Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

Прошлы час

Род

адзіночны лік

множны лік

м.

меў-

 

ж.

мел-а

мел-і

н.

мел-а

 

 

Загадны лад

адзіночны лік

множны лік

^

 

^

май- -

 

май- -це

СПРАЖЭННЕ ДЗЕЯСЛОВАЎ

Звычайна ў спражэнне ўключаюць усю сукупнасць форм у межах адной дзеяслоўнай лексемы, якія выражаюць пэўныя граматычныя катэгорыі. Да гэтых форм адносяцца асабовыя формы ў адзіночным і множным ліку ўсіх трох часоў, а таксама формы ладу. Што да трывання і стану, то іх звычайна адносяць да словаўтваральных форм, і таму яны разглядаюцца ў словаўтварэнні.Дзеепрыметнікіідзеепрыслоўі,з’яўляючысядзеяслоўнымі формамі, не спрагаюцца.

У залежнасці ад канчаткаў асабовых форм у беларускай мове вызначаюцца два тыпы спражэння.

Да першага спражэння належаць дзеясловы, якія маюць наступныя канчаткі:

Асоба

Адзіночны лік

Множны лік

 

 

 

1-я

-у (-ю)

-ём (-ом, -ем, -ам)

 

 

 

2-я

-еш (-эш, -аш)

-еце (-яце, -аце)

 

 

 

3-я

-е (-э, -а)

-уць (-юць)

 

 

 

Да другога спражэння адносяцца дзеясловы з наступнымі асабовымі канчаткамі:

Асоба

Адзіночны лік

Множны лік

1-я

-у (-ю)

-ім (-ым)

2-я

-іш (-ыш)

-іце (-ыце)

3-я

-іць (-ыць)

-аць (-яць)

Дляабодвухспражэнняўудужкахпададзеныграфічныяварыянтыканчаткаў або арфаграфічныя варыянты галосных не пад націскам.

204

Аднясенне дзеясловаў да першага або другога спражэння не ўяўляе цяжкасцей для носьбітаў мовы, калі націск падае на канчатак, напр.:

Асоба

 

І спражэнне

 

 

ІІ спражэнне

 

 

 

 

 

 

 

 

адзіночны лік

множны лік

адзіночны лік

множны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1-я

жыв-у

бяр-у

жыв-ём

бяр-ом

ган-ю

крыч-у

гон-ім

крыч-ым

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2-я

жыв-еш

бяр-эш

жыв-

бер-

гон-іш

крыч-

гон-

крыч-ыце

 

 

 

яце

аце

 

ыш

іце

 

3-я

жыв-е

бяр-э

жыв-

бяр-

гон-

крыч-

гон-

крыч-аць

 

 

 

уць

уць

іць

ыць

яць

 

Відавочна,штодзеясловыжыць ібрацьадносяццадапершагаспражэння, адзеясловыгнаць ікрычаць–дадругога.Найбольшзручнымідлявызначэння спражэння з’яўляюцца формы 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку.

Калі галосны канчатка знаходзіцца не пад націскам, то аднесці дзея­ слоўдапершагаабодругогаспражэннябываедосыцьцяжканаватдлятых, хто выдатна валодае мовай. Таму трэба памятаць, што ўсе дзеясловы, якія

ўнеазначальнай форме заканчваюцца на -ыць ( іць), а таксама дзеясловы

вярцець, гнаць, ненавідзець, цярпець адносяцца да другога спражэння. Усе астатніядзеясловыадносяццадапершагаспражэння.Дапершагаспражэння адносяццаіаднаскладовыяўнеазначальнайформедзеясловына-ыць(-іць)

тыпу мыць, ліць, брыць і пад.

Прывызначэнніспражэннянекаторыхдзеясловаўпаінфінітывецяжкасцічасамузнікаюцьусувязізтым,штосамаінфінітыўнаяформаможамець рознаефанетычнаеабліччаўрозныхтыпахгаворак.Так,зрэдкуўмастацкай літаратуры можна сустрэць мерыць (Я шчаслівы, што вольна магу мерыць крыламідалі-шляхі)заместлітаратурнагамераць;баіць(ІшоўБайпасцяне… Баіць ці не? – Баіць) і інш.

Выразнае адрозненне паміж дзеясловамі першага і другога спражэння

ў3-йасобеадзіночнагаліку:дзеясловыдругогаспражэннямаюць-ць:сядз- іць, вуч-ыць, а дзеясловы першага спражэння -ць не маюць: піш-а, чыта-е.

Упрактычныхмэтахкарыснаведаць,штодзеясловыабодвухспражэнняў з націскнымі канчаткамі ў 2-й асобе множнага ліку маюць націск на

апошнім галосным канчатка: бераце́, крычыце́, везяце́, маўчыце́, гледзіце́.

Асобнае месца ў спражэнні займаюць дзеясловы ісці і ехаць. Пры змяненні па асобах дзеяслова ісці ў корані аднаўляецца этымалагічны гук [д], які пасля аглушэння ў выніку рэгулярнай дысіміляцыі ператварыўся ў [с],

параўн.: класці – кладу, напасці – нападу, красці – краду, басці (часцей ужываецца бадаць) – баду і г. д. Таму ў асабовых формах маем іду, ідзеш, ідзе, ідзём, ідзяце, ідуць. Сучасная неазначальная форма ехаць утварылася

205

значна больш складаным шляхам, а пры змяненні па асобах узнаўляецца корань ед-: еду, едзеш, едзе, едзем, едзеце, едуць.

Дзеясловы бегчы, есці, даць з’яўляюцца рознаспрагальнымі. Дзеяслоў бегчыўадныхасабовыхформахмаеканчаткіпершагаспражэння,уіншых– другога. Дзеясловы есці і даць адносяцца да так званага нетэматычнага спражэння.

Пры напісанні тэкстаў карысна памятаць, што ўсе прыставачныя дзея­ словы адносяцца да таго ж спражэння, што і беспрыставачныя, ад якіх яны ўтвораны. Таму пры вызначэнні ненаціскных асабовых канчаткаў або тэматычнага галоснага ў прошлым часе часта вельмі карысна адкінуць прыстаўку: кніга належала настаўніцы (кніга ляжала).

ДЗЕЕПРЫМЕТНІК

ДЗЕЕПРЫМЕТНІК ЯК ФОРМА ДЗЕЯСЛОВА

Дзеепрыметнік–гэтаформадзеяслова,якаяабазначаепрацэсякпрыме- ту прадмета, што праяўляецца ў часе: прыбраны пакой, парыжэлая трава,

дагледжанае дзіця, вымытыя талеркі. Дзеепрыметнікі маюць агульныя з дзеясловамлексічныязначэнні:Набелымвышыванымручніку–адкроеная

лустахлеба(В. Вітка);Ябыўздзіўленытым,штоўсеўкніжцыгавораць так, як у нас (Я. Брыль).

Для дзеепрыметніка характэрны асноўныя марфалагічныя катэгорыі дзеяслова (катэгорыя стану, трывання, часу) і прыметніка (катэгорыя роду, ліку, склону). Дзеепрыметнікі залежнага стану ўтвараюць кароткія формы.

Дзеепрыметнік аб’ядноўвае граматычныя характарыстыкі дзеяслова і прыметніка.

Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнікіўтвараюццааддзеясловаў,маюцьзіміагульнуюаснову іагульнаелексічнаезначэнне:прачытацькнігу–прачытанаякніга,пажаў- целілісты–пажаўцелыялісты,звіцьвянок–звітывянок.Дзеепрыметніку ўласцівы граматычныя катэгорыі стану: пераспелыя ягады (ягады, якія пе-

распелі), вывучаны верш (верш, які вывучылі); трывання: звезці – звезены, накрыць – накрыты, вышыць – вышыты; часу (цяперашняга і прошлага): квітнеючае дрэва (дрэва, якое квітнее), павесялелы хлопчык (хлопчык, які павесялеў). Дзеепрыметнікі кіруюць назоўнікамі: засеяць зернем – засе-

яны зернем, асвятліць сонцам – асветлены сонцам. Да дзеепрыметнікаў прымыкаюць прыслоўі: сабраць летам – сабраны летам, скасіць хутка – скошаны хутка.

206

Адрозніваюццачатырыформыдзеепрыметнікаў:дзвеформынезалежнага стану цяперашняга і прошлага часу і дзве формы залежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыметнікі незалежнага стану абазначаюць прымету, уласцівасць з агульным значэннем ‘які ўтварае дзеянне’. Дзеепрыметнікізалежнагастануабазначаюцьпрымету,уласцівасцьзагульным значэннем ‘які падвяргаецца дзеянню, з’яўляецца вынікам дзеяння’.

Дзеепрыметнікінезалежнагастануўтвараюццааднезваротныхпераход- ныхінепераходныхдзеясловаў.Янымаюцьформыцяперашняга(піша–пі-

шучы,бачыць–бачачы,корміць–кормячы)іпрошлагачасу(несла–нёсшы, пякла – пёкшы, вырасла – вырасшы).

Дзеепрыметнікізалежнагастануўтвараюццаадпераходныхдзеясловаў імаюцьформыцяперашнягаіпрошлагачасу:ствараць–ствараемы,ства-

рыць – створаны, затрымліваць – затрымліваемы, затрымаць – затрыманы, арганізаваць – арганізуемы, арганізаваны, ліквідаваць – ліквідуемы, ліквідаваны.

Дзеепрыметнікі бываюць толькі цяперашняга і прошлага часу і не маюць формы будучага часу. Дзеепрыметнікі цяперашняга часу абазначаюць адначасовасць з дзеяннем дзеяслова-выказніка: Айчыннае прадпрымальні-

цтва – рухаючая сіла эканамічнага развіцця («Звязда»); Да якога жанру адносіццавывучаемы твор?Дзеепрыметнікіпрошлагачасусуадносяццаз вынікамдзеяння,штоабазначаедзеяслоў-выказнік(незакончанаетрыванне), або дзеяннем-прыметай, якое папярэднічае дзеянню дзеяслова-выказніка

(закончанае трыванне): Вельмі добра, што з’явіліся рэчы, даўно ўжо вартыя перакладу, але нечапаныя беларусамі дагэтуль («Культура»); Над вішняй навісла распаленае сонца(Я. Васілёнак).

Утварэнне дзеепрыметнікаў залежыць ад трывання дзеяслова і яго пераходнасці/непераходнасці. Ад дзеясловаў закончанага трывання нельга ўтварыцьдзеепрыметнікіцяперашнягачасу,ааднепераходныхдзеясловаў неўтвараюццадзеепрыметнікізалежнагастану.Чатырыформыдзеепрыметнікаў утвараюцца ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання: чы-

таць (кнігу) – чытаючы, чытаемы, чытаўшы, чытаны. Ад пераходных дзеясловаўзакончанагатрыванняўтвараюццатолькідзвеформыпрошлага часу: прачытаць (кнігу) – прачытаўшы, прачытаны.

Ад непераходных дзеясловаў утвараюцца толькі дзеепрыметнікі незалежнага стану. Ад непераходных дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараюцца дзве формы дзеепрыметнікаў – цяперашняга і прошлага часу

(адпачываць–адпачываючы,адпачываўшы).Аднепераходныхдзеясловаў закончанага трывання ўтвараецца толькі форма дзеепрыметніка прошлага часу (адпачыць – адпачыўшы). Ад непераходных зваротных дзеясловаў утварэнне дзеепрыметнікаў абмежавана.

207

Прыметы прыметнікаў у дзеепрыметніках

Дзеепрыметнікі,якіпрыметнікі,маюцьнекваліфікацыйныя,словазмяняльныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Род, лік і склон дзее­ прыметніка цалкам залежаць ад адпаведных значэнняў роду, ліку і склону назоўніка, да якога ён дапасуецца (зжаты ячмень (м. р.), зжатая ніва

(ж. р.), зжатае поле (н. р.); зжатымі палямі (Т. скл., мн. л.), на зжатых палях (М. скл., мн. л.)): Здаецца, тачыў ён адцягнуты клін, каб цемру тугую расціснуць (Ю. Свірка); Выбраліся на бераг ледзь жывыя, аблепленыя тванню (Я. Маўр). Яна была заўсёды чым-небудзь незадаволеная

(А. Чарнышэвіч); Сталы былі непрыбраныя (П. Броўка). Дзеепрыметнікі мужчынскага роду маюць толькі поўную форму з кан-

чаткам : верш вывучаны, дом пабудаваны. Кароткая форма тыпу верш вывучан,домпабудаванчасамсустракаеццаўмастацкіх,навуковыхіпубліцыстычных тэкстах, але яна не ўласціва сучаснай беларускай літаратурнай мове.

Поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю азначэння або выказніка (без дзеяслоўнай звязкі або ў спалучэнні з ёй): Тым часам сонца выйшлаўгоруізбезгранічнагапрасторульебляскгарачыіяскравы,івянуць скошаныя травы (Я. Колас); Справа ляжала нізіна, уся ўкрытая лесам (Я. Скрыган); Ля гумна ўзвышаліся плячыстыя сцірты абмалочанага збожжа(М. Гамолка);Дзеньзалатыцёплымсонцамзаліты(М. Танк); Вокны ў хаце былі расчынены(Т. Хадкевіч).

Кароткія дзеепрыметнікі не скланяюцца. Яны змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку – па родах: Тут уся зямля нашым духам прасякнута

(А. Кулакоўскі); Святло вузкаю істужкаю падала на яго праз аконца, што высечана было ў адным бервяне ў сцяне (К. Чорны); Падаконнікі былі густа застаўлены вазонамі, і вокны затулены імі, нібы фіранкамі з раслін і кветак (З. Бядуля).

Кароткія дзеепрыметнікі ў сказе бываюць толькі выказнікам: Зямля і неба звязаны дажджамі, мы з роднай вёскай – памяццю навек (П. Пан-

чанка). Субстантываваныя дзеепрыметнікі ўжываюцца ў ролі дзейніка

(Пражытае адбілася і на яе характары (Т. Хадкевіч)) ці дапаўнення (Гаспадарзапрасіў(каго?)увайшоўшыхзаняцьмесцалястала(Я. Колас)).

Дзеепрыметнік можа мець паясняльныя словы, утвараючы разам з імі дзеепрыметнікавае словазлучэнне. Яно з’яўляецца сінтаксічна непадзельным,усказевыступаеаднымчленаміадасабляецца,калістаіцьпасляпаяс-

нёнага слова: Сонца, ахутанае шэраю смугою, нясмела ўставала з-за лесу (П. Броўка); Паветра, прасякнутае пахамі зямлі, крыштальна чыстае (Т. Хадкевіч);Невытрымаўшыбольшнасанцапёку,бярозыбелыя,што зранку млелі, набухлыя саладкаватым сокам, раптоўна неяк выпырснулі зелень(М. Аўрамчык).

208

ДЗЕЕПРЫМЕТНІКІ НЕЗАЛЕЖНАГА СТАНУ

Дзеепрыметнікі незалежнага стану абазначаюць прымету, уласцівасць з агульным значэннем ‘які ўтварае (утвараў) дзеянне’: счарнелы, пасівелы,

разамлелы, даспелы, расквітнеўшы, рухаючы.

Дзеепрыметнікінезалежнагастануўтвараюццаадпераходныхінепераходныхнезваротныхдзеясловаўімогуцьбыцьцяперашнягаіпрошлагачасу:

хвалюючая падзея, заходзячае сонца, пачырванелы твар, парыжэлае поле.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы дзеяслова цяперашняга часу з дапамогай суфіксаў -уч- (-юч-),

-ач-(-яч-) (пахн-уць пахучаякветка, ста[j-а]ць–стаячаявада,ляж-аць– ляжачыядрэвы,мітынгу[j-у]ць–мітынгуючынатоўп):Прэзідэнтісупра- ваджаючыя яго асобы наведалі святочныя мерапрыемствы («Звязда»); Яна ахвотна пачала расказваць цікавячыя нас рэчы(«Чырвоная зме - на»); Касыя промні заходзячага сонца асвятлялі зямлю («ЛіМ»); Такія дзеепрыметнікімалаўжывальныяўбеларускаймове.Яныпашыраныўнавуковыміпубліцыстычнымстылях,штовыкліканатэндэнцыяйдаскарачэння сінтаксічныхканструкцый.Дзеепрыметнікіцяперашнягачасузчасціцай-ся ўжываюццавельмірэдка,іхтрэбалічыцьпарушэннемлітаратурнайнормы.

У сказах тыпу З году ў год расце гандаль з развіваючыміся краінамі («Ма-

гілёўс. праўда») дзеепрыметнікі неабходна замяніць словазлучэннямі ці прыметнікавымі ўтварэннямі: З году ў год расце гандаль з краінамі, якія сталі на шлях развіцця. Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, як правіла, пераходзяць у прыметнікі, калі ўжываюцца ў тэрміналагічных спалучэннях.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (прошлага часу) пераходных і непераходных дзеясло-

ваў пры дапамозе суфіксаў -ш-, -ўш-: перамаг-чы перамогшая краіна, паўста-ць–паўстаўшыясяляне,прамерзну-ць–прамёрзшаязямля. Суфікс

-ш- далучаецца да асновы на зычны: нес-л-а – нёс-ш-ы, пяк-л-а – пёк-ш-ы, вырас-л-а – вырас-ш-ы. Суфікс -ўш- далучаецца да асновы на галосны:

маўча-л-а – маўча-ўш-ы, прыеха-л-а – прыеха-ўш-ы.

У сучаснай моўнай практыцы значна пашырылася ўжыванне дзеепрыметнікаў незалежнага стану прошлага часу з суфіксам -л-: пацямнець – пацямнелы, закарчанець – закарчанелы, заінець – заінелы, пачарнець –па- чарнелы, збялець – збялелы, абамлець – абамлелы. Як слушна адзначае А. А. Каўрус, «на цяперашнім этапе дзеепрыметнікі з суфіксам -л- усведамляюцца як асноўныя»1.

1КаўрусА.А.Дасвайгослова.Пытаннікультурымовы/падагул.рэд.У.І.Куліковіча.

Мінск, 2011. С. 107.

209

Умовемастацкайлітаратурызрэдкуможнаназірацьформаўтваральныя варыянтыдзеепрыметнікаў,калідзеепрыметнікізалежнагастануададнаго

ітаго ж дзеяслова ўтвараюцца то з дапамогай суфікса -т-, то з дапамогай суфіксаў-н-,-ен-:замкнутыізамкнёны,абгорнутыіабгорнены,націснуты

інаціснены.Такіяварыянтыз’яўляюццадапушчальнымі,алевідавочна,што першы з іх больш прадуктыўны.

ДЗЕЕПРЫМЕТНІКІ ЗАЛЕЖНАГА СТАНУ

Дзеепрыметнікізалежнагастануўтвараюццаадпераходныхдзеясловаў і маюць формы цяперашняга і прошлага часу.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу пераходных дзеясловаў незакончанага трывання прыдапамозесуфіксаў-ем-(аддзеясловаўІспражэння)і-ім-(аддзеясловаў ІІ спражэння): чыта[j-э] чыта[j-э]м-ы; друку[j-э]друку[j-э]м-ы; ства-

ра[j-э] ствара[j-э]м-ы. У сучаснай беларускай літаратурнай мове гэтыя дзеепрыметнікі ўжываюцца рэдка. Часцей яны сустракаюцца ў навуковым і публіцыстычным стылях: Прадстаўляемыя публікацыі разам з дакументамі просім накіроўваць на наш адрас(«Універсітэт»); Нежаданне разабрацца ў змесце праводзімых заняткаў прывяло да таго,што іх мэта не была выканана («Настаўн. газ.»); Эканамічныя патрэбы прымусілі скараціць запасы нарміруемых сродкаў («Рэспубліка»); Публікуемыя ў дысертацыі дакументы дазваляюць скарэктаваць наяўныя навуковыя гіпотэзы.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу не ўтвараюцца ад некаторых дзеясловаў незакончанага трывання:

1)ад дзеясловаў на -чы (пячы, сячы, берагчы, сцерагчы і інш.);

2)дзеясловаўна-ці і-сці (плесці,несці,церці,месці,прасці,класцііінш.);

3)аднаскладовых дзеясловаў біць, віць, гнуць, грэць, жаць, ліць, мыць, мяць і інш.;

4)дзеясловаўдаіць,жаваць,каваць,калоць,карміць,касіць,лізаць, ля-

піць,лячыць,мазаць,мыліць,паіць,палоць,пісаць,рэзаць,садзіць,ставіць, сушыць, сыпаць, таптаць, цягнуць, часаць, чысціць і інш.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу могуць утварацца ад некаторых непераходных дзеясловаў, якія кіруюць ускосным склонам з аб’ектным значэннем: кіраваць – кіруемы, камандаваць – камандуемы.

Дзеепрыметнікі цяперашняга часу выкарыстоўваюцца ў беларускай мовезвычайнаяккампанентыўстойлівыхсловазлучэнняўтэрміналагічнага характару: кіруючая роля, вісячы замок, рухаючая сіла.

210

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад пе-

раходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-,

-ен-, -ан-, -т-.

Пры дапамозе суфікса -н- утвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ад дзеясловаў, інфінітыўная аснова якіх заканчваецца на

(): сарва-ць – сарва-н-ы, засея-ць – засея-н-ы, заплака-ць – заплака-н-ы, звея-ць – звея-н-ы, скліка-ць – скліка-н-ы, чыта-ць – чыта-н-ы.

Прыдапамозесуфікса-ен-(-ан-паслязацвярдзелыхзычных)утвараюц- цадзеепрыметнікізалежнагастанупрошлагачасуаддзеясловаў,інфінітыўная аснова якіх заканчваецца на , , або на зычны: вызвалі-ць вы-

звал-ен-ы,звез-ці звез-ен-ы,прайс-ці пройдз-ен-ы,знасі-ць знош-ан-ы, зрабі-ць зробл-ен-ы.

Прыдапамозесуфікса-т-утвараюццадзеепрыметнікізалежнагастану прошлага часу ад асноў прошлага часу на галосныя: прыцісну-ў – пры-

цісну-т-ы, кіну-ў – кіну-т-ы, абвергну-ў – абвергну-т-ы, змя-ў – змя-т-ы, зня-ў – зня-т-ы, накры-ў – накры-т-ы.

Аднекаторыхдзеясловаўупісьмовыммаўленніўжываюццаварыянтныя формы дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксам -т- або -ен-: абгор-

ну-т-ы і абгорн-ен-ы, апрану-т-ы і апран-ен-ы, націсну-т-ы і націсн-ен-ы, падцягну-т-ы і падцягн-ен-ы.

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу не ўтвараюцца ад некаторых дзеясловаў незакончанага трывання:

1)ад дзеясловаў з суфіксамі -іва-, -ва-: назубліваць, дапытваць, перапісваць, размазваць;

2)дзеясловаў са значэннем накіраванасці дзеяння не ў адзін бок: ва­ зіць, вадзіць, насіць і адпаведных ім прэфіксальных дзеясловаў: прывозіць,

заводзіць, уносіць; 3)дзеясловаўдаваць,раздаваць,надаваць,пазнаваць,адставацьіінш.

Не ўтвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу і ад некаторых пераходных дзеясловаў закончанага трывання:

1) ад дзеясловаў з націскам на -а́ць (-я́ць), утвораных пры дапамозе прыстаўкіадпрыставачныхдзеясловаўнезакончанагатрывання:паскіда́ць,

паздыма́ць і інш.; 2) дзеясловаў з суфіксам -ану-: рвануць, крутануць і інш.;

3) некаторых дзеясловаў ІІ спражэння на -ець: абляцець, выцерпець,

прахрыпець і інш.;

4) некаторых дзеясловаў з націскным суфіксам -ну-: лізнуць, мазнуць,

кальну цьі інш.;

́ ́ ́

5)некаторых дзеясловаў з націскам на -а́ць (-я́ць): пачака́ць, заста́ць

іінш.

211