Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ

МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ

Ацэнка апавядальнікам свайго выказвання паводле адносін зместу паведамлення да аб’ектыўнай рэчаіснасці называецца мадальнасцю (ад лац. modalis – ‘мадальны’, ад лац. modus – ‘мера, спосаб’). Прадстаўленая ў выказванні інфармацыя (факты рэчаіснасці і ўся разнастайнасць іх сувязей) можа па-рознаму ўсведамляцца моўцам: як ужо існуючая рэальнасць (рэальнаямадальнасць)абоякверагоднасць,магчымасць,пажаданасцьці абавязковасць,неабходнасць(гіпатэтычнаямадальнасць).Мадальнасць– гэта комплексная шматаспектная катэгорыя, якая ахоплівае шырокае кола з’яўрознагасэнсавагааб’ёмуімоўнагаадлюстравання.Межыгэтайразна- планавайфункцыянальна-семантычнайкатэгорыіакрэсліваюццадаследчы- камі па-рознаму. Да яе адносяць сэнсавае проціпастаўленне факталагічна тоесныхсказаўпамэцевыказвання(сцвярджэнне–пытанне–пабуджэнне), папрыметах«сцвярджэнне–адмаўленне»,«рэальнасць–гіпатэтычнасць– нерэальнасць»,павыражэннімагчымасцейсуб’ектадзеяння(хоча–можа– павінен)абонеабходнасцісамогадзеяння(неабходна–пажадана),паводле ацэнкі тэмы выказвання (бясспрэчна – цяжка паверыць – магчыма) і інш.

Выдзяляюць мадальнасць аб’ектыўную (перадае адносіны выказвання да рэчаіснасці;з’яўляеццаабавязковайпрыметайлюбогавыказвання)ісуб’ектыўную (выяўляе стаўленне моўцы да паведамлення; факультатыўная, дадатковая прымета).

Мадальнасць у беларускай мове можа выражацца рознымі сродкамі: ●●граматычнымі:

ӹӹ формамі ладу дзеяслова (формы абвеснага ладу праз катэгорыю часу паказваюць на дзеянне, якое рэальна адбывалася, адбываецца ці яшчэ адбудзецца, і проціпастаўляюцца формам умоўнага і загаднага ладу, якія адлюстроўваюць падзеі па-за часам, уяўна, як пажаданыя ці неабходныя): Гэткая доля сустрэла шмат каго (Ц. Гартны); Я хацеў бы сказаць пра зорку, што згасла тысячу гадоў таму, а святло яе мы бачым і па гэтую ноч (В. Чаропка); Мне граць бы на флей-

244

це спевы ўсіх салаўёў (В. Чаропка); Красуйся і ў шчасці жыві!

(А. Бачыла); ӹӹ парадкам размяшчэння слоў у сінтаксічнай канструкцыі, напры-

клад для выражэння іранічнага адмаўлення: Бачылі мы такіх! Стане ёнзтабойразмаўляць!Надзейнысябар!абоспецыяльнайструктурнай схемай сказа: Не, каб пачакаць пару дзён у лагеры (В. Быкаў); Дома хапалатаепрацы,усяерабіцьнеперарабіць(А. Бароўскі);Кабжа ён быў хоць, той дом (В. Быкаў); Гэтага яшчэ не хапала!; ●●фанетычнымі – адметнай інтанацыяй: сцвярджальнай, пытальнай,

пабуджальнай,таксамавыражэннемэмацыянальна-экспрэсіўныхадценняў здзіўлення, сумнення, недаверу, іроніі, упэўненасці і інш.: І наша мова – з-пад крыла душы. Гаворыш – песню слоў не прыглушы! (С. Панізнік); ●●лексічнымі – багацце мадальных значэнняў можа выражацца праз семантыкурозныхчасцінмовы,напрыкладчасціц:Хаймызагінем,хайпра-

паду я – усё роўна я буду любіць цябе да апошняга імгнення, бо ты – самая маядуша,маяспрадвечнаямара…(В. Быкаў);Хібаможнаадмовіццаад вашагазапрашэння?(У. Арлоў),назоўнікаў:Аднечаканагаіпроста-такі прагнага жадання вучыцца неяк адразу пабольшала яе ўпэўненасць, што нашы скора вернуцца і жыццё адновіцца (І. Шамякін), прыметнікаў: Пасля абеду ў яго абавязковы сон (Б. Сачанка), дзеясловаў: Ніхто не сумняваецца, што вы працуеце сумленна (І. Шамякін), безасабова-прэ-

дыкатыўных слоў, часта ў спалучэнні з інфінітывам: Дзецям трэба расці

ірасці, каб многае зразумець (С. Давідовіч), выклічнікаў: Далібог,

жывы-здаровы, як мае быць (Г. Марчук). Важным сродкам лексічнай мадальнасціз’яўляюццатаксамамадальныясловы:Якцяжка,пэўна,родны кут-радзіму на мове іншай сніць-успамінаць!.. (А. Лойка); Гэтыя словы, гэтыяназвы,здаецца,інарадзілісядлямянеразамсамною(Я. Сіпакоў).

Мадальныя словы – гэта лексіка-граматычны клас слоў, якія выражаюць адносіны моўцы да прадметаў і з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці або да зместуўласнагавыказвання:Напэўна,кожнычалавек–адпрыродычалавек. Жыццё робіць з яго генія або злыдня (В. Быкаў); Відаць, у вялікіх людзей

ітрагедыі бываюць толькі вялікія… (Я. Сіпакоў).

Здапамогай мадальных слоў гаворачы ацэньвае выказванне цалкам ці асобныя яго часткі праз іх суадносіны з рэальнасцю. Напрыклад, у сказах

Вольга адчула сімпатыю да гаспадароў, людзей, безумоўна, працавітых і ўпэўненых, што ім доўга жыць (І. Шамякін)і Думаеш, што мы невукі якія,і толькі на грошы спадзяёмся?Хаця ж, канечне,веды і не выдатныя,

факт (А. Бароўскі) словы безумоўна, канечне, факт выражаюць упэўненасць аўтара ў рэальнасці паведамлення, яго перакананасць у тым, пра

245

што гаворыцца. Пры гэтым у першым выпадку мадальнае слова адносіцца толькі да аднаго кампанента выказвання – да азначэнняў, а ў другім сказе словы канечне, факт ілюструюць стаўленне моўцы да зместу ўсяго выказ­ вання. У сказах жа Магчыма, я памыляўся, калі дайшоў да такога жыцця (А. Кудласевіч) і Ноч, відаць, дабірае апошнюю гадзіну (В. Быка ў)

мадальныя словы магчыма і відаць перадаюць няўпэўненасць моўцы ў праўдзівасці выказвання.

Мадальныя словы вызначаюцца наступнымі асаблівасцямі:

●●не выконваюць намінатыўнай функцыі: не называюць прадметаў, прымет, дзеянняў, а выражаюць мадальныя адценні выказвання;

●●пазбаўлены граматычных сувязей з іншымі словамі ў сказе, не азначаюць і не развіваюць слоў іншых часцін мовы, не ўступаюць з імі ў сувязі дапасавання, кіравання або прымыкання;

●●гэта нязменныя словы, якія не маюць формазмянення і замацаваліся як мадальныя толькі ў адной форме;

●●не з’яўляюцца членамі сказа і выступаюць у сказе ў ролі пабочных слоў, маючы ў маўленні спецыфічнае інтанацыйнае афармленне і выдзяляючыся коскамі на пісьме. У дыялогу мадальныя словы часта становяцца словамі-сказамі.

У лінгвістычнай літаратуры не існуе адзінага погляду на месца мадальных слоў у сістэме часцін мовы і на аб’ём гэтага класа слоў. Ёсць два падыходыдавызначэннямесцамадальныхслоўсяродчасцінмовы:шырокіі вузкі.Так,некаторыядаследчыкіадносяцьдамадальныхслоўусепабочныя словыісловазлучэнні,упрыватнасцітыя,якіявыражаюцьэмацыянальную ацэнкуз’яўрэчаіснасці(нажаль,нашчасце,набяду,чагодобрага,дзіўная справа), характарызуюць форму выказвання (іншымі словамі, карацей ка-

жучы,зрэшты)цікрыніцупаведамлення(кажуць,па-мойму,нанашпогляд,

маўляў, помніцца), рэгулююць парадак, паслядоўнасць думак (па-першае,

такімчынам,наадварот,здругогабоку,разамзтым).Аднактрадыцыйна ў беларускім мовазнаўстве ўключэнне падобных слоў у склад мадальных лічыццанемэтазгодным,аагульнапрызнанымз’яўляеццатакзванаевузкае разуменне мадальных слоў як слоў, што выражаюць толькі рэальную або гіпатэтычную мадальнасць.

Мадальныясловызаймаюцьасобнаемесцасяродчасцінмовы,неадносячысянідасамастойных,нідаслужбовыхчасцінмовы.Адзнамянальных слоў мадальныя словы адрозніваюцца адсутнасцю намінатыўнай функцыі і катэгарыяльнага лексічнага значэння, граматычнай сувязі з іншымі словамі ў сказе і самастойнай сінтаксічнай функцыі. У той жа час мадальныя словы не з’яўляюцца і службовымі, паколькі не служаць для сувязі слоў у

246

словазлучэнні і сказе. Уласцівасць выражаць мадальнасць пэўным чынам збліжае мадальныя словы з часціцамі.

Мадальныя словы выкарыстоўваюцца пераважна ў гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры. Яны актыўна пашыраюцца ў беларускай мове ў сувязі з узбагачэннем мадальна-сэнсавых адценняў выказвання. Такія словы даюць лагічную ацэнку выказванню, робяць яго больш дакладным, выразным,надаюцьмаўленнюгнуткасцьіразнастайнасць,індывідуалізуюць яго, праяўляючы суб’ектыўную ацэнку гаворачай асобай фактаў і падзей рэчаіснасці.

МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ ПАВОДЛЕ ЗНАЧЭННЯ

Паводле значэння мадальныя словы падзяляюцца на два разрады: ●●мадальныя словы, якія выражаюць ступень упэўненасці гаворачай

асобы ў рэальнасці таго, пра што паведамляецца ў выказванні (безумоўна,

бясспрэчна,адназначна,несумненна,няйначай,праўда,факт,вядома,ведаю, разумеецца, без сумнення, відавочна, натуральна, зразумела, сапраўды, канешнеіінш.):Гэтыплан,разумеецца,распрацавацьтрэба.Ятолькідумку падаю (Я. Колас); Сапраўды, цераз пагорак у наш бок нехта бяжыць (В. Быкаў); Першае, куды я пайшоў, было, вядома, нашае, бацькава і матчына, селішча (Б. Сачанка).

●●мадальныясловы,якіявыражаюцьзначэнненяўпэўненасці,сумнення, меркавання, дапушчэння, магчымасці ці немагчымасці таго, аб чым гаво-

рыцца ў сказе (можа, мабыць, магчыма, мажліва, відаць, пэўна, напэўна, нібыта, бадай, здаецца, думаецца, мяркую, спадзяюся, мусіць і інш.): Рана

ўяго на галаве, пэўна, не дужа страшная, ён не стогне, не скардзіцца на боль,толькідрыжыцьадмалярыі(В. Быкаў);Ногіпасінелі–вада,мусіць, яшчэхалодная(Б. Мікуліч);Снежань,студзень,люты…Бадай,усязіма

ўгэтых словах (А. Наварыч).

Мадальная ацэнка выказвання можа таксама перадавацца спалучэн-

нямі слоў (напр., само сабой зразумела, само сабой, сто працэнтаў, і гэта бясспрэчна, на самай справе; можа быць, па ўсёй верагоднасці, па праўдзе гаварыць, можна сказаць, можна меркаваць, трэба думаць, цяжка паверыць, уласна кажучы, як здавалася, як быццам, як быццам бы і пад.): Само сабой,іасабістаежыццё складваласяўПятра Караваяякнайлепей (Б. Сачанка);Пачыналасяўсё,якбыццамбы,добра–непакою,прынамсi, у душы не было (В. Доўнар).

247

СУАДНОСНАСЦЬ МАДАЛЬНЫХ СЛОЎ З ЧАСЦІНАМІ МОВЫ

Абсалютная большасць мадальных слоў з’яўляецца вытворнай. Толькі некаторыя з мадальных слоў у сучаснай мове лічацца невытворнымі, напр. мабыць. Паводле паходжання мадальныя словы цесна звязаны з паўназначнымі часцінамі мовы, ад якіх яны ўтварыліся. Мадальныя словы суадносяцца:

●●зназоўнікамі:праўда,факт,безсумнення;параўн.,напр.:Кватэрная гаспадыня,праўда,неблагаябылакабета(В. Быкаў)іЯкікожнаяпраўда, праўда гістарычная нараджаецца ў пошуках і дыскусіях (П. Урбан); ●●кароткімі формамі прыметнікаў і дзеепрыметнікаў (пэўна, вядома,

мажліва,магчыма):Мажліва,утыміпрычына.Мажліва,утыміразгадка таго,чамудасюль–заўсюгісторыю!застолькітысячагоддзяў!–незной- дзены адказы (Т. Бондар) і Чаму стала мажліва такое?.. (Я. Брыль); ●●дзеясловамі(можа,значыць,здаецца,спадзяюся):Значыцца,удругія куткісвятлоўжодайшло,асюдыяшчэне(Я. Маўр)іНядаўнамнедавялосязпрыемнасцюзнайсцінакарцеНаваградскагаваяводствасваёЗагора, – Sagora, як яно значыцца там у французскай транскрыпцыі (Я. Брыль); ●●прыслоўямі(канешне,несумненна,бясспрэчна,адназначна):Болейя, ясна, на рынак той не хадзіў (Г. Далідовіч)і Так ясна бачыць, мабыць,

толькі адзін ён умее (І. Мележ); ●●словамікатэгорыістану(відаць):Чыстае,відаць,сумленнемеліпра­

дзеды нашы (Я. Купала) і У прыцэле яшчэ відаць танкі, і я раз за разам кідаюся па снарады (В. Быкаў).

Суадноснасцьмадальныхслоўсазнамянальнымічасцінамімовы,адякіх яныўтварыліся,толькіфармальная,знешняя.Яныз’яўляюццафункцыянальнымі амонімамі, паколькі словы самастойных часцін мовы пры пераходзе ў мадальныя словы страчваюць сваё лексічнае, граматычнае значэнне і сінтаксічную функцыю.