- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў
ПРЫМЕТНІК
ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
Прыметнік – паўназначная часціна мовы, што аб’ядноўвае словы з катэгарыяльным значэннем непрацэсуальнай прыметы, якое выражаецца ў словазмяняльных марфалагічных катэгорыях роду, ліку і склону, а таксама несловазмяняльнай катэгорыі ступені параўнання. Пад непрацэсуальнай прыметайразумеюцьлюбуюпастаяннуюпрымету,штослужыцьдляхарактарыстыкііадрозненняпрадметаў:Адбедрэцэптубыцьадзіным:таропка торыць новы шлях, каб жыта спела на палях адвечна праведнай Айчыны (М. Віняцкі); Няпростая, як свет, людская годнасць па рысачцы складаецца адной (Л. Тарасюк); Скарынкі дух з матчынай печы, дух соладу здна дзяжы трымцелі усэрцы хлапечым і сённятрымцяць удушы
(А. Лойка).
Уасноветэрміна«прыметнік»ляжыцьапелятыў«прымета».Такназывалася і знамянальная часціна мовы, якая абазначае пастаянную прымету прадмета, у першым выпуску граматыкі для школ Браніслава Тарашкевіча. У пятым выданні тэрмін «прымета» быў заменены на «прыметнік» па аналогіізіншымілінгвістычнымітэрмінамі,утвораныміпапрадуктыўных словаўтваральных мадэлях (назоўнік, займеннік і інш.). Параўн.: польск. przymiotnik, укр. прикметник.
Прыметнікі могуць абазначаць:
●●знешнія якасці чалавека і жывых істот (худы, касы, сівагрывы); ●●рысы характару, разумовыя якасці (сціплы, спагадлівы, кемлівы,
мудры ); ●●колеры і масці жывёл (бэзавы, белы, пярэсты, гняды);
●●адносіны прадмета:
а) да асобы (бацькоўскі клопат, мацярынская ласка); б) жывой істоты (воўчы след, лісіны каўнер, дзіцячыя гульні); в) прадмета (класная работа, мінскія тэатры); г) матэрыялу ці рэчыва (дубовы паркет, шкляны посуд);
д)прасторы,месца,часу(нябесныядалі,ляснаяфіялка,вячэрнізмрок);
74
е) дзеяння (капіравальная машына, вылічальная тэхніка); ё) прыналежнасць (студэнтаў канспект, Вінцусёва стыпендыя, ластаўчына гняздо) і інш.
Катэгорыіроду,лікуісклонупрыметніканевалодаюцьуласныміграматычнымізначэннямі,азалежацьадграматычныхзначэнняўназоўніка.Гэта залежнасць выражаецца ў атрыбутыўных словазлучэннях і прэдыкатыўных спалучэннях. Асноўная сінтаксічная роля прыметніка ў сказе – быць азначэннемцівыказнікам:Кутмойслынныне глухіідапесень,ідатанцаў
(Я. Янішчыц).
Катэгорыя роду прыметніка кваліфікуецца як словазмяняльная марфалагічная катэгорыя. Род прыметніка паказвае, што прымета ўласціва прадмету, які выражаны назоўнікам мужчынскага, жаночага або ніякага роду: святочны салют, святочная вячэра, святочнае віншаванне. У сувязі з тым што ў множным ліку прыметнік не мае супрацьпастаўлення паводле роду, яго род не вызначаецца.
Катэгорыя ліку прыметніка – словазмяняльная марфалагічная катэгорыя, якая паказвае, што прымета ўласціва прадмету, выражанаму на-
зоўнікам у форме адзіночнага (новы пашпарт, радасная падзея, шырокае поле) ці множнага ліку (новыя пашпарты, радасныя падзеі, шырокія палі).
Катэгорыялікупрыметнікапрадстаўленасклонавыміформаміадзіночнага (мужчынскага, жаночага, ніякага роду) і множнага ліку.
Да словазмяняльнай марфалагічнай катэгорыі адносіцца і катэгорыя склону прыметніка. Яна паказвае, што прымета ўласціва прадмету, выражанаму назоўнікам у форме таго ці іншага склону (радасны настрой, ра-
даснаганастрою,радаснамунастрою,радаснымнастроем,(у)радасным настроі). Кароткія прыметнікі не скланяюцца.
Прыметнікіпадзяляюццаназменныяінязменныясловы.Граматычныя формызменныхпрыметнікаўадрозніваюццаадформназоўнікаўіпададзены двуматыпаміскланенняў–ад’ектыўным(якасныяіадносныяпрыметнікі)і змешаным(прыналежныя).Нязменныяпрыметнікі(запазычаныясловы,якія не аформіліся пры дапамозе беларускіх канчаткаў) адносяцца да нулявога тыпу скланення. Яны не маюць форм роду і ліку і ва ўсіх склонах пада дзены аманімічнымі формамі. У сказе такія лексічныя адзінкі выконваюць функцыю азначэння (спадніца мідзі, колер хакі, стыль ракако і інш.): Ля ягостаяўнейкімаёруфуражцыколерухакі(В. Быкаў);Аддаюперавагу стылю ракако («Звязда»).
Уласная марфалагічная катэгорыя прыметніка – катэгорыя ступені параўнання – з’яўляецца несловазмяняльнай і характэрна толькі для якас-
ных прыметнікаў: цёплы – цяплейшы, больш (менш) цёплы, найцяплейшы, самы цёплы.
75
Якасныя прыметнікі могуць мець кароткую і поўную формы. Поўная форма прыметніка змяняецца па родах, ліках і склонах і ўжываецца ва ўсіх стыляхмаўлення.Кароткіяформыякасныхпрыметнікаўмаюцьтолькікатэгорыі роду і ліку, не змяняюцца па склонах і ўжываюцца ў асноўным у паэтычныммаўленні,утворахвуснайнароднайтворчасці:Печпрыгорненас, як матка,добратам,дзеяздароў(Я. Колас);Жадаем,каббылівыбагаты, як восень, каб былі вы красны, як вясна, а душы чысты, як вада (Нар.).
У народных гаворках, паэтычных тэкстах пашырана і ўсечаная форма прыметніка:чалавечажыццё,вішнёвадрэва,добрадуша,шырокаполе:Як дым,жыццётычалавеча:дыхнуўвіхор–ізгінуўслед…(Я. Колас);Цвіце ляўкой, ў пуках рабіна; вішнёва дрэва ў малацэ... (Цётка).
Поўнуюікароткуюформымаюцьпрыналежныяпрыметнікі.Кароткая форма ўласціва прыметнікам, якія абазначаюць індывідуальную прыналежнасць, у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага ліку (акрамя прыметнікаў пры адушаўлёных назоўніках мужчынскага роду):
Сумленне, як ласку матчыну, не купіш і ў складчыну (Р. Барадулін); А пад гарой Дняпровы хвалі з вясны да восені шумяць (Я. Купала).
Поўную форму маюць прыналежныя прыметнікі са значэннем індывідуальнай прыналежнасці ва ўскосных склонах (за выключэннем вінаваль-
нага): І малее запас з умалоту Скарынавых думак (Д. Бічэль-Загне-
тава).Поўнаяформаваўсіхсклонахуласцівапрыналежнымпрыметнікам са значэннем групавой прыналежнасці: Песня салаўіная вольна разліецца (А. Мілюць).
Катэгорыіродуілікуўпрыметнікаўвыражаюцца,якіўназоўнікаў,пры дапамозеканчаткаў.Алеўадрозненнеадназоўнікаўгэтыяформыз’яўляюц- цаадназначнымі.Уназоўнымсклонеканчаткі-ы, -іўказваюцьнамужчынскі род адзіночны лік (урачысты дзень, сіні званочак), -ая, -яя – на жаночы род адзіночны лік, -ае, -яе, -ое – на ніякі род адзіночны лік, -ыя, -ія – на множны лік для ўсіх трох родаў: Дзень стаіць над зямлёй, урачысты і сіні
(П. Броўка); Дарога партызанская, балоцістая, гразкая, ні ўзлесся, ні прасвету,нізоркіўвышыні(А.Вярцінскі); Напопеле,наруінахшуміць пераможнаежыта...Вышынісвятла–вяршыніжыцця,штобяссмерцем здабыта (А. Куляшоў); І толькі слова, толькі песня жывучыя, як мой народ(С. Законнікаў).
Канчаткіпрыметнікаўслужацьуніверсальнымсродкамвыражэнняроду і ліку, а таксама адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці назоўнікаў, незалежна ад іх зменнасці ці нязменнасці: У Лоры-парку мы захапляліся прыгажосцю
сіня-жоўтага ара і пярэстых какаду.
Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі. Найбольш прадуктыўным спосабам словаўтварэння прыметнікаў з’яўляецца марфалагічны, пада дзеныпрэфіксальным(супермодны←модны,алагічны←лагічны,пазаўча
76