Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
829.95 Кб
Скачать

4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.

4. У другой палове ХVІІІ ст. на тэрыторыю Бнларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвяшчалі прыярытэт асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца адукаваны чалавек. Пашырэнню асветніцкіх ідэй спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўчых навуках і дасягненні ў галіне гуманітарных ведаў. На тэрыторыі Беларусі былі вядомы творы Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Мантэск’е, Ж.-Ж. Русо і іншых французскіх асветнікаў. Пад кіраўніцтвам французскага вучонага Ж.Жылібера пачала дзейнічаць медыцынская акадэмія у Гародні, пры якой былі створаны аптэка, анатамічны музей, батанічны сад, бібліятэка. Падобных школ не было ў той час ні ў Рэчы Паспалітай, ні ў Расійскай імперыі. Школьная справа на рубяжы ХVІІ – ХVІІІ стст. усё яшчэ заставалася ў руках каталіцкай і уніяцкай царквы. Школьная адукацыя была даступная пераважна шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах ( з 1696 г. дзяржаўная). Прадметам навучання былі “сем вольных мастацтваў” – граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка. Цэнтрам адукацыі і навукі па-ранейшаму заставалася Віленская акадэмія (пачала дзейнічаць яшчэ ў 1579 г.), якая мела статус універсітэта. З 1781 г. акадэмія называлася Галоўнай школай ВКЛ. Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі езуіцкія калегіумы. З сярэдзіны ХVІІІ ст. пачаліся змены ў сістэме школьнай адукацыі. У 1773 г. была створана Адукацыйная камісія (установа накшталт міністэрства адукацыі), якая за 20 гадоў сваёй дзейнасці адкрыла 20 школ сярэдняй ступені. Паспяховае заканчэнне іх давала магчымасць паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай – Кракаўскі і Віленскі універсітэты. Дзякуючы намаганням Адукацыйнай камісіі на тэрыторыі Беларусі напрыканцы ХVІІІст. Дзейнічала 200 пачатковых школ. Сярод іх навучэнцаў 30% складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі стала больш даступнай і набыла свецкі характар. Замест лацінскай мовы ў школах уводзілася польская. Кіраўніцтва справай асветы перайшло з рук царкоўных устаноў да дзяржаўных органаў. Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў ХVІІІ ст., на працягу якога колькасць друкарняў павялічылася да 11. У 1776 г. выйшла ў свет першая газета на тэрыторыі сучаснай Беларусі – “Газета Гродзенска” ( на польскай мове). Кнігаведавецтвам у Амстэрдаме заняўся прадаўжальнік справы Ф. Скарыны ўраджэнец Мсціслаўшчыны І. Капіевіч (1651-1714). Тут ён апынуўся пасля заканчэння Слуцкай кальвінісцкай школы, якую сучаснікі называлі “Слуцкімі Афінамі”. У Амстэрдаме ён пазнаёміўся з маладым Пятром І, калі быў запрошаны ў якасці настаўніка замежных моў для членаў расійскай дэлегацыі. Па даручэнні цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Надрукаваў таксама “Граматыку лацінскую і рускую” і “Руковедение в граматыку во славянорускую». Запрошаны ў Маскву, ён выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Разам з запрошанымі Пятром І у Расію галандскімі друкарамі Капіевіч стаў стваральнікам новага грамадзянскага шрыфта, які сёння ўжываецца і ў нашым пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар, стаў аўтарам першай ў Расіі карты зорнага неба, склаў і выдаў першыя ў Расіі слоўнікі – “Руска-лацінска-нямецкі” і “руска-лацінска-галандскі”. Сярод вядомых вучоных другой паловы ХVІІ – ХVІІІ ст. – Казімір Семяновіч (каля 1600 – пасля 1651) – аўтар кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі” (выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме), якая мела поспех ва ўсёй Еўропе. Ён адным з епршых стварыў праект шматступенчатай ракеты і лічыцца папярэднікам стваральніка тэорыі палётаў у касмічную прастору К. Цыялкоўскага, а таксама вынаходніка касмічных караблёў С. Каралёва. Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728-1808) – вучоны-прыродазнавец, які вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі, рэктар Галоўнай школы ВКЛ. Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі (сапраўднае прозвішча Пятроўскі-Сітніяновіч. У манастве Сімяон, 1629-1680). Пасля заканчэння Кіева-Магілянскай калегіі – праваслаўнай установы, паступіў у Віленскі універсітэт. Абставіны жыцця прымусілі С. Полацкага пакінуць Бацькаўшчыну і выехаць у Маскву. Тут у хуткім часе ён стаў настаўнікам дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча, у тым ліку васьмігадовага Пятра І, для якога С. Полацкі надрукаваў у адчыненай ім друкарні “Буквар языка славенска”. Вялікую славу прынёс яму выдвдзены з цудоўнымі гравюрамі вершаваны пераклад “Псалтыри рыфматворнай”, які стаў літаратурнай асновай сотняў музычных твораў. Па яго ініцыятыве была створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Паводле твора С. Полацкага “Рифмологион, или Стихослов” студэнт гэтай акадэміі М. Ламаносаў упершыню знаёміўся з вершаскладаннем. С. Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра (1672), у якім частку акцёраў складалі жыхары Беларусі. Яго лічаць першым у Расіі прафесійным пісьменнікам. Сучасныя даследчыкі лічаць С. Полацкага асобай “на мяжы культур” Расіі і Беларусі. Галоўнай справай жыцця ўражэнца Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага (1634-1689) стаў роздум аб чалавеку і яго боскім пачатку. У сваім трактаце “Аб неіснаванні Бога” ён пісаў: “Чалавек – стваральнік бога, а бог – стварэнне чалавека. Такім чынам, людзі – тварцы багоў, і бог з’яўляецца не сапраўднай існасцю, а стварэннем розуму...”. Ён выказваў думку таксама аб тым, што наша планета – не цэнтр Сусвету, выбраны Богам, а адзін з нямногіх населеных аб’ектаў. Ён быў абезглаўлены і спалены на кастры па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай, а попелам зарадзілі гармату і стрэлілі з яе. У беларускім градстве ў другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст. расла цікавасць да мінулага. Напрыклад, ураджэнец Піншчыны Адам Нарушэвіч стварыў “Гісторыю польскага народа” З’явіўся шэраг мемуараў (успамінаў удзельнікаў і відавочцаў падзей). У ХVІІІ ст. цэнтрам развіцця мастацтва становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў – у Ружанах, Агінскіх – у Слоніме, Тызенгаўзаў – у Гродне і інш. Напрыканцы ХVІІІ ст. паныраецца палацава-паркавая архітэктура, звязаная з будаўніцтвам у магнацкіх рэзідэнцыях паркаў са шматлікімі вадаёмамі, каналамі, каменнымі гротамі і г.д. Від парка – “пейзаж” – адыгрываў асноўную ролю пры яго планаванні. Была выкарыстана ідэя французскага асветніка Жан-Жака Русо аб кульце натуральнай прыроды. А. Тызенгаўз запрасіў у Гродна батаніка Жылібера, які стаў стваральнікам Каралеўскага батанічнага парка ў Гродне, а пезней узначаліў Гродзенскую медыцынскую акадэмію. З ХVІ ст. вызначальным стылем у архітэктуры з’яўлялася барока, якому былі ўласцівы манументальнасць, раскоша ва ўбранстве будынкаў, двухвежавы фасад і інш. Паводле праекта польскага архітэктара Я. Глаўбіца ў 1743-1746 гг. быў перабудаваны ў стылі так званага віленскага барока уніяцкі Сафійскі сабор у Полацку, які значна пацярпеў у гады Паўночнай вайны ад выбуху пораху, пад склад якога быў прыстасаваны расійскімі войскамі царкоўны будынак. Самай яркай з’явай беларускай культуры другой паловы ХVІІІ ст. стаў прыгонны тэатр. Найбольшую вядомасць набылі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Папулярнымі былі творы гаспадыні Нясвіжа пісьменніцы Францішкі Уршулі Радзівіл. Тэатр Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме быў празваны “сядзібай музаў”. Тэатр умяшчаў 2500 гледачоў. Сам М.К. Агінскі быў высокаадукаваным, адораным чалавекам, прадстаўніком вядомага магнацкага роду. Па просьбе французскага асветніка Дэні Дзідро ён напісаў артыкул пра такі музычны інструмент. Як арфа, для яго “Энцыклапедычнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў”. Сярод асабістых сяброў М.К. Агінскага быў Іозеф Гайдн. У ХVІІІ ст. музыка выйшла на першы план сярод мастацтваў, заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. М.К. Агінскі быў дзядзькам Міхала Клеафаса Агінскага – аўтара славутага паланеза “Развітанне з Радзімай”, актыўнага удзельніка паўстання 1794 г. У жывапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. Пры двары польскіх каралёў працавалі прафесійныя еўрапейскія майстры, палотны якіх сталі своеасаблівай школай для мясцовых мастакоў.

Соседние файлы в предмете История Беларуси