Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СЛУЖБОВЫХ ЧАСЦІН МОВЫ

Лексічна несамастойныя словы, што служаць для выражэння розных семантыка-сінтаксічных адносін паміж самастойнымі лексемамі, сказамі і часткамі сказаў, а таксама для выражэння адценняў суб’ектыўнай мадальнасці, не маюць граматычных катэгорый, называюць службовымі або непаўназначнымі словамі. Да іх ліку адносяцца прыназоўнікі, злучнікі, звязкі і часціцы. У лінгвістычнай традыцыі непаўназначныя словы, у сваю чаргу, падзяляюцца на службовыя словы (да іх адносяць прыназоўнікі і злучнікі, функцыя якіх пераважна сінтаксічная) і дапаможныя словы, функцыя якіх – актуалізаваць семантычны патэнцыял знамянальных слоў (часціцы)або,частковазахоўваючыўласнаелексічнаезначэнне,афармляць граматычныя формы часу і ладу састаўнога выказніка (звязкі).

Усеслужбовыячасцінымовыхарактарызуюццаадсутнасцюнамінатыўнагазначэння(даіхнемагчымапаставіцьпытанне),выкарыстоўваюццадля сувязі або сэнсавай актуалізацыі знамянальных слоў (самі не выступаюць уролічленаўсказа),з’яўляюццаграматычнанязменнымі(завыключэннем звязак), колькасна нешматлікімі, але надзвычай шырока ўжывальнымі. Семантычны і сінтаксічны прынцыпы з’яўляюцца асноўнымі пры размежаванні самастойных і службовых слоў у цэлым.

Тэрміналагічная варыянтнасць пры характарыстыцы несамастойных адзінакназіраеццанайпершурускайлінгвістычнайтрадыцыіпачынаючы­ з ХVIII ст.СпачаткуразмяжоўвалісялексічныяіфармальныясловыўА.А.Патабні і поўныя і частковыя словы ў Ф. Ф. Фартунатава. У працах В. У. Вінаградава сустракаем тэрмін часціцы мовы для ўсіх непаўназначных слоў. У беларускім мовазнаўстве ўслед за П. П. Шубай, Л. І. Бураком прынята карыстаццатэрмінаміслужбовыя,непаўназначныя,незнамянальныячасціны мовы / словы. Апошнім часам выкарыстоўваецца тэрмін непаўназначныя службовыя часціны мовы, які найбольш поўна выражае семантычны і сінтаксічны прынцыпы размежавання часцін мовы.

249