Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

ЧАСЦІНЫ МОВЫ

ПРЫНЦЫПЫ І КРЫТЭРЫІ АБ’ЯДНАННЯ СЛОЎ У ЧАСЦІНЫ МОВЫ

Марфалагічныя катэгорыі ўтвараюць складаную сістэму, асновай якой з’яўляецца размеркаванне слоў па часцінах мовы. Часціны мовы – гэта класы, у якія аб’ядноўваюцца словы паводле іх граматычных прымет.

Дляўдакладненняпаняцця«класы»выкарыстоўваюццатэрміны«грама- тычныякласы»(улічваеццаграматычнаяаформленасцьслова),«лексіка-гра- матычныякласы»(падкрэсліваецца,штоўчасцінымовыаб’яднанысловы, анесловаформы),«семантыка-граматычныякласы»(акцэнтуеццаўвагана наяўнасці ў часціны мовы катэгарыяльнага значэння). Усе гэтыя тэрміны дапаўняюць адзін аднаго і ў сукупнасці найбольш поўна перадаюць змест паняцця «часціны мовы».

Сучаснае вучэнне пра часціны мовы складвалася на працягу значнага прамежку часу і мае адносна сталыя традыцыі, звязаныя з этапамі станаўленняіразвіццямарфалогіі.Упершынюсхемучасцінмовыпрымяняльна да сваёй мовы вызначылі грэчаскія вучоныя (II ст. да н. э., Александрыя). З невялікімі зменамі рымляне выкарысталі яе ў лацінскай мове. Латынь была мовай культуры сярэдневяковай Еўропы, таму антычная схема стала прымяняцца і да апісання граматыкі новых еўрапейскіх моў. Класіфікацыя часцін мовы, якой прытрымліваліся М. В. Ламаносаў і яго паслядоўнікі ў рускаймове,узыходзіцьдарымскіхграматык.Расійскіявучоныя,якірымскія,вылучалівосемчасцінмовы,сяродякіхімя,дзеяслоў,дзеепрыметнік, займеннік, прыназоўнік, злучнік, прыслоўе і выклічнік. На працягу дзесяцігоддзяў спіс часцін мовы то пашыраўся, то звужаўся. Так, А. А. Патабня, Ф. Ф. Фартунатаў, А. А. Пяшкоўскі, аналізуючы дзесяць часцін мовы як асноўных,адмаўлялілічэбнікамізайменнікамустатусесамастойныхчасцін мовы. Французскі лінгвіст Ж. Вандрыес у працы «Мова» (1921) разглядаў толькі дзве часціны мовы: імя і дзеяслоў.

ПершаянарматыўнаяграматыкаБ.Тарашкевіча(1918)вылучаладзевяць часцінмовы(імя,прымета,чысло,займя,дзеяслоў,прыслоўе,прыймя,злуч,

17

кліч), да якіх з цягам часу далучылася дзясятая – часціца. І сёння ў беларускіммовазнаўствеўякасціасноўныхвызначаюццадзесяцьчасцінмовы: назоўнік,прыметнік,лічэбнік,займеннік,дзеяслоў,прыслоўе,прыназоўнік, злучнік, часціца, выклічнік.

Уяўленне пра часціны мовы як класы стала добра вядома пасля прац В. У. Вінаградава. Сёння часціны мовы разглядаюцца як класы слоў, якія характарызуюцца трыма асноўнымі прыметамі:

●●катэгарыяльным значэннем (агульнае часцінамоўнае граматычнае значэнне прадметнасці, працэсуальнасці і інш.);

●●пэўным складам марфалагічных катэгорый і агульнай сістэмай форм словазмянення;

●●агульнымі асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі.

Пры аднясенні слова да той ці іншай часціны мовы ў якасці дадатковых прымет разглядаюцца такія, як асноўныя словаўтваральныя характарыстыкі і адметнасць сінтаксічнай сувязі з іншымі словамі ў сказе. Напрыклад, да прыметнікаў адносяцца словы, якія абазначаюць прымету, валодаюцькваліфікацыйнаймарфалагічнайкатэгорыяйступеніпараўнання і словазмяняльнымі катэгорыямі роду, ліку і склону; маюць парадыгму ў складзе 24 склонавых форм, выконваюць сінтаксічную ролю азначэння ці выказніка; дапасуюцца да назоўніка, калі ўжываюцца ў функцыі азначэн-

ня (У глыбінях чалавечай існасці слоў няма (А. Разанаў)), ці кіруюць ускосным склонам, калі функцыянуюць як выказнік (Ён быў шчаслівы ад сустрэчы); пры ўтварэнні прыметнікаў пераважае суфіксацыя.

Словыура!ой!бацюхны!псік!добрыдзень!таксамаадносяццадаадной часціны мовы, таму што яны перадаюць эмоцыі і волевыяўленні чалавека, не маюць марфалагічных катэгорый і сістэмы форм словазмянення, не выконваюць у сказе ніякай сінтаксічнай функцыі.

У паняцце «катэгарыяльнае значэнне» для самастойных і службовых часцінмовыўкладваеццарознысэнс.Самастойныясловыздольныназываць паняццеіабазначацьпрадмет,прымету,дзеянне,колькасць,штознаходзіць адлюстраваннеўіхкатэгарыяльнымзначэнні(значэннепрадметнасці,працэсуальнай прыметы, непрацэсуальнай прыметы, колькасці). Службовыя словы не выражаюць паняццяў, таму не маюць ярка выражанага значэння. Пад катэгарыяльным значэннем службовых слоў разумеюць іх функцыю ў маўленні. Такія лексічныя адзінкі не валодаюць пэўным складам марфалагічных катэгорый, сістэмай форм словазмянення. Самастойныя і службовыя словы адрозніваюцца і сваімі сінтаксічнымі функцыямі. Самастойныя часціны мовы з’яўляюцца членамі сказа, а службовыя па-рознаму служаць рэалізацыі думкі ў маўленні.

Разам з часцінамі мовы важнымі з марфалагічнага пункту гледжання аб’яднаннямі слоў з’яўляюцца лексіка-граматычныя разрады – групы

18

слоў, якія характарызуюцца падабенствам лексічнага значэння і асаблівасцю формаўтварэння і выражэння катэгарыяльных граматычных значэнняў. Лексіка-граматычныя разрады слоў непасрэдна звязаны з пэўнай марфалагічнай катэгорыяй ці катэгорыямі. Так, з асаблівасцямі выражэння катэгорыі ліку звязаны падзел назоўнікаў на агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя. Як правіла, агульныя назоўнікі маюць формы адзіночнага і множнага ліку (рэферат – рэфераты, думка – думкі, дзіця–дзеці),аўласныяназоўніківыступаюцьякадзіночналікавыя(Нарач,

Васіль, Юпітэр) ці множналікавыя (Баранавічы, Афіны, Курапаты). Кан-

крэтным назоўнікам уласціва змяненне па ліках (вечар – вечары, матуля – матулі, неба – нябёсы), а абстрактныя, зборныя і рэчыўныя ўжываюцца ў адной лікавай форме (рамантызм, каменне, малако ці дрыжыкі, духі).

Граматычная апазіцыя ўласціва якасным, адносным і прыналежным прыметнікам. Якасныя прыметнікі супрацьпастаўляюцца іншым разрадам як здольныя мець формы ступеней параўнання (чысты, чысцейшы, найчысцейшы). Прыналежныя прыметнікі ўступаюць у апазіцыю з якаснымі і адносныміпаводлеасаблівасцейскланення:якасныяіадносныязмяняюцца па ад’ектыўным тыпе скланення, а прыналежныя – па змешаным.

Падзел дзеясловаў на асабовыя і безасабовыя звязаны з асаблівасцю выражэнняўіхкатэгорыіасобы:асабовыядзеясловызмяняюццапаасобах

(я збіраюся, ты збіраешся, яна збіраецца і інш.), а для безасабовых дзея­ словаў катэгорыя асобы не характэрна (днее, ванітуе, нездаровіцца). Свае граматычныяасаблівасцімаюцьтаксамаразрадыколькасныхіпарадкавых лічэбнікаў, разрады займеннікаў, якасных і акалічнасных прыслоўяў.

СІСТЭМА ЧАСЦІН МОВЫ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Традыцыйнымз’яўляеццападзелслоўнадзесяцьчасцінмовы:назоўнік,

прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік,

часціца, выклічнік. Аднак традыцыйная сістэма дзесяці часцін мовы не з’яўляеццаўсучаснайграматычнайнавуцыагульнапрынятай.Так,усучаснай марфалогіі ў якасці асобай знамянальнай часціны мовы вылучаюцца словыкатэгорыістану,цібезасабова-прэдыкатыўныясловы.Якслужбовую часціну мовы кваліфікуюць звязку, у якасці асобнай часціны мовы разглядаюць мадальныя словы. Гэта сведчыць пра тое, што наменклатура і аб’ём часцін мовы пашыраюцца.

Разыходжанніўразуменнісістэмычасцінмовыііхмежневыпадковыя. Яны тлумачацца аб’ектыўнай разнастайнасцю граматычных уласцівасцей

19

слоў,якіяперашкаджаюцькомплекснамупрымяненнюасноўныхкрытэрыяў

да класіфікацыі часцін мовы. Таму, напрыклад, Л. У. Шчэрба падкрэсліваў

умоўнасць любой класіфікацыі часцін мовы1.

Большасць беларускіх лінгвістаў сыходзіцца на думцы, што паводле

лексіка-граматычных прымет усе часціны мовы можна аднесці да паўна-

значных ці непаўназначных.

Паўназначныя (самастойныя) часціны мовы – граматычныя класы

слоў,якіяслужацьдляабазначэнняпрадметаў,прымет,колькасці,працэсаў

ці ўказваюць на іх наяўнасць. Да паўназначных часцін мовы адносяцца

назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе. Да класа

паўназначных слоў прымыкаюць і безасабова-прэдыкатыўныя словы, ці

словы катэгорыі стану. Самастойныя часціны мовы маюць лексічнае і гра-

матычнае значэнні, выступаюць у ролі галоўных ці даданых членаў сказа:

І ніколі не ўзыдзе зерне, што ўпала ў бясплодны пясок (В. Вітка).

Паўназначныячасцінымовыможнападзяліцьнагрупыпаводлерозных

прымет. У залежнасці ад таго, словы называюць прадмет, дзеянне, прыме-

ту, колькасць ці ўказваюць на іх, паўназначныя часціны мовы падзяляюц-

ца на знамяняльныя і ўказальныя. Да знамянальных адносяцца назоўнік,

прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў і прыслоўе, да ўказальных – займеннік. Як

указальныя словы кваліфікуюцца займеннікавыя прыслоўі (сюды, адкуль,

там) і няпэўна-колькасныя словы (колькі, столькі).

Паводле ступені марфалагічнай самастойнасці паўназначныя часціны

мовы падзяляюцца на асноўныя і неасноўныя. Да асноўных адносяцца на-

зоўнік, прыметнік, дзеяслоў і прыслоўе, таму што ў іх найбольш выразна

праяўляюццасемантычныя,марфалагічныяісінтаксічныяпрыметычасціны

мовы. Назоўнік як часціна мовы, што называе прадмет (будынак, жыццё,

надзея), супрацьпастаўлены дзеяслову (смяяцца, думаць, тэлефанаваць),

прыметніку(добры,учарашні,зязюльчын)іпрыслоўю(весела,гучна,здалёк)

якчасцінаммовы,якіяпа-рознамуназываюцьпрыметы.Прыгэтымдзеяслоў

абазначаепрацэсуальнуюпрыметупрадмета(транспарцёррухаўся,дзядуля

адпачывае),прыметнік–непрацэсуальнуюпрыметупрадмета(зялёныліст,

восеньскікірмаш),апрыслоўе–непрацэсуальнуюпрыметуіншайпрыметы

(ісціпавольна,вельмівысокі)абопрадмета(кавапа-турэцку,домнасупраць).

Лічэбнік і займеннік адносяцца да неасноўных часцін мовы, таму што

прыметы,паякіхкваліфікуюццачасцінымовы,уіхнетаквыразнаакрэсле-

ны. Так, парадкавыя лічэбнікі (трэці, дзясяты і інш.), займеннікі-прымет-

нікі (мой, той, які, чый і інш.) паводле сваіх марфалагічных і сінтаксічных

прымет не адрозніваюцца ад прыметнікаў. Займеннікі-лічэбнікі (столькі,

1ЩербаЛ.В.Очастяхречиврусскомязыке//Избранныеработыпорусскомуязыку.

М., 1957. С. 63–64.

20

некалькі і інш.) па галоўных граматычных прыметах не супадаюць з колькаснымілічэбнікамі.Асноўнымкрытэрыем,паводлеякогалексічныяадзінкі злікава-колькаснымзначэннемаб’яднаныўлічэбнік,асловызуказальным значэннем – у займеннік, з’яўляецца функцыянальны.

У залежнасці ад здольнасці змяняцца ўсе самастойныя часціны мовы падзяляюццаназменныяінязменныя.Зменныячасцінымовыскланяюцца (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеепрыметнік), спрагаюцца (дзеяслоў),могуцьмецьступеніпараўнання(якасныяпрыметнікі,якасныя прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы). Да нязменных часцін мовы адносяцца прыслоўі і безасабова-прэдыкатыўныя словы, якія не маюць ступеней параўнання, усе службовыя часціны мовы, мадальныя словы, выклічнікі і гукаперайманні.

Непаўназначныя (несамастойныя) часціны мовы – граматычныя класыслоў,якіяневалодаюцьнамінатыўнайфункцыяй,немаюцьсамастойнага лексічнага значэння, не з’яўляюцца членамі сказа (членам сказа можа быцьпрыназоўнікразамсасловам,зякімёнутвараепэўнуюформу):О,якія (часціца) белалозы каля (прыназоўнік) Прыпяці сівой!(А. Вярцінскі).

Непаўназначныя часціны мовы прадстаўлены службовымі часцінамі мовы, якія выступаюць у якасці дапаможных сродкаў пры знамянальных словахіўсказах.Даслужбовыхчасцінмовыадносяццапрыназоўнік,злучнік,часціцаізвязка.Службовыячасцінымовыневалодаюцьнамінатыўнай функцыяй,катэгарыяльнымізначэннямі,граматычнымікатэгорыямііформамі, не з’яўляюцца членамі сказа, іх значэнні праяўляюцца толькі ў спалучэннях са знамянальнымі словамі ці ў структуры сказа.

Прыназоўнікі і злучнікі служаць для выражэння розных сінтаксічных адносін. Прыназоўнікі выражаюць адносіны назоўнікаў (ці іншых слоў, што выступаюць у сінтаксічнай функцыі назоўніка) да слоў, якім яны пад-

парадкаваны:Ускраймаладогажыта–сініявасількі–сініябуквіцыўкнізе лета (А. Разанаў).

Злучнікі выражаюць сувязі паміж асобнымі членамі простага сказа, часткамі складанага сказа, асобнымі сказамі ў тэксце: Калі я разгадаў свой лёс, усім астаткам сіл я ўзняў далоні да нябёс і знаку папрасіў (Г. Бу-

раўкін) (злучнік і злучае аднародныя члены сказа); Як позна зразумеў,

што назямлібацькоўнямабязмоўныхдрэў,маўклівыхвалуноў(М. Танк) (злучнікштозлучаепрэдыкатыўныячасткіўскладаназалежнымсказе);Калі мова мая ўліецца ў агульны людскі акіян – пацячэ ў ім, стрыманая, цёплым Гальфстрымам. І будзе мне сэрца грэць кожным ашчаджаным словам, бо, як жыта, спрадвечная беларуская мова (Р. Барадулін) (злучнік і злучае два сказы).

Часціцы служаць для выражэння сінтаксічных і мадальных значэнняў сказа, а таксама для ўтварэння аналітычных форм ладу дзеяслова: Я знаў

21

толькі адну зорку – пяцікрылую далонь маці (М. Танк); Калі стамлюся некаліпразмеру,адчуць бымнепадтрымкуруктваіх,іяўпрыліўмагутных сіл паверу, бо мы ўдваіх! (А. Пысін).

Звязка – службовае слова, якое ўжываецца для выражэння ладу і часу састаўноганедзеяслоўнагавыказніка.Аддзеясловаадрозніваеццатым,штоў ёйназіраеццапоўнаяцічастковаястраталексічнагазначэння:Дзеньбыўцёплы;

Філасофскіяразвагісяброўбываюцьнезразумелымі;Янабяжыцьшчаслівая.

Як асобая часціна мовы вылучаюцца мадальныя словы – словы, пры дапамозе якіх перадаецца мадальная ацэнка рэчаіснасці або адносіны асо-

бы да ўласнага выказвання: Мая мова – як шчасце на вуснах, хвалявання гарачы прыбой, можа быць, на чужой засмяюся, ўсё ж заплачу з тугі на сваёй (Л. Геніюш).

Замыкаюць сістэму марфалагічных катэгорый выклічнікі і гукаперайманні. Выклічнік – асобая нязменная часціна мовы, якая не мае прымет ні самастойных, ні службовых часцін мовы і выражае розныя эмоцыі і воле-

выяўленні чалавека: ох! ой! гэй-гэй! божухна! гайда! стоп! ша! каравул!: Ой,праліцеся,дажджы!(А. Гарун);Абожухна!Каліжпачнеццадобрая дарога? (У. Дубоўка).

Гукапераймальныясловы–моўныяадзінкі,штопрыблізнаперадаюць гукіжывойінежывойпрыроды:ку-ку,гаў-гаў,шу-шу,цік-так,клё-клё-клё: Ку-гу-гу-гу – загудзела машына, глушачы словы студэнта (М. Гарэцкі); Ку-ку ку-ку – чутна з лесу. – Ку-ку ку-ку (В. Быкаў); Хтосьці блізка адбіваў касу – клё, клё, клё (І. Мележ).

Марфалагічнае апісанне кожнай са знамянальных часцін мовы ўтрымлівае аналіз яе лексіка-граматычных разрадаў, марфалагічных катэгорый

іпарадыгматыкі (словазмянення). Службовыя часціны мовы і выклічнікі характарызуюцца з пункту гледжання іх функцый і структуры.

Межы паміж часцінамі мовы рухомыя, шырока распаўсюджаны з’явы граматычнай аманіміі, што з’яўляецца вынікам пераходу слоў з адной часціны мовы ў іншую.

Даследаваннючасцінмовыяклексіка-граматычныхкласаўслоўпрысве- чаны працы шматлікіх беларускіх вучоных. Вывучэннем назоўніка займаліся М. А. Жыдовіч і А. І. Наркевіч, прыметніка – М. Г. Булахаў, лічэбніка – П. В. Вярхоў і А. Я. Супрун, займенніка – Т. П. Сцяшковіч. У працах М.Ц.Кавалёвай,Ю.Ф.Мацкевічразглядаюццапытанніграматычнайарганізацыідзеяслова.Даследаваннеграматычныхкатэгорый,граматычныхформ

іграматычных значэнняў дзеяслова і прыслоўя праведзена ў публікацыях П.П.Шубы.Службовыячасцінымовысталіаб’ектамвывучэнняІ.А.Кісялёва (часціцы), А. М. Шаранды (прыназоўнік), П. П. Шубы (прыназоўнік).