Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
829.95 Кб
Скачать

Тэма: 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм ( другая палова 1940-х – 1980-я гг.)

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.

  2. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.

  3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.

  4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.

1. У выніку Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ страціў звыш паловы| нацыянальнага багацця. Былі спалены i зруйнаваны 209 гарадоў i гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак, разбурана 10338 заводаў і фабрык, знішчана 96 % электрычных магутнасцей. Вялікія страты панеслі ўсе віды транспарту i сувязі.

У Мінску пасля яго вызвалення ад нямецкіх акупантаў 3 ліпеня 1944г. захавалася толькі некалькі буйных будынкаў. У ixi ліку — Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, Тэатр оперы i балета. Аднак самымі вялікімі былі чалавечыя страты: яны склалі 1/3 насельніцтва Беларусі. Аднаўленне прамысловасці i іншых галін эканомікі пачалося з восені 1943г., калі частка тэрыторыі на ўсходзе Беларусі была вызвалена Чырвонай Арміяй ад акупацыі. Па меры далейшага вызвалення тэрыторыі рэспублікі пашыраўся i фронт аднаўленчых работ. А ў верасні 1946г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Закон аб плане аднаўлення i развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946—1950 гг.», які з'яўляўся састаўной часткай агульнасаюзнага плана. Ва ўмовах вострай нястачы матэрыяльных, працоўных i сыравінных рэсурсаў прадугледжвалася ix размеркаванне перш за ўсе на карысцъ прамысловасці. Асноўнай крыніцай паступлення сродкаў быў саюзны бюджэт. Значную дапамогу ў аднаўленні гаспадаркі Беларусі аказвалі саюзныя рэспублікі, перш за ўсе Расійская Федэрацыя. У 1945—1947 гг. па лініі ЮНРРА (Адміністрацыя Аб' яднаных Нацый па пытаннях дапамогі i аднаўлення) рэспубліка атрымала абсталявання, прадуктаў харчавання, медыкаментаў i г.д. на суму каля 61 млн долараў. Важную ролю адыгралі таксама рэпарацыйныя пастаўкі з Германіі i яе саюзнікаў, асабліва станкоў, прамысловага абсталявання, сыравіны, паліва, медыкаментаў. Да будаўніцтва ў абавязковым парадку прыцягваліся ваеннапалонныя. На прадпрыемствах рэспублікі разгарнулася спаборніцтва за скорасныя метады апрацоўкі металаў, за выпуск прадукцыi высокай якасці, зніжэнне яе сабекошту, эканомію сыравіны, матэрыялаў, паліва, электраэнергіі, павышэнне рэнтабельнасці прадпрыемствау. Беларусь ужо ў першым квартале 1949 г. дасягнула даваеннага ўзроўню, а ў 1950 г. перавысіла яго на 15 %. Апераджальнымі тэмпамі расла цяжкая прамысловасць, асабліва металаапрацоўчая i машынабудаўнічая галіны, аб'ём якіх за 1946 —1950 гг. вырас адпаведна ў 2,4 i 3,4 раза. Сваю прадукцыю далі i новыя буйныя прадпрыемствы — МАЗ, МТЗ, Мінскі мотавелазавод, Мінскі тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат i інш. Аднак адставалі электраэнергетыка, здабыча торфу, капітальнае будаўніцтва, вытворчасць тавараў народнага спажывання. Развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады чацвёртай пяцігодкі ішло больш маруднымі тэмпамі. У 1946 г. была моцная засуха, якая ўскладніла i без таго цяжкае становішча аграрнага сектара рэспублікі. У Заходняй Беларусі ўсе большая колькасць аднаасобных сялянскіх гаспадарак уцягвалася ў калгасы, пры гэтым тэмпы калектывізацыі былі больш высокімі, чым у гады першых пяцігодак, а сродкі i метады такія ж. У цэлым за гады чацвёртай пяцігодкі (1946—1950) у аг­рарным сектары эканомікі Беларусі адбыліся значныя зрухі, але па важнейшых паказчыках пяцігодка не была выканана. У снежні 1947 г. была скасавана картачная сістэма i ўведзены вольны гандаль без картак па адзіных дзяржаўных цэнах, якія у 3,3 раза былі вышэй за даваенныя. Адначасова была праведзена грашовая рэформа i замена старых грошай на новыя. Такім чынам, у першыя пасляваенныя гады былі ў асноўным пераадолены вынікі вайны, адноўлена эканоміка, створаны новыя галіны прамысловасці, пачало ўпарадкоўвацца жыццё людзей. Разам з тым развіццё прадукцыйных сіл i павышэнне ўзроўню жыцця народа стрымліваліся існуючым гаспадарчым механізмам, жорсткай цэнтралізацыяй, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіраўніцтва, астаткавым прынцыпам размеркавання сродкаў i рэсурсаў.

Пасля смерці I. Сталіна 5 сакавіка 1953 г. у краіне стаў ажыццяўляцца курс на ліквідацыю культу асобы Сталіна i яго вынікаў, на дэмакратызацыю грамадства. У сваю чаргу гэта патрабавала перагляду эканамічнай палітыкі, яе гуманізацыі, пераарыентацыі ў бок паляпшэння жыцця людзей. Старшьня Савета Міністраў СССР Г. Маленкоў, прызначаны на гэту пасаду пасля смерці Сталіна, на жнівеньскай (1953 г.) cecii Вярхоўнага Савета СССР выступіў з пранановай сацы-яльнай пераарыентацыі эканомікі, перамяшчэння акцэнтаў на вытворчасць тавараў народнага спажывання, павелічэння капіталаўкладанняў у сельскую гаспадарку, лёгкую i харчовую прамысловасць. У верасні 1953 г. былі значна павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, спісаны нядоімкі з калгасаў i калгаснікаў па сельгаспадатку. У 1954 г. гэты падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 раза, а у 1958 г. зусім адменены. Былі зніжаны абавязковыя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў, умацавана ix матэрыяльна-тэхнічная база, павялічаны капіталаўкладанні. У Казахстане, Сібіры, Паволжы i на Алтаі пачалося асваенне цалінных i абложных зямель. У 1954— 1956 гг. было асвоена каля 36 млн га цаліны, што склала 30 % ycix пасяўных плошчаў СССР. У цэлым у гады пятай (1951 —1955) i шостай (1956 - 1960) павысілася ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы, выраслі нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. 3 сярэдзіны 50-х гг. сельская гаспадарка Беларусі ўпершыню стала рэнтабельнай. У 1958 г. была праведзена рэарганізацыя МТС. Раней у калгасах асноўныя сельскагаспадарчыя работы выконвалі механізатары МТС, што прыводзіла як бы да двоеўладдзя на зямлі. Было вырашана скасаваць машынна-трактарныя станцыі, а іх тэхніку прадаць калгасам. Аднак неадкладны вы­куп тэхнікі паставіў бяднейшыя калгасы, а іх была большасць, у цяжкае фінансавае становішча. У прамысловасці Беларусі ў гады пятай i шостай пяцігодак разгарнулася вялікае капітальнае будаўніцтва. Уступілі ў строй падшыпнікавы, гадзіннікавы i завод будматэрыялаў у Мінску, аўтамабільны завод у Жодзіна, першая чарга самай магутнай у той час электрастанцыі Беларусі — Васілевіцкая ГРЭС, пачалося будаўніцтва першага калійнага камбіната ў Салігорску, нафтаперапрацоўчага завода ў Полацку, суперфасфатнага ў Гомелі. Вырасла ўдзельная вага вядучых галін — электраэнергетычнай, паліўнай, машынабудаўнічай i металаапрацоўчай. У 1957 г. была зроблена спроба рэарганізаваць існуючую сістэму кіравання прамысловасцю i перайсці ад галіновага (праз міністэрствы) да тэрытарыяльнага (праз саўнаргасы) кіравання. Былі скасаваны агульнасаюзныя прамысловыя міністэрствы, за выключэннем міністэрстваў абароннай, авіяцыйнай, суднабудаўнічай, радыётэхнічнай, хімічнай, электрастанцый, а замест ix у буйных адміністрацыйных раёнах створаны саветы народнай гаспадаркі. У Беларусі быў утвораны Савет народнай гаспадаркі БССР. Аднак i гэта рэформа дала мала станощчага. Зрабіўшы лягчэйшым развіццё мясцовай, яна ўскладніла развіццё цяжкай прамысловасці. Нягледзячы на відавочныя недахопы ў развцці народнай гаспадаркі, гады пятай i шостай пяцігодак былі дастаткова паспяховымі для эканомікі Беларусі. Аднак пачатак 60-х гг. супаў з перыядам пагаршэння эканамічнай сітуацыі. Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі адбылося i ў сельскай гаспадарцы. Знзілася вытворчасць мяса, малака, збожжа. Цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ўсё яшчэ не накрывалі выдаткі на яе вытворчасць. Не хапала мінеральных угнаенняў, тэхнікі i абсталявання. Негатыўна адбіваліся суб'ектывізм i валюнтарызм у кіраўніцтве сельскай гаспадаркай, шаблонныя указанні з цэнтра не ўлічвалі мясцовых умоў. У Беларусі былі ліквідаваны севазвароты, паслаблена ўвага да лугоў i культур­ных паш, пачалася "кукурузная ліхаманка" i г.д. У сувязі з гэтым была зроблена адна з рашучых у пасляванныя гады спроб радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы 1965 г. Аўтарам яе з’яўляўся тагачасны Старшыня Савета Міністраў СССР А.Касыгін. Рэформа прадугджвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, г.зн. элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы, аднак, камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. У Беларусі вынікі рэформы праявіліся ў тым, што адбылося паляпшэнне работы прамысловасці. Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтапарапрацоўчы завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне і інш. Прынцыпова новым напрамкам з’явілася выкарыстанне ў вытворчасці робататэхнікі. Аднак развіццё прамысловасці характарызавался пераважна колькасным ростам, г.зн. праходзіла экстэнсіўным шляхам. Ён звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прадпрыемстваў. Пераход на інтэнсіўны шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, найперш за кошт укаранення ў вытрорчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы, аказаўся задачай цяжкай і невырашальнай. Гэта было сведчаннем няўдачы эканамічнай рэформы 1965 г., якая праводзілася ў жыццё па-ранейшаму каманднымі метадамі. Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі з’явіўся пераважны і хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая ў 70-я гг. ХХ ст.усё больш ператваралася ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу. У той жа час лёгкая прамысловасць, якая вырабляла спажывецкія тавары, аказалася другараднай галіной. Адной з прыкмет развіцця эканомікі з’явілася адсутнасць увагі да праблем экалогіі. БССР, якая займала меней за 1 % ад саюзнай тэрыторыі, маючы каля 4 % ад насельніцтва СССР, у 1981 г. вырабляла ў маштабах краіны 52 % калійных угнаенняў, 22 % хімічных валокнаў і такім чынам аказалася перанасычанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці. У сувязі з развіццём новых галін прамысловасці будуюцца новыя гарады: Салігорск, Наваполацк, Светлагорск. Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі у 60-я гг. стала будауўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі i птушкагадоўлі. Шырокі размах набыла меліярацыя – асушэнне забалочаных зямель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі гэтае вельмі неабходнае для беларускага Палесся мерапрыемства ператварыла ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было. БССР стала ўдзельніцай у асваенні цалінных зямель, урадлівых, але не апрацаваных глеб на тэрыторыі Казахстана. Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў 60-70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для ўкаранення ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі – унясення ў глебу штучных угнаенняў, колькасць якіх з 1965 па 1985 гг. павялічылася амаль у 20 разоў, што ўскладніла экалагічныя праблемы. У пачатку 80-х гг. сельская гаспадарка СССР апынулася ў крызісным становішчы. Крызіснае становішча сельскай гаспадаркі абвастрыла харчовую праблему, у краіне стала не хапаць прадуктаў харчавання. Рэзка выраслі закупкі прадуктаў за мяжой. У 1970 - 1987 гг. СССР павялічыў імпартныя закупкі мяса i мясапрадуктаў у 5,2 раза, рыбы i рыбапрадуктаў - у 12,4 раза, алею - у 12,8, збожжа - у 13,8, масла - у 18,3 раза. 3 мэтай павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі ў маі 1982 г. быў створаны Аграрна-прамысловы комплекс (АПК) СССР i прынята Харчовая праграма СССР да 1990 г. Размешчаныя на адной тэрыторыі калгасы, саўгасы, прадпрыемствы, якія выпускалі прадукцыю для сельскай гаспадаркі i перапрацоўвалі сельскагаспадарчую прадукцыю, аб'ядноўваліся ў рэгіянальныя АПК. На тэрыторыі Беларусі быў створаны АПК пад назвай "Белаграпром". Такія аб'яднанні павінны былі павысць спецыялізацыю ў вытворчасці прадуктаў харчавання i палепшыць перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі. Аднак i стварэнне АПК, i прыняцце Харчовай праграмы сябе не апраўдалі, яны неслі на сабе адбітак застою, палавінчатасці, не закраналі гаспадарчы механізм у вёсцы. Да сярэдзіны 1980-х гг. праблема забеспячэння насельніцтва СССР, у тым ліку i БССР, настолькі абвастрылася, што зноў з'явіліся карткі, было ўведзена нарміраванне спажывання. Нарастанне крызісных з'яў у прамысловасці i сельскай гаспадарцы адмоўна адбілася як на рэальных даходах насельніцтва, так i на развіцці сацыяльнай сферы. У 1971 - 1985 гг. колькасць грошай у абароце павялічылася ў тры разы, а вытворчасць тавараў народнага спажывання - толькі ў два разы. У выніку з'явіліся дэфіцыт, чэргі i г.д. У 1970 - 1985 гг. выраслі цэны на шматлікія тавары народнага спажывання, па-ранейшаму вострай заставалася жыллёвая праблема. У гады дзевятай, дзесятай i адзінаццатай пяцігодак у Беларусі абвастрылася экалагічнае становішча. У гарадах рэзка вырасла забруджванне навакольнага асяроддзя, што надзвычай негатыўна начало адбівацца на здароўі людзей. Асабліва ўскладнілася становішча ў гарадах, дзе дзейшчалі буйныя хімічныя прадпрыемствы. Займаючы 0,9 % усей тэрыторыі СССР, Беларусь давала больш за 25 % усеагульнага выпуску хімічных валокнаў, 90 % якіх вывозілася за яе межы. Самы высокі выкід шкодных рэчываў у атмасферу гарадоў Беларусі быў у Наваполацку — каля 2 т на кожнага жыхара. Неспрыяльным стала экалагічнае становішча ў Мінску, Магілёве, Гродне, Гомелі, Бабруйску, Светлагорску i іншых гарадах. Такім чынам, у 70-я — першай палове 80-х гг. эканамічнае развіццё Беларусі, як i ўсяго СССР, было супярэчлівым. Вырас эканамічны патэнцыял, памножылася нацыянальнае багацце. Адначасова ўсе відавочней станавілася нарастание крызісных з'яў у народнай гаспадарцы, а ў сувязі з гэтым - неабходнасць радыкальных змен.

Соседние файлы в предмете История Беларуси