Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫХ СЛОЎ

Безасабова-прэдыкатыўныя словы – гэта лексіка-граматычны клас знамянальных нязменных слоў, якія абазначаюць стан ці ацэнку прыроды або чалавека. Яны ўжываюцца ў функцыі галоўнага члена безасабовага сказа: Ціха ў полі, адзінока, штось на сэрцы горка (Я. Колас);

Валі зрабілася толькі неяк вясёлкава-радасна, ды ўсё і ўсе здаваліся яшчэ лепшымі,якдасюль(А. Адамовіч);Такняможна,тамуштонемагчыма

(В. Казько).

Месцабезасабова-прэдыкатыўныхслоўусістэмечасцінмовыдагэтуль дакладнанеакрэслена.Улінгвістычнайлітаратурыканчаткованевырашана пытанне як аб вылучэнні іх у асобную часціну мовы, так і аб адзіным тэрміне, назве гэтай часціны мовы. Безасабова-прэдыкатыўныя словы называюць яшчэ словамі катэгорыі стану, безасабова-прэдыкатыўнымі або прэдыкатыўнымі прыслоўямі, прэдыкатыўнымі словамі, прэдыкатывамі, акцэнтуючы ўвагу або на іх лексічным значэнні (катэгорыя стану), або на сінтаксічнай функцыі (астатнія тэрміны). Паралельнае ўжыванне тэрмінаў нез’яўляеццамэтазгодным,тымбольшштопрэдыкатыўныяпрыслоўіхоць і асноўная, але ўсё ж толькі частка безасабова-прэдыкатыўных слоў побач зтымі,штопаходзяцьадназоўнікаўідзеясловаў.Агульнапрынятыміінайбольш пашыранымі сёння лічацца тэрміны «безасабова-прэдыкатыўныя словы» і «словы катэгорыі стану».

Якасобныкласбезасабова-прэдыкатыўныясловыўпершынювылучыў вядомылінгвістЛ.У.Шчэрба1,абольшдэталёваеіглыбокаеапісаннегэтай групы слоў даў акадэмік В. У. Вінаградаў2.

1 Щерба Л. В. О частях речи в русском языке // Рус. речь. 1928. Вып. 2. С. 5–27.

2Современныйрусскийязык:Морфология(курслекций)/подред.В.В.Виноградова. М., 1952. С. 394–404 ; Виноградов В. В. Русский язык (Грамматическое учение о слове) / под ред. Г. А. Золотовой. 4-е изд. М., 2001. С. 330–348.

239

Сапраўды, безасабова-прэдыкатыўныя словы і прыслоўі маюць шмат агульных рыс:

●●фармальнае падабенства: большасць іх мае суфікс ; ●●нязменнасць: ім не ўласцівы формы скланення і спражэння, яны не

змяняюцца па ліках; ●●вытворнасць:безасабова-прэдыкатыўныясловы,якіабсалютнаяболь-

шасць прыслоўяў, вытворныя; ●●маюцьаднолькавыязякасныміпрыслоўяміспосабыўтварэнняформ

ступеней параўнання і суб’ектыўнай ацэнкі.

Аднакпрыгэтымбезасабова-прэдыкатыўныясловывыразнаадрозніва- юцца ад прыслоўяў:

●●лексічным значэннем – выражаюць стан або яго ацэнку, пры гэтым стан заўсёды мысліцца безасабова, прыслоўі ж абазначаюць прымету дзеяння, якасці або прадмета;

●●граматычныміасаблівасцямі–янычастаўжываюццасазвязкамі,якія служаць для выражэння катэгорыі часу і ладу;

●●сінтаксічнайфункцыяй–з’яўляюццагалоўнымчленамубезасабовым сказеіпадпарадкоўваюцьсабедзеяслоў,назоўнік,займеннікабопрыслоўе, у той час як прыслоўі адносяцца да дзеясловаў, назоўнікаў ці прыметнікаў, выконваючыфункцыюдаданагачленасказа(пераважнаакалічнасці),уролі выказнікаянывыступаюцьвельмірэдкаівыключнаўдвухсастаўныхсказах.

Напрыклад:Яныкрычалівесела ігарэзліва(С. Алексіевіч)(словы весела і гарэзліва – прыслоўі, бо абазначаюць прымету дзеяння, прымыкаюць да дзеяслова і ў сказе з’яўляюцца акалічнасцямі спосабу дзеяння);

Усім было весела і радасна – вайне нарэшце канец (В. Быкаў) (словы

весела і радасна – безасабова-прэдыкатыўныя словы, паколькі выражаюць эмацыянальныстанчалавекаіз’яўляюццаразамсасловамбылогалоўнымі членамі ў аднасастаўным сказе).

Паводле значэння словы катэгорыі стану можна падзяліць на пэўныя групы слоў, якія абазначаюць:

●●фізічныя адчуванні чалавека або іншай жывой істоты, зрокавыя і слыхавыяўспрыняцці(холадна,душна,млосна;відаць,чуваць):Мнедзіўна, як гэты салдат не адчувае болю, гэта ж, пэўна, так страшна балюча, а ён нават не паморшчыцца, разважае пра дом (В. Быкаў); Чуваць было, бадай, за тры вярсты! (А. Звонак);

●●псіхічны, эмацыянальны стан чалавека (радасна, сорамна, крыўдна,

прыемна, самотна): У цырку пра ежу не думаў – было весела і забаўна, былоўсёцікава,боцыркавоевідовішчаябачыўупершыню(Я. Сіпакоў); ●●мадальна-валявыя імпульсы, памкненні (лень, ахвота): Вяртацца

неахвота ў адзіноту (В. Шніп);

240

●●станпрыроды,навакольнагаасяроддзя(суха,ветрана,марозна,ясна,

утульна): Скрозь было чыста, дагледжана і цемнавата (В. Быкаў); ●●прасторава-часавыя адносіны (высока, блізка, далёка, позна, рана,

час): Позна нешта змяніць. Ужо даўно не пачатак і далёка яшчэ да канца

(В. Чаропка); ●●аб’ектыўную ці суб’ектыўную ацэнку якога-небудзь стану (дрэнна,

цяжка,шкада,брыдка,выключна):Хораша,хорашалетамубары–ігрыбы, і ягады ў прыгаршчы бяры! (А. Вольскі);

●●маральна-этычную ацэнку становішча, сітуацыі (смех, грэх, сорам,

ганьба): І сорам было выйсці (Я. Купала); ●●меру чаго-небудзь (дастаткова, досыць, мала, многа, зашмат):

Я тады бяднейшы быў бы ў жыцці на столькі незабыўных дзён, сноў, папасаў, песень, што аж страх падумаць (М. Танк);

●●мадальнаезначэнне(магчымасці,немагчымасці,абавязковасці,неаб-

ходнасці і інш.); такія словы (можна, нельга, трэба, магчыма, неабходна)

патрабуюць побач з сабой у сказе дзеяслова ў форме інфінітыва: Можна

яшчэ азірнуцца, але нельга вярнуцца назад (В. Чаропка).

Безасабова-прэдыкатыўныя словы маюць наступныя марфалагічныя адметнасці:

●●нязменнасць,адсутнасцьформскланенняіспражэння,катэгорыіліку; ●●наяўнасць аналітычных форм часу і ладу (абвеснага і ўмоўнага). Паколькі безасабова-прэдыкатыўныя словы ўжываюцца ў функцыі галоўнага членабезасабовыхсказаў,аўлюбымсказесінтаксічныязначэннічасуіладу абавязковыя,тословыкатэгорыістануспалучаюццазабстрактнай(незнамянальнай)звязкайбыцьабозпаўабстрактнымі(паўзнамянальнымі)звязкамі

стаць, станавіцца, рабіцца, здавацца і інш., якія і служаць для выражэння значэнняцяперашнягачасу:Ваколсветла ірадасна(А.Якімовіч); Сэрцу

робіцца спакойна, бесклапотна (Б. Сачанка), прошлага часу: Думак было багата, самых розных (І. Мележ) і будучага часу: Стане горка

(А. Грачанікаў). Адсутнасць звязкі (нулявая звязка) пры прэдыкатыве ў сказе – паказальнік сінтаксічнага цяперашняга часу: Нас двух, як сонца два, відаць, зашмат на свеце! (А. Міцкевіч). Таксама звязка дапамагае выразіць значэнне ладу. Паказальнікам абвеснага ладу будзе адсутнасць звязкі ці ўжыванне яе ў форме прошлага або будучага часу: Мне зрабілася так страшна, што я знепрытомнела (С. Алексіевіч), формы ж умоўнагаладуўтвараюццаздапамогайчасціцыб:Уасобнайкватэрымнебыло б няўтульна. Адзінока (А. Федарэнка);

●●практычнаўсегэтыясловывытворная,пераважнаяіхбольшасцьмае суфікс -а: смешн-а, сцюдзён-а, сыр-а;

●●многія словы катэгорыі стану з суфіксам , утвораныя ад якасных прыметнікаўіпрыслоўяў,могуцьмецьформыступенейпараўнанняіформы

241

суб’ектыўнайацэнкі,якіяўтвараюццапрыдапамозетыхжаафіксаўіпатых жа мадэлях, што і формы ступеней параўнання якасных прыслоўяў (ціха – цішэй,больш(менш)ціха,найцішэй,найбольшціха;халаднавата,мякенька): Разам трымаліся і вясковыя, але іх было менш (К. Чорны); Вёска стала зграбнайічыстай.Істаланеяквесялей ішумнейуёй(К. Чорны);Заўтра іх будзе болей, чым сёння… (С. Давідовіч); У бытавых i службовых памяшканняхсталабольшцёпла,светла,прывабна(«Звязда»);Ненад-

та свабодна ў гэтай свабодзе (Ф. Багушэвіч); Найцяжэй даводзілася Архіпуўвосеньізімою(К. Акула);Нештападказваемне,штонайбольш нам трэба асцерагацца, каб не страціць развагу, не ашалець, не кінуцца кудыадсюльінепадпусціцьблізкаворага(В. Быкаў);Здаецца,тыўсёра­ зумееш,толькісказацьнеможаш,усёхочашрабіць,толькісілмалавата...

(У.Ліпскі); Знаю!Хораша,кажаш!..Хорашанько!..Цёпленько!Сонейко! (І. Мележ); Лісцё між калюкоў буй-цвету наварожыць, і сцішнавата ў гэтай варажбе... (Н. Мацяш).

Сінтаксічныя асаблівасці безасабова-прэдыкатыўных слоў заключаюцца ў тым, што яны:

1)зпрычынысваёйнязменнасцінедапасуюццаінекіруюцца;паколькі з’яўляюцца галоўным членам аднасастаўнага сказа, не прымыкаюць да іншых часцін мовы (да дзеяслова, прыметніка або прыслоўя); да іх жа могуць прымыкаць прыслоўі: Усё ж у нас дужа мала боскага (В. Быкаў) або дзеясловы ў форме інфінітыва: Было лёгка і прыемна думаць, і гэтак жа лёгка думкі клаліся ў словы (М. Стральцоў), безасабова-прэдыка- тыўныясловымогуцькіравацьназоўнікамабозайменнікам:Дзецямтрэба

расці і расці, каб многае зразумець(С. Давідовіч); Інакш мне нельга

(У. Караткевіч);

2)ужываюцца ў функцыі галоўнага члена безасабовага сказа: Аж не-

верагодна: ёсць яшчэ прастакі на свеце!..(Г. Далідовіч); Шкада яму

было свайго сябра (Я. Маўр).

Якужоадзначалася,абсалютнаябольшасцьбезасабова-прэдыкатыўных слоў вытворныя. Іх утварэнне адбываецца пераважна марфолага-сінтак- січным спосабам, шляхам канверсіі – пераходу ў словы катэгорыі стану слоў іншых часцін мовы: прыметнікаў, прыслоўяў, назоўнікаў, дзеясловаў. Некаторыя даўно ўтвораныя безасабова-прэдыкатыўныя словы, якія ўжо страцілі непасрэдныя, жывыя сувязі з утваральнымі словамі, у сучаснай мове лічацца невытворнымі: трэба, можна, нельга, льга.

Безасабова-прэдыкатыўныя словы, як і якасныя прыслоўі, утвараюцца пераважна ад якасных прыметнікаў пры дапамозе суфікса , таму знешне супадаюць з прыслоўямі (выступаюць да іх у ролі функцыянальных амонімаў, якія рэалізуюцца ў сінтаксічных канструкцыях): цудоўна, прыгожа,

242

светла, неабходна, боязна, невядома: Неверагодна, але так было, кожны па пясчынцы, па каліву пяску – прыгнялі, прыдушылі агонь (В. Казько);

Ціха, спакойна. І нават неяк ціха радасна (А. Адамовіч); Было ціха

і зорна ў небе (А. Бароўскі).

Асобныя прыслоўі пры ўжыванні ў функцыі галоўнага члена безасабовага сказа пераходзяць у клас безасабова-прэдыкатыўных слоў: досыць,

даволі, позна, блізка, многа, дастаткова. Адрознівальнай прыметай такіх прэдыкатываўадпрыслоўяў,акрамясінтаксічнайфункцыі,з’яўляеццааслабленне здольнасці ўтвараць формы ступеней параўнання.

Некаторыясловыкатэгорыістанупаходзяцьадназоўнікаў,якія,перахо­ дзячы ў словы катэгорыі стану, страчваюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасцііграматычныякатэгорыіроду,ліку,склону(пара,час,страх, шка-

да,ахвота,сорам,смех, грэх,дзіва):Ёнлаеццаімаўчыць,ямуленьузняцца

(У. Караткевіч); Страх нават уявіць (М. Лынькоў); Вас не шкада

мне, дні маёй вясны, калі чакаў кахання я дарэмна(Я. Міклашэўскі).

Адзінкавыябезасабова-прэдыкатыўныясловыўтварылісяаддзеяслоў- ныхформ–інфінітываідзеепрыметніка(відаць,відна,відно,чуваць,чутна,

чутно): У першай траншэі ўжо не відаць нікога… (В. Быкаў); Чуваць было, бадай, за тры вярсты! (А. Звонак); Агонь выбухнуў так высока, што тут, на зямлі, стала відно, як у сонечны дзень (К. Чорны).

Адбезасабова-прэдыкатыўныхслоўсённяновыясловыамальнеўтвара- юцца,паколькісамгэтылексіка-граматычныкласслоўзнаходзіццаўстадыі станаўлення. Аднак у пэўным кантэксце прэдыкатывы могуць субстанты-

вавацца: Кожнае нельга выклiкае падазрэнне («Звязда»).

Як відаць, нягледзячы на відавочнае падабенства з іншымі часцінамі мовы (прыслоўе, назоўнік і дзеяслоў), безасабова-прэдыкатыўныя словы валодаюцьуласнымлексічнымзначэннемівызначаюццаадметныміграматычныміасаблівасцямі,штодаепадставулічыцьіхасобнайчасцінаймовы.