Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

дзеяслоў, могуць кіраваць назоўнікам: дзесяць аркушаў, пяцёра ваўчанят,

надрукаваць артыкул, зарэгістравацца на сайце.

Радзей назоўнік спалучаецца з нязменнымі словамі: інфінітывам (жа-

данне вучыцца, імкненне развівацца), прыслоўем (прагулка пешшу, кава па-турэцку).

ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ

У лексіка-граматычныя разрады словы аб’ядноўваюцца на аснове тых кампанентаўлексічнагазначэння,якіяўплываюцьнаформаўтварэнне(г.зн. абумоўліваюць прыватныя граматычныя ўласцівасці слоў).

Назоўнікі падзяляюцца на наступныя лексіка-граматычныя разрады:

1)агульныя і ўласныя;

2)канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя;

3)адушаўлёныя і неадушаўлёныя.

АГУЛЬНЫЯ І ЎЛАСНЫЯ НАЗОЎНІКІ

З улікам таго, як называецца прадмет (як індывідуальны ці як прадстаўнік цэлага класа), усе назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя.

Агульныя назоўнікі – гэта назвы прадметаў як прадстаўнікоў цэлага класа аднародных (канспект, рэцэнзія, філолаг, пірог, валошка, выбары,

пяшчотаіінш.),тамуянывыступаюцьносьбітаміпрымет,уласцівыхпрадметам дадзенага класа.

Уласныяназоўнікі–гэтаіндывідуальныяназвы,якіявылучаюцьпрад-

мет з шэрагу агульных: Павел, Мазыр, Белы Камень, Гусіная Дарога і інш.

Янынез’яўляюццаносьбітаміпрымет,уласцівыхпрадметампэўнагакласа. Да ўласных назоўнікаў адносяцца:

●●імёны,імёныпабацьку,прозвішчы,псеўданімы,мянушкі(Настасся,

Аленка,Васільеўна,Буткевіч,Каліноўскі,МацейБурачок,Лявоніха,Крывы, Зубатая);

●●клічкі жывёл (Туман, Сняжок, Пярэстая, Рагуля, Зорка); ●●геаграфічныя і астранамічныя назвы (Прыпяць, Няміга, Нарач, Калін-

кавічы,Барысаў,Халопенічы,Плутон,Венера,сузор’еЛебедзя,патокЛеаніды); ●●назвыўстаноў,прадпрыемстваў(Мінскітрактарнызавод,рэдакцый-

на-выдавецкаяўстанова«Літаратураімастацтва»,ААТ«Камунарка», НацыянальнаяакадэміянавукБеларусі,турыстычнаеагенцтва«Беларыенцір»);

26

●●органаў друку (выдавецкі дом «Звязда», газета «Навіны Палесся»,

выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»); ●●твораўлітаратуры,мастацтва,архітэктуры(раман«Людзінабалоце»,

балет«Рагнеда»,карціна«Мінск3ліпеня1944года»,палацРумянцавых-Па- скевічаў, Мірскі замак);

●●гістарычных падзей, эпох (Кастрычнік, Адраджэнне); ●●назвымараквырабаў,гатункаўтавараў(тэлевізар«Віцязь»,шампунь

«Вітоша», яблыня «Мара»); ●●сродкі перамяшчэння (экспрэс «Мінск – Варшава»);

●●кодавыя найменні (самазвал МАЗ-500, самалёт ТУ-154); ●●назвы свят, фестываляў, конкурсаў (Дажынкі, Дзень беларускага

пісьменства­ , Дзеньмаці,Каляды,фестываль«Славянскібазар»,конкурсма-

ладыхвыканаўцаў«Заспявай.BY» ііншыягрупыіндывідуальныхнайменняў. Можна лічыць, што ўласнае імя – гэта спецыфічная моўная функцыя, якую могуць выконваць самыя разнастайныя моўныя адзінкі. Напрыклад,

аповесць «Пайсці і не вярнуцца», казка «Каму чорт дзяцей калыша», опера «Сівая легенда», карціна «Палёт над горадам» і інш.

Сяродуласныхназоўнікаўвылучаюцьуласныяназоўнікіўвузкімсэнсе слова і найменні. Да ўласных назоўнікаў у вузкім сэнсе слова адносяцца тапонімы і антрапонімы, а таксама клічкі жывёл. Гэта абмежаваная група лексічных адзінак, склад якіх папаўняецца і пашыраецца вельмі павольна. Для такіх слоў характэрна паўтарэнне ў маўленні. Так, вельмі часта паўтараюцца імёны (Зміцер, Максім, Дар’я, Васіліна і інш.), імёны па бацьку

(Пятровіч, Сяргеевіч, Іванаўна, Данілаўна і інш.), прозвішчы (Кавалёнак, Сушчэня, Верабей, Ігнатоўскі і інш.), мянушкі (Касы, Задзіра, Маўчун

іінш.),клічкіжывёл(Ваўчок,Рагуля,Белкаіінш.),атаксаманазвыпаселішч

(Залессе,НоваеСяло,Пяскііінш.),рэк,азёр(Цна, Уса,Доўгае,Белаеіінш.).

Ва ўласных назоўніках – найменнях выкарыстоўваюцца агульныя назоўнікі ці спалучэнні слоў, пры гэтым агульныя назоўнікі змяняюць сваю функцыю, але, як правіла, не змяняюць значэнне: кафэ «Васількі», раман «Зямля», паэма «Магіла льва», цукеркі «Знічка» і інш. У якасці найменняў могуць выступаць і ўласныя назоўнікі: гасцініца «Дзвіна», кафэ «Нарач», крама «Палессе» і інш.

Падзел назоўнікаў на агульныя і ўласныя абумоўлены не толькі асаблівасцюлексічныхзначэнняў,алеіадрозненнемграматычныхуласцівасцей гэтых слоў. Агульныя назоўнікі могуць утвараць апазіцыю паводле ліку

(зубр – зубры, кавярня – кавярні, прафесар – прафесары), а ўласныя маюць форму толькі аднаго (як правіла, адзіночнага) ліку (Вітаўт, Настасся,

Мазыр, Белае).

27

Адсутнасць форм множнага ліку ва ўласных назоўнікаў тлумачыцца іх асноўнайфункцыяй–служыцьдляіндывідуалізацыіпрадмета.Увыпадкуне- абходнасцітакіяформымогуцьутвараццапаводлеагульнагаправіла.Напрыклад,формамножнагалікуўласныхімёнвыкарыстоўваеццадляабазначэння некалькіх асоб ці прадметаў, якія маюць аднолькавую назву: у групе тры Настассі, на паўночным захадзе Беларусі шаснаццаць Белых азёрі інш.

Формы множнага ліку прозвішч ужываюцца для абазначэння асоб: ●●паводле роднасці і сваяцтва (браты Івановы, дынастыя Янкоўскіх, замак Радзівілаў): Два нашы спартсмены – браты Сяргей і Андрэй Івановы (адзін з іх працуе токарам, другі – слесарам) у складзе каманды рэспублікі ўзыходзілі на Эльбрус, і толькі яны ўдваіх дасягнулі яго вяршыні

(«Звязда»); Род Радзівілаў – самы годны род (А. Дудараў); ●●з аднолькавымі прозвішчамі: Самае распаўсюджанае прозвішча ў

сталіцы – Іваноў, паведамляюць Мінск-Навіны. Услед за Івановымі ідуць

Казловы (4700 чалавек), Кавалёвы (4300), Казлоўскія (3900) («Звязда»).

Мяжа паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі рухомая. Уласныя назоўнікіпераходзяцьуагульныя,калівыкарыстоўваюццадляабагульненага абазначэння многіх асоб з аднолькавымі рысамі характару ці іншых прадметаўзпэўнымітыповыміпрыметамі.Такоеўжываннез’яўляеццавынікам пераносу:

1)паводле падабенства (мецэнат, донжуан, геркулес): Увечары таго

ждня паэт і мецэнат ужо гутарылі ў багатай бібліятэцы пасла, якой зайздросцілі нават кардыналы (У. Арлоў); Ах ты, мой сінявокі донжуан! – абняла яго Наташа(Л. Адамовіч);

2)сумежнасці:Панама–назвакраіны,панама–назвагалаўногаўбора паводле геаграфічнага наймення; Ампер, Кулон, Джоўль – прозвішчы вучоных, ампер, кулон, джоўль – назвы фізічных адзінак паводле прозвішча;

Браўнінг, Наган, Маўзер – прозвішчы канструктараў, браўнінг, наган, маў-

зер – назвы зброі паводле прозвішча канструктара: А па чым у вас гэтая прыгожая панама? («Звязда»); Дастаў з кішэні маўзер, агледзеў яго ўважліва, дзелавіта (А. Федарэнка).

Прыпераходзеўласныхназоўнікаўуагульныяадбываеццапашырэнне аб’ёму лексічнай семантыкі слова: яно абазначае не адзін прадмет, а цэлы клас аднародных прадметаў. Часта становяцца агульнымі імёны літаратурныхперсанажаў,калівыкарыстоўваюццадляхарактарыстыкітыповыхрыс асобы: Дагэтуль сустракаюцца ў жыцці – сучасныя гарлахвацкія і тулягі («Звязда»); Ды знойдуцца заўсёды івановы, што памахаць яму гатовы

(К. Крапіва).

Абагульненыя значэнні могуць набываць тапонімы: Не бядней мы за славутыя еўропы, – проста надта заклапочаны народ… (Е. Лось).

28

Арфаграфічнайпрыметайусіхагульныхназоўнікаўслужыцьнапісанне іх з малой літары. Аднак агульныя назоўнікі, якія ўтрымліваюць у сваім значэнні станоўчую канатацыю, пішуцца з вялікай літары: Сэрцы брат-

нім народам і праўду сваю раздалі – Клімукі, Кавалёнкі, Караткевічы, Мележы, Пысіны (П. Панчанка); І, хто ведае, чаму, адкуль?.. І хто ж прагнетаго,хоча?..НаПушкінаў скрозьхапалакуль,ножнасябеКупалы точаць (А. Лойка); Забурліла сіне мора ад віхроў, выйшлі Волгі, Дняпры выйшлі з берагоў (Я. Купала).

Пераход агульных назоўнікаў ва ўласныя адбываецца тады, калі назвы прадметаў, якія звычайна не з’яўляюцца індывідуальнымі, у пэўным кантэксце індывідуалізуюцца, вылучаюцца з шэрагу аднародных. Пры гэтым адбываецца звужэнне іх семантыкі (удзячны Настаўніку, гімн Маці

і інш.): Мы тройчы дзеці ў вечным крузе: мы – дзеці роднае сям’і, і дзеці Маці-Беларусі,і–дзеціМатухны-Зямлі(Н. Гілевіч);ДаЛёсунаадказнае спатканне пайшлі Здароўе, Шчасце і Каханне (В. Лукша); Той знойдзе ўсё, з кім Дабрачыннасць дружыць, да славы даплыве ён – гэта добра знаю... (А. Міцкевіч).

КАНКРЭТНЫЯ, АБСТРАКТНЫЯ, ЗБОРНЫЯ І РЭЧЫЎНЫЯ НАЗОЎНІКІ

Даканкрэтныхназоўнікаўадносяццатыя,якіяназываюцьпрадметы, што можна палічыць: назвы прадметаў рэчаіснасці (зямля, брат, матуля,

неба,сшытак, лес,нажніцы),з’яўпрыроды(гром,вецер,маланка),дзеяння, часу, стану (хвароба, практыкаванне, мітынг).

Большасць канкрэтных назоўнікаў, за выключэннем множналікавых

(граблі, цымбалы) і некаторых уласных (Нарач, Баранавічы), мае формы адзіночнага і множнага ліку.

Канкрэтнымназоўнікамсупрацьпастаўляюццаабстрактныя,зборныяі рэчыўныя,штоабазначаюцьпрадметы,якіянемагчымапалічыць.Гэтыяназоўнікіўжываюццапераважнаўформахадзіночнагаліку(singularia tantum). Назоўнікіsingularia tantum могуцьужываццаіўформахмножнагаліку,аднак у такім выпадку назіраюцца пэўныя адхіленні ў значэнні слоў (снег – снягі Антарктыды,шум–шумыўсэрцы,глыбіня–глыбініпамяці):Белайсцяной трыснягі,чэзнешляхміжпрысад,–калінеўрадасцьснягі,караюснегапад (А. Лойка); У глыбінях чалавечай існасці слоў няма (А. Разанаў).

Абстрактныяназоўнікіабазначаюцьназвыстану,якасцей,апрадмечаныхдзеянняў,уласцівасцей,разумовыхпаняццяў(гонар,весялосць,цеплыня, стральба,патрыятызм,жаль).Абстрактныяназоўнікіўжываюццаўформе

29

адзіночнагалікуіспалучаюццатолькізняпэўна-колькаснымісловамі(многа шчасця,маладаверу).Некаторыяабстрактныяназоўнікімаюцьтолькіформу множнага ліку (выбары, паводзіны).

Усучаснайбеларускаймовеназіраеццатэндэнцыядапашырэнняўжывання абстрактных назоўнікаў у форме множнага ліку, што звязана з імкненнеммовыдаканкрэтызацыі.Пашыранаеўжываннеформмножнагаліку характэрнадляаддзеяслоўныхіадпрыметнікавыхабстрактныхназоўнікаў, якіявыкарыстоўваюццаўваеннайсферы,сферыпалітыкі,эканомікі,вытвор-

часці, экалогіі, гандлю і інш. (выкіды, продажы, стрэльбы, дамоўленасці, неаднароднасці, акліматызацыі і інш.): Толькі за мінулы год шкодныя выкіды ў атмасферу зменшылі на сто тон («Звязда»); Школьны сезон у цэнтральным універмагу – гэта выставы-продажы, дэманстрацыі новых мадэляўадзенняіабутку,распродажыпазніжаныхцэнах,рэкламныягульні і акцыі, музычна-тэатралізаваныя прадстаўленні («Звязда»); Дзяржсакратар нагадаў: «Упершыню дамоўленасці аб зоне свабоднага гандлю быліпадпісаныўрамкахСаюзнайдзяржавыБеларусііРасіі»(«Звязда»); Так, вядома, былі спачатку і свае складанасці, кшталту акліматызацыі на працоўным месцы («Звязда»); То былі харошыя хлопцы, яго выхаванцы: наводчыкі Токараў і Галаўня, узводны малады лейтэнант Конкін, ягоны старшы на батарэі, з якім яны цэлы год на выдатна выконвалі ўсе батарэйныя стрэльбы (В. Быкаў).

Пры размежаванні канкрэтных і абстрактных назоўнікаў, акрамя крытэрыю ўспрымання прадмета органамі пачуццяў, бярэцца пад увагу здольнасцьлексічнайадзінкімецьформыадзіночнагаімножнагаліку,спалучацца з уласнаколькаснымі лічэбнікамі (метад – метады, два метады;

выпуск – выпускі, тры выпускі).

Зборныяназоўнікіабазначаюцьсукупнасцьаднародныхпрадметаўяк адно цэлае. Да гэтага лексіка-граматычнага разраду адносяцца назоўнікі, якія выражаюць значэнне сукупнасці пры дапамозе суфіксаў:

●●-ств(а)/-цтв(а): дваранства, сялянства, студэнцтва;

●-j(о), -j(э) (у тым ліку j асіміляваны): куп’ё, звяр’ё, пер’е, калоссе, галлё, сучча;

●-оў(е), -аў(ё), -эў(е): кустоўе, гадаўё, карчэўе; ●●-ар(а): дзетвара, машкара; ●●-от(а), -ат(а): галота, лістота, бедната;

●●-ур(а), -атур(а): прафесура, агентура, мускулатура; ●●-ыj(а),-ерыj(а): арыстакратыя, піянерыя, жандармерыя; ●●-нік, -оўнік, -эўнік: ажыннік, ракітнік, бульбоўнік, іржэўнік; ●●-няк: хмызняк, дубняк, вішняк; ●●-ат/-ят, -ыят: пралетарыят, антыкварыят; ●●-арый: інструментарый.

30

Прышырокімразуменнізборнасцідагэтагалексіка-граматычнагаразра- думогуцьбыцьаднесеныназоўнікі,штоназываюцьсукупнасцьпрадметаў лексічна: хлам, мэбля, моладзь і інш.

Зборныяназоўнікінемогуцьмецьформымножнагаліку(рыззё,калоссе, ламачча).Граматычнанез’яўляюццазборныміназоўнікі,якіяабазначаюць сукупнасць прадметаў, што можна палічыць (народ – народы, статак – статкі, зграя – зграі): Народ – не зборышча, не гурт… Калі ён сам сябе ўсвядоміў, сваю гісторыю, свой лёс, свае правы ва ўласным доме, – тады народ,тады–ёнёсць(Н. Гілевіч);«Народыславяцца,–казаўСуддзя,

парадкам»(А. Міцкевіч).

Дазборныхнеадносяццаназоўнікізканкрэтнымзначэннемтыпузерне, непрыяцель (войска ворага) і інш.

Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы рэчываў, якія можна па­ дзяліцьначасткі,прыгэтымчасткамаеасаблівасціцэлага(малако, хлеб, золата,цэмент,шоўк,нейлон, селен).Рэчыўныяназоўнікімогуцьабазначаць:

●●хімічныя рэчывы (злучэнні): сера, золата, алюміній; аміяк, азон, нітрат;

●●карысныявыкапніівырабызіх:малахіт,яшма,лазурыт;бензін,газ, дзёгаць; нарзан, баржом;

●●прадукты гаспадарчай дзейнасці чалавека:

а)пладысельскагаспадарчыхііншыхкультур:жыта,ячмень,проса,

каліна; б) лекавыя расліны: падарожнік, рамонак, падбел;

в) вырабы з футра жывёл: норка, ліса, цыгейка, каракуль; ●●прамысловую прадукцыю:

а) сплавы і злучэнні: мельхіёр, бронза, латунь; б) тканіны: аксаміт, габардзін, паркаль;

в) медыкаменты: парацэтамол, баралгін, нітрагліцэрын, валідол; г) будматэрыялы: цэмент, кафля, паркет, ламінат, фарба; ●●прадукты харчавання: мука, крупы, халаднік, вяршкі, салата, булён,

чай, квас, медавуха; ●●атрыбуты прыроды:

а) атмасферныя ападкі і іншыя з’явы прыроды: снег, дождж, град, а

таксама шэрань, лёд; б) назвы глебы: чарназём, суглінак;

в) арганічныя ўгнаенні: гной, перагной і інш.

У адрозненне ад зборных назоўнікаў рэчыўныя, як правіла, не маюць марфалагічныхсродкаўвыражэннярэчыўнагазначэння.Янозвычайнавыражаецца лексічна.

31

Граматычная прымета рэчыўных назоўнікаў – ужыванне ў форме або адзіночнага (крухмал, воцат, пшаніца, лён, кісларод), або множнага ліку (дрожджы, духі, апілкі).

Калірэчыўныяназоўнікіабазначаюцьгатункі,відырэчываўцівырабы з іх, то могуць ужывацца ў форме адзіночнага і множнага ліку (прыгожыя алмазы, кітайскія шаўкі, смачныя сыры, розныя віны): У Беларусі здабываюць бурштын, разведваюць россыпы тытану, цырконію, малібдэну, ужо знайшлі першыя алмазы(П. Севярынец); Там [у вёсках] у сялян выменьвала на кофтачкі, сарочкі, спадніцы і соль вяндліну, сыры, сала, крупы, абадраныя ў ступах (І. Шамякін); І я там быў з гасцямі, піў і мёд, і віны(А. Міцкевіч).

Рэчыўныя назоўнікі спалучаюцца з няпэўна-колькаснымі словамі ці з адзінкамі метрычных вымярэнняў (шмат соды, два кілаграмы мёду, мала азоту, 0,25 г аспірыну).

Сярод канкрэтных агульных назоўнікаў, што ўжываюцца для наймення прадметаў, якія вылучаюцца з масы рэчыва ці з ліку аднародных, вы­ дзяляецца асобная група адзінкавых назоўнікаў – сінгулятываў (ад лац. singularis – ‘адзіночны лік’), напр.: чарот – чараціна, снег – сняжынка,

бульба–бульбінаіінш.Так,якіканкрэтныяназоўнікі,сінгулятывымогуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі (тры чараціны, пяць сняжынак) і мецьформыадзіночнагаімножнагаліку(чараціна–чараціны,сняжынка– сняжынкі, бульбіна – бульбіны).

Словаўтваральнайбазайдлянекаторыхсінгулятываўпаслужылірэчыўныя назоўнікі: гарох – гарошына, чай – чаінка і інш. Аднак ад большасці рэчыўных назоўнікаў нельга ўтварыць сінгулятывы: аміяк, хлеб, асфальт, сок і інш.

Значэнне адзінкавасці ў асноўным выражаецца пры дапамозе суфіксаў -ін- (-ын-). Паводле семантыкі можна вылучыць наступныя групы сінгулятываў:

1)сінгулятывы,штоабазначаюцьчасткупарнагапрадмета:Мянушкуад словакалоша(штаніна)давалітым,хтонасіўштанынавыпуск(У. Юрэвіч); Яно і бачна, што вы – ашмянскі шляхціц: адна калашына ў халяве, а другая – апушчана (Г. Марчук);

2)сінгулятывы, што абазначаюць адзінкавы прадмет як частку адна-

родных (валасы – валасіна, жалеза – жалезіна, салома – саломіна): Так, як ніхто, ён [чалавек] пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў саломіна за саломінай (К. Чорны); Я з натугаю апрытомнеў і расплюшчыўвочы:панашайвуліцыімчалаўсётаясамаяжалезіна,іцішыня хавалася пад коўдру (С. Яновіч);

32