- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў
СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
ТЫПАЛОГІЯ СКЛАНЕННЯЎ НАЗОЎНІКАЎ
Змяненне назоўнікаў па ліках і склонах называецца скланеннем. Скланеннем называецца і клас слоў, аб’яднаны аднолькавым словазмяненнем. Пачатковая форма назоўніка – форма назоўнага склону адзіночнага ліку:
Аліна, ружа, Максім, возера, галлё, забіяка.
Убеларускай мове вылучаюць субстантыўнае, ад’ектыўнае, змешанае
інулявое скланенні назоўнікаў.
Да субстантыўнага адносяцца назоўнікі I, II, III тыпаў скланення (ве-
расень, загадка, шыр) і рознаскланяльныя назоўнікі (імя, бацька, туляга),
якія ва ўскосных склонах маюць канчаткі розных скланенняў.
I субстантыўнае скланенне прадстаўлена:
а) назоўнікамі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: край, універсітэт, брат, насып, шынель, Максім,
Антось, а таксама назоўнікамі тыпу Паўло, Дняпро і назоўнікамі з ацэнач-
нымі суфіксамі (вятрыска, галасішча, каняка);
б)назоўнікамініякагародузканчаткамі-о, -а, -ё, -е(сяло,жыта,жыц-
цё, зелле); в) пяццю назоўнікамі на -мя (полымя, бярэмя, цемя, вымя, семя).
ДаназоўнікаўI субстантыўнагаскланенняадносяццаіназоўнікіагульнагародухвалько,гняўко,нямко,каліабазначаюцьасобмужчынскагаполу.
Да II субстантыўнага скланення адносяцца:
а) назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне адзі-
ночнага ліку (вярба, Тамара, зграя);
б)назоўнікіагульнагароду,каліабазначаюцьасобжаночагаполу(сведка Алеся, ціхоня Настасся, няўмека Маша);
в) назоўнікі мужчынскага роду з націскным канчаткам -а (-я) (стар-
шынá, Крапівá, Кузьма́, Ілья́);
г)назоўнікіагульнагароду,якіяабазначаюцьасобмужчынскагаполу,з
націскным канчаткам -а (-я) (сарвігалава́ўнук, размазня́паляўнічы).
ДаIII субстантыўнагаскланенняадносяццаназоўнікіжаночагароду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку (мыш, свякроў,
нацыянальнасць, верф, флэш).
Рознаскланяльныя назоўнікі – назоўнікі, якія маюць склонавыя канчаткі розных скланенняў. Да іх адносяцца:
а) назоўнікі імя, племя, стрэмя;
б) назвы маладых істот (мышаня, кураня, дзіця);
56
в)назоўнікімужчынскагаіагульнагароду(каліабазначаюцьасобмуж- чынскагаполу)зненаціскнымканчаткам-а(-я) (бáцька,дзя́дзька,праны́ра,
запявáла, со́ня);
г) назоўнік маці, калі пры скланенні мае ўстаўку -ер-.
Усувязізтымштоўсучаснайбеларускаймовеўмножнымлікуадбылася ўніфікацыяканчаткаўрозныхскланенняў,множналікавыяназоўнікітыпуцым-
балы,канікулы,шпалеры,Віскулі,Сілічызнаходзяццапа-засістэмайскланення.
Асаблівасцямі скланення вызначаюцца назоўнікі на -ын (-ін), -анін
(-янін) (селянін, армянін, гараджанін), назоўнікі вока, вуха, плячо, неба.
Да ад’ектыўнага тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія скла-
няюцца, як прыметнікі: паранены, прыёмная, абязбольваючае, Гартны, Кавалеўская, Каліноўскі.
Да змешанага тыпу скланення адносяцца агульныя назоўнікі тыпу
кабельтаў, мужчынскія прозвішчы на -аў (-еў), -оў (-ёў), -ын (-ін) (Паўлаў, Ціміразеў, Пятроў, Кавалёў, Куніцын, Яшкін) і жаночныя на -ав(а), -ев(а),
-ов(а), -ёв(а), -ын(а), -ін(а), якія пры змяненні маюць канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў (Антонава, Тонева, Русакова, Петрусёва, Сініцына, Сёміна).
Да нулявога тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія маюць адну і тую ж форму ва ўсіх склонах: шымпанзэ, кашпо, Зайко, Баранавых, Гурыновіч (Алеся), Сарэнта, Кюры, Цангпо; назоўнікі агульнага роду хвалько,
гняўко, нямко, калі абазначаюць асоб жаночага полу.
Тапанімічныяназвыадносяццадарозныхтыпаўскланенняізмяняюцца, як назоўнікі з адпаведнай асновай.
Канчаткіназоўнікаўзалежацьадфанетычных,акцэнталагічных,семантычных,марфалагічныхпрымет:а)адхарактаруасновы(нацвёрдызычны
(краіна, горад); на зацвярдзелы (дождж, доктар); на г, к, х (страха, рака,
луг); на мяккі зычны і j (ёт) (надзея, галлё, поле)); б) націску (вадо́й, але
грушай; зямлёй, але пе́сняй); в) лексічнага значэння слова (ліст дуба, пар-
кет́з дубу); г) лексіка-граматычнага разраду назоўніка (агульны – уласны
(ваза з крышталю – гомельскага «Крышталя»); канкрэтны – абстрактны (камп’ютара –аптымізму),канкрэтны–зборны(пялёсткірамонка –многа рамонку), канкрэтны – рэчыўны (пірага – часнаку); адушаўлёны – неаду- шаўлёны(Н.скл.–ліст,брат,В.скл.–ліст,брата);асабовы–неасабовы (прыпрафесару–натрактары));д)тыпускланення(I,II,III субстантыўнае,
ад’ектыўнае і інш.).
Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
Пры засваенні тыпалогіі скланення назоўнікаў гэтай групы цяжкасці выклікае ўтварэнне форм адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку, а таксама асабовых і неасабовых назоўнікаў у месным склоне адзіночнага ліку.
57
Адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду маюць у родным склоне
канчатак -а (-я): суседа, тапельца, геолага, Кавалёнка, каня, Васіля. Неаду-
шаўлёныя назоўнікі могуць мець канчатак -а (-я) або -у (-ю).
Канчатак -а (-я) маюць неадушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць:
а)канкрэтныяпрадметы:гарбуза,торта,асушка,пад’езда,сертыфіката;
б) часткі цела, органы чалавека ці жывёлы: пальца, страўніка, хваста, рога (выключэнне: твару);
в) населеныя пункты, геаграфічныя і астранамічныя назвы: пасёлка,
Гомеля, Сатурна;
г) установы, прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, вайсковыя пад раздзяленні і інш.: інстытута, завода, ліцэя, саюза, палка;
д) аккрэсленыя прамежкі часу: тыдня, года, аўторка, лістапада (вы-
ключэнне: абеду, веку); е) адзінкі вымярэння: кіламетра, акра, шылінга, ампера і інш.;
ё) навуковыя тэрміны: тэрміна, гука, русізма, грэцызма, алгарытма, нейтрона;
ж)відыспорту,танцы,гульні:фрыстайла,кёрлінга,рок-н-рола,вальса, пасьянса.
Канчатак -у (-ю) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
а) абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: этыкету, блакіту, гневу,
перапісу, разліку;
б) прасторавыя паняцці: усходу, краю, прастору (выключэнне: поўдня,
аазіса, гарызонта, асяродка);
в) грамадскія фармацыі, навуковыя тэорыі і плыні: капіталізму, дар-
вінізму, гуманізму, экзістэнцыялізму, пурызму; г) розныя захворванні: грыпу, апендыцыту, радыкуліту;
д) з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: крыгаходу, марозу, сухавею,
урагану, пажару;
е)падзеіўкультурныміграмадскімжыцці:фэсту,фестывалю,параду,
мітынгу,турзлёту(выключэнне:семінара,канцэрта,аншлага,маналога);
ё)рэчывы,хімічныяэлементыізлучэнні,тканіны,лекі,некаторыястра-
вы:пяску,брому,паркалю,ампіцыліну,гуляшу,пудынгу(выключэнне:хлеба,
аўса,бітка,жаўтка,бялка(акрамязначэння‘складанаеарганічнаерэчываʼ), атама (часцінка хімічнага элемента));
ж)неакрэсленыяпрамежкічасу:адпачынку,перыяду,тэрміну,пачатку, інтэрвалу, ранку;
з) зборнасць: натоўпу, посуду, ажынніку, бэзу, саду, парку, тыражу, багажу.
Назоўнікі з прасторавым і зборным значэннем, якія могуць ужывацца з памяншальна-ласкальным суфіксам -ок (беражок, лужок, лясок, барок),
58
у родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -а (беражка, лужка,
ляска, барка): Вёска збіралася каля таго лужка (Я. Брыль); На гародзе, сярод бацьвіння, – ён, ідучы з ляска, адразу запрыкмеціў яе ў той раненькі ранак (В. Быкаў).
Канчатак-амаюцьназоўнікістатак,табун,экіпаж:Ізгэтагажахлі- вагастаткаданосіўсяголаскараляСтаха(У.Караткевіч); Двацёмныя цені беглі ад табуна: пастухі(У. Караткевіч); Галоўную небяспеку для экіпажа і карабля ўяўлялі агромністыя астэроіды(С. Далідовіч).
Некаторыяназоўнікіўзалежнасціадтаго,якоезначэннеянынабываюць укантэксце,могуцьмецьканчаткі-а (-я)або-у(-ю):парастківяза–вырабы
звязу; сустрэць самабытнага талента – не стае таленту. Напрыклад,
мнагазначнае слова рамонак у родным склоне адзіночнага ліку можа мець канчатак -а, калі ўжываецца ў значэнні ‘кветка расліныʼ: Ён [Іван] ляжаў,
кусаючызубаміабскубануюсцяблінкурамонка(В. Быкаў),аможапісацца
зканчаткам -у, калі выкарыстоўваецца ў значэннях: 1) ‘высушаныя кветкі аднаго з відаў гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як лячэбны сродакʼ:
Не было рамонку і ваўчкоў ні ў аптэках «Фармацыі», ні ў недзяржаўных («Звязда»); У ёй свяцілі копы сыраў яснай беллю, а навакол на ветры сохлі звязкі зелля: валошак, чабару, рамонку і шалфею – лячэбныя Вайш-
чанкіназімутрафеі(А. Міцкевіч);2)‘травяністаярасліна,сукупнасць гэтых раслінʼ: Падхапіўся з валуна, растаптаў жоўтыя галоўкі рамонку
(В. Гардзей).
Удавальным склоне назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак -у (-ю): народу, палацу, конюху, Мінску, ветаху, цесцю, каню.
Увінавальным склоне формы адушаўлёных назоўнікаў супадаюць з формамі роднага склону і маюць канчатак -а (-я): брата, Пятра, жаніха, зубра, лася, каня, а неадушаўлёных – з формамі назоўнага склону і маюць нулявы канчатак: склон, абзац, вецер, парог, кажух, гай, шынель, шаль,
Полацк, Лоеў.
НазоўнікіІскланенняўтворнымсклонепаднаціскаммаюцьканчатак
-ом (-ём):песняром, кажухом,пірагом,Бабром;шынялём,салаўём,каралём, Кавалём, Васілём, а не пад націскам – -ам (-ем): братам, перцам, хлебам, Паўлам, Дрыбінам; юбілеем, князем, ценем, Андрэем, Лепелем.
Умесным склоне канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду залежаць ад характару асновы і асабовасці/неасабовасці. Асабовыя назоўнікі з цвёрдай асновайумеснымсклонемаюцьканчатак-е: (пры)сыне,браце,салдаце;зас-
новайназацвярдзелыіг,к,х – -у: (пры)доктару,байцу,Мележу,(пры)жаніху, ворагу, выкладчыку, а з асновай на мяккі – -ю: (пры) герою, Васілю, кавалю.
Умесным склоне адзіночнага ліку неасабовыя назоўнікі мужчынскага родузасновайнацвёрдызычнымаюцьканчатак-е: (у)сне,гневе,Слоніме,
59
з асновай на зацвярдзелы – канчатак -ы: (на) канцы, Паміры, дажджы, з асновай на г, х – канчаткак -у, калі няма чаргавання [г], [х] з [з’], [с’] пры змяненні слова ((у) пірагу, моху, Гамбургу), і канчатак -е, калі назіраецца чаргаванне гэтых гукаў у аснове (на лузе, на беразе, на паверсе, на розе (жывёлы)).
Чаргавання не адбываецца:
●●ва ўласнабеларускіх назоўніках: (у, на, пры) вывіху, жаху, страху,
набегу, пралогу, спалоху, смеху і інш.; абуху, моху, пуху, казярогу, пірагу, граху, мурагу, рагу (вуліцы), мяху і інш.;
●●узапазычаныхназоўнікахзасновайнаг,х: (на, у)браўнінгу,бульдогу,
даху, ланцугу, пудынгу, цэху, эпілогу.
Неасабовыя назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на заднеязычны к, у месным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у: (на) жарабку, языку, прыбытку,анеасабовыянамяккізычны–канчатак-і: (у)Бягомлі,гаі,адчаі.
Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду I скланення ў месным склоне
Асабовыя/ |
|
Аснова на |
|
|
|
|
|
|
|
неасабовыя |
цвёрды |
зацвярдзелы |
г, к, х |
мяккі |
|
|
|
|
|
Асабовыя |
-е |
-у |
-у |
-ю |
|
|
|
|
|
|
(у, на, па, пры) |
слесар-у, |
арнітолаг-у, |
княз-ю, |
|
сын-е, брац-е, |
урач-у, |
спевак-у, ёг-у, |
зяц-ю, іерэ-ю, |
|
аграном-е, |
краўц-у, |
конюх-у, ры- |
казначэ-ю, |
|
дзедз-е, |
дырэктар-у, |
бак-у, Алег-у |
Алес-ю |
|
прадзедз-е, |
Мележ-у |
|
|
|
Вітаўц-е |
|
|
|
|
|
|
|
|
Неасабовыя |
-е |
-ы |
-е; -у |
-і |
|
|
|
|
|
|
дуб-е, |
шалаш-ы, |
стоз-е, |
лас-і, акун-і, |
|
планшэц-е, ус- |
каледж-ы, |
мох-у, дзік-у, |
цен-і, кара- |
|
ходз-е, бусл-е, |
мундзір-ы, |
кажус-е і |
ва-і, Мотал-і |
|
Барысав-е |
палац-ы, |
кажух-у, |
|
|
(горад) |
Нясвіж-ы |
Санкт-Пецяр- |
|
|
|
|
бург-у |
|
|
|
|
|
|
Назоўнікі ніякага роду ў родным склоне маюць адпаведна асновам канчатак -а або -я: сяла, возера, Жодзіна, Езярышча, зелля, галля.
Узалежнасціадтыпуасновыназоўнікініякагародуўдавальнымсклоне
маюць канчатак -у або -ю: сялу, возеру, Жодзіну, Езярышчу, зеллю, галлю.
Формы вінавальнага склону назоўнікаў ніякага роду супадаюць з фор-
мамі назоўнага склону: сяло, возера, зелле, галлё, Жодзіна, Езярышча.
60