Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

ры – зусім не нешта ўльтрасучаснае і моднае, але запатрабаванае ўжо больш за сотню гадоў («Звязда»).

Прыметнікі, утвораныя паўторам слоў, таксама перадаюць значэнне высокайякасці:Уім[слядку]збіраласячыстая-чыстая,светлая-светлая

вада – ці то ад дажджу, ці то ад расы (Я. Сіпакоў); Чорны-чорны коршак зноў кружыцца ў нябёсах (В. Чаропка).

Прыметнікісазначэннемсуб’ектыўнайацэнкіімерыякасціўжываюцца ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях.

СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ

ТЫПАЛОГІЯ СКЛАНЕННЯЎ ПРЫМЕТНІКАЎ

Тыпы скланення прыметніка – класы слоў, аб’яднаныя аднолькавым словазмяненнем. У беларускай мове вылучаюць ад’ектыўнае, змешанае і нулявое скланенні прыметнікаў.

Ад’ектыўнаескланеннепрыметнікаў–змяненнепасклонахякасных і адносных прыметнікаў: зялёны (гай), драўляная (хата), прывакзальнае

(кафэ). Склонавыя канчаткі залежаць ад характару асновы, націску і роду прыметнікаў: Дзе Нёман прытуліўся да Гаўі, дзе драздамі перапоўнены гаі, навыперадкі з воблачкавым ценем, як ластаўка, маленства праляцела

(Д. Бічэль-Загнетава).

Да змешанага тыпу скланення адносяцца прыналежныя прыметнікі, якія абазначаюць індывідуальную прыналежнасць (дзедаў рукзак, сябрава запазычанасць, буслава гняздо, матчына песня): Вось апошні раз буслава гняздо на грушы відаць. Бывай, родная хата (У. Караткевіч); Спадчына – песня матчына просіцца ў белы свет (М. Скобла).

Прыметнікі,штоабазначаюцьабагульненуюпрыналежнасць(чалавечы, дзіцячы, салаўіны і інш.), змяняюцца паводле ад’ектыўнага скланення і ва ўсіх склонах маюць поўныя канчаткі: Гісторыя навучыла беларусаў, што такоевышынячалавечагадухуіштоз’яўляеццасапраўднымікаштоўнасцямі(М. Тычына);Янаўягозагаварыла:тозвонамжаваранкаўжыце, тосалаўінымсвістамчулым,трывожнайкнігаўкайўракіцеіўлесешэраю зязюляй(М. Танк);Яна[Жывена]загідайсхапіласязахалоднуюзмяіную галаву, выцягнула даўгі, цяжкі меч (В. Іпатава).

Нулявое скланенне прыметнікаў пададзена прыметнікамі іншамоўнага паходжання, якія не змяняюцца па родах і ліках і ва ўсіх склонах ма-

юць нулявы канчатак: сукенка беж, колер хакі, комі мова, фа-дыез, соль

89

экстра і інш. Сінтаксічна яны прымыкаюць да назоўнікаў і найчасцей знаходзяцца ў постпазіцыі да іх, у сказе з’яўляюцца азначэннем: Спявак з Ілінойса Роджэр Меніс узяў вельмі нізкае фа-дыез з частатой ваганняў 0,393 герца («Звязда»); 83 працэнты малака вырабляецца гатункам экстра («Звязда»); Сцены пакрываў фрэскавы роспіс, які імітаваў лёгкія драпіроўкі з бахрамой колеру бардо (М. Ткачоў, В. Габрусь).

СКЛАНЕННЕ ЯКАСНЫХ, АДНОСНЫХ І ПРЫНАЛЕЖНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ

Якасныяіадносныяпрыметнікімужчынскагародуўназоўнымсклоне адзіночнагалікумаюцьканчатак,каліасновазаканчваеццанамяккізычны

[н’] і на г, к, х (сіні (васілёк), ранішні (званок), дарагі (сябар), глухі(сусед)),

і канчатак ва ўсіх астатніх выпадках (зімовы (вечар), малады (хлопец),

гарачы (поўдзень), чужы (край)).

Канчаткі якасных і адносных прыметнікаў ніякага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку залежаць ад тыпу асновы і націску. Прыметнікі з асновайнацвёрды,зацвярдзелыіг, к, хмаюцьканчатак-ое(паднаціскам):

маладое (ягня), чужое (гумно), дарагое (імя) – і канчатак -ае (не пад націскам):зімовае(адзенне),гарачае(полымя),сялянскае(жыццё).Прыметнікі з асновай на мяккі зычны незалежна ад націску маюць канчатак -яе: сіняе

(неба), апошняе (дзіця), учарашняе (малако).

Якасныя і адносныя прыметнікі жаночага роду з асновай на цвёрды, зацвярдзелы і г, к, х у назоўным склоне адзіночнага ліку ўжываюцца з кан-

чаткам -ая: маладая (суседка), зімовая (казка), дарагая (матуля), гарачая (пара), сялянская (сям’я), а з асновай на мяккі зычны – -яя: сіняя (блузка), ранішняя (газета), учарашняя (падзея), апошняя (сустрэча).

Канчаткі прыметнікаў ніякага роду ў вінавальным склоне супадаюць з канчаткамі назоўнага склону, а канчаткі прыметнікаў мужчынскага роду залежаць ад таго, да якога назоўніка (адушаўлёнага ці неадушаўлёнага)

дапасуецца прыметнік: Н. скл. н. р. зімовае адзенне, маладое ягня, гарачае полымя, сялянскае жыццё, сіняе неба; В. скл. зімовае адзенне, маладое ягня, гарачае полымя, сялянскае жыццё, ранішняе паведамленне; Н. скл. м. р. зімовы вечар, малады хлопец, гарачы поўдзень, глухі сусед, ранішні званок; В. скл. зімовы вечар, маладога хлопца, гарачы поўдзень, глухога суседа, сіні васілёк.

Ваўсіхастатніхускосныхсклонахканчаткіякасныхіадносныхпрыметнікаў мужчынскага і ніякага роду супадаюць. У родным склоне ў прыметнікаў на цвёрды, зацвярдзелы зычны і на г, к, х не пад націскам ужываецца канчатак-ага(зімовага,гарачага),ападнаціскам–-ога(маладога,гарадско-

90

га). Прыметнікі з асновай на мяккі зычны маюць канчатак -яга (ранішняга, учарашняга). У давальным склоне прыметнікам уласцівы канчаткі -аму,

-ому, -яму (зімоваму, маладому, апошняму). У творным і месным склонах якасныя і адносныя прыметнікі з асновай на цвёрды і зацвярдзелы ўжываюцца з канчаткам -ым (зімовым, гарачым), а з асновай на заднеязычны і мяккі зычны – -ім (дарагім, сялянскім).

Якасныя і адносныя прыметнікі жаночага роду адзіночнага ліку ў формах роднага і творнага склонаў маюць варыянтныя канчаткі. У родным склоне ўжываюцца скарочаныя канчаткі -ой, -ай, -яй і поўныя -ое, -ае, -яе

(маладой – маладое, зімовай – зімовае, сіняй – сіняе, апошняй – апошняе),

а ў творным скарочаныя -ой, -ай, -яй і поўныя -ою, -аю, -яю (маладой – ма-

ладою, зімовай – зімоваю, сіняй – сіняю, апошняй – апошняю).

Формыпрыметнікаўзканчаткамі-ой,-ай,-яйстылістычнанейтральныя, найбольшужывальныяўсучаснайлітаратурнайбеларускаймове,апрыметнікі з канчаткамі -ое, -ае, -яе і -ою, -аю, -яю характэрны для размоўнага і мастацкага стыляў.

У давальным склоне адносныя і якасныя прыметнікі жаночага роду з асновай на цвёрды, зацвярдзелы і г, к, х ужываюцца з канчаткамі -ай, -ой

(зімовай,дарагой),азасновайнамяккі -яй (сіняй,ранішняй).Дляпрымет-

нікаў у вінавальным склоне з адпаведнымі асновамі характэрны канчаткі

-ую (зімовую, дарагую) і -юю (сінюю, апошнюю).

Канчаткі якасных і адносных прыметнікаў у адзіночным ліку

Склон

Аснова на цвёрды і зацвярдзелы зычны

мужчынскі род

ніякі род

жаночы род

 

 

 

 

 

Н.

зімов-ы вечар

зімов-ае адзенне

зімов-ая казка

 

гарач-ы поўдзень

гарач-ае полымя

гарач-ая пара

 

малад-ы хлопец

малад-ое ягня

малад-ая суседка

Р.

зімов-ага вечара

зімов-ага адзення

зімов-ай(-ае) казкі

 

гарач-ага поўдня

гарач-ага полымя

гарач-ай(-ае) пары

 

малад-ога хлопца

малад-ога ягняці

малад-ой(-ое) суседкі

Д.

зімов-аму вечару

зімов-аму адзенню

зімов-ай казцы

 

гарач-аму поўдню

гарач-аму полымю

гарач-ай пары

 

малад-ому хлопцу

малад-ому ягняці

малад-ой суседцы

В.

зімов-ы вечар

зімов-ае адзенне

зімов-ую казку

 

гарач-ы поўдзень

гарач-ае полымя

гарач-ую пару

 

малад-ога хлопца

малад-ое ягня

малад-ую суседку

Т.

зімов-ым вечарам

зімов-ым адзеннем

зімов-ай(-аю) казкай

 

гарач-ым поўднем

гарач-ым полымем

гарач-ай(-аю) парой

 

малад-ым хлопцам

малад-ым ягнём

малад-ой(-ою) суседкай

91

Склон

 

Аснова на цвёрды і зацвярдзелы зычны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

мужчынскі род

 

ніякі род

 

 

жаночы род

 

 

 

 

 

М. (у, на,

 

зімов-ым вечары

 

зімов-ым адзенні

 

зімов-ай казцы

па, пры)

 

гарач-ым поўдні

 

гарач-ым полымі

 

гарач-ай пары

 

 

малад-ым хлопцу

 

малад-ым ягняці

 

малад-ой суседцы

 

 

 

 

 

 

 

Склон

 

 

 

Аснова на мяккі зычны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

мужчынскі род

 

ніякі род

 

 

 

жаночы род

 

 

 

 

 

 

Н.

 

апошн-і баец

 

апошн-яе дзіця

 

апошн-яя сустрэча

 

 

сін-і васілёк

 

сін-яе неба

 

сін-яя блузка

Р.

 

апошн-яга байца

 

апошн-яга дзіцяці

 

апошн-яй(-яе) сустрэчы

 

 

сін-яга васілька

 

сін-яга неба

 

сін-яй(-яе) блузкі

Д.

 

апошн-яму байцу

 

апошн-яму дзіцяці

 

апошн-яй сустрэчы

 

 

сін-яму васільку

 

сін-яму небу

 

сін-яй блузцы

В.

 

апошн-яга байца

 

апошн-яе дзіця

 

апошн-юю сустрэчу

 

 

сін-і васілёк

 

сін-яе неба

 

сін-юю блузку

Т.

 

апошн-ім байцом

 

апошн-ім дзіцем

 

апошн-яй(-яю) сустрэчай

 

 

сін-ім васільком

 

сін-ім небам

 

сін-яй(-яю) блузкай

М. (па,

 

апошн-ім байцу

 

апошн-ім дзіцяці

 

апошн-яй сустрэчы

на, у)

 

сін-ім васільку

 

сін-ім небе

 

сін-яй блузцы

 

 

 

 

 

 

 

 

Склон

 

 

 

Аснова на г, к, х

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

мужчынскі род

 

ніякі род

 

 

жаночы род

 

 

 

 

 

Н.

дараг-і сябар

 

дараг-ое імя

 

 

дараг-ая матуля

 

сялянск-і побыт

 

сялянск-ае жыццё

 

 

сялянск-ая сям’я

 

глух-і сусед

 

глух-ое кацяня

 

 

глух-ая вёска

Р.

дараг-ога сябра

 

дараг-ога імені

 

 

дараг-ой(-ое) матулі

 

сялянск-ага побыту

 

сялянск-ага жыцця

 

 

сялянск-ай(-ае) сям’і

 

глух-ога суседа

 

глух-ога кацяняці

 

 

глух-ой(-ое) вёскі

Д.

дараг-ому сябру

 

дараг-ому імені

 

 

дараг-ой матулі

 

сялянск-аму побыту

 

сялянск-аму жыццю

 

 

сялянск-ай сям’і

 

глух-ому суседу

 

глух-ому кацяняці

 

 

глух-ой вёсцы

В.

дараг-ога сябра

 

дараг-ое імя

 

 

дараг-ую матулю

 

сялянск-і побыт

 

сялянск-ае жыццё

 

 

сялянск-ую сям’ю

 

глух-ога суседа

 

глух-ое кацяня

 

 

глух-ую вёску

Т.

дараг-ім сябрам

 

дараг-ім іменем

 

 

дараг-ой(-ою) матуляй

 

сялянск-ім побытам

 

сялянск-ім жыццём

 

 

сялянск-ай(-аю) сям’ёй

 

глух-ім суседам

 

глух-ім кацянём

 

 

глух-ой(-ою) вёскай

92

Склон

 

Аснова на г, к, х

 

 

 

 

мужчынскі род

ніякі род

жаночы род

 

М. (пры,

дараг-ім сябру

дараг-ім імені

дараг-ой матулі

на, па, у)

сялянск-ім побыце

сялянск-ім жыцці

сялянск-ай сям’і

 

глух-ім суседзе

глух-ім кацяняці

глух-ой вёсцы

Канчаткі якасных і адносных прыметнікаў у множным ліку залежаць ад характару асновы і адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці назоўніка, да якога дапасуеццапрыметнік.Уназоўнымсклонепрыметнікізасновайнацвёрдыі зацвярдзелызычнымаюцьканчаткі-ыя (зімовыя,гарачыя),апрыметнікіна заднеязычны і мяккі– -ія (гарадскія, сінія). У вінавальнымсклоне канчаткі прыметнікаў супадаюць з канчаткамі назоўнага склону, калі прыметнік дапасуецца да неадушаўлёнага назоўніка (Н. зімовыя вечары, гарачыя дні,

гарадскія вуліцы; В. зімовыя вечары, гарачыя дні, гарадскія вуліцы). Калі праметнік дапасуецца да адушаўлёнага назоўніка, то канчаткі вінавальнага склону супадаюць з канчаткамі роднага (Р. маладых ягнят, гарадскіх жыхароў, бурых мядзведзяў; В. маладых ягнят, гарадскіх жыхароў, бурых мядзведзяў). У родным і месным склонах адпаведна асновам ужываюцца канчаткі -ых (зімовых, гарачых) і -іх (сініх, гарадскіх).

Канчаткі прыметнікаў у творным склоне таксама залежаць ад тыпу асновы. Прыметнікі з асновай на цвёрды і зацвярдзелы маюць канчатак -ымі (зімовымі, гарачымі), а прыметнікі з асновамі на г, к, х і мяккі – -імі

(гарадскімі, сінімі).

Канчаткі якасных і адносных прыметнікаў у множным ліку

Склон

 

Асновы прыметнікаў

 

на цвёрды

на г, к, х

на мяккі зычны

 

і зацвярдзелы зычныя

 

 

 

Н.

зімов-ыя вечары

гарадск-ія вуліцы

ранішн-ія газеты

 

бур-ыя мядзведзі

дараг-ія сябры

сін-ія васількі

Р.

зімов-ых вечароў

гарадск-іх вуліц

ранішн-іх газет

 

бур-ых мядзведзяў

дараг-іх сяброў

сін-іх васількоў

Д.

зімов-ым вечарам

гарадск-ім вуліцам

ранішн-ім газетам

 

бур-ым мядзведзям

дараг-ім сябрам

сін-ім васількам

В.

зімов-ыя вечары

гарадск-ія вуліцы

ранішн-ія газеты

 

бур-ых мядзведзяў

дараг-іх сяброў

сін-ія васількі

Т.

зімов-ымі вечарамі

гарадск-імі вуліцамі

ранішн-імі газетамі

 

бур-ымі мядзведзямі

дараг-імі сябрамі

сін-імі васількамі

М. (па, у)

зімов-ых вечарах

гарадск-іх вуліцах

ранішн-іх газетах

 

бур-ых мядзведзях

дараг-іх сябрах

сін-іх васільках

93

Прыналежныя прыметнікі ўназоўнымсклонемаюцькароткуюформу: прыметнікі мужчынскага роду – нулявы канчатак (даччын муж, Алесеў план,сябраў сын), жаночагароду– канчатак (даччына хустка, дзядулева энцыклапедыя, Петрусёва хата), ніякага – -о (пад націскам) ці -а (не пад націскам) (даччыно вяселле, буслава гняздо, Алесева поле).

Склонавыяканчаткіпрыналежныхпрыметнікаўваўсіхускосныхсклонах, за выключэннем вінавальнага, які не супадае з родным, поўнасцю паўтараюць канчаткі ўскосных склонаў якасных і адносных прыметнікаў

(сынавага, сынаваму, сынавым, бабулінага, бабулінаму, бабуліным і інш.).

Канчаткі прыналежных прыметнікаў у вінавальным склоне залежаць ад таго, да якога назоўніка (адушаўлёнага ці неадушаўлёнага) дапасуецца прыметнік.Прыналежныпрыметнікувінавальнымсклонеадзіночнагаліку мае поўную форму, якая супадае з формай роднага склону (родны склон

(нямакаго?)–бацькавагабрата,сябравагасына,вінавальны(бачукаго?)–

бацькавага брата, сябравага сына), калі дапасуецца да адушаўлёнага назоўніка мужчынскага роду, і кароткую, калі дапасуецца да адушаўлёных назоўнікаў ніякага і жаночага роду (сябрава дзіця, бацькаву сястру). Пры неадушаўлёных назоўніках мужчынскага, жаночага і ніякага роду ў вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі ўжываюцца ў кароткай форме

(Міканораў агеньчык, Андрэеву стыпендыю, ластаўчына крыло).

Канчаткі прыналежных прыметнікаў

Склон

 

 

Адзіночны лік

 

Множны лік

 

 

 

мужчынскі род

ніякі род

жаночы род

Н.

даччын-

муж

даччын-о вяселле

даччын-а каса

даччын-ы словы

 

сябраў-

сусед

сябрав-а цяля

сябрав-а бабуля

сябрав-ы бацькі

 

Алесеў-

план

Алесев-а поле

Алесев-а маці

Алесев-ы сёстры

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р.

даччын-ога мужа

даччын-ога

даччын-ой(-ое)

даччын-ых слоў

 

сябрав-ага суседа

вяселля

касы

сябрав-ых баць­

 

Алесев-ага плана

сябрав-ага

сябрав-ай(-ае)

коў

 

 

 

цяляці

бабулі

Алесев-ых сясцёр

 

 

 

Алесев-ага поля

Алесев-ай(-ае)

 

 

 

 

 

маці

 

 

 

 

 

 

Д.

даччын-ому

даччын-ому

даччын-ой касе

даччын-ым

 

мужу

 

вяселлю

сябрав-ай

словам

 

сябрав-аму

сябрав-аму

бабулі

сябрав-ым баць­

 

суседу

 

цяляці

Алесев-ай маці

кам

 

Алесев-аму плану

Алесев-аму полю

 

Алесев-ым

 

 

 

 

 

сёстрам

 

 

 

 

 

 

94

Склон

 

Адзіночны лік

 

Множны лік

 

 

 

мужчынскі род

ніякі род

жаночы род

В.

даччын-ога мужа

даччын-о вяселле

даччын-у касу

даччын-ы словы

 

сябрав-ага суседа

сябрав-а цяля

сябрав-у бабулю

сябрав-ых баць­

 

Алесеўплан

Алесев-а поле

Алесев-у маці

коў

 

 

 

 

Алесев-ых сясцёр

Т.

дыччын-ым

даччын-ым

даччын-ой

даччын-ымі

 

мужам

вяселлем

касой

словамі

 

сябрав-ым сусе-

сябрав-ым цялём

сябрав-ай ба-

сябрав-ымі баць-

 

дам

Алесев-ым полем

буляй

камі

 

Алесев-ым пла-

 

Алесев-ай маці

Алесев-ымі

 

нам

 

 

сёстрамі

 

 

 

 

 

М.

даччын-ым мужу

даччын-ым

даччын-ой касе

даччын-ых

(пры,

сябрав-ым су-

вяселлі

сябрав-ай

словах

на, па,

седзе

сябрав-ым

бабулі

сябрав-ых баць­

у)

Алесев-ым плане

цяляці

Алесев-ай маці

ках

 

 

Алесев-ым полі

 

Алесев-ых

 

 

 

 

сёстрах

 

 

 

 

 

Прыналежныя прыметнікі са значэннем абагульненай прыналежнасці (змяіны, гусіны, вераб’іны, мышыны) змяняюцца, як якасныя і адносныя прыметнікі, і ва ўсіх формах маюць поўныя канчаткі.