Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

Пры спалучэнні лічэбніка з назоўнікам утвараецца сінтаксічна непа­ дзельнае словазлучэнне, якое заўсёды выступае як адзін член сказа: Два снегіры,дзвекропелькізарынамокруюгалінкувольхіўпалі(Н. Мацяш)–

дзейнікі.

У сказе лічэбнікі выконваюць сінтаксічную ролю як галоўных членаў сказа – дзейніка і выказніка (Два і пяць сем), так і даданых – азначэння

(Восьбынахвілювярнуцьмарвасільковаеранне!Першаетоекаханневось бынахвілювярнуць(М. Шабовіч)),дапаўнення(Сямёрааднагонечакаюць (Прыказка)), акалічнасці (Поезд Масква – Мінск прыбывае ў восем гадзін трыццаць хвілін).

Як правіла, лічэбнікі знаходзяцца ў прэпазіцыі да назоўнікаў: пяць ча-

лавек, дзве групы, трыццаць дзён. Пры адваротным парадку (чалавек пяць,

групы дзве, дзён трыццаць) змяняецца сэнс словазлучэння: яно набывае значэнне прыблізнай колькасці.

Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць назоўнікі з лікавым значэннем тыпу

адзінка, двойка, тройка, пяцёрка, дзясятка, сотня. Хоць такія словы і вы-

ражаюцьназвуколькасці,аднакянынеўваходзяцьусістэмулічэння;асноўным у іх выступае значэнне прадметнасці: Дзясяткі пар вачэй глядзелі на яго па-рознаму (І. Шамякін); З пяцёркай байцоў застаўся камандзір на заставе…(М. Лынькоў);Можаздзясятакморквачаківырваўзграды (Я. Колас); Скача полем тройка коней, роўны сані ездакоў: Дзед Мароз, Зіма ў кароне і Снягурачкі з бакоў (Н. Галіноўская). Усе лікавыя на-

зоўнікімаюцьродавыяадрозненні:таяпяцёрка,таясотня,тойдзясятак; змяняюццапалікахімогуцьспалучаццазлічэбнікамі:аднадзясятка–тры дзясяткі;могуцьмецьпрысабеазначэнне:гэтыяпяцёркі,першыядзясяткі;

ад іх можна ўтварыць іншыя назоўнікі з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі:

двоечка,пяцёрачка,соценька,дзясятачак;адіхнеўтвараюццапарадкавыя

ісастаўныя лічэбнікі.

Узалежнасціадкатэгарыяльнагазначэнняіграматычныхуласцівасцей лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя (два, тры, дзесяць, адзінаццаць) і парадкавыя (першы, другі, трэці, дваццаты, соты).

КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ

Колькасныя лічэбнікі абазначаюць адцягненыя лікі (тры, сем, двацца ць, сто), колькасць цэлых адзінак ці частак цэлага (адна другая, тры цэлыя і пяць сёмых), указваюць на колькасць прадметаў пры лічэнні (пяць­ сотжыхароў,шматкніг,паўтарытоны).Гэтанайбольшпашыранаягрупа лічэбнікаў.

97

Узалежнасціадзначэнняіграматычныхасаблівасцейколькасныялічэбнікі падзяляюцца на пэўнаколькасныя і няпэўнаколькасныя.

Пэўнаколькасныялічэбнікіабазначаюцьколькасцьпэўнагалікуцэлых адзінак ці аднародных прадметаў (два, пяць, дзевяць, трыццаць рублёў,

сто гадоў), пэўную колькасць як сукупнасць (трое сутак, двое кацянят), дробавы лік (адна другая, тры цэлыя і пяць сёмых) і ўжываюцца як у коль-

касна-лікавым, так і ў адцягнена-лікавым значэнні. Да пэўнаколькасных лічэбнікаў адносяцца: уласнаколькасныя (пяць, сто, дзвесце), зборныя

(двое, чацвёра, пяцёра) і дробавыя (адна трэцяя, дзве сёмыя, дзве цэлыя і пяць восьмых).

Асобную групу сярод колькасных лічэбнікаў складаюць няпэўнаколь-

касныя лічэбнікі тыпу многа, мала, шмат, столькі, гэтулькі, некалькі.

Яны абазначаюць няпэўную колькасць прадметаў ці з’яў рэчаіснасці. Пры гэтымяныўступаюцьусінтаксічнуюсувязьзназоўнікаміўформероднага склону: некалькі чалавек, мала цукру, многа непрыемнасцей, шмат гадоў.

У спалучэннях з дзеясловамі такога тыпу словы з’яўляюцца прыслоўямі:

шмат працаваць, многа ведаць, столькі гаварыць, гэтулькі прайсці.

Значэнне няпэўнай колькасці маюць і некаторыя назоўнікі тыпу

безліч, процьма, мноства, цьма: Безліч бароў і рачулак звоняць бясконца… (П. Броўка); У гэтым годзе ў глінішчы была процьма грыбоў (Я. Сіпакоў);Пачаўсясход,іадмноствалюдзейзагула,загаманілахата

(В. Адамчык).

УЛАСНАКОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ

Уласнаколькасныялічэбнікіназываюцьпэўнылік(два,тры,сорак,сто і г. д.) ці колькасць прадметаў у выглядзе цэлых велічынь (восем сталоў,

тры студэнты, пятнаццаць рублёў).

Колькасныскладуласнаколькасныхлічэбнікаўубеларускаймовез’яўляецца нешматлікім: уключае 39 слоў. Гэта лічэбнікі ад аднаго да дзесяці

(10 слоў), ад адзінаццаці да дзевятнаццаці (9 слоў), назвы дзясяткаў (дваццаць,трыццаць,сорак,пяцьдзясятіг.д.)(8слоў),сотняў(сто,дзвесце,трыста, чатырыста, пяцьсот і г. д.) (9 слоў) і тысяча, мільён, мільярд. Аднак іхрознымікамбінацыяміможнавыражацьусенеабходныялікавыявелічыні.

Уласнаколькасныя лічэбнікі з’яўляюцца неаднароднымі паводле сваёй структуры (будовы). Яны падзяляюцца на простыя невытворныя (адзін – дзесяць, сорак, сто і інш.), простыя вытворныя (адзінаццаць – дваццаць, трыццаць), складаныя (пяцьдзясят – восемдзесят, дзвесце – дзевяцьсот) і састаўныя (сто сорак пяць, дзвесце трыццаць чатыры і інш.).

98

Дапростыхневытворныхадносяццалічэбнікізаднымкоранемікан-

чаткам:адзін-–дзесяць-,сорак-,дзевяност-а,ст-о,тысяч-а,мільён-,

мільярд-,більён-іінш.;практычнаадіхутварылісяўсеіншыялічэбнікі. Простыявытворныялічэбнікіўтвораныпрыдапамозесуфіксаў-аццаць

(адзін-аццаць, дв-аццаць), -анаццаць (дв-анаццаць), -ынаццаць (тр-ынац- цаць), -наццаць (чатыр-наццаць, пят-наццаць, шас-наццаць) і -ыццаць (трыццаць).

У структуры складаных лічэбнікаў выдзяляюцца два і болей карані:

сем--дзесят-, дзв-е-сц-е, дзевяць--сот-, чатыр-ы-ст-а-сарак-а-пяц- і-тысяч-н-ы.

Састаўныя лічэбнікі ўтвараюцца шляхам спалучэння некалькіх асобных слоў, якія абазначаюць адзін лік, адну колькасць: трыццаць- тр-ы,

дзв-е-сц-е дваццаць-дв-а, тр-ы-ст-а чатырнаццаць-.

Уласнаколькасныялічэбнікіз’яўляюццанеаднастайнымііпасваіхмарфалагічных асаблівасцях. Большасць лічэбнікаў гэтай групы (ад трох – да дзевяцісот) не маюць катэгорыі роду; усе яны, за выключэннем лічэбніка адзін, не змяняюцца па ліках. Гэтыя лічэбнікі не могуць спалучацца з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі і з’яўляюцца толькі сродкамі выражэння ліку: да трох прыкласці тры атрымаецца шэсць (3 + 3 = 6 ); пяць плюс тры – восем (5 + 3 = 8).

Уласнаколькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці і ў адносінах да катэгорыіадушаўлёнасці.Гэтакатэгорыязнаходзіцьвыражэннеўспалучэн-

няхназоўнікаўзлічэбнікаміадзін, два,тры,чатыры:бачуадзіндуб–бачу аднагостудэнта;бачудва(тры,чатыры)дубы бачудвух(трох,чатырох)

студэнтаў.Калілічэбнікідва,тры,чатырыўваходзяцьускладсастаўных лічэбнікаў, то катэгорыя адушаўлёнасці не знаходзіць свайго выражэння:

выклікалі дваццаць два (тры, чатыры) студэнты.

Лічэбнік адзін мае родавыя адрозненні: ён дапасуецца ў родзе да на-

зоўніка: адзін твор, адна кніга, адно апавяданне. Яму ўласцівы формы адзіночнага і множнага ліку: адзін год – адны акуляры. Форму множнага ліку лічэбнік адзін мае толькі тады, калі ён спалучаецца з множналікавымі назоўнікамі тыпу адны суткі, адны акуляры, адны дзверы, і ў спалучэннях зпарныміназоўнікамі,якіяўжываюццапераважнаўформемножнагаліку:

адны боты, адны туфлі, адны шкарпэткі. У такіх выпадках форма множ-

нага ліку абазначае адзін прадмет, а гэта значыць, што дапасаванне мае чыста фармальны характар. У іншых выпадках форма адны перастае быць лічэбнікам і пераходзіць у разрад іншых слоў: Адны ліпы цвітуць уздоўж дарогі (у значэнні часціцы толькі); Дзеці засталіся дома адны (у значэнні

‘ўадзіноцтве’,‘бездарослых’–прыслоўе);Мыходзімулесаднымісцежкамі (у значэнні ‘тымі ж самымі’– займеннік).

99

Лічэбнікдватаксамамаекатэгорыюроду:два–длямужчынскагаінія-

кагароду(двабраты,двадубы,двазаданні,дваакны);дзве–дляжаночага роду (дзве кнігі, дзве сястры, дзве дарогі). Лічэбнікі два і дзве паслядоўна захоўваюцьродавыяадрозненніваўсіхсклонавыхформах:двухсыноў,дзвюх сясцёр; двум сынам, дзвюм сёстрам; двума сынамі, дзвюма сёстрамі; двух братах, дзвюх сёстрах.

У лічэбніках тысяча, мільён, мільярд род вызначаецца формай гэтых слоў: тысяч-а – жаночы род, мільён-, мільярд- – мужчынскі род. Яны маюцькатэгорыюадзіночнагаімножнагаліку:тысяча–тысячы,мільён– мільёны, мільярд – мільярды.

Словы тысяча, мільён, мільярд у сучаснай беларускай мове могуць выступаць і як лічэбнікі, і як назоўнікі і з’яўляюцца функцыянальнымі амонімамі.

Прыметы лічэбнікаў:

1)асобна ўзятыя словы тысяча, мільён, мільярд маюць чыста лікавае значэнне,выражаюцьтолькіадцягненыязначэннілікуіз’яўляюццаабавязковымі членамі ў лічбавым радзе;

2)напісьмесловытысяча,мільён,мільярдсвабодназамяняюццалічбамі

(тысяча – 1000; мільён – 1 000 000; мільярд – 1 000 000 000);

3)словы тысяча, мільён, мільярд, як і ўсе астатнія колькасныя лічэбнікі, удзельнічаюць у лічэнні – вылічэнні (складанні, адыманні, множанні,

дзяленні) (1000 – 500 = 500; 1000 : 50 = 20 і г. д.);

4)ад слоў тысяча, мільён, мільярд утвараюцца парадкавыя лічэбнікі

(тысяча – тысячны, мільён – мільённы, мільярд – мільярдны); 5) лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд побач з іншымі лічэбнікамі ўвахо­

дзяцьускладсастаўныхлічэбнікаў(дваццацьтысячтрыстасямнаццаць;

адзін мільён пяцьсот сорак чатыры тысячы семсот восемдзесят два); 6) лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд у спалучэнні з назоўнікамі ўтва-

раюць сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні са значэннем дакладнай колькасці: Тысяча кіламетраў была пройдзена за сорак дзён; Пры разліку выплацілі мільён рублёў.

Прыметы назоўнікаў:

1)назоўнікі тысяча, мільён, мільярд могуць ужывацца ў форме множнага ліку. Але пры гэтым значэнне дакладнага ліку страчваецца і слова набывае значэнне вялікай колькасці, няпэўнага мноства: Тысячы людзей

выйшлі на барацьбу з ляснымі пажарамі («Звязда»); Мільёны людзей сочаць за падзеямі ў свеце;

2)назоўнікітысяча,мільён,мільярд,уадрозненнеадколькасныхлічэбнікаў, могуць мець пры сабе дапасаваныя азначэнні: апошняя тысяча, дзя-

сятая тысяча, апошні мільён, той мільён і г. д.;

100

3) ад назоўнікаў тысяча, мільён, мільярд могуць быць утвораны словы суб’ектыўнай ацэнкі: тысяча – тысячка, мільён – мільёнчык. Акрамя таго,

пры ўтварэнні складаных слоў яны таксама паводзяць сябе як назоўнікі, напр.:тысячагадовы,мільённагалосы(злучальнаягалоснаяаслужыцьдля спалучэння асновы двух назоўнікаў: тысяч-а і год; мільён і голас).

Неабходнаразмяжоўвацьуласнаколькасныялічэбнікііназоўнікізліка-

вым значэннем тыпу адзінка, двойка, тройка, пяцёрка, дзясятка, сотня.

Лікавыя назоўнікі, у адрозненне ад лічэбнікаў, змяняюцца па ліках (двой-

ка – двойкі, пяцёрка – пяцёркі), маюць пастаянную прымету роду (адзінка, двойка, чацвёрка, сотня – жаночага роду, дзясятак – мужчынскага роду),

могуць спалучацца з дапасаванымі да іх азначэннямі (смелая чацвёрка,

апошні дзясятак) і з лічэбнікамі (дзве чацвёркі, пяць дзясяткаў).

Сінтаксічныя сувязі ўласнаколькасных лічэбнікаў з назоўнікамі неаднолькавыя. Яны могуць выражацца ў форме дапасавання або кіравання.

Лічэбнікіадзін,адна,адно,адныдапасуюццаданазоўнікаўліку,родзе і склоне:

Н. адзін клён, адна хвоя, адно дрэва, адны акуляры; Р. аднаго клёна, адной хвоі, аднаго дрэва, адных акуляраў;

Д. аднаму клёну, адной хвоі, аднаму дрэву, адным акулярам; В. адзін клён, адну хвою, адно дрэва, адны акуляры;

Т. адным клёнам, адной(-ою) хвояй(-яю), адным дрэвам, аднымі акулярамі;

М. (аб) адным клёне, адной хвоі, адным дрэве, адных акулярах.

Лічэбнікі два (дзве), тры, чатыры ўжываюцца з назоўнікамі ў форме назоўнагасклонумножнагаліку:два дубы,дзве бярозы,тры дрэвы,чатыры тоны.

Прыметнікі,дзеепрыметнікі,займеннікіад’ектыўнага(прыметнікавага) тыпу, парадкавыя лічэбнікі, якія ўваходзяць у склад спалучэнняў з лічэбнікамі два (дзве), тры, чатыры, таксама ўжываюцца ў форме назоўнага склонумножнагаліку:двамаладыядубы,дзвевысокіябярозы,трывысокія дрэвы, першыя чатыры тоны.

Лічэбнікі ад пяці і далей, акрамя састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікаміадзін, два,тры,чатыры,кіруюцьназоўнікаміўформероднагаскло-

ну множнага ліку: пяць гадзін, дваццаць шэсць кілаграмаў, сто дваццаць кіламетраў, двесце восемдзесят дзевяць тон.

Лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд ва ўсіх склонах таксама кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку:

Н. тысяча метраў, мільён рублёў; Р. тысячы метраў, мільёна рублёў; Д. тысячы метраў, мільёну рублёў;

101