Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА

НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА

Катэгорыя трывання дзеяслова

Трываннедзеяслова–граматычнаякатэгорыя,якаяўказваенаадносіны дзеянняцістану,абазначанагадзеясловам,дамяжыгэтагадзеяння(стану), яго закончанасці. Гэта катэгорыя ахоплівае ўсю дзеяслоўную лексіку: кожны дзеяслоў у любой яго форме можа быць аднесены да незакончанага ці

закончанага трывання.

Супастаўленне дзеясловаў у гэтай катэгорыі адбываецца на ўзроўні семантыкі. Формы трывання разглядаюцца як словаўтваральныя, розныя значэнні якіх фарміруюць розныя словы. Спецыяльных прыставак, якія б служылі для ўтварэння трывання, няма. Для ўтварэння пэўнага трывання выкарыстоўваюццапрыстаўкі:а- (аб-),ад-,з- (с-, са-),за-,вы-,на-,па-,пад-, пера-,пра-,пры-,раз-, у-, уз-.Найбольшчастаўгэтайфункцыіўжываюцца прыстаўкі а- (аб-), з- (с-, са-), па-.

Дзеясловынезакончанагаізакончанагатрывання,якіямаюцьаднолькавае лексічнае значэнне, утвараюць трывальныя пары: прарасціць – прарошч­ ваць, стукаць– стукнуць, пісаць– напісаць, чытаць– прачытаць. Нярэдка мнагазначны дзеяслоў толькі ў адным са сваіх значэнняў можа ўваходзіць у некалькітрывальныхпар:рэзаць(галінкі)–зрэзаць(галінкі),рэзаць(сыр)–

нарэзаць(сыр),рэзаць(палец)–парэзаць(палец);вязаць(панчохі)–звязаць (панчохі),вязаць(вузлы)–завязаць(вузлы);клеіць(маркі)–наклеіць(маркі),

клеіць(канверт)–склеіць(канверт),клеіць(пакойшпалерамі)–паклеіць(па- койшпалерамі),клеіць(афішы)–расклеіць(афішы).Адзінітойжабеспры- ставачныдзеяслоўнезакончанагатрыванняможамецьнекалькісінанімічных па значэнні прыставачных дзеясловаў закончанага трывання.

Працэс пераўтварэння дзеяслова незакончанага трывання ў дзеяслоў закончанагатрыванняназываеццаперфектывацыяй,аадваротныпрацэс, г. зн. працэс пераўтварэння дзеяслова закончанага трывання ў дзеяслоў незакончанага трывання, – імперфектывацыяй. Граматычнае значэнне трывання можа быць у дзеяслове фармальна не выражаным: купі́ць(зак.) – лупі́ць(незак.); ле́гчы (зак.) – пячы́(незак.). Аднак у большасці выпадкаў лёгкавыдзеліцьмарфалагічныясродкі,прыдапамозеякіхутвараюццадзея­ словыіншагатрывання:вы́купіць,вы́лупіць–(зак.);пале́гчы,папячы́–(зак.).

Дзеясловы, якія не маюць суадносных з імі па трыванні слоў з аднолькавымлексічнымзначэннем,з’яўляюццаняпарнымі,аднатрывальнымі:

спатрэбіцца, прысутнічаць, пагульваць, апынуцца.

157

Некаторыя дзеясловы ў адной і той жа форме могуць выступаць са значэннем як незакончанага, так і закончанага трывання – гэта двухтры-

вальныя дзеясловы, напр.: абяцаць, атакаваць, адрасаваць, кальцаваць, ліквідаваць, прэміраваць (абяцаў кнігу – незакончанае трыванне; абяцаў

сустрэцца – закончанае трыванне).

Адзначаюцца выпадкі, калі дзеясловы закончанага і незакончанага трывання не складаюць трывальных пар, паколькі іх лексічнае значэнне неідэнтычнае:чытаць–перачытаць‘прачытацьяшчэраз’,‘прачытацьусё’; пісаць–распісаць‘перанесцінакарткі,лісты’,‘размаляваць’,‘расказацьаб чым-небудзь’; трымаць – вытрымаць ‘перанесці выпрабаванне’.

Катэгорыя трывання знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй часу: дзеясловызакончанагатрываннямаюцьтолькіформыпрошлагаібудучага простагачасу:напісаў інапішу,прачытаўіпрачытаю,расказаўіраскажу;

адзеясловынезакончанагатрываннямаюцьформыцяперашняга,прошлага і будучага складанага часу: пішу, пісаў і буду пісаць, рашаю, рашаў і буду рашаць.

Дзеясловы незакончанага трывання

Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць дзеянне ў яго працяканні, працягласці, без указання на мяжу, вынік. Такія дзеясловы маюць значэнненезавершанасцідзеянняабоягопаўтаральнасці:спяваць,страляць,

перагортваць, выконваць, працаваць, ездзіць, плаваць, рабіць, прачыт-

ваць. У сваёй большасці дзеясловы незакончанага трывання з’яўляюцца невытворнымі.

Фармальнай прыметай, якая цалкам вызначае незакончанае трыванне дзеяслова, з’яўляецца магчымасць паставіць да яго пытанне: што рабіць? Іх граматычнай прыметай з’яўляецца ўтварэнне асабовых форм цяперашняга часу.

Звычайнаданезакончанагатрыванняадносяццаўсеневытворныядзея­ словыабовытворныя,утвораныяздапамогайсуфіксаў:несці,есці,хадзіць,

рабіць,палоць,стукаць,праполваць,захоўваць,выдаваць,перашэптвацца.

У гэтым сэнсе незакончанае трыванне выступае як першаснае, хоць з граматычнага пункту погляду закончанае трыванне з’яўляецца роўным яму.

Некаторыя дзеясловы са значэннем руху, перамяшчэння ў прасторы маюць форму незакончанага трывання і своеасабліва групуюцца ў парныя адносіны: бегчы – бегаць, гнаць – ганяць, ехаць – ездзіць, лезці – лазіць, каціць – качаць, ляцець – лятаць, несці – насіць, несціся – насіцца, паўзці – поўзаць. Першыя дзеясловы ў такіх парах абазначаюць лінейны рух, які адбываецца ў адным кірунку. Гэтыя дзеясловы называюцца дзеясловамі лінейнага руху або някратнымі. Другія дзеясловы абазначаюць або бес-

158

перапынны рух, накіраваны ў розныя бакі, або перарывісты рух у адным напрамку. Такія дзеясловы называюцца нелінейнымі, кратнымі.

Найбольшпашыранымісуфіксамі,здапамогайякіхутвараюццадзеясловынезакончанагатрыванняаддзеясловаўзакончанагатрывання,з’яўляюцца суфіксы ва-, -оўва- (-ёўва-): авалодаць – авалодваць, адпіць – адпіваць, настроіць – настройваць, падклеіць – падклейваць, змяніць – зменьваць, абліцаваць–абліцоўваць,адпрацаваць–адпрацоўваць,накіраваць–накіроў- ваць,падпілаваць–падпілоўваць,параўнаць–параўноўваць,расчараваць– расчароўваць, абмаляваць – абмалёўваць, абсталяваць – абсталёўваць, перашпакляваць – перашпаклёўваць, размаляваць – размалёўваць.

Пэўная група дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараецца ад дзея­ словаў закончанага трывання з дапамогай суфікса -іва-: вышчарбіць – вышчэрбліваць, атрымаць – атрымліваць, вытрымаць – вытрымліваць, адшчапляць – адшчэпліваць, зняславіць – зняслаўліваць.

Дзеясловы закончанага трывання

Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць завершанасць дзеяння, наяўнасцьягочасаваймяжы,вынікудзеяння:заспяваць,адстраляцца,пера-

гарнуць,выканаць,прапрацаваць,з’ездзіць,паплаваць,прадыктаваць.Гэта дзеяннеможабыцьімгненным,аднаразовым:глянуць,стукнуць,крыкнуць, кінуць.Фармальнатакіядзеясловывызначаюццапастаноўкайпытання:што зрабіць?Зграматычнагабокудзеясловызакончанагатрыванняхарактарызуюцца адсутнасцю асабовых форм цяперашняга часу і ўтварэннем форм будучага простага часу.

Значная колькасць дзеясловаў закончанага трывання ўтвараецца ад дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе далучэння прыставак ці суфікса -ну-, спосабам перфектывацыі: чытаць – прачытаць, стаяць – выстаяць, крычаць – закрычаць, мігаць – мігнуць, страляць – стрэльнуць.

Дзеяслоўныяпрыстаўкіісуфікс-ну-змяняюцьнетолькітрываннедзея­ слова,алеіяголексічнаезначэнне.Тамуўвынікуперфектывацыізвычайна ўтвараюцца новыя словы: пець – запець, дапець, напець, папець, прапець, адпець, перапець, спець і інш.

Спосабы ўтварэння трывальных пар

Дзеясловы незакончанага і закончанага трывання, лексічнае значэнне якіх супадае, у большасці выпадкаў утвараюць трывальныя пары. Для іх характэрны прыналежнасць да лексіка-граматычнага разраду слоў са значэннем дзеяння, што можа мець мяжу, тэндэнцыя ўтвараць пары з да-

памогай суфіксаў або прыставак: атакаваць – атакоўваць, арыентавац-

ца – зарыентавацца. Такія дзеясловы адрозніваюцца толькі граматычна,

159

г. зн. дэрывацыйныя (утваральныя) сродкі змяняюць толькі граматычнае, трывальнае значэнне дзеяслова, не закранаючы яго лексічнага значэння:

пісаць – напіса ць, спісаць – спісваць, мыць – вымыць, аддаць – адда­ ваць, рашаць – рашыць, паласкаць – выпаласкаць, вячэраць – павячэраць, стагнаць – застагнаць.

Трывальныя пары найбольш часта ўтвараюцца з дапамогай прыставак і суфіксаў, хоць сродкамі іх утварэння могуць выступаць таксама націск

(адкі́даць–адкіда́ць,насы́паць–насыпа́ць),чаргаваннегалосныхабозыч- ных гукаў у корані (збіраць – сабраць, называць – назваць; выпрасіць выпрош­ваць),утварэннеадсуплетыўныхасноў(легчы–класціся,сказаць– гаварыць).

Пры дапамозе прыставак ад дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання. Прыставак, якія б надавалі дзея­ словам толькі значэнне закончанага трывання, у беларускай мове няма. Звычайна разам з гэтым граматычным значэннем яны надаюць дзеясловам іноваелексічнаезначэнне.Тамуаднамудзеясловунезакончанагатрывання частаадпавядаенекалькідзеясловаўзакончанагатрывання:пісаць–апісаць,

абпісаць, адпісаць, запісаць, выпісаць, спісаць і інш.

Адпрыставачныхдзеясловаўзакончанагатрыванняздапамогайсуфіксаў утвараюцца дзеясловы незакончанага трывання: апісаць – апісваць,

абпісаць– абпісваць,адпісаць–адпісваць,запісаць– запісваць,выпісаць– выпісваць,спісаць–спісвацьіг.д.Дзякуючытакомудвайномусловаўтварэн- ню і ствараюцца відавыя пары.

Для ўтварэння закончанага трывання выкарыстоўваюцца прыстаўкі

а-, аб- (аба-), ад- (ада-), вы-, з- (с-, са-), за-, на-, над- (нада-), пад- (пада-), пера-,пра-,пры-,раз-(раза-), у-,уз-(ус-,уза-),атаксамадвайныяпрыстаўкі тыпунеда-,паза-,панад-,папа-,пана-ідат.п.Адныпрыстаўкіз’яўляюцца прадуктыўнымі (а-, аб-, ад-, з-, с-, за-, на-, па-), іншыя могуць утвараць трывальную пару ад абмежаванай колькасці дзеясловаў, напр.: пусцець – апусцець,несці–абнесці,рэзаць–адрэзаць,ехаць–з’ехаць,хаваць–схаваць, крычаць – закрычаць, маляваць – намаляваць, вастрыць – павастрыць, вязнуць – увязнуць, несці – прынесці.

Прыстаўка па- ўтварае найбольшую колькасць дзеясловаў, якія ўвахо­ дзяць у трывальныя пары з беспрыставачнымі дзеясловамі. Асабліва часта гэтапрыстаўказмяняетрываннедзеясловаўсазначэннемнарастанняпэўна-

гастану:багацець–пабагацець,бяднець–пабяднець,жаўцець–пажаўцець, лысець – палысець, сівець – пасівець, старэць – пастарэць, цямнець – пацямнець, ярчэць – паярчэць, яснець – паяснець.

Прыстаўка па- ўтварае трывальныя пары многіх дзеясловаў фізічнага і абстрактнага дзеяння: абедаць – паабедаць, бяліць – пабяліць, грузіць –

160

пагрузіць, караць – пакараць, лакіраваць – палакіраваць, саліць – пасаліць, шкодзіць – пашкодзіць.

Для беларускай мовы вельмі характэрна шырокае ўжыванне двайной прыстаўкі папа-: папагуляць, папагараваць, папакалець, папапрасіць, па-

пастраляць. Гэта прыстаўка надае дзеясловам значэнне неаднаразовасці дзеяння, яго інтэнсіўнасці і працягласці. Такія дзеяслоўныя ўтварэнні хоць і лічацца зусім нарматыўнымі, але надаюць мове ў большасці выпадкаў размоўны характар.

Прыстаўкана-змяняетрываннедзеясловаў,якіяабазначаюцьабстракт-

нае і фізічнае дзеянне: смяшыць – насмяшыць, хмурыць – нахмурыць, грэць – нагрэць, мачыць – намачыць, паліраваць – напаліраваць, тачыць – натачыць.

Каліпрыстаўкана-далучаеццадапрыставачныхдзеясловаў,тоянанадае ім значэнне вялікай колькасці, празмернасці дзеяння і стылявое адценне размоўнасці: абломваць наабломваць, абразаць – наабразаць, абсякаць – наабсякаць, выдумляць – навыдумляць.

Дзеясловы закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання таксама з дапамогай суфікса -ну- (-ану-, -яну-): крычаць – крыкнуць, ныраць – нырнуць, бліскаць – бліснуць, пляскаць – пляснуць, ку- саць–кусануць,сказаць–сказануць,лупіць–лупянуць,трэсці–трасянуць.

Трывальныяпарыскладаюцьдзеясловызакончанагатрываннязасновай на-е, -уідзеясловынезакончанагатрываннязсуфіксам-а-(-я-):абгледзець­

абглядаць, адкіпець – адкіпаць, упамянуць – упамінаць, разагнуць – разгі­ наць.Большасцьслоў,штоўваходзяцьугэтыяпары,прыставачныя.Націску формахнезакончанагатрывання,якправіла,падаенасуфікс.Утрывальных парах дзеясловаў на -ы і форм з суфіксам -а- ў сувязі са зменай націску адбываецца чаргаванне галосных е // я, о // а: вы́зверыцца – вызвяра́цца,

заве́рыць – завяра́ць, суце́шыць – суцяша́ць, апусто шыць– апусташа́ць, падо́ўжыць – падаўжа́ць.

Значная колькасць дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання ўтвараецца шляхам змены суфіксаў -і- (-ы-) на -а- (-я-). У большасці выпадкаў мяккасць зычнага, які знаходзіцца перад суфіксам, захоўваецца:

раздзяліць – раздзяляць, акрыліць – акрыляць, высветліць – высвятляць, натхніць – натхняць, прыпыніць – прыпыняць, ускладніць – ускладняць.

Ва ўтварэннях з коранем ступ- і ў слове хапіць мяккасць зычнага перад суфіксам не захоўваецца: абступіць – абступаць, адступіць – адступаць, адступіцца – адступацца, хапіць – хапаць (але расхапіць расхопліваць).

Зменанаціскупрысуфіксальнымутварэнніформтрываннянярэдкапрыводзіць да пэўных змен у аснове – адбываецца ўзнаўленне этымалагічных галосных э, е, ё, о або абумоўленыя фанетычнымі прычынамі пазіцыйныя

161

чаргаванні галосных: аббрахаць – аббрэхваць, прычасаць – прычэсваць, абмяшаць–абмешваць,развянчаць–развенчваць,выхлебаць–выхлёбваць, распляскаць – расплёскваць, абламаць – абломваць, пераканаць – пераконваць, абліцаваць – абліцоўваць.

Ёсць група дзеясловаў, якія могуць утвараць трывальныя пары з дапамогай розных суфіксаў, але зусім тоесныя па сваім лексічным значэнні:

атрэсці – атрасаць, атрэсваць; атрымаць – атрымліваць, атрымоўваць; накласці – накладаць, накладваць; падлічыць – падлічаць, падлічваць; за- прасіць–запрашаць,запрошваць;падслухаць–падслухваць,падслухоўваць.

Аддзеясловаўнезакончанагатрываннязсуфіксам-а-ўтвараюццадзея­ словы закончанага трывання пры дапамозе суфікса -ну-, які надае дзея­ словамзначэннеімгненнасці,аднакратнасцідзеяння:булькаць–булькнуць,

ківаць – кіўнуць, ныраць – нырнуць, стукаць – стукнуць, лізаць – лізнуць, фыркаць – фыркнуць.

У некаторых дзеясловах перад суфіксам -ну- выпадае другі зычны ў спалучэннях ск, зг, ст, рт, пт: бліскаць – бліснуць, пляскаць – пляснуць, бразгаць – бразнуць, свістаць – свіснуць, звяртаць – звярнуць, шаптаць – шапнуць.

Дзеясловы, якія маюць суфіксы -ну- або -ану-, набываюць рознае сэнсавае адценне: суфікс -ану- надае дзеяслову значэнне больш энергічнага дзеяння, параўн.: крутнуць і крутануць, куснуць і кусануць, сыпнуць і сыпануць, хапнуць і хапануць, дрыгнуць і дрыгануць.

Для часткі дзеясловаў утварэнні з суфіксам -ану- (-яну-) з’яўляюцца адзіна магчымымі: сказаць – сказануць, слізгаць – слізгануць, чыркаць – чыркануць, чэрпаць – чарпануць.

Па аналогіі з такімі дзеясловамі суфіксы -ну-, -ану- (-яну-) паяўляюцца ў дзеясловах, якія ў інфінітыве не маюць суфікса -а-: круціць – крутнуць,

крутануць; лупіць – лупянуць; трэсці – трасянуць.

Дзеясловы, што ўтвараюць трывальныя пары з дапамогай прыставак, прыіхдалучэннінемаюцьістотныхзменукорані,акрамязменыінаыпасля прыставак на зычны гук: імшыць – абымшыць, ісці – падысці, іржавець – абыржавець,іграць–разыграць.Упэўныхвыпадкахпаслятакіхпрыставак з’яўляецца ўстаўны галосны а: падбіраць – падабраць, драць – ададраць, сніць – сасніць.

Штодатыхдзеяслоўныхпар,штоўтвараюццаздапамогайсуфіксаў,дык уіхасновахназіраюццачаргаваннізычных,якіяадыгрываюцьдапаможную ролю. Падрабязна падобныя чаргаванні разглядаюцца ў марфаналогіі.

У суадносных формах трывання дзеясловаў з асновай на і ідзесловаў з суфіксам -ва- знаходзяць адлюстраванне чаргаванні зычных. Гэтыя чаргаванні з’яўляюцца дадатковымі паказчыкамі трывання:

162

●●чаргаванне[з’]//[ж]:адмарозіць–адмарожваць,абеззаразіць–абез- заражваць, прытармазіць – прытарможваць;

●●чаргаванне [дз’] // [дж]: абгарадзіць – абгароджваць, прастудзіць – прастуджваць, разладзіць – разладжваць, асадзіць – асаджваць;

●●чаргаванне[с’]//[ш]:вывесіць–вывешваць,прыкрасіць–прыкрашваць­ , недаквасіць – недаквашваць, укасіць – укошваць; але закусіць – закусваць; ●●чаргаванне[ц’]//[ч]:абкалаціць–абкалочваць,завінціць–завінчваць,

пракруціць – пракручваць, расплаціцца – расплачвацца; ●●чаргаванне [сц’] // [шч]: прарасціць – прарошчваць, узгрувасціць –

узгрувашчваць, узмасціцца – узмошчвацца.

Губныя зычныя, якія знаходзяцца перад формаўтваральным суфіксам незакончанага трывання -іва-, даюць чаргаванні [б’] // [бл’], [м’] // [мл’], [п’] // [пл’], [в’] // [ўл’]: вызубіць – вызубліваць, прывабіць – прывабліваць; абразуміць – абразумліваць, прышчыміць – прышчэмліваць; прыкупіць – прыкупліваць, уляпіць – улепліваць; абумовіць – абумоўліваць, зацікавіць – зацікаўліваць.

Ёсцьневялікаяколькасцьдзеясловаў,якіяўтвараюцьтрывальныяпары толькі шляхам чаргавання галосных у аснове. Нуль гука чаргуецца з [і], [ы] ў словах: адабраць – адбіраць, забраць – забіраць, набраць – набіраць, падаслаць–падсцілаць,сабраць–сабіраць,адаслаць–адсылаць,выслаць– высылаць,адазваць–адзываць,назваць–называць,падаслаць–падсылаць,

праспаць – прасыпаць, а таксама ва ўсіх аднакарэнных з імі. Трывальныя пары могуць утварацца пры дапамозе пераходу націску. Дзеясловы закончанага трывання маюць націск на прыстаўцы ці на

корані,анезакончанага–насуфіксе-а-:вы́клікаць–выкліка́ць, вы́мераць– вымяра́ць, вы́разаць – выраза́ць, вы́месці – вымята́ць, абме́раць – абмя­ ра́ць, абрэ́заць – абраза́ць, раскі́даць– раскіда́ць, рассы́паць – рассыпа́ць,

склі́каць–скліка́ць.Часамсазменаймесцанаціскуадбываюццапазіцыйныя чаргаванні е // я, э // а.

Нязначная колькасць трывальных пар утвараецца суплетыўным шля-

хам: аблажыць – абкладваць, легчы – класціся, разысціся – разыходзіцца, стаць – станавіцца, узяць – браць, увайсці – уваходзіць, знайсці – шукаць.

У такіх выпадках члены відавой пары выражаюцца дзеясловамі з рознымі каранямі, якія маюць тоесныя лексічныя значэнні.

Аднатрывальныя дзеясловы

Няпарныміабоаднатрывальныміназываюццадзеясловы,якіямаюць значэннеаднаготрывання–незакончанагаабозакончанага.Такіядзеясловы належацьлексіка-граматычнамуразрадусазначэннем‘дзеянне,якоепасва-

ёйсемантыцынемаемяжы’:апынуцца,прысутнічаць,дзекаць,гультаяваць,

163

панукваць, забалбатаць1. Так, дзеяслоў закрычаць, утвораны ад дзеяслова крычаць, не ўтварае з ім трывальнай пары, паколькі яго лексічнае значэнне ‘пачаць крычаць’ не супадае з лексічным значэннем дзеяслова крычаць ‘абзываццакрыкам’.Акрамятаго,аддзеясловазакрычацьнельгаўтварыць суфіксальную трывальную пару (няма дзеяслова закрыківаць). Адпаведна, дзеяслоў закрычаць – несуадносны па трыванні, ці аднатрывальны.

Аднатрывальнымі могуць быць дзеясловы незакончанага трывання, сярод якіх:

●●дзеясловы,якіяабазначаюцьпэўныстанчалавека,прыроды:радавац-

ца,апасацца,баяцца,смяяцца,гараваць,галадаць,ганарыцца,гультаяваць, дзічыцца, балець, спаць, мерзнуць, вісець, ляжаць, стаяць;

●●дзеясловы, якія абазначаюць існаванне ці наяўнасць прадмета: быць,

мецца, існаваць, знаходзіцца; ●●дзеясловы органаў адчування: глядзець, слухаць, нюхаць, чуць;

●●дзеясловы,якіяабазначаюцьз’явы,штоўспрымаюццаорганаміслыху, зроку,абаняння,утымлікуідзеясловымаўлення:грымець,шумець,бліска-

цець, нюхаць, шаптаць, барматаць; ●●дзеясловы, якія выражаюць канкрэтныя дзеянні, перамяшчэнне ў

прасторы і прафесійныя заняткі: прыгаць, стукаць, круціць, махаць, шагаць, кавыляць, скакаць, агінацца, валацужнічаць, бадзяцца, лавіраваць, сапожнічаць, сталярнічаць, плотнічаць, настаўнічаць.

Неўтвараюцьформзакончанагатрываннядзеясловы,якіявыконваюць функцыю звязкі: быць, даводзіцца, значыць, з’яўляцца, лічыцца, а таксама мадальныя дзеясловы: жадаць, спадзявацца, хацець, хацецца.

Не маюць суадносных форм закончанага трывання многія дзеясловы незакончанага трывання з суфіксам -ва-. Гэта дзеясловы:

●●з прыстаўкай па-, якія абазначаюць дзеянне, што адбываецца перыядычна, часадчасу, маеслабую ступень праяўлення:паглядваць, пагукваць,

падрэмваць,пабліскваць,паморгваць,панукваць,пашчоўкваць,пабразгваць, пацмокваць, пахвальваць;

●●з прыстаўкамі пад- і пры-, якія абазначаюць дзеянне, што суправа­ джае іншае дзеянне: падпяваць, падсвістваць, падцмокваць, прыплясваць, прыстукваць, прышэптваць;

●●з прыстаўкай перад-, якія маюць значэнне працяглага і ўзаемнага для некалькіх асоб або істот дзеяння: перагаворвацца, перабрэхвацца,

перастрэльвацца­ , перастуквацца; ●●з прыстаўкай раз- (рас-), якія ўказваюць на ўзмоцненае праяўленне

дзеяння: разгульваць, распяваць, расхаджваць.

1 Шуба П. П. Пазнач. твор. С. 164.

164