначце, у якіх радках слоў дапушчаны памылкі:

a)шырокая стэп, прыгожае кафля, вострая боль;

б) афрыканскае поні, лѐгкая поступ, бездапаможная кацянѐ;

в) шырокі прастор, белая гусь, старажытны рукапіс;

г) няпоўная вопіс, чырвоная гваздзіка, крывавая мазоль.

Варыянт 3

1. Адзначце радкі слоў, у якіх дапушчаны памылкі: a) хлеб-соль, сарвігалава, заяц-русак;

б) вярці-шыйка, вакуумнасос, унтэрафіцэр;

в) обер-майстар, працадзень, перакаці-поле;

г) Растоў на Доне, Жан-Жак-Русо, СанктПецярбург.

2.Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне маюць канчаткі -у, :

a)метр, грам, долар, назоўнік;

57

б) вельвет, нітрагліцырын, стронцый, торф;

в) засеў, зачын, бег, сацін;

г) пачак, жалеза, зяць, аўтобус.

3. Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне маюць канчаткі -а, : a) верабей, матылѐк, памідор, баран;

б) жук, тэлефон, мікрафон, артыст;

в) акіян, вулкан, слон, крумкач;

г) бром, капрон, пераезд, кінапракат.

4. Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне ў залежнасці ад кантэксту могуць мець варыянтныя канчаткі: -а, і -у, :

a) кінараман, відэлец, вучань;

б) выраз, адбітак, саюз;

в) парк, чыгун, апарат;

г) аўтарытэт, курс, лістапад.

5. Адзначце назоўнікі, якія няправільна пастаўлены ў родным, давальным,

месным склонах:

a) смагі (Р), смазе (Д), аб смазе М);

б) студні (Р), студню (Д), аб студню (М);

в) надзеі (Р), надзеі (Д), аб надзеі (М);

г) ракі (Р), раке (Д), аб раке (М).

6.Адзначце радкі слоў, у якіх дапушчаны памылкі:

a)фабрыцы (Д), аб фабрыцы (М);

б) талерке (Д), аб талерке (М);

в) шчацэ (Д), аб шчацэ (М);

г) ружэ (Д), аб ружэ (М).

58

7. Адзначце назоўнікі, якія стаяць у форме множнага ліку: a) зубы, сукі, галіны;

б) вецце, сучча, голле;

в) каменне, пер‘е, бярвенне;

г) камяні, пѐры, бярвѐны.

8. Адзначце, якія пары персанальных назоўнікаў не з‘яўляюцца карэлятыўнымі па катэгорыі роду:

a) дэлегат – дэлегатка, піянер – піянерка;

б) тэхнік – тэхнічка, машыніст – машыністка;

в) пенсіянер – пенсіянерка, мінчанін – мінчанка;

г) лабарант – лабарантка, камсамолец – камсамолка.

9. Адзначце, у якіх назвах свойскіх і дзікіх жывѐл (і жывых істот) нельга прасачыць залежнасць роду ад полу носьбіта гэтай назвы:

a) конь, бык, баран, казѐл;

б) певень, індык, гусак;

в) верабей, пчала, жук, саранча;

г) ліса, свіння, курыца.

10.Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі:

a)з Іванам Мішыным, з Міколам Петрыкавым;

б) жыць пад г. Барысавым, ляцець над пасѐлкам Жыцькавым;

в) з Васілѐм Макаравам, з Ігнатам Міцінам;

г) пад г. Магілѐвам, над г. Драгічынам.

ПРЫМЕТНІК

1. Адзначце прыметнікі, якія стаяць у пачатковай форме.

59

Сініх, зялѐнымі, сіні, прыгожы, прыгожым, прыгожымі, светлых, светлы,

былы, былую, былымі, белы, блакітных, стальнымі, жалезны, драўлянымі,

драўлянага, вузкі, вузкага, вузкаму, новага, новы, новым, новаму, шчаслівы,

шчаслівых, шчаслівым, найшчаслівейшы, навейшы, прыгажэйшы,

найпрыгажэйшы, бацькаў, найлепшы, горшы, бацькаваму, бацькавым, бабулін,

бабулінага, бабулінаму, школьны, школьных.

2. Падкрэсліце прыметнікі, якія не могуць мець кароткай формы.

Залаты, стальны, дужы, смутны, чырвоны, нерухомы, імглісты,

паркалѐвы, драўляны, дзедаў, бабулін, бацькаў, вясѐлы, чысты, цагляны,

шаўковы, гарадскі, замежны, дубовы, сѐнняшні, вішнѐвы, смелы, папяровы,

тэатральны, васільковы, бронзавы, шкляны, крыштальны, каменны, жалезны.

3. Вызначце разрады прыметнікаў (якасныя, адносныя, прыналежныя).

Пшанічныя валасы, залаты пярсцѐнак, залатыя рукі, алавяныя ногі,

алавяны посуд, папяровая фабрыка, папяровы капялюш, папяровая душа,

тэатральны сезон, тэатральныя касы, тэатральныя паводзіны, тэатральны жэст,

шырокая дарога, лясная сцяжынка, вясѐлы хлопец, ластаўчына гняздо,

крыштальны келіх, Марыніна сумка, медны самавар, Іванаў матацыкл,

вячэрняя прагулка, суседчына дачка, матчына памада, капіравальная машына,

жалезныя дзверы, жалезныя нервы, стальныя дэталі, круглы стол, дубовая бочка, дубовая галава, падземная дарога, шыфонавая сукенка, чырвоны шалік,

сонечная ўсмешка, сярэбраны голас, цагляны падмурак.

4. А. Запішыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання прыметнікаў,

назавіце тыя прыметнікі, якія іх не ўтвараюць.

60