- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў
цінскі); Трэба нам і захады і меры, каб між светлых беларускіх рос зноў расцвіў чаравічок венерын і званочак сіні ў лесе рос (П. Панчанка).
Пры пераходзе з аднаго разраду ў іншы змяняюцца не толькі значэнні прыметнікаў,алеііхграматычныяпрыметы.Пераходзячыўякасныя,адносныя прыметнікі страчваюць уласцівасць называць прымету праз адносіны да іншага прадмета: мірны (час) – ‘які мае адносіны да міру, не ваенны’ і мірны (чалавек) – ‘не варожы, схільны да згоды’; сардэчны (клапан) – ‘які мае адносіны да сэрца’і сардэчны (прыём) – ‘шчыры’.
Каліякасныяпрыметнікіпераходзяцьуадносныя,тострачваюць уласцівасцьмецьступеніпараўнання,перадавацьзначэннесуб’ектыўнайацэнкі, утвараць назоўнікі з адцягненым значэннем, прыслоўі на -а і іншыя граматычныя прыметы, характэрныя для якасных прыметнікаў. Пры пераходзе адносныхіпрыналежныхпрыметнікаўуякасныяіхграматычныяпрыметы, як правіла, не змяняюцца. Аднак адносныя прыметнікі пры пераходзе ў якасныя часам набываюць уласцівасці якасных: сардэчны (якасць) – самы сардэчны прыём, мацярынская сардэчнасць, сардэчна вітаць.
У пераносным значэнні якасныя прыметнікі пераважна ўжываюцца ў навуковым стылі (мяккі зычны, цяжкая індустрыя, лёгкая прамысловасць,
бурывугаль),аадносныяіпрыналежныя–умастацкім(заечыпаўкажушок,
мядзведжая хада, воўчы апетыт).
ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
Поўная форма прыметніка – форма,якаяўназоўнымсклонеадзіноч- нагалікумужчынскагародумаеканчатак-ы(-і):нов-ы,сін-і;жаночага–-ая
(-яя): нов-ая, сін-яя; ніякага – -ое, -ае (-яе): густ-ое, нов-ае, сін-яе; у множ-
ным ліку для ўсіх родаў – -ыя (-ія): нов-ыя, сін-ія.
Поўныяпрыметнікізмяняюццапародах,лікахісклонах.Усказепоўныя прыметнікібываюцьазначэннемівыказнікам:Пасяліўсяёнузбожжыівід-
нееццаздалёктакісіненькі,прыгожы,беларусківасілёк(М. Чарняўскі); Будзь так весел, як вясна, будзь так моцны, як зіма (Нар.).
Як кароткую форму прыметніка кваліфікуюць форму якаснага прыметніка, якая ў назоўным склоне адзіночнага ліку мае:
●●нулявы канчатак у мужчынскім родзе: рад, повен, дуж; ●●канчатак -а – у жаночым родзе: чутна, рада, шчасліва;
●●канчатак-анепаднаціскаміканчатак-опаднаціскам–уніякімродзе:
усё мілагучна, дно добра відно; ●●канчатак -ы (-і) – у назоўным склоне множнага ліку: павінны, дорагі.
82
Кароткія прыметнікі змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца. Кароткуюформумаюцьнеўсеякасныяпрыметнікі.Утварэннекароткай
формы якасных прыметнікаў абмежавана. Яна не ўтвараецца:
а) ад прыметнікаў са значэннем масці жывёл (буланы, пярэсты); б)вытворныхпрыметнікаўсазначэннемколеру(бардовы,фісташкавы);
в) прыметнікаў у складзе ўстойлівых спалучэнняў (хуткая дапамога,
жывая прырода, глыбокая старасць).
Прыналежныяпрыметнікітаксамамаюцькароткуюформуўназоўным і вінавальным склонах пры неадушаўлёных назоўніках; форма супадае з формаміназоўнікаўуназоўнымівінавальнымсклонахіўсказез’яўляецца азначэннем (бацькаў-□ гнеў, Міхасёў-□ план, мядзведзев-а галава, вавёр- чын-агняздо,удаччын-усвятліцу,Галін-удушу):Бацькаўгнеўдаўномінуўся (Я. Колас); Я сам разам з бацькам прынёс і закапаў гаршчок, на баку якогабылавыціснутамядзведзевагалава(Л. Дайнека);Ятабебратава палітодам.Ікапялюш.Будзешштопан(І.Шамякін); Аднагоразукнязь Святаслаўпадняўсяўдаччынусвятліцуізагаварыўпразамужжа(У. Арлоў);СтомаўсёбольшагортвалаГалінудушуіцела(У.Федасеенка).
Кароткаяформаўласцівапрыналежнымпрыметнікамуформеназоўнага і вінавальнага склонаў, калі яны спалучаюцца з адушаўлёнымі назоўнікамі жаночага і ніякага роду: вучыць Марыліну дачку, падвезці суседаву бабулю, сустрэць сестрыно дзіця, пакарміў Міхасёва цяля.
Прыналежныяпрыметнікі,якіядапасуюццадаадушаўлёныхназоўнікаў мужчынскага роду, у вінавальным склоне маюць поўную форму: Сёння кот не чакаў сустрэць тут анікога, нават дзедавага ўнука Цімку (Р. Бензярук);Прывёўяшчэсвайгобрата,калгаснагабудаўніка,дысестрынога мужа… (З. Прыгодзіч); З гэтага моманту Тонікавага каня празвалі
«Насця» (К. Чорны).
У адрозненне ад кароткай формы прыналежных прыметнікаў, якая ў сказез’яўляеццаазначэннем,кароткіяформыякасныхпрыметнікаўвысту-
паюцьтолькіўролівыказніка:Цяпервідзёнвыразнейснегвалос,насцятых вуснах запяклася стома (С. Грахоўскі); Каб здарова была, як зіма, а вясёла, як вясна, а ціха, як лета, а багата, як восень (Нар.).
Ад кароткай формы прыметніка трэба адрозніваць сцягнутую форму, якая сустракаецца ў творах вуснай народнай творчасці і мастацкай літаратуры. Сцягнутая форма прыметніка – форма якаснага прыметніка, у якой назіраецца сцяжэнне канчаткаў у форме назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага (толькі для жаночага і ніякага роду) і множнага ліку
(вясёлу песню, чыста поле, дзявочы дні): Люблю мой сад ў марозну зіму, як ў крышталях увесь дрыжыць, як дзяцел, сеўшы на галіну, зімову песню загудзіць (Цётка); Ой, вясна-красна, што нам прынясла? (Нар.).
83
СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
Ступеніпараўнанняпрыметнікаў–класіфікацыйнаяграматычнаякатэ- горыя прыметніка. Агульным значэннем катэгорыі ступеней параўнання прыметнікаў з’яўляецца выражэнне ступені прыметы прадмета, што перадаеццапрыдапамозевышэйшайінайвышэйшайступенейпараўнання,якія характэрны толькі для якасных прыметнікаў.
Катэгорыяступенейпараўнанняўбеларускаймовемаемарфолага-сінтэ- тычныіаналітычныхарактар.Аналітычныміформаміступенейпараўнання з’яўляюцца спалучэнні прыметнікаў са словамі больш (менш), найбольш (найменш) і самы. Гэтыя словы адносяць да службовых па наступных прычынах:
●●іхзначэннінеадрозніваюццаадзначэнняўсінтэтычныхформкампара-
тываісуперлатыва:мацнейшы–большмоцны,вышэйшы–найбольшвысокі; ●●словыбольш(менш),найбольш(найменш)неўказваюцьнавышэйшую
ці найвышэйшую ступень параўнання ў адносінах да слова многа; ●●слова самы ў спалучэнні з прыметнікам губляе займеннікавую функ-
цыю і толькі з прыметнікам выражае найвышэйшую ступень прыметы; ●●словы больш (менш), найбольш (найменш) і самы рэгулярна выка-
рыстоўваюцца для ўтварэння форм вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання: камяністы – больш камяністы – самы камяністы.
У лінгвістычнай літаратуры пры кваліфікацыі ступеней параўнання прыметніка звяртаецца ўвага на так званую станоўчую, ці звычайную, нулявую, ступень параўнання. Пад станоўчай ступенню параўнання разумеюць прыметнік у яго пачатковай форме: лёгкі, вясёлы, прыгожы, яркі, зялёны.Значэннестаноўчайступеніпараўнаннявыражаеццаформаміроду, лікуісклону(укароткіхпрыметнікаў–формаміродуіліку)безспалучэнняў прыметнікаў са словамі больш (менш) ці найбольш (найменш), самы.
Вышэйшая ступень параўнання, кампаратыў (ад лац. camparativas – ‘параўнальныʼ) – форма якаснага прыметніка, якая паказвае, што прымета праяўляецца ў большай ці меншай ступені ў параўнанні з іншымі прадметаміцізпапярэднімстанамаднагоітагожпрадмета(Днепрдаўжэй-
шы за Прыпяць, я стаў больш вясёлым, вораг большы за немца, нешта лепшае за раніцу, даць больш падрабязнае апісанне): У час абстрэлу ты сам сабе гаспадар, лейтэнант-узводны, і большага за немца ворага тут няма (В. Быкаў); Даследчыкдаебольшпадрабязнаеапісаннезмітраўскіх Дзядоў(Г. Каханоўскі); Няма нічога лепшага за раніцу ў матчынай хаце(М. Хведаровіч).
84
Найвышэйшаяступеньпараўнання,суперлатыў(адлац.superlativus–
‘найвышэйшыʼ) паказвае на гранічную ступень якасці (самую высокую ці самую нізкую) прадмета ў параўнанні з іншымі прадметамі (добры – най-
лепшы або самы лепшы, дарагі – найдаражэйшы або самы дарагі): Будзь такой,якбылакалісьці,хоцьвяртаццазаўждыняпростаукраінуспазнаных ісцін,украінунайлепшыхтостаў(М. Шабовіч);Алеждома,уМенску, упалаючымгорадзеасталасяроднаямаці,самыдарагіЯнкуКупалучалавек
(Я. Сіпакоў).
Такім чынам, вышэйшая і найвышэйшая ступені параўнання могуць мецьпростую(сінтэтычную)іскладаную(аналітычную)формы.Сінтэтычныя формы ўтвараюцца шляхам далучэння формаўтваральных афіксаў, а аналітычныя – шляхам далучэння да прыметніка слоў больш, менш, самы.
Простая (сінтэтычная) форма вышэйшай ступені параўнання
прыметнікаў утвараецца ад якасных прыметнікаў пры дапамозе суфікса
-эйш-(-ейш-):высокі–вышэйшы,цікавы–цікавейшы,аўнекаторыхпрымет-
ніках – пры дапамозе іншых асноў: добры – лепшы, дрэнны – горшы. Назоўнікі пры вышэйшай ступені параўнання ўжываюцца ў вінаваль-
нымсклонезпрыназоўнікамзаціўканструкцыісазлучнікамчым (дзядуля мудрэйшызаўнука,янаразумнейшаязамяне,кнігацікавейшая,чымфільм, яна прыгажэйшая, чым на фота і інш.): Я адчуў, што яна разумнейшая за мяне (В. Быкаў); У жыцці яна была значна прыгажэйшай, чым на фота(А. Жураўскі).
Пры абазначэнні ўзросту форма вышэйшай ступені параўнання ад прыметнікаў малады і стары ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ейш-
(-эйш- ):маладзейшы,старэйшы;ужываннеформмалодшы,старшыз’яўля-
ецца адхіленнем ад літаратурнай нормы: Максім сябраваў з дзяўчынай,
старэйшай за яго на тры гады.
Прыметнікі малодшы, старшы ў тэрміналагічных спалучэннях пры абазначэнніафіцыйныхпасадізванняўлексікалізуюццаітрацяцьзначэнне вышэйшайступеніпараўнання(малодшылейтэнант,старшаякладаўшчыца): Прыходзіў на зборышчы і камандзір узвода, немалады, прысадзісты, трохірыжаватымалодшылейтэнант(І. Навуменка);Узорадказнага стаўлення работніка да справы – гэта старшая кладаўшчыца Наталля Леанідаўна Новікава («Звязда»).
Прыметнік малодшы ўжываецца ў значэнні ‘больш позні паводле часу свайго з’яўлення’ (малодшая сястра, малодшае пакаленне): Я – іхні сын, ці, можа, брат малодшы, як да святла, цягнуўся я да іх (Ю. Свірка);
У якасці антоніма да слова малодшы ўжываецца прыметнік старэйшы:
– А помніш, як у вайну… – сказаў раптам старэйшы сын (Л. Арабей).
85
Складаная (аналітычная) форма вышэйшай ступені параўнання
прыметнікаўутвараеццашляхамспалучэнняпрыметнікаўсасловамібольш
(болей),менш(меней)(высокі–большвысокі,чым…;цікавы–меншцікавы, як…;самастойны–большсамастойныза…):Тонкаяізграбная[жанчына], ад чаго здаецца больш высокай, чым ёсць(А. Жураўскі).
Да форм вышэйшай ступені параўнання могуць далучацца часціцы
яшчэ, куды (куды больш значнае, яшчэ мудрэйшы, яшчэ болей грувасткі)
іўзмацняць іх значэнне: Нас апанавалі вясёлыя людзі ў нябачанай, спартыўнага крою форме, грубых грувасткіх гамашах, яшчэ болей грувасткіх каскахзчахламі(В. Быкаў);Відаць,штоёнведаенетакое, акудыбольш значнае (В. Быкаў).
Суфіксы -эйш- (-ейш-) служаць для ўтварэння не толькі форм ступеней параўнання, але і новых слоў. У такім выпадку яны не паказваюць на ступень праяўлення прыметы (ранейшы, даўнейшы і інш.): Што?.. можа
ідаўнейшыя часы можна будзе памянуць? (К. Каганец); На Ганніным твары былі ранейшы неспакой, сумяціца (І. Мележ).
Формы вышэйшай ступені параўнання на -эй (-ей), якія часта сустракаюцца ў паэтычным маўленні, сёння лічацца парушэннем літаратурнай нормы:Iштоёсцьнасвецемілейзацябе,парамаладогажыцця,калідуша яшчэ нявінная і чыстая, як ранішняя майская роска? (Я. Колас); Узмах валасатай рукі, што трымае нож, страшны. Ды лёгенькі росчырк пяра часам бывае страшней (М. Рудкоўскі).
Простаяформанайвышэйшайступеніпараўнанняпрыметнікаўутва раецца ад простай формы вышэйшай ступені параўнання пры дапамозе прыстаўкі най-: добры – лепшы – найлепшы, вялікі – большы – найбольшы: Камінная зала – найлепшы прытулак самоты(І. Багдановіч); І ўсё ж маці Анастасся прыйшла да Руты і перажыла тут свой найгоршы час
(К. Тарасаў).
Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараеццашляхамдалучэнняслоўсамы(самая,самае,самыя),найбольш, найменш да звычайнай ступені якасных прыметнікаў (найбольш трагіч-
ны, самы зорны): Тут, дзе далонямі сцеплена глеба, дзе па-над дахамі вя- зы-званіцы,самаезорнае,мройнаенеба,самыячыстыяўтравахкрыніцы (М. Мятліцкі); Найбольш трагічнымі для Княства былі падзеі 1479– 1480 гадоў (П. Урбан).
Значэнне найвышэйшай ступені якасці перадаецца і спалучэннем звычайнай ступені прыметніка з прыслоўямі вельмі, надта, надзвычай (вель-
мі цяжкі, надзвычай працавіты): Правільна, мусіць, робяць даследчыкі, штоабыходзяцьгэтуюдалікатную,вельміцяжкуютэму(Я. Сіпакоў);
86
Па сваёй натуры і па даўняй прывычцы Раманіха была надзвычай пра-
цавітая (Э. Ажэшка).
Элятыў(адлац.elativus –‘узвышаны’)–формапрыметніка,прыдапа- мозеякойгранічнаяступеньякасціперадаеццабезсупастаўленнязякасцю іншых прадметаў: найстаражытнейшы касцёл, самая верная сяброўка.
Урускаймовеэлятыўнаезначэннетаксамаперадаеццасінтэтычнайформай найвышэйшайступеніпараўнання,якаяўтвараеццапрыдапамозесуфіксаў
-айш-, -ейш-: глубочайшая грусть, древнейший костел, умнейший человек.
Ужываннерускайформыэлятывазаместбеларускайформынайвышэйшай ступені параўнання лічыцца парушэннем літаратурнай нормы.
Сярод якасных прыметнікаў сустракаюцца словы, якія не могуць утва раць усіх форм ступеней параўнання. Гэтыя абмежаванні звязаны з адметнасцю лексічнага значэння і марфемнай будовы прыметнікаў. Словы, што абазначаюць прымету, няздольную мець розныя ступені праяўлення, выступаюць толькі ў форме звычайнай ступені параўнання.
Не ўтвараюць форм ступеней параўнання прыметнікі, якія:
1)абазначаюць:
●●колькасна нязменную якасць, сталую прымету: замужняя, голы,
мёртвы, жывы;
●●прымету паводле знешняга выгляду: рагаты, крывы, барадаты,
бясхвосты, гарбаты;
●●масці жывёл: буры, вараны, пярэсты, буланы, сівы;
●●колерпразадносіныдапрадметаў:бронзавы,васільковы,чарнічны,
бэзавы, стальны, лімонны;
●●непаўнатуякасцізсуфіксам-ават-(-яват-):белаваты,сумнаваты, цемнаваты, сіняваты;
2)з’яўляюцца складанымі словамі: цёмна-бардовы, жаўтароты, бе-
лагрывы.
Не ўтвараюцца простыя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнанняадякасныхпрыметнікаўзсуфіксамісазначэннемсуб’ектыўнай ацэнкі і меры якасці -ав- (-яв-), -утк- (-ютк-), -аньк-, -еньк- (-эньк-), -эзн-, -ізн-: маладжавы, бялявы, чысцюткі, шэранькі, новенькі, старэнькі, шы-
рачэзны, вялізны. Не маюць простых форм ступеней параўнання прымет-
нікі з суфіксамі -лів- (засушлівы, кемлівы), -іст- (-ыст-) (шаўкавісты, пералівісты, задзірысты), -уч- (-юч-) (пякучы, калючы), -авіт- (цягавіты, хваравіты), -ічн- (-ычн-) (гераічны, песімістычны), -ічк- (невялічкі), некаторыя прыметнікі з суфіксамі -н- (надзейны, даходны), -к- (ліпкі, мылкі), -л- (чулы, працяглы) і інш.
87