Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

Прошлы час

Род

 

адзіночны лік

 

 

 

 

м.

помніў-

карміў-

хадзіў-

 

 

 

 

ж.

помніл-а

карміл-а

хадзіл-а

 

 

 

 

н.

помніл-а

карміл-а

хадзіл-а

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

помніл-і

карміл-і

хадзіл-і

 

 

 

 

Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы

Усе дзеясловы, якія не ўваходзяць ні ў адзін з чатырох прадуктыўных класаў, утвараюць 11 непрадуктыўных словазмяняльных класаў. Некалькі дзеясловаў не ахопліваюцца і гэтымі класамі і маюць індывідуальныя спецыфічныя формы. Дзеясловы непрадуктыўных класаў адчуваюць уплыў прадуктыўных і паступова пераходзяць у іх. У сувязі з гэтым некаторыя з іхмаюцьдублетныяформы,якіяўцяперашнімчаселічаццанарматыўнымі, але гэта дублетнасць паступова ліквідуецца.

Першы непрадуктыўны клас

Дагэтагакласаналежацьдзеясловы,якіяўінфінітывезаканчваюццана -аць, а ў 3-й асобе множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу маюць канчатак -уць (-юць). Але ў адрозненне ад першага прадуктыўнага класа суфікс інфінітыва -а- ў 3-й асобе множнага ліку знікае (чаргуецца з нулём гука): вязаць – вяжуць, сеяць (сеj-а-ць) – сеюць (сеj-уць), казаць – кажуць, слаць – шлюць, ірваць – ірвуць, хвастаць – хвошчуць і да т. п.

Патыпезычнагаўасновецяперашнягачасуіпанаяўнасціабоадсутнасці чаргаванняў зычных гэты клас дзеліцца на тры падкласы.

Падклас А ўключае дзеясловы, у якіх апошні зычны інфінітыва чаргуецца з апошнім зычным асновы цяперашняга часу: [з] // [ж] (казаць – кажу,кажаш…кажуць);[с]//[ш](пісаць–пішу,пішаш…пішуць);[т]//[ч] (таптаць – тапчу, топчаш… топчуць); [м] // [мл’] (драмаць – драмлю, дрэмлеш… дрэмлюць); [п] // [пл’] (сыпаць – сыплю, сыплеш… сыплюць).

Чаргаванне цвёрдых і мяккіх зычных адбываецца толькі ў 2-й і 3-й асобах адзіночнага ліку і 1-й і 2-й асобах множнага ліку: [в] // [в’] (ірваць – ірву,

ірвеш, ірве, ірвём, ірвяце, ірвуць); [н] // [н’] (стагнаць – стагну, стогнеш, стогне, стогнем, стогнеце, стогнуць); [с] // [с’] (ссаць – ссу, ссеш, ссе,

188

ссём,ссяце,ссуць).Дзеясловыслацьіпрыслацьмаюцьчаргаванне[л]//[л’]

ва ўсіх асобах (слаць – шлю, шлеш… шлюць). Акрамя таго, тут назіраюцца суплетыўныя карані (сл- – шл’-).

Некалькі асобна стаяць дзеясловы ждаць, паласкаць, пляскаць і хвастаць, у якіх адбываецца чаргаванне з шыпячымі (ждаць – жду, жджэш,

жджэ, жджом, жджаце, жджуць; пляскаць – пляшчу, плешчаш, плешча, плешчам, плешчаце, плешчуць; паласкаць – палашчу, палошчаш, палошча, палошчам, палошчаце, палошчуць; хвастаць – хвашчу, хвошчаш, хвошча, хвошчам, хвошчаце, хвошчуць).

Некаторыя дзеясловы гэтага падкласа маюць і паралельныя формы па першым прадуктыўным класе: калыхаць, клікаць, паласкаць, пляскаць,

скакаць,смыкаць,хвастаць.Гэтаазначае,штоасабовыяформыўіхмогуць мець чаргаванне зычных асноў і могуць захоўваць інфінітыўны суфікс -а-:

калышу і калыхаю, клічу і клікаю, палашчу і паласкаю, пляшчу і пляскаю, хвашчу і хвастаю.

Такомужуплывупершагапрадуктыўнагакласападлягаюцьідзеясловы

шчыпаць, кляпаць, драмаць (шчыпаюць і шчыплюць, кляпаюць і клеплюць, дрэмлюць і драмаюць).

Падклас Б складаецца з дзеясловаў баяць, бляяць, веяць, каяцца, лаяць, пяяць, сеяць, смяяцца.

Падклас В уключае дзеясловы браць, драць, зваць, праць, у аснове цяперашняга часу ў якіх праяўляецца беглы галосны:бяруць, дзяруць, завуць,

пяруць.

Усе дзеясловы гэтага класа змяняюцца па першым спражэнні.

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

 

падклас А

 

падклас Б

падклас В

 

 

 

 

 

 

 

 

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1-я

піш-у

драмл-ю

ар-у

се-ю

ба-ю

бяр-у

зав-у

 

 

 

 

 

 

 

 

2-я

піш-аш

дрэмл-еш

ар-эш

се-еш

ба-еш

бяр-эш

зав-еш

 

 

 

 

 

 

 

 

3-я

піш-а

дрэмл-е

ар-э

се-е

ба-е

бяр-э

зав-е

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1-я

піш-ам

дрэмл-ем

ар-ом

се-ем

ба-ем

бяр-ом

зав-ём

 

 

 

 

 

 

 

 

2-я

піш-аце

дрэмл-еце

ар-аце

се-еце

ба-еце

бер-аце

зав-яце

 

 

 

 

 

 

 

 

3-я

піш-уць

дрэмл-юць

ар-уць

се-юць

ба-юць

бяр-уць

зав-уць

 

 

 

 

 

 

 

 

189

Прошлы час

Род

 

падклас А

 

падклас Б

падклас В

 

 

 

 

 

 

 

 

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

м.

пісаў-

драмаў-

араў-

сеяў-

баяў-

браў-

зваў-

 

 

 

 

 

 

 

 

ж.

пісал-а

драмал-а

арал-а

сеял-а

баял-а

брал-а

звал-а

 

 

 

 

 

 

 

 

н.

пісал-а

драмал-а

арал-а

сеял-а

баял-а

брал-а

звал-а

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

пісал-і

драмал-і

арал-і

сеял-і

баял-і

брал-і

звал-і

Другі непрадуктыўны клас

Другі непрадуктыўны клас уключае дзеясловы, інфінітыў якіх мае суфіксы -а- або -е- (-э-), якія чаргуюцца з нулём гука (беглыя галосныя) у

асновецяперашнягачасу:маўч-а-ць–маўч-у,маўч ыш…маўч-аць;ляж-а- ць–ляж-у,ляж-ыш…ляж-аць;глядз е-ць–глядж-у,глядз-іш…глядз-яць; свірч-э-ць – свірч-у, свірч ыш… свірч-аць.

Другі непрадуктыўны клас падзяляецца на два падкласы ў залежнасці ад інфінітыўнага суфікса -а- ці -е- (-э-).

ДападкласаАадносяццадзеясловы,якіяўінфінітывемаюцьканцавоеа:

блішчаць, бражджаць, бурчаць, верашчаць, вішчаць, гучаць, дрыжаць, журчаць,імчаць,крычаць,ляжаць,маўчаць,пішчаць,тарчаць,трашчаць,

тырчаць, цурчаць, ламаць, спаць. Аснова цяперашняга часу заканчваецца на шыпячыя зычныя ж, дж, ч. Калі ў аснове інфінітыва апошнім зычным з’яўляюццагубныям, п,тоў1-йасобеадзіночнагалікуўтвараеццаспалучэн- не [мл’], [пл’], а ва ўсіх астатніх – мяккія [м’], [п’]: ламлю, ломіш, ломіць,

ломім, ломіце, ломяць; сплю, спіш, спіць, спім, спіце, спяць.

Да гэтага ж падкласа адносяцца дзеясловы гнаць, баяцца і стаяць:

гнаць – ганю, гоніш… гоняць (беглы галосны ў корані); баяцца – баюся, баішся, баіцца, баімся, баіцеся, баяцца; стаяць – стаю, стаіш, стаіць,

стаім, стаіце, стаяць (у аснове цяперашняга часу з’яўляецца j). Падклас Б складаюць дзеясловы, якія ў інфінітыве маюць суфікс -е-

(-э-):бліскацець,бразгацець,вісець,вярцець,грукацець,глядзець,грымець, гудзець, дрыгацець, дымець, звінець, зіхацець, карцець, кіпець, лапацець, ліпець, ляцець, мігцець, мільгацець, ненавідзець, рупець, свіцецца, сядзець, тарахцець, трымцець, храбусцець, хрусцець, хрыпець, цьмець, цярпець, шалясцець, шамацець, шапацець, шархацець, шумець, шчымець, шыпець,

атаксама імжэць, кішэць, свірчэць, сквірчэць, цурчэць, гарэць.

УпершайасобецяперашнягачасуўдзеясловахпадкласаБназіраюцца чаргаваннізычных[с’]//[ш](вісець–вішу);[дз’]//[дж](сядзець–сяджу);

190

[ц’] // [ч] (ляцець – лячу); губны // губны + [л’] (дымець – дымлю, шыпець – шыплю, хрыпець – хрыплю); [с’ц’] // [шч] (храбусцець – храбушчу).

Пад уплывам чацвёртага прадуктыўнага класа рад прыставачных дзея­ словаў другога непрадуктыўнага класа пры пераносе націску на карнявы галосны ў формах прошлага часу і ў інфінітыве маюць суфікс -і- (-ы-):

адлежыў–адлежыцца,угледзіў–угледзіцца,змоўчыла–змоўчыць.Кабпаз-

бегнуцьпадобныхпамылак,трэбапаглядзець,яквымаўляеццагэтыдзеяслоў безпрыстаўкі:адлежыць–ляжаць,угледзіў–глядзеў,змоўчыла–маўчала.

Усе дзеясловы другога непрадуктыўнага класа змяняюцца па другім спражэнні.

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

 

падклас А

 

 

 

падклас Б

 

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1-я

крыч-у

спл-ю

ста-ю

 

сядж-у

 

гар-у

2-я

крыч-ыш

сп-іш

ста-іш

 

сядз-іш

 

гар-ыш

3-я

крыч-ыць

сп-іць

ста-іць

 

сядз-іць

 

гар-ыць

 

 

 

множны лік

 

 

 

1-я

крыч-ым

сп-ім

ста-ім

 

сядз-ім

 

гар-ым

2-я

крыч-ыце

сп-іце

ста-іце

 

сядз-іце

 

гар-ыце

3-я

крыч-аць

сп-яць

ста-яць

 

сядз-яць

 

гар-аць

 

 

Прошлы час

 

 

 

Род

 

падклас А

 

 

 

падклас Б

 

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

м.

крычаў-

спаў-

стаяў-

 

сядзеў-

 

гарэў-

ж.

крычал-а

спал-а

стаял-а

 

сядзел-а

 

гарэл-а

н.

крычал-а

спал-а

стаял-а

 

сядзел-а

 

гарэл-а

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

крычал-і

спал-і

стаял-і

 

сядзел-і

 

гарэл-і

Трэці непрадуктыўны клас

Трэцінепрадуктыўныкласуключаедзеясловы,якіяўасновеінфінітыва маюць суфікс -ну-, а ў аснове цяперашняга або будучага простага часу – суфікс-н-:мокнуць–(яны)мокн-уць.Упрошлымчасеяныгубляюцьсуфікс

-ну-: мок, мёрз, прывык.

Усе дзеясловы гэтага класа абазначаюць стан: блякнуць, набракнуць,

віснуць, вязнуць, гаснуць, глухнуць, горкнуць, гразнуць, грузнуць, гуснуць,

191

дохнуць,друзнуць,дрыхнуць,жоўкнуць,жухнуць,зызнуць,зябнуць,кіснуць, крэпнуць, ліпнуць, мерзнуць, мокнуць, моўкнуць, мякнуць, нікнуць, пахнуць, прагнуць,пухнуць,сіпнуць,слабнуць,слепнуць,смагнуць,сохнуць,стынуць, тухнуць,уваскрэснуць,хрыпнуць,ціхнуць,чахнуць,чэзнуць.Дагэтагажкласа належаць дзеясловы абрыднуць, абрызгнуць, заскарузнуць, захраснуць, пазбегнуць, прасякнуць, спасцігнуць, спрахнуць, адвергнуць, вывергнуць, звыкнуць, прывыкнуць, набухнуць, разбухнуць, набракнуць, разбракнуць, дасягнуць, перасягнуць, адвергнуць, падвергнуць і інш.

Некаторыя дзеясловы гэтага непрадуктыўнага класа пад уплывам другога прадуктыўнага класа могуць захоўваць суфікс -ну- ў форме прошлага часу мужчынскага роду: блякнуў, віснуў, вязнуў, горкнуў, жоўкнуў, ліпнуў,

пахнуў, прагнуў і іншыя беспрыставачныя дзеясловы. У такіх дзеясловах суфікс -ну- захоўваецца толькі ў мужчынскім родзе пры адсутнасці яго ў жаночым і ніякім родзе і ў прыставачных дзеясловах.

Удзеясловах з прыстаўкамі, утвораных ад гінуць, цягнуць, прагнуць, і

ўдзеясловах дасягнуць, вытхнуцца, затхнуцца ўсе формы прошлага часу павінныўжываццазсуфіксам-ну-:загінуць–загінуў,загінула(дляж.ін.р.),

загінулі; затхнуцца – затхнуўся, затхнулася (для ж. і н. р.), затхнуліся.

З суфіксам -ну- ў прошлым часе мужчынскага роду ўжываюцца дзея­ словыабвергнуць,абрыднуць,абрызгнуць,уракнуць,прасякнуць,пазбегнуць, заскарузнуць. Наадварот, дзеясловы абвыкнуць, адвыкнуць, прывыкнуць, набракнуць, набухнуць, захраснуць, спрахнуць, спасцігнуць ужываюцца без суфікса -ну-.

Усе дзеясловы гэтага класа змяняюцца па першым спражэнні, пры гэтым формы 1-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку маюць цвёрдае н: набракну – набракнуць, зябну – зябнуць, вязну – вязнуць.

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

1-я

чахн-у

спасцігн-у

адвыкн-у

2-я

чахн-еш

спасцігн-еш

адвышн-еш

3-я

чахн-е

спасцігн-е

адвыкн-е

 

 

множны лік

 

1-я

чахн-ем

спасцігн-ем

адвыкн-ем

2-я

чахн-еце

спасцігн-еце

адвыкн-еце

3-я

чахн-уць

спасцігн-уць

адвыкн-уць

192

Прошлы час

Род

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

м.

^

^

^

чах- -

спасціг- -

адвык- -

ж.

чахл-а

спасцігл-а

адвыкл-а

 

 

 

 

н.

чахл-а

спасцігл-а

адвыкл-а

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

 

чахл-і

спасцігл-і

адвыкл-і

 

 

 

 

Чацвёрты непрадуктыўны клас

Гэтынепрадуктыўныкласуключаедзеясловы,інфінітыўякіхзаканчва-

ецца на -ці, -сці: вез-ці, лез-ці, кла-сці, пра-сці.

Узалежнасціадсуадносінасноўінфінітываіцяперашнягачасучацвёрты непрадуктыўны клас падраздзяляюць на тры падкласы.

Падклас А ўключае дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -ці, а асновы інфінітыва і цяперашняга часу супадаюць: вез-цівяз-уць, грыз-

ці – грыз-уць, паўз-ці – паўз-уць, сап-ці – сап-уць, скуб ці – скуб-уць і пад.

Апошні зычны асновы з’яўляецца апошнім зычным формы прошлага часу мужчынскага роду: вёз, нёс, скроб, дзёр, жор і пад.

Падклас Б уключае дзеясловы на -сці з асновай цяперашняга часу на

д або т: красці – крад-уць, плесці – плят-уць, месці – мят-уць, класці – клад-уць.Дагэтагападкласаналежацьдзеясловыбрысці,весці,гнесці,гусці,

класці, красці, месці, плесці, прасці, сесці, цвісці, упасці. Формы прошлага часуўтвараюццаўіхшляхамдалучэннясуфікса-л-даінфінітыўнайасновы, які ў мужчынскім родзе пераходзіць у : пле-сці – плёў, пляла, пляло, плялі;

ме-сці – мёў, мяла, мяло, мялі і г. д.

Падклас В уключае дзеясловы мерці, перці, церці, распасцерці. Яны характарызуюцца чаргаваннем е ў інфінітыве з нулём гука ў аснове цяпе-

рашняга часу: мерці – мруць, церці – труць, перці – пруць, распасцерці – распаструць.

Асаблівасці формаўтварэння маюць дзеясловы чацвёртага непрадуктыўнага класа расці і клясці. Дзеяслоў расці ў цяперашнім часе мае аснову

раст-клясцімаеасновуклян-(расту,кляну–растуць,клянуць…).Упро-

шлым часе яны ўтвараюць наступныя формы: рос – расла, расло, раслі;

кляў – кляла, кляло, клялі.

Дзеясловы чацвёртага непрадуктыўнага класа змяняюцца па першым спражэнні.

193

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

 

падклас А

 

 

падклас Б

падклас В

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1-я

вяз-у

дзяр-у

рав-у

 

брыд-у

мят-у

тр-у

пр-у

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2-я

вяз-еш

дзяр-эш

рав-еш

 

брыдз-еш

мяц-еш

тр-эш

пр-эш

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3-я

вяз-е

дзяр-э

рав-е

 

брыдз-е

мяц-е

тр-э

пр-э

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1-я

вяз-ём

дзяр-ом

рав-ём

 

брыдз-ём

мяц-ём

тр-ом

пр-ом

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2-я

вез-яце

дзер-аце

рав-яце

 

брыдз-яце

мец-яце

тр-аце

пр-аце

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3-я

вяз-уць

дзяр-уць

рав-уць

 

брыд-уць

мят-уць

тр-уць

пр-уць

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прошлы час

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Род

 

падклас А

 

 

падклас Б

падклас В

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

м.

^

^

роў-

 

брыў-

мёў-

^

^

вёз- -

дзёр- -

 

цёр- -

пёр- -

ж.

везл-а

дзерл-а

раўл-а

 

брыл-а

мял-а

церл-а

перл-а

 

 

 

 

 

 

 

 

 

н.

везл-а

дзерл-а

раўл-о

 

брыл-о

мял-о

церл-а

перл-а

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

везл-і

дзерл-і

раўл-і

 

брыл-і

мял-і

церл-і

перл-і

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пяты непрадуктыўны клас

Гэты клас уключае дзеясловы, інфінітыў якіх заканчваецца на -чы (), а аснова цяперашняга часу – на заднеязычныя к, г, якія чаргуюцца з ч,

ж: таўчы – таўку, таўчэш… таўчаце, таўкуць; сцерагчы – сцерагу, сце-

ражэш…сцеражаце,сцерагуць.Асновапрошлагачасумужчынскагароду гэтых дзеясловаў заканчваецца на г або к (бярог, пёк), у іншых формах да гэтых зычных далучаецца суфікс -л- і родавы або множналікавы канчатак.

Пяты непрадуктыўны клас уключае наступныя дзеясловы: валачы, бе-

рагчы, легчы, магчы, прэгчы, стрыгчы, таўчы, цячы, а таксама адпрэгчы, запрэгчы,выпрагчы,падпрэгчы,перапрэгчы,прыпрэгчы,распрэгчы;адрачыся, вырачыся, зрачыся, урачы, урачыся.

Дзеясловы гэтага класа адносяцца да першага спражэння.

194

 

Узор парадыгмы

 

 

 

 

Цяперашні час

 

 

 

 

Асоба

 

адзіночны лік

1-я

бераг-у

 

таўк-у

2-я

бераж-эш

 

таўч-эш

 

 

 

 

3-я

бераж-э

 

таўч-э

 

 

 

 

 

 

множны лік

1-я

бераж-ом

 

таўч-ом

2-я

бераж-аце

 

таўч-аце

3-я

бераг-уць

 

таўк-уць

 

Прошлы час

Род

 

адзіночны лік

 

 

 

м.

^

 

^

бярог- -

 

тоўк- -

ж.

берагл-а

 

таўкл-а

 

 

 

 

н.

берагл-о

 

таўкл-о

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

берагл-і

 

таўкл-і

 

 

 

 

Шосты непрадуктыўны клас

Гэтыкласуключаедзеясловы,уякіхуасновеінфінітывамаеццасуфікс -а- (-я-), а ў аснове цяперашняга або будучага простага часу яму адпавядае насавызычны:жаць–жнуць,мяць–мнуць,абняць–абнімуць.Узалежнасці ад таго, якія чаргаванні паяўляюцца ў аснове цяперашняга часу, гэты клас распадаецца на два падкласы.

Падклас А ўключае дзеясловы з зычным м у аснове будучага простага часу:зняць–зніму,абняць,адняць,выняць,даняць,заняць,наняць,падняць­ , пераняць, паняць, праняць, прыняць, разняць, успрыняць, узняць, узяць.

Падклас Б уключае тры групы дзеясловаў:

1)дзеясловы з прыстаўкай на галосную, у якіх адбываецца чаргаванне

-ня- // -йм-: даняць – дайму, доймеш… доймуць; заняць – займу, зоймеш… зоймуць; пераняць – перайму, пяроймеш… пяроймуць;

2)дзеясловызпрыстаўкайназычнызчаргаваннем-ня-//-нім-:абняць–

абніму, абнімеш… абнімуць; адняць – аднімуць; зняць – знімуць; падняць – паднімуць; разняць – разнімуць; узняць – узнімуць. Дзеясловы, у якіх пры-

стаўка заканчваецца не на д, могуць мець варыянты: зняць – здыму і зніму,

здымуць і знімуць; разнімаць – разніму і раздыму, разнімуць і раздымуць;

195

3) дзеясловы выняць, прыняць, успрыняць, якія характарызуюцца чар-

гаваннем-ня-//-му-:выняць–выму–вымуць;прыняць–прыму,прымеш… прымуць; успрыняць – успрымуць.

Дзеясловы шостага непрадуктыўнага класа належаць да першага спражэння.

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

 

падклас А

 

 

падклас Б

 

 

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

1-я

мн-у

жн-у

пачн-у

займ-у

абнім-у

прым-у

2-я

мн-еш

жн-еш

пачн-еш

зойм-еш

абнім-еш

прым-еш

3-я

мн-е

жн-е

пачн-е

зойм-е

абнім-е

прым-е

 

 

 

множны лік

 

 

1-я

мн-ём

жн-ём

пачн-ём

зойм-ем

абнім-ем

прым-ем

2-я

мн-яце

жн-яце

пачн-яце

зойм-еце

абнім-еце

прым-еце

3-я

мн-уць

жн-уць

пачн-уць

зойм-уць

абнім-уць

прым-уць

 

 

 

Прошлы час

 

 

Род

 

падклас А

 

 

падклас Б

 

 

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

м.

мяў-

жаў-

пачаў-

заняў-

абняў-

прыняў-

ж.

мял-а

жал-а

пачал-а

занял-а

абнял-а

прынял-а

н.

мял-а

жал-а

пачал-о

занял-а

абнял-о

прынял-о

 

 

 

множны лік

 

 

 

мял-і

жал-і

пачал-і

занял-і

абнял-і

прынял-і

Сёмы непрадуктыўны клас

Сёмынепрадуктыўныкласуключаедзеясловы,якіяўінфінітывехарак-

тарызуюцца поўнагалоссем -ало-, -аро-: палоць, малоць, калоць, бароцца,

пароць. Поўнагалоссе адсутнічае ў формах цяперашняга часу, але захоўва-

ецца ў формах прошлага часу: палоць – палю, полеш, поле, полем, полеце, полюць, але: палоў, палола (ж. і н. р.), палолі; пароць – пару, пораш, пора, порам, пораце, поруць, але: пароў, парола (ж. і н. р.), паролі; бароцца – баруся,борашся,борацца,борамся,борацеся,боруцца,але:бароўся,баролася (ж. і н. р.), бароліся.

Дзеясловыгэтагакласаадносяццадапершагаспражэння.Падуплывам чацвёртага прадуктыўнага класа часам ужываюцца з канчаткам другога спражэння, але такое ўжыванне памылковае.

196

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

адзіночны лік

 

 

 

1-я

пал-ю

пар-у

 

 

 

2-я

пол-еш

пор-аш

 

 

 

3-я

пол-е

пор-а

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

1-я

пол-ем

пор-ам

 

 

 

2-я

пол-еце

пор-аце

 

 

 

3-я

пол-юць

пор-уць

 

 

 

 

Прошлы час

 

 

 

Род

адзіночны лік

 

 

 

м.

палоў-

пароў-

 

 

 

ж.

палол-а

парол-а

 

 

 

н.

палол-а

парол-а

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

палол-і

парол-і

 

 

 

Восьмы непрадуктыўны клас

Гэты клас уключае дзеясловы, у якіх у асновах назіраецца чаргаванне

[-ва-] // [-j-]: даваць – даюць (даj-уць), дзяваць – дзяюць (дзяj-уць), нада­ ваць,раздаваць,падзяваць,падзявацца,уставаць,прыставаць,адставацьі пад.,атаксамаадзяваць,надзяваць,раздзяваць,перадзявацца,спадзявацца, дазнавацца, пазнаваць, прызнаваць, адтаваць, падтаваць, раставаць.

Усе гэтыя дзеясловы і падобныя ім адносяцца да першага спражэння. Формы прошлага часу ўтвараюцца ад інфінітыўнай асновы з дапамогай суфікса -л- ( у м. р.) і канчаткаў роду і ліку: раставаць – раставаў,

раставала (ж. і н. р.), раставалі.

Дзеясловыадзяваць(івытворныя),спадзяваццападуплывамдзеясловаў першагапрадуктыўнагакласамогуцьзахоўвацьсуфікс ва-,штоадпавядае норме літаратурнай мовы: адзяваюцца, спадзяваюцца (побач з адзяюцца, спадзяюцца).

Формызагаднагаладугэтыхдзеясловаўутвараюццаззахаваннемсуфік-

са -ва-: адзявай, адзявайся, спадзявайцеся.

197

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

 

адзіночны лік

1-я

да-ю

 

пазна-ю

2-я

да-еш

 

пазна-еш

3-я

да-е

 

пазна-е

 

 

множны лік

1-я

да-ём

 

пазна-ём

2-я

да-яце

 

пазна-яце

3-я

да-юць

 

пазна-юць

 

Прошлы час

Род

 

адзіночны лік

м.

даваў-

 

пазнаваў-

ж.

давал-а

 

пазнавал-а

н.

давал-а

 

пазнавал-а

 

 

множны лік

 

давал-і

 

пазнавал-і

Дзявяты непрадуктыўны клас

Дзявяты непрадуктыўны клас уключае дзеясловы, у якіх аснова інфінітыва заканчваецца галосным і, а ў аснове цяперашняга часу яму адпа-

вядае j: біць – б’юць (бj-уць), піць – п’юць (пj-уць), ліць – льюць (льj-уць),

віць–уюць(уj-уць).Уформахпрошлагачасузахоўваеццаі:біў,піў,віў,ліў. Усе гэтыя дзеясловы адносяцца да першага спражэння.

Дзеясловы ліць і віць часта сустракаюцца без чаргавання [і] // [j] у аса-

бовых формах: лію, ліеш, ліе, ліем, ліяце, ліюць; вію, віеш, віе, віем, віяце,

віюць. Гэтыя формы дапусцімыя літаратурнай нормай.

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

 

адзіночны лік

1-я

п’-ю

 

ль-ю

2-я

п’-еш

 

л’-еш

3-я

п’-е

 

ль-е

 

 

множны

лік

1-я

п’-ём

 

ль-ём

2-я

п’-яце

 

ль-яце

3-я

п’-юць

 

ль-юць

198

Прошлы час

Род

 

адзіночны лік

м.

піў-

 

ліў-

ж.

піл-а

 

ліл-а

н.

піл-о

 

ліл-о

 

 

множны лік

 

піл-і

 

ліл-і

Дзясяты непрадуктыўны клас

Гэты клас уключае дзеясловы, у якіх -ы- (-і-) у інфінітыве чаргуюцца з -ыj- (-іj-) у аснове цяперашняга часу: брыць – брыюць (брыj-уць), шыць – шыюць(шыj-уць),мыць–мыюць(мыj-уць),ныць–ныюць(ныj-уць),рыць– рыюць(рыj-уць),гніць–гніюць(гніj-уць).Уформахпрошлагачасузахоўва-

ецца ы: брыў, шыў, мыў, ныў, рыў, гніў. Усе яны спрагаюцца па першым спражэнні.

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

 

адзіночны лік

 

 

 

 

1-я

ны-ю

 

бры-ю

 

 

 

 

2-я

ны-еш

 

бры-еш

 

 

 

 

3-я

ны-е

 

бры-е

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

1-я

ны-ем

 

бры-ем

 

 

 

 

2-я

ны-еце

 

бры-еце

 

 

 

 

3-я

ны-юць

 

бры-юць

 

 

 

 

Прошлы час

 

 

 

Род

 

адзіночны лік

 

 

 

 

м.

ныў-

 

брыў-

 

 

 

 

ж.

ныл-а

 

брыл-а

 

 

 

 

н.

ныл-а

 

брыл-а

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

ныл-і

 

брыл-і

 

 

 

 

199

Адзінаццаты непрадуктыўны клас

Гэты клас уключае дзеясловы, у якіх галосныя інфінітыва у, ы, е (э), а

чаргуюццасаспалучэнняміуj, ыв,ен(эн), ан:дуць–дуюць(дуj-уць),чуць– чуюць (чуj-уць), абуць – абуюць (абуj-уць), разуць – разуюць (разуj-­уць); жыць – жыв-уць, плыць (плысці) плыв-уць, слыць – слыв-уць; дзець – дзен-уць, адзець – адзен-уць, раздзець – раздзен-уць, стрэць – стрэн-уць; стаць – стан-уць.

Узалежнасціадтаго,якіязычныянарошчваюццаўасновецяперашняга часу,гэтыкласможнаразбівацьнатрыпадкласы:ззычнымі[j],[в],[н].Усе прыставачныя дзеясловы, якія можна ўтварыць ад прыведзеных вышэй, адносяцца да гэтага ж класа. У прошлым часе перад суфіксам -л- () той жа галосны, што і ў інфінітыве: плыў, разуў, стрэў, стаў.

Асабовыяформыцяперашнягачасумаюцьканчаткіпершагаспражэння, пры гэтым у 2-й і 3-й асобах адзіночнага ліку і ў 1-й і 2-й асобах множнага ліку цвёрды зычны чаргуецца з мяккім.

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

падклас А

падклас Б

 

падклас В

 

 

 

 

 

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1-я

чу-ю

плыв-у

стрэн-у

 

дзен-у

 

 

 

 

 

 

2-я

чу-еш

плыв-еш

стрэн-еш

 

дзен-еш

 

 

 

 

 

 

3-я

чу-е

плыв-е

стрэн-е

 

дзен-е

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

1-я

чу-ем

плыв-ём

стрэн-ем

 

дзен-ем

 

 

 

 

 

 

2-я

чу-еце

плыв-яце

стрэн-еце

 

дзен-еце

3-я

чу-юць

плыв-уць

стрэн-уць

 

дзен-уць

 

 

 

 

 

 

 

 

Прошлы час

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Род

падклас А

падклас Б

 

падклас В

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

м.

чуў-

плыў-

стрэў-

 

дзеў-

 

 

 

 

 

 

ж.

чул-а

плыл-а

стрэл-а

 

дзел-а

н.

чул-а

плыл-о

стрэл-а

 

дзел-а

 

 

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

чул-і

плыл-і

стрэл-і

 

дзел-і

200