Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

(Я. Маўр);Аўтамабільчык,спісаныпа акту,ІванПятровічпадарыўзяць­ ку(У. Верамейчык).

Трансгрэсіўныя значэнні выражаюць пераход з аднаго стану ў іншы. Яны перадаюцца пры дапамозе прыназоўнікаў на + В. скл. і ў + В. скл. (разбіцьнатрэскі,рэзацьнапласты,сабрацьукруг,перарасціўзмагароў, развеяць у дым, сціснуцца ў камячок, сабрацца ў круг, перайсці ў сварку): Я скручваюся ў камок, дрыжу ад холаду (З. Бядуля).

Часавыя (тэмпаральныя) значэнні змяшчаюць у сваёй семантыцы прамое або пераноснае значэнне часу. Чыста часавае значэнне без дадатко-

выхадценняўмаюцьпрыназоўнікіа (сустрэчаапятайгадзіне),пасля(пасля дажджу холадна), напярэдадні (напярэдадні святаў). Але ў сувязі з тым,

што часавыя адносіны развіваюцца на аснове прасторавых і сумяшчаюцца з імі, комплекс тэмпаральных значэнняў прынята чляніць на тры групы:

●●значэннемомантупачаткуабомомантузавяршэннядзеянняабостану

(ад, з, з часу, пачынаючы ад/з): І ад гэтае пары прападай мой сум стары!

(Я. Колас); ●●значэнне часу, перад якім або пасля якога нешта адбываецца (ад, да,

пад, перад, проці, напярэдадні, каля, блізка, да пачатку, да заканчэння, за, па, пасля, праз, цераз, услед/следам за): Такі закон: перад канцом сваім і мухі тнуць балюча (Я. Колас);

●●абазначэннеадрэзкучасу,умежахякоганештаадбываецца:з, за(пра­ чнуцца з расой, абляніўся за лета, паспеў за 5 хвілін); на (зарабіць хлеба на зіму, прачнуцца на досвітку); па (спаць па начах); пры (пры панах); у (у вайну): Гардзейчыха ў момант усчыніла цеста, гатавала блінкі адразу на дзвюх патэльнях (П. Місько).

ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ

Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі

Ва ўсіх развітых мовах ёсць невытворныя прыназоўнікі, якія з боку сваёй фармальнай арганізацыі не ўзыходзяць да слоў самастойных часцін мовы. Сістэму беларускіх невытворных прыназоўнікаў складаюць а, аб,

ад, без, да, для/дзеля, з, за, к, каля/ля, між, на, над, па, пад, перад, пра,

праз, пры, у, цераз. Яны страцілі сувязь са словамі, ад якіх утварыліся. Да невытворныхпрыназоўнікаўадносяццатаксамапаўз,акрамя,апрача,бліз,

замест, звыш, наконт, накшталт, паводле, сярод, суадноснасць якіх з прыслоўямі можа быць устаноўлена толькі гістарычна. Гэту нешматлікую групу складаюць прыназоўнікі, колькасць якіх не папаўняецца. Амаль усе яны шматзначныя і здольныя аб’ядноўвацца больш чым з адной склонавай

255

формай. Вытворныя прыназоўнікі маюць празрыстыя словаўтваральныя адносіны і лексіка-семантычныя сувязі са словамі знамянальных часцін мовы,найпершзназоўнікамі,прыслоўямі,дзеясловамі.Уколькаснымплане яны ўтвараюць значна шырэйшую, чым невытворныя прыназоўнікі, групу. Усе яны нешматзначныя, спалучаюцца толькі з адным пэўным склонам. Уадпаведнасцізчасцінамоўнайпрыналежнасцюслова,зякімсуадносіцца вытворны прыназоўнік, яны падзяляюцца на адпрыслоўныя, адыменныя і аддзеяслоўныя.

Адпрыслоўныя прыназоўнікі выражаюць азначальныя (акалічнасныя) адносіны,штоадпавядаюцьлексічнымзначэннямтыхпрыслоўяў,зякіміяны суадносяцца.Даіхлікуналежацьпрыназоўнікіабапал/наабапал/паабапал,

блізка, вакол/навокал, воддаль, збоку, зверху, ззаду, злева, міма, наверсе, наверх, наводдаль, наперад, наперадзе, насустрач, насупраць, непадалёку, паперад/паперадзе, пасля, пасярод, пасярэдзіне, побач, поплеч, поруч, скрозь, спераду, супраць, сярод, узамен, уздоўж, упоперак, услед, усцяж

і інш. Спалучаючыся з невытворнымі прыназоўнікамі, адпрыслоўныя (як і іншыя вытворныя прыназоўнікі) утвараюць складаныя паводле структуры канструкцыі – так званыя састаўныя прыназоўнікі: непадалёку ад, аднача-

сова з, асобна ад, нараўне/разам з, следам за, сумесна з і інш.: Незалежна адчалавекастрахуняма(Я. Колас);Можалепейзаместказкірасказаць вам адну быль? (Я. Колас).

Адыменныя – гэта прыназоўнікі, што суадносяцца з іменнай часцінай мовы.Крыніцайпапаўненнятакіхпрыназоўнікаўсталіназоўнікііпрыметнікі.Тамуадыменныяпрыназоўнікіпадзяляюццанаадназоўнікавыя (шля-

хам, з дапамогай, на карысць, за кошт, з боку, з мэтай, з прычыны, пры дапамозе,нааснове,наманер,напрацягу,началез,увыніку,уімя,усэнсе, у часе, у адказ на, па меры і пад.): У межах Беларусі налічваецца больш за

10тысячазёр(Энцыкл.«Блакітная кніга Беларусі»); Ніякага глупства… з боку чалавека, што дапускае ён у адносінах да іншых, жыццё недаруе(Я. Колас)іадпрыметнікавыя (адносна,адпаведна,згодназ, паралельна,прапарцыянальна,раўналежнаіінш.,якія,якііншыявытворныя прыназоўнікі,кваліфікуюццаяккалькізрускаймовы):Паралельназгэтым ідзепрацэспрэпазіцыяналізацыіпрыслоўна-прыназоўнікавыхканструкцый

(П. П. Шуба).

Аддзеяслоўныя прыназоўнікі па форме супадаюць з дзеепрыслоўем, якоенезвязаназсучаснайпарадыгмайдзеясловаівыражаезначэннеадносін. Да такіх прыназоўнікаў адносяцца выключаючы, дзякуючы, завяршаючы,

уключаючы,пачынаючыз,нягледзячына,нелічачы,абапіраючысяна,зыхо­ дзячызіпад.:Улічваючытое,штофонамарфалагічныяразнавіднасціслоў нярэдкавыклікаюццаваганнемнаціску,В.У.Вінаградаўадзначыўтаксама акцэнталагічныя варыянты (І. Р. Шкраба).

256