- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў
Часціцабыўжываеццатады,каліслова,пасляякогаянастаіць,заканч ваецца зычным гукам. Калі ж яно заканчваецца галосным гукам, то гэта часціцанабываеформуб,параўн.:зрабіўбы,выйшаўбынахвілінку,слоўнік бы ўзяў і зрабіла б, выйшлі б на хвілінку, кніжку б узяў і да т. п.
Нярэдка значэнне пажадальнасці ажыццяўлення дзеяння перадаецца інфінітывам дзеяслова і часціцай бы: пачытаць бы, абедаць бы пара, пе-
райсці б гэта поле, прамчацца б хутчэй за ўсіх.
Часамформаўмоўнагаладуперадаеветлівуюпросьбу,рэкамендацыю,
пажаданне: прасіў бы вас паслухаць, хацеў бы параіць, параіў бы не ўмешвацца ў гэту справу, аднеслі б гэту рэч.
Катэгорыя часу дзеяслова
Граматычнаякатэгорыячасудзеяслова–гэтасістэмапроціпастаўленых радоў дзеяслоўных форм, якія абазначаюць адносіны дзеяння да часу яго здзяйснення. Структура гэтых радоў часавых форм залежыць ад трывання дзеяслова, паказвае на адсутнасць тоеснасці паміж граматычным часам і нашыміўяўленняміабчляненнірэальнагачасу.Тамуграматычнаякатэгорыя часу цесна звязана з катэгорыяй трывання. Дзеясловы незакончанага трываннямаюцьтрыформычасу:цяперашняга,прошлагаібудучагаскладанага (думаю, думаў, буду думаць). Дзеясловы закончанага трывання маюць дзве формы часу: будучага простага і прошлага (падумаю, падумаў).
Са спрагальных форм дзеяслова марфалагічная катэгорыя часу характэрна толькі для дзеясловаў абвеснага ладу і не ўласціва дзеясловам загаднага і ўмоўнага ладу. Акрамя спрагальных форм, гэта катэгорыя маецца ў дзеепрыметніка.
Такім чынам, марфалагічная катэгорыя часу складаецца з трох часоў: цяперашняга, будучага і прошлага. Фармальны паказчык прошлага часу – суфікс-л-,якіўмужчынскімродзечаргуеццаз-ў (чытала,чыталі,чытаў), у будучым складаным такім паказчыкам выступаюць формы будучага часу дзеясловабыць (буду,будзеш,будзе,будзем,будзеце,будуцьчытаць).Фор-
мыцяперашнягаібудучагапростагачасуфармальныхчасавыхпаказчыкаў немаюць–уіхпаказчыкамічасувыступаюцьасабовыяформыдзеясловаў. Паколькіапошніятаксаманемаюцьфармальныхадрозненняў,будучыпросты можна было б назваць часам цяперашнім у будучым.
Час як філасофская катэгорыя існавання ўсяго існага не мае пачатку і канца, не мае пункту адліку. Граматычная катэгорыя часу дзеяслова якраз абапіраецца на пункт адліку, за які звычайна прымаецца момант гутаркі. Пунктамадлікуможабыцьілюбыіншымомантчасу,напрыкладчасіншага дзеяння (ён лічыў, што выканае заданне раней тэрміну). У марфалагічнай
173
структурычасавыхформякога-небудзьфармальнагавыражэннягэтыяадроз- ненні не знаходзяць. Катэгарыяльныя значэнні форм часу арыентуюцца на адзінызыходныпунктадліку–граматычны.Гэтаабстрактнаеграматычнае паняцце адлюстроўвае як момант гутаркі, так і любы іншы момант, у адносінах да якога вызначаецца час дзеяння ў мове.
Калі граматычны час дзеяслова адлічваецца ад пэўнага пазамоўнага моманту, то гэта будзе пазамоўнае ўжыванне форм часу. Калі ён звязаны з якім-небудзь іншым момантам, то ў гэтым выпадку ўжыванне часавых форм носіць адносны характар. Напрыклад, у сказе Я буду працаваць пры ўжыванні дзеяслова ў будучым часе пункт адліку часу – момант гутаркі, пасля якога наступіць дзеянне, выражанае дзеясловам працаваць, якое будзе выконваць гаворачы. У сказе Я абяцаў, што буду працаваць дзеяслоў буду працаваць выражае будучае дзеянне, якое адносіцца да моманту, што выражаны дзеясловам абяцаў.
Цяперашні час дзеяслова
Формы дзеясловаў цяперашняга часу ўжываюцца ў прамым значэнні ў дзвюх разнавіднасцях: як формы актуальнага цяперашняга часу (калі дзеянне супадае з момантам гутаркі) і як формы неактуальнага цяперашняга часу.Прыактуальнымцяперашнімчаседзеяннесуадносіццазмомантам,
у якім адбываецца гутарка: Аня збірае ягаду за ягадай у вязаны лазовы кораб, час ад часу кладзе сунічку ў рот (І. Мележ); Праходзіць ноч, і
меркнуць зоры (Я. Колас). Адначасовасць дзеяння з момантам гутаркі можападкрэсліваццасродкамікантэксту,напрыкладсловамівось,здаецца,
вунь, формамі загаднага ладу тыпу гляньце, паглядзіце: Паглядзіце, ён ужо
завяршае работу. Граматычнае значэнне актуальнага цяперашняга часу, безумоўна, сумясціма толькі з дзеясловамі незакончанага трывання: Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы (П. Глебка).
Неактуальныцяперашнічасзнаходзіцьвыражэннеўнекалькіхварыянтах, асноўным з якіх з’яўляецца цяперашні час, што абазначае пастаян-
нае дзеянне або дзеянне, якое паўтараецца: Нясе Прыпяць сухадольнаму Дняпру сваю багатую даніну (Я. Колас).
Цяперашні абстрактны час можа ўжывацца ў мастацка-вобразнай функцыі,асабліваўпаэзіі(цяперашніапісальны),калідзеяннеякбыпрахо дзіцьперадвачамімастака:Восьякцяпер,перадамноюўстаекуточактой прыгожа…Ібачулесякаляхаты…(Я. Колас).Цяперашніабстрактнычас выступаеўрэмарках,якіякаментуюць,удакладняюцьсітуацыюдраматыч-
ныхтвораў:Гарлахвацкіпадыходзіцьдастала,бярэкостку(К. Крапіва).
Цяперашнічасшырокавыкарыстоўваецца іў пераносным ужыванні. Формы цяперашняга часу могуць абазначаць дзеянне, якое адбывалася
174
ў мінулым, да цяперашняга часу, пра што сведчаць кантэкст, дзеясловы прошлага часу ў гэтым жа сказе або ў папярэдніх сказах: Абмерла Агатка:
незнаёмычалавекдаяезверамідзе.ДзіказакрычалаАгатка,бегчыкінулася (Я. Колас); Была сярэдзіна восені, якраз тая пара, калі ў вёсках капаюць бульбуінадзямлёюранкамсцелецца нетодым,нетотуман,аднёмзчыстага падсінелага неба свеціць цёплае яснае сонца… (В. Гігевіч). Гэта цяперашнігістарычнычас.Ёнужываеццаўаўтарскаймоведляактуалізацыі мінулых падзей.
Цяперашнічаспрыабазначэннібудучагадзеяннямаедзверазнавіднас- ці.Першаяразнавіднасць–цяперашнічасазначаенамервыканацьдзеянне:
Перад тым як засяваць гароды, у нашай вёсцы заўсёды паляць трэскі, шумавінне. Выграбаюць з дрывотняў, падворкаў, паветак – адусюль, куды толькініпазакідаеіхгнілаявосеньілютаязіма(Б. Сачанка);Убудучым годзе я еду за мяжу; Праз дзень бяром з сабой неабходны інструмент і
адпраўляемся на пошукі.
Другая разнавіднасць – формы цяперашняга часу могуць абазначаць уяўнае дзеянне. Гаворачая або пішучая асоба малюе карціну будучых дзеянняў, якія як бы стаяць перад яе вачыма ў гэты момант, зараз: Уявіце сабе,
што вы знаходзіцеся ў Афрыцы: людзі гавораць на незразумелай мове, паводзяць сябе зусім інакш, чым у нас, носяць зусім іншае адзенне.
Прошлы час дзеяслова
Асноўнае значэнне прошлага часу – гэта ўказанне на несупадзенне дзеяння з момантам гутаркі аб ім. Дзеясловы прошлага часу абазначаюць дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі або да якога-не-
будзь іншага моманту: Пад бяростай вясновы сок пачаў хадзіць, брадзіць, нібытаёнсілаюіростамхацеўмянездзівіць(А. Бялевіч).Раздзяляюць два тыпы ўжывання прошлага часу: прошлы час закончанага трывання і прошлы час незакончанага трывання.
Дзеясловы прошлага часу незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбывалася ў мінулым і не звязана з цяперашнім часам, без указання на часавую паслядоўнасць дзеянняў, хоць дзякуючы кантэксту і лексічнамузначэннюгэтапаслядоўнасцьможабыцьзразумелай.Ужываецца такі прошлы час у апісаннях: Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. На вуліцы, як і раней, мітусіўся снег. Яго белая заслона закрывала будынкі і дрэвы. Навокал ўсё гуло, трэслася, выла, скуголіла (Я. Колас).
Дзеясловыпрошлагачасузакончанагатрываннямогуцьабазначаць дзеянне, якое завяршылася ў мінулым, а яго вынік звязаны з момантам гутаркі: У цябе замерзлі рукі, надзень рукавіцы. Вынік падобнага дзеяння можаадносіццанедамомантугутаркі,адамомантутыхпадзей,якіяапісва
175
юцца: Увесь час думала пра дзяцей. Змарнела ўся; Я быў ступіў ужо да бліндажа, як раптам у цеславіне нешта зашоргалася, затрапяталася, а потым ураз трывожна піскнула, палахліва заценькала, забілася нейкая птушка (М. Стральцоў).
Часта такое выкарыстанне прошлага часу закончанага трывання назы-
ваюць перфектнай разнавіднасцю прошлага часу.
Дзеяслоўныяформыпрошлагачасузакончанагатрываннямогуцьужывацца без указання на вынік папярэдняга дзеяння. Момант дзеяння ў такім выпадку няпэўны, проста расказваецца пра мінулыя падзеі: Ён прысеў,
спакойназакурыў,паглядзеўнанебаіпайшоўдалей.Гэтааорыставаеўжы-
ванне прошлага часу. Яно выкарыстоўваецца пры апавяданні пра мінулыя дзеянні, якія ў часе ідуць адно за адным.
У беларускай мове побач з простымі формамі прошлага часу сустракаюцца і складаныя. Усё гэта рэшткі былой сістэмы часу, якія захаваліся ў асобных дыялектах і таму назіраюцца ў гутарковай мове асобных людзей і ў мове мастацкай літаратуры.
Складаныя формы прошлага часу ўтвараюцца з прошлага часу да-
паможнага дзеяслова быць (быў, была, было, былі) і дзеяслова прошлага часу: быў пайшоў, была пайшла, было пайшло, былі пайшлі. Зрэдку замест трох родавых форм ужываецца адна форма ніякага роду: ён было сказаў,
яна было сказала.
Складаныя формы прошлага часу звычайна абазначаюць дзеянне, якое даўно прайшло. Часцей ужываюцца ў сказах з аднароднымі выказнікамі, калі яны абазначаюць ранейшае па часе дзеянне і пазнейшае: Якраз тады
прыехалі былі з горада рабочыя і прынялі шэфства над вёскай; Пайшоў было далей, але хутка спыніўся. У складаназалежным сказе, калі выказнік у галоўнай частцы абазначае дзеянне ў цяперашнім часе, у даданай частцы таксама ўжываецца форма складанага прошлага: Хто сустрэўся быў са мною, дакрануўся раз ці два, дык той ведае, хто я: я – пякучка крапіва
(К. Крапіва).
Зрэдкускладаныпрошлычасужываеццаіўпростымсказедляабазначэння дзеяння, якое раней прайшло: Ён раней цябе гэта быў убачыў.
Формы прошлага часу ўтрымліваюць марфемы, якія ўказваюць на іх род і лік: суфікс -ў (або нулявы суфікс) і нулявы канчатак (убачыў, загроб, прыліп, уцёк, замерз, памёр, абсох) – мужчынскі род, адзіночны лік; суфікс -л- і канчатак -а (спявала, купіла) – жаночы род, адзіночны лік; суфікс -л- і канчатак -о (пад націскам), -а (не пад націскам) (пякло, паліла) – ніякі род, адзіночны лік; суфікс -л- і канчатак -і (убачылі, спявалі) – множны лік пры адсутнасці родавых адрозненняў. Асабовыя канчаткі дзеясловаў цяперашняга, будучага простага часу і дзеяслова быць у будучым складаным часе ўказваюць таксама на лік дзеясловаў.
176
Выразныміпаказчыкаміформпрошлагачасуз’яўляеццасуфікс-л- і кан- чаткіжаночагароду-аініякагароду-о(-а),множнагаліку-і;умужчынскім родзе -л- чаргуецца з -ў: была, было (чытала), былі, быў.
Каліінфінітыўзаканчваеццана-сці,дзесадпавядаеўцяперашнімчасе дабо тасновы,тоўформахпрошлагачасусуфіксдалучаеццадагалоснага асновы: плесці (пляту) – плёў, пляла, пляло, плялі; весці (вяду) – вёў, вяла, вяло, вялі.
У дзеясловах, інфінітыў якіх заканчваецца на -чы, а ў цяперашнім або будучым простым часе аснова заканчваецца на -к, у форме прошлага часу
мужчынскагародувылучаеццанулявысуфікс,іянызаканчваюццазычнымк: |
|
^ |
^ |
цячы – цякуць – цёк , зарачыся – заракуцца – зарок ся, пячы – пякуць –
пёк^. Астатнія формы ўжываюцца з суфіксам -л-: цякла – цякло – цяклі,
зараклася – зараклося – заракліся, пякла – пякло – пяклі.
У дзеясловах з інфінітывам на -чы форма прошлага часу мужчынскага роду заканчваецца зычным інфінітыўнай асновы, пасля якога вылучаецца нулявы суфікс, а ва ўсіх астатніх родавых формах далучаецца суфікс -л-:
сцерагчы – сцярог^ – сцерагла – сцерагло – сцераглі.
Дзеясловызсуфіксам-ну-формыпрошлагачасуўтвараюцьпа-рознаму. Найбольшая група дзеясловаў з суфіксам -ну- ў інфінітыве захоўвае гэты суфікс і ў формах прошлага часу: крыкнуць – крыкнуў, крыкнула (н. і ж. р.),
крыкнулі; буркнуць – буркнуў, буркнула, буркнулі; скрыпнуць – скрыпнуў, скрыпнула, скрыпнулі; глянуць – глянуў, глянула, глянулі. Яны ўтвараюць прадуктыўны словазмяняльны клас.
У дзеясловах, якія абазначаюць стан прадмета, суфікс -ну-, як правіла,
выпадае: мокнуць – мок, сохнуць – сох, здохнуць – здох, патухнуць – патух,
згаснуць – згас. Але пад уплывам першай групы некаторыя з гэтых дзея словаўмогуцьізахоўваць-ну-ўформахпрошлагачасу:загрузнуць–загруз
і загрузнуў, зачахнуць – зачах і зачахнуў, горкнуць – горк і горкнуў.
Будучы час дзеяслова
Дзеясловыбудучагачасуабазначаюцьдзеянне,якоебудзеадбываццаці абавязковаадбудзеццапаслямомантугутаркі.Будучычасможабыцьпросты
(запішу,нарву,устану)іскладаны(будупісаць,будурваць,будуўставаць).
Формыбудучагапростагачасуўжываюццадляабазначэнняканкрэтнагадзеяння,якоеадбудзеццаўбудучым:Заразпрыйдзенастаўнікіпачнецца ўрок. Значна радзей будучы час абазначае дзеянне, якое паўтараецца: Вам
прыйдзецца пастаянна падпарадкоўвацца каму-небудзь. Будучы просты час можа ўказваць на дзеянне, якое адбудзецца ў будучым, але захоплівае і цяперашняе: Не скончыцца ніколі гэта дарога, па якой ты ідзеш; Хлопец захопіцца палётам і забывае пра ўсё на свеце.
177
Парадыгма будучага простага часу супадае з парадыгмай цяперашняга часу з тым толькі адрозненнем, што формы будучага простага ўтвараюцца ад дзеясловаў закончанага трывання, г. зн. адрозніваюцца ад форм цяперашнягачасупрыстаўкаміабосуфіксамі,якіяслужацьдляўтварэнняформ закончанага трывання.
Асоба |
|
Цяперашні час |
|
|
Будучы час |
||
|
|
|
адзіночны лік |
|
|
||
|
|
|
|
|
|
||
1-я |
піш-у |
|
стука-ю |
|
напіш-у |
|
стукн-у |
2-я |
піш-аш |
|
стука-еш |
|
напіш-аш |
|
стукн-еш |
3-я |
піш-а |
|
стука-е |
|
напіш-а |
|
стукн-е |
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
1-я |
піш-ам |
|
стука-ем |
|
напіш-ам |
|
стукн-ем |
2-я |
піш-аце |
|
стука-еце |
|
напіш-аце |
|
стукн-еце |
3-я |
піш-уць |
|
стука-юць |
|
напіш-уць |
|
стукн-уць |
Формыбудучагаскладанагачасуўтвараюццаадасабовайформыдзея слова быць і інфінітыва спрагальнага дзеяслова незакончанага трывання.
Асоба |
Адзіночны лік |
Множны лік |
1-я |
буд-у пісаць |
будз-ем пісаць |
2-я |
будз-еш пісаць |
будз-еце пісаць |
3-я |
будз-е пісаць |
буд-уць пісаць |
Дзеясловы будучага простага часу могуць выражаць пабуджэнне да дзеяння, надаваць адценне неабходнасці дзеяння, служыць для перадачы загаду: А цяпер паслухаем, што скажа старшыня; Галіна Пятроўна прынясе саджанцы, ты возьмеш рыдлёўку, а ты – вядро вады.
Формы будучага простага часу шырока ўжываюцца ў бяззлучнікавых і складаназлучаных сказах са значэннем умовы або выніку дзеяння: Восень
прыдзе, паспеюць яблыкі, іншыя фрукты, вітамінаў будзе хоць адбаўляй.
Звычайна асабовыя формы дапаможнага дзеяслова быць знаходзяцца непасрэднаперадінфінітывам.Аднакумовемастацкайлітаратурыўстылістычныхмэтахдапаможныдзеяслоўможазнаходзіццаіпасляінфінітыва,а таксама пры адным дапаможным дзеяслове можа быць некалькі інфініты-
ваў. Напрыклад: Будзеш летам ты хадзіць на плыты, на загоны! (Я. Ко-
лас); Будуць ветры за вугламі выць, і плакаць і стагнаць (Я. Колас);
Ты, матуля-Зямля, ўсюды будзеш для нас самай яркаю зоркай свяціцца
(Н. Гілевіч).
178