Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

прафесіі і роду дзейнасці (настаўнік, тэрапеўт); месца жыхарства (палачанін, віцябчук); нацыянальнай прыналежнасці (беларус, грузін); паводле розных якасцей (маўчун, хвалько) і інш. Неасабовыя назоўнікі – адушаўлёныя назоўнікі, якія не называюць асоб: конь, авечка, чмель, матылёк,

вусень і інш.

ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ НАЗОЎНІКАЎ

КАТЭГОРЫЯ РОДУ НАЗОЎНІКАЎ

Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду

Катэгорыя роду назоўніка – кваліфікацыйная (несловазмяняльная, пастаянная) марфалагічная катэгорыя. У беларускай мове яна пададзена супрацьпастаўленнем мужчынскага (брат, дом), жаночага (вярба, зямля)

ініякага роду (акно, сузор’е), якое назіраецца ў форме адзіночнага ліку. У форме множнага ліку супрацьпастаўленне паводле роду сціраецца, таму множналікавыя назоўнікі не адносяцца ні да аднаго з трох родаў.

Катэгорыя роду можа вызначацца лексіка-семантычна, марфалагічна і сінтаксічна.

Семантычныкрытэрый(аднесенасцьдабіялагічнагаполу)упершую чаргу ўлічваецца пры вызначэнні роду адушаўлёных назоўнікаў. Паводле семантыківызначаеццародадушаўлёныхназоўнікаў,якіяабазначаюцьасоб

ічасткова жывёл (бацька (м. р.) – маці (ж. р.), сын (м. р.) – дачка (ж. р.),

певень(м.р.)–курыца(ж.р.),баран(м.р.)–авечка(ж.р.),алеяшчарка, ла- стаўка,муха–толькіж.р.,верабей,шчупак,конік–толькім.р.).Назоўнікі,

нездольныяўказвацьнаполжывойістоты,адносяцьданіякагароду(дзіця,

кацяня, пыляня, пудзіла, боства).

Род неадушаўлёных назоўнікаў вызначаецца фармальна, паколькі назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду не адрозніваюцца паводле граматычнай семантыкі.

Марфалагічнаевыражэннеродуназоўнікаўажыццяўляеццасістэмай канчаткаў слова ў адзіночным ліку.

Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць нулявы канчатак, а ў родным склоне ўжываюцца з канчаткамі () ці (): попел – попелу, аптымізм – аптымізму, алей – алею, горад – горада, багет – багета, каваль – каваля, Васіль – Васіля,

36

Лоеў – Лоева. Як назоўнікі мужчынскага роду кваліфікуюцца назвы асоб мужчынскага полу з канчаткам () у назоўным склоне і з канчаткам -і () у родным склоне адзіночнага ліку: бацька – бацькі, дзядуля – дзядулі,

Ілья – Ільі, тата – таты, тамада – тамады, старшына – старшыны,

Міша–Мішы.Мужчынскіродмаюцьсубстантываваныяпрыметнікіідзее­ прыметнікі, што ў назоўным склоне заканчваюцца на -ы, а ў родным – на

-ага(-ога) (дзяжурны–дзяжурнага,паранены–параненага,стары–ста-

рога, вартавы – вартавога), а таксама прозвішчы асоб мужчынскага полу

(Сержпутоўскі, Ігнатоўскі, Агінскі).

Да жаночага роду адносяцца назоўнікі з канчаткам -а () у назоўным склоне, калі ў родным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчатак (), а

ў творным -ай (-яй) ці -ой (-ёй): елка – елкі, елкай; Вера – Веры, Верай; Ветка – Веткі, Веткай; вясна – вясны, вясной; Зося – Зосі, Зосяй; бабуля – бабулі, бабуляй; зямля – зямлі, зямлёй; Нароўля – Нароўлі, Нароўляй.

Жаночы род уласцівы назоўнікам, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а ў родным – канчатак -і (-ы): радасць – радасці, гладзь – гладзі, Гарынь–Гарыні,печ–печы,Нарач–Нарачы.Дажаночагародуадносяцца субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў назоўным склоне ўжываюцца з канчаткам -ая (-яя), а ў родным – з канчаткамі -ай, -ой, -яй

(прыёмная – прыёмнай, ардынатарская – ардынатарскай, маладая – ма-

ладой, замужняя – замужняй), а таксама прозвішчы асоб жаночага полу

(Пятроўская, Язерская, Садоўская).

Даназоўнікаўніякагародуадносяццавосемслоўна-мя:полымя, семя,

імя,племя,бярэмя, цемя,стрэмя,вымя,атаксаманазоўнікізканчаткамі-а,

, , ў назоўным склоне адзіночнага ліку, калі ў родным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчатак -а (): возера – возера, сяло – сяла, шчасце – шчасця, адчуванне – адчування, забыццё – забыцця, Дзятлава – Дзятлава, Беразіно – Беразіна.

Якназоўнікініякагародукваліфікуюцьназвымаладыхістотзканчаткам -я () у назоўным склоне адзіночнага ліку, калі гэтыя назоўнікі ў родным склоне ўжываюцца з канчаткам : цяля() – цяляці, ягня() – ягняці, жу-

раўляня() – жураўляняці.

Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку ўжываюцца з канчаткам -ае (-ое) (салодкае, мінулае, цудоўнае, заліўное), а таксама тапанімічныя назвы (Краснае, Доўгае, Негарэлае).

Аднак не заўсёды можна вызначыць род паводле фармальнага паказчыка. Напрыклад, канчатак -а (-я) у форме адзіночнага ліку могуць мець назоўнікі мужчынскага (бацька, старшыня), жаночага (вясна, матуля) і ніякага роду (возера, цяля).

37

Словаўтваральны сродак таксама з’яўляецца паказчыкам роду. У слове лясн-ік суфікс -ік паказвае, што назоўнік мужчынскага роду, у назоўніку студэнт-к-асуфікс-к-дапамагаеаднесцілексемудажаночагароду,асуфікс -нн- у слове прызна-нн-е адносіць яго да ніякага роду. Пры дапамозе словаўтваральных сродкаў можа выражацца і род назваў жывёл: лось – ласіха,

ласіца, воўк – ваўчыца, шпак – шпачыха, індык – індычка і інш.

Часцейвыкарыстоўваеццасінтаксічнаевыражэннеродупрыдапамо-

зе дапасаванага азначэння (засеянае поле, выдатны адказ, мой канспект,

першыэкзамен);састаўногаіменнагавыказніка,выражанагапрыметнікам, дзеепрыметнікам, займеннікам і інш. (неба сіняе, аповесць цікавая, трава скошана);простагадзеяслоўнагавыказніка,выражанагадзеясловамуформе абвеснага ладу прошлага часу, умоўнага ладу (Максім паехаў, лён зацвіў бы) і інш.

Пры сінтаксічным выражэнні роду пад увагу бярэцца тое, што да назоўнікаў мужчынскага роду адносяцца словы, якія спалучаюцца:

●●з поўнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, што ў форме назоўнага склонуадзіночнагалікумаюцьканчаткі-іабо-ы:Светшчодры.Светмяне паўторыць... Ну, а не свет, дык Беларусь. – Мне – досыць (У. Караткевіч); Узмах валасатай рукі, што трымае нож, страшны. Ды лёгенькі росчырк пяра часам бывае страшней (М. Рудкоўскі); Сафійскі сабор у Полацкунельгаразглядацьякспрошчаныварыянткіеўскагаіноўгарадскага сабораў (Т. Габрусь);

●●якаснымі, адноснымі і прыналежнымі прыметнікамі, займен- нікамі-прыметнікамі,якіяўназоўнымсклонеадзіночнагалікумужчынскага родумаюцьнулявыканчатак:А,пажыўшыўзаморскайдалечы,паглядзеўшы рэкламнырай,зразумеўя,дамоўпрылятаючы,якмнедорагмойродныкрай (Г.Бураўкін); Трэбанамізахады,імеры,кабміжсветлыхбеларускіхрос зноў расцвіў чаравічок венерын і званочак сіні ў лесе рос (П. Панчанка); Але як змяніўся дзедаў сад! (Н. Тулупава); Мой гаспадар Змяіны Цар, ты ведаеш, як словы над вогнішчам купальскіх чар складаюцца ў замовы

(А. Сыс); ●●парадкавымі лічэбнікамі, займеннікамі-прыметнікамі, якія ў фор-

ме назоўнага склону адзіночнага ліку маюць канчаткі -і або -ы: Пяцьсот трынаццаты пакой – цяплынь і сонечны спакой (В. Шымук); Такі наш век: не падай у знямозе! Жыві між бур, маланак і трывог(П. Панчанка); Кожны год да нас прыходзіць новым, адыходзіць змрочным і старым

(П. Панчанка); ●●дзеясловаміабвеснагаладупрошлагачасуіўмоўнагаладу,кароткімі

прыметнікамі,якіямаюцьнулявыканчатак:Зялёныблакітуспыхваўімгнен-

на, на страху настоены і чысціні(Л. Дранько-Майсюк); Ты схадзіў

38

бы, Максімка, да іх, праведаў бы (І. Шамякін); Волен, княжа, караць, галаву волен зняць, толькі дум не скуеш ланцугамі (Я. Купала).

Назоўнікіжаночага роду характарызуюццаяксловы,прыякіхдапасаваныя азначэнні і выказнікі афармляюцца пры дапамозе канчаткаў -ая, -яя, , -я. Да жаночага роду адносяцца назоўнікі, якія спалучаюцца:

1)з поўнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, што ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -ая (-яя): Хаваецца між дамоў зіхатліваяпоўня–цыганканябёсаў(А. Разанаў);Анайлепшаятаядарога, што вядзе на бацькоўскі парог (А. Бялевіч); Белая сарочка з хатняй палатніны багата вышываная(У. Караткевіч);

2)адноснымі і прыналежнымі прыметнікамі, займеннікамі-прымет- нікамі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку жаночага роду маюць кан-

чатак : Ён [тэатр], па вялікім рахунку, і існуе толькі тады, калі паміж

сцэнай і залай узнікае тая самая «вольтава дуга», якая і ёсць сутнасць тэатральнага мастацтва (В. Анісенка); Спадчына – песня матчына просіцца ў белы свет (М. Скобла); Многія рэчы ў хаце – Коласава аўтэнтыка – дзверы, клямкі, печ («Звязда»); Рака наша слаўная, Нёман, чысцейшая чэрвеньскіх рос... (А. Астрэйка);

3) парадкавымі лічэбнікамі і займеннікамі-прыметнікамі, якія ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -ая (-яя): Тым часам набліжалася ноч, трэцяя страшная ноч (Я. Маўр); Жыццё – тэатр, у кожнага – свая роля(С. Алексіевіч);

4)дзеясловаміабвеснагаладупрошлагачасуіўмоўнагаладу,кароткімі прыметнікаміідзеепрыметнікамі,якіямаюцьканчатак-а:Зімапайшла,свае забраўшыстрахіуледзянуюскрынюзаплячыма(І.Багдановіч); Можа, інакш, зусім інакш пайшла б яго дарога (І. Мележ); Будзь здарова, радня пакрыві,будзьбяссмертна,радняпадуху!(Н. Мацяш);Тут,дзедалонямі сцепленаглеба,дзепа-наддахамівязы-званіцы,самаезорнае,мройнаенеба, самыя чыстыя ў травах крыніцы(М. Мятліцкі).

Як назоўнікі ніякага роду кваліфікуюцца словы, што звязваюцца пры дапамозе дапасавання і каардынацыі з лексічнымі адзінкамі, якія маюць канчаткі -ае, -ое, -яе, , , , : Неба, абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісала над аголенай зямлёй (Я. Колас); Сузор’е ўзышло з трох зорак… (А. Сыс); Так блізка роднае сяло, і яно так далёка (Я. Колас);Усётутзнаёмаіблізка:ігэтагара,ірака,дыханнелюбімага Мінска, і неба – цвяток васілька(Ю.Свірка); Усё жыццё жывём расстаннем(Р. Барадулін);Патойбокрэчкімястэчкавіднобыловыразна

(К. Чорны).

У нескланяльных назоўнікаў сінтаксічнае выражэнне роду з’яўляецца адзіным (смачны сулугуні, ураджайная кальрабі, галоўны рэферы, тарна-

39