Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

ад шчасця, ад удзячнасці людзям… (Я. Брыль); Не, відаць, ён адчувае яе неабходнасцькудымацней,ёнкудыболейпакутуе,ённаогулкрыхуздурнеў з-за яе, гэтай чароўнай дзяўчыны (В. Быкаў); Яшчэ далей, ужо ў межах горада, у глыбокай лагчыне цячэ рэчка Мухля(А. Наварыч) .

Памылковымі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове лічацца фор-

мы вышэйшай ступені дольш (ад далёка), пабольш, паменш, падалечай;

на перыферыі літаратурнай нормы знаходзяцца сёння выразы сама больш (менш,лепш,горш,пазней);нез’яўляюццанарматыўныміканструкцыітыпу

большдакладней,большлепш,меншхутчэй;найбольшвыразней,найменш прадуктыўней;надтапрыгажэй;найлепшзаўсіх,ранейусіх;дужамацней, вельмі вышэй; вельмі цудоўна.

ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ

Некаторыя прыслоўі ў кантэксце могуць пераходзіць у іншыя часціны мовы. У такім выпадку яны страчваюць уласнае лексічнае значэнне пры­ слоўяінабываюцьзначэннеадпаведнайчасцінымовы,прыгэтыммяняюцца граматычныя прыметы і сінтаксічная функцыя дадзенага слова ў сказе.

Уроліназоўнікаўчасцейужываюццачасавыяпрыслоўі:Мы,маладыя,

тады дужа ж ідэйныя былі (не менш, чым цяпер камп’ютарызаваныя): верылі ў светлае заўтра, у камуністычныя ідэалы… («Звязда»); Я ўжо спакайнейпрацую.Заўчора ісённядавёўдаканцадругіраздзел«Скіп’ёўска-

га лесу» (К. Чорны); Прагноз на паслязаўтра («Звязда»). Аднак пры пэўныхумовахсубстантываваццамогуцьіпрыслоўііншыхразрадаў,напр.:

Вечарампацягнулахаладкоміпраклятымісалаўінымі«стаката»,«мадэра-

та»,«піцыката» ісвістата(П. Сыч);Ведаюятваёнармальна!(І. Ша-

мякін).

Прэдыкатываміўсказестановяццапераважнаякасныяпрыслоўі:Мне стала так хораша, я пачуваўся такім бадзёрым (Л. Юрэвіч); Яму было

млосна ісумна(П. Місько);Ціха,спакойна.Інаватнеякціха радасна

(А. Адамовіч); Дзівосна. Чароўна, як у кіно (К. Травень).

Уроліняпэўна-колькасныхлічэбнікаўвыступаюцьусказеколькасныя прыслоўімнога,мала,нямнога,нямала,шмат,няшмат,трохі,багатаіг.д.: Шматзагадакледзьнекожнагаднявыстаўляевайна(В. Быкаў);Чытаў я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот цяпер пісалася (Ф. Багушэвіч); Сон у яго заўсёды быў трывожны,

233

якухлапчука,якізадзеньмноганабегаўся,меўзашматуражанняў(І.Шамякін);Браўдобрымароз,ізаночвыпалабагаташэраню(Ц. Гартны).

Вельмі актыўна прыслоўі могуць ужывацца ў ролі прыназоўнікаў:

Паабапалшашыстаялаваданаполі(К. Чорны);Пасяродвекавыхдубоў ураслі ў зямлю два вялікія камяні-валуны (В. Праўдзін); Пасля адлігі на стары ледзяністы снег нацерушыла лёгкага, як пух, снегу (А. Наварыч); Столькі было выпадкаў, калі я праносіў міма яго свой клопат і сваю ўвагу (В. Быкаў); З правага боку ўздоўж берага цягнулася белая града, то набліжаючыся да берага, то аддаляючыся (Я. Маўр); Вакол Азярка красаваліся пышныя кусты лазы і ракіты (Я. Колас). Выконваць функцыю прыназоўніка прыслоўе можа як самастойна, так і ў спалучэнні з невытворнымпрыназоўнікам,ствараючысастаўнывытворныпрыназоўнік:

Побач з ёй быў брат, які, відаць, толькі што вярнуўся (А. Жураўскі); Грываста-чырвоны, агонь выхапіўся з дубняку за канюшняю, што знахо­ дзіласякрыхунаводдальадвыгана(В. Казько);Ябыўвымушанысядзець поруч з гаспадыняй (У. Караткевіч); Недзе далёка-далёка за ўзгоркам патухала зара, а зусім блізка ад мяжы, па якой яны ішлі, стаяў пахілы мэндлік жыта (Я. Брыль).

Прыслоўі могуць выступаць у сказе і ў якасці злучнікаў: Калі загаво­ раць цені са мною – вось яна, адзінота... (В. Чаропка); Увесь груд, дзе стаяўдуб,выгараўдашчэнту(Я. Колас);Жывучыпобач,дзеці,якідарослыя,ведаліўасноўнымімовусваіхшматвекавыхсуседзяў(С.Давідовіч); Ледзь хадзіць навучыўся, давялося памагаць маці, зарабляць (І. Мележ); Дзядзька паказаў рукою на кусты перад лесам, куды настойліва тачылася вузенькая сцежачка, і задумаўся (Я. Сіпакоў).

Дастатковачастапрыслоўінабываюцьусказезначэннечасціц:Апоруч з ім плыла яна, проста плыла ў паветры, залацістая, белая, блакітная, як райская птушка, і вэлюм яе віўся ў паветры (У. Караткевіч); За Стрыклендам рака Фляй ужо значна зменшылася, бо яна страціла блізка што палову вады, якую даваў прыток (Я. Маўр); Гаспадыня з чыста беларускай гасціннасцю кожныя пятнаццаць хвілін «забягалася», каб удакладніць, ці не трэба мне чаго (Л. Рублеўская); І тут пачуў ціхае мурканне (А. Наварыч); А ўжо песні жнеек – гэта само адухаўленне працы (Г. Каханоўскі); Назаўтра, чуць святок, Андрэй пабег у вёску, каб паехаць па доктара (І. Пташнікаў); Ён нават здзіўляўся, што пражыў ледзь не трыццаць год у доме і амаль не ведаў суседзяў (В. Праўдзін); Ёншматчаговедае,гэтыЦімох:яшчэнапачаткувайныказаў,штонемец не набудзецца ў нас (М. Стральцоў); Але да многіх сэрцаў ён так і не дастукаўся(В. Чаропка);Мыдамовілісягаварыцьвыключнапракавярню (У. Арлоў);Аледзетамжартаваць!Ёйбылонедагэтага(К. Чорны);

234

Кудытутстраляцьбудзеш,людзейратавацьтрэба(В. Быкаў);Яктам ні таіся, заўтра вядома ўсё будзе многім (І. Мележ).

Калі прыслоўі выконваюць у сказе функцыю пабочных слоў, то перахо­ дзяцьуразрадмадальныхслоў:Сапраўды,ягоперакладыцудоўныя(А. Аркуш); Дадому ёй не хочацца, і мы кружым па скверы, напэўна, гадзіны паўтары(С.Алексіевіч); Не,бясспрэчна,усягэтаягісторыянеякяму не падабалася (А. Гара); Магчыма, я памыляўся, калі дайшоў да такога жыцця (А. Кудласевіч); Адназначна, «жывыя шахматы» не маглі не спадабацца («Звязда»); Гэта ўсё, безумоўна, не нова (Г. Бураўкін).

СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ

Адвербіяльнае словаўтварэнне (утварэнне прыслоўяў) адбываецца пераважна з дапамогай афіксаў, прычым практычна ўсімі афіксальнымі спосабамі.

Найбольш прадуктыўным з’яўляецца суфіксальны спосаб. Суфіксы прыслоўяўэтымалагічназвязанысасклонавыміканчаткаміназоўнікаў,хоць сёння,безумоўна,атаясамлівацьгэтыямарфемынельга,паколькігістарычныя канчаткі набываюць уласныя марфематычныя сувязі і мяняюць сваю функцыянальную значымасць, становячыся словаўтваральнымі суфіксамі. Адназоўнікаўпрыслоўіактыўнаўтвараюццаздапамогайсуфіксаў,аманімічных флексіям творнага склону назоўнікаў: -ам (-ом), -ем (-ём), -ой (-ою),

-ёй (-ёю), -ай (-аю), -яй (-яю), -амі (-ямі), (): бокам, бягом, днём, зімой, парою, сілай, часамі, днямі, ноччу, восенню. Асобныя адназоўнікавыя пры­ слоўімаюцьсуадносныязвінавальнымсклонамназоўнікаўсуфіксы() (крыху, каплю), таксама сустракаюцца і іншыя суфіксы: -ком (сілком), -оў (дамоў).Найбольшжапрадуктыўнымтыпамісамымбагатымуколькасных адносінах з’яўляецца ўтварэнне прыслоўяў ад прыметнікаў з дапамогай суфікса (зрэдку , у адзінкавых выпадках ): добра, ласкава, шчыра,

светла, шчымліва, марудна, выключна, адкрыта, прыстойна, уважліва, адназначна, бездакорна, даўно, знешне.

Адлічэбнікавае суфіксальнае ўтварэнне прыслоўяў непрадуктыўнае, мае вельмі абмежаваны характар і адбываецца з дапамогай суфікса -ойчы: аднойчы,двойчы,тройчы.Суфіксальнаеўтварэннепрыслоўяўаддзеясловаў набываепрадуктыўнасцьугутарковымстылііажыццяўляеццапрыдапамозе суфіксаў-ма,-ом(-ам), -ком:кішма,лежма, цурком,цягам,ходам,тайком.

Найчасцей такія прыслоўі ўжываюцца ва ўстойлівых спалучэннях з утва-

ральнымдзеясловам:бегмабегчы,седзьмасядзець,крычмакрычаць,гульма

235

гуляць, роўма раўці, валам (на)валіць, тырчком тырчаць. Новыя прыслоўі могуцьактыўнаўтвараццаіадасноўпрыслоўяўздапамогайсуфіксаў-еньк-

(-эньк-)/-аньк-,-утк-(-ютк-),-ечк-(-ачк-),-к-,-усеньк-(-юсеньк-),-усенечк- (-юсенечк-), -енн- (-энн-), -эрн-, -эзн-, -эразн-, -ават- (-яват-), -ав- (-яв-): роўненька, чысцютка, страшэнна, пазнавата. Гэта формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці.

Непрадуктыўным прэфіксальным спосабам прыслоўі ўтвараюцца толькі ад прыслоўяў пры дапамозе прыставак не- (ня-), ні-, за-, на-, па-,

абы-:некалі,ненадоўга,нядарам,няшмат,нідзе,нікуды,ніколькі,задарам, задоўга, засветла, занадта, залішне, залетась, насупраць, назаўсёды, на- скрозь,намнога,паводдаль,папарна,паабапал,пабольш,абы-дзе,абы-калі.

Значна радзей ужываюцца прыстаўкі у-, паза-, пасля-: упоперак, упоплеч,

узапар, пазалетась, пазаўчора, паслязаўтра.

Таксама толькі ад прыслоўяў утвараюцца новыя прыслоўі з дапамогай

постфіксаў-сьці(-сь),-небудзь,-кольвек(-колечы,-кольвечы):калісьці,дзесь, куды-небудзь, як-небудзь, дзе-кольвек.

Пры прэфіксальна-суфіксальным утварэнні прыслоўяў у якасці ўтваральных асноў выступаюць усе знамянальныя часціны мовы, але найбольш прадуктыўным пры гэтым спосабе з’яўляецца адпрыметнікавае і адназоўнікаваеўтварэннепрыслоўяў.Адназоўнікаўпрыслоўіўтвараюццаз дапамогайпрэфіксаўз-(с-, со-, са-),да-,на-,па-(по-),у-(ва-),а-ўспалучэнні зсуфіксамі(),(), ,() / :зверху,спераду,скраю,здалі,згары, звечара, зрання; дадому, даволі, дарэшты, дазвання; напрадвесні, нагары, напярэймы,наперадзе,налета,назло,насілу;папераду,пазавуголлю,паволі, поначы, папраўдзе; умеру, уволю, убакі, употайкі, унаймы, уверсе; апоўдні,

апоўначы.Уадзінкавыхвыпадкахвыкарыстоўваюццапрэфіксыза-,ад-, к-,

спад-, у- разам з суфіксамі -ам, , , -ку: замужам, адразу, адвеку, кнізу,

спадылба, улетку. Ад прыметнікаў прыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе прыставак па-, на-, да-, з- (с-), у-і суфіксаў -аму (-яму) / -ому, , , (), -ую, :па-святочнаму,па-зімняму,па-старому,папросту,памалу,падоўгу, па-чалавечы; надоўга, направа, напрамую, напрапалую; дагала, дасыта, дапаўна; здаўна, справа, зрання, здалёку; уручную, улева, упаўне.

Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне прыслоўяў ад іншых часцін мовы вызначаецца пераважна непрадуктыўнымі словаўтваральнымі тыпамі. Адзайменнікавыя­ прыслоўі найчасцей утвараюцца ад прыналежных займеннікаўздапамогайпрэфіксапа-ісуфікса-аму(-яму)/-му:па-нашаму, па-іхняму, па-мойму, па-свойму. Пры ўтварэнні прыслоўяў ад займеннікаў іншых разрадаў могуць ужывацца прэфіксы на-, наво-, ніза- і суфіксы ,

, :настолькі,наколькі,нашто,навошта,нізашто.Адасноўлічэбнікаў утварэнне прыслоўяў адбываецца з дапамогай прыставак на-, у-, с-, па- і

236

суфіксаў (), (), -іх (-ых), -ох (-ёх), -ух (-юх), -ому: надвае, натрае, удвая, утрая, удваіх, упяцярых, учатырох, ушасцёх, удвух, удзвюх, спярша,

па-другому. Ад дзеясловаў прыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе прэфіксаў

без- (бес-), у-, з- (с-), на- і суфіксаў -ку, , -кі: безупынку, бесперастанку, уперамешку,упрыкуску,зроду,спрасонку,наперагонкі.Адпрыслоўяўновыя прыслоўі ўтвараюцца конфіксам па- + : памалу, патроху, падоўгу.

Упараўнаннізпрэфіксальна-суфіксальнымспосабамбольшайпрадук- тыўнасцю вызначаецца прэфіксальна-нульсуфіксальнае ўтварэнне пры­ слоўяў. Гэтым спосабам пры дапамозе прэфіксаў на-, у- і нулявога суфікса прыслоўівельміактыўнаўтвараюццаадназоўнікаў(нанач,наперад,наверх,

накрыж, насмерць, убок, увысь, уперад, удалячынь, увосень) і дзеясловаў (наперабой, навыпуск, напавал, напаказ, наўцёк, уплаў, уроскід, усутыч,

удагон, упрытык). Пры ўтварэнні адназоўнікавых прыслоўяў часам сустракаеццаспалучэнненулявогасуфіксазнекаторымііншыміпрыстаўкамі,

такімі як над-, па-, за-: надгаладзь, паверх, замуж, зараз. У аддзеяслоў-

ных прыслоўяў сінонімам да прэфікса у- можа выступаць наўз-: наўзамен (узамен), наўздагон (удагон), таксама спарадычна сустракаецца прыстаўка няў-:няўцям.Акрамятаго,адзінкавыяпрыслоўімогуцьутвараццаяшчэіад прыметнікаў з дапамогай прыставак наў-, наўс-, з-, по- і нулявога суфікса:

наўкос і наўскос, зноў, здалёк, побліз.

Шляхам складання і складання ў спалучэнні з афіксацыяй утвараецца невялікая частка беларускіх прыслоўяў. Гэта складанне аднакаранёвых, аднолькавых, адфразеалагічных або процілеглых па значэнні прыслоўяў (апошнія не маюць сталага парадку размяшчэння кампанентаў і могуць мяняцьіхмесцамі):дзе-нідзе,як-ніяк,калі-нікалі,куды-нікуды,мала-памалу, роўна-роўненька; ледзь-ледзь, нізка-нізка, прыгожа-прыгожа, ціха-ціха; далей-болей, воляй-няволяй, сам-насам, шыта-крыта; так-сяк (сяк-так), сям-там (там-сям), туды-сюды (сюды-туды), сяды-тады (тады-сяды);

складанне з першым кампанентам паў- (напаў-) і прыслоўем або дзеепры­ слоўемуфункцыіпрыслоўя:паўжартам,паўбегам,паўдзіка,напаўсур’ёзна, напаўлежачы,напаўпрацуючы;складаннезінтэрфіксам-ым-:поўным-поў- на, даўным-даўно, роўным-раўнюсенька. Складанне з суфіксацыяй прад-

стаўленаспалучэннемзайменнікаштозназоўнікамісуфіксамі, , , :

штолета, штодня, штохвіліны, штомінуту; аддзеяслоўнымі ўтварэннямі

зсуфіксам -ам і першымі кампанентамі сам, міма: самавукам, самаходам, мімаездам, мімалётам; спалучэннем кампанента сама ў постпазіцыі да асновы прыслоўя: таксама, гэтаксама, тамсама; адназоўнікавымі пры­ слоўямізсуфіксамі-ам,-ым:век-векам,час-часам,чын-чынам.Складанне

знулявойсуфіксацыяйсінанімічнасуфіксальнымкампозітамзпрэфіксоідам

што-: штомесяц, штогод, штотыдзень, штовечар. Прэфіксальна-нуль-

суфіксальна-складаныя прыслоўі ўтвараюцца з дзвюх аднолькавых асноў

237

разам з прэфіксамі на-, по- ў другой аснове: перш-наперш, крыж-накрыж,

шыварат-навыварат, раз-пораз. Прэфіксальна-суфіксальна-складаныя

прыслоўі маюць прыстаўкі на-, у-, першы структурны кампанент паў- (на-

паў-) і суфіксы , , , : напаўнакалу, паўголасу, напаўпаварота, напаўсілы, напаўдарозе.

Акрамя марфалагічнага спосабу ўтварэння прыслоўяў, прадстаўленага ў асноўным афіксальнымі спосабамі і складаннем, прыслоўі ўтвараюцца і немарфалагічным шляхам. Варта адзначыць, што асобныя прыслоўі, якія на сучасным этапе развіцця мовы лічацца невытворнымі, гістарычна ўтварыліся лексіка-сінтаксічным спосабам – шляхам зрашчэння дзвюх ці некалькіх лексічных адзінак у адну: сёння, датла, сёлета, летась, аберуч, басанож, цяпер. Аднак найперш пры немарфемным утварэнні прыслоўяў мымаемнаўваземарфолага-сінтаксічныспосаб–пераходаднойчасціны мовы ў іншую. Разнавіднасцю яго з’яўляецца адвербіялізацыя – пераход у прыслоўе слоў розных часцін мовы са зменай лексічнага і граматычнага значэнняў і сінтаксічнай функцыі.

Так,упрыслоўіўпэўнымкантэксцемогуцьпераходзіцьназоўнікі:Я ж іхстрахякбаюся(В. Быкаў);дзеепрыслоўі:Яневедаю,калітыадпачываеш. Ты нават ясі стоячы (І. Шамякін); Найхрабрэйшы з герояў мог кідацца на коп’і, амбразуры з кулямётамі, са святою песняй узыходзіць на вогнішча, смеючыся ісці па канаце, нацягнутым між высачэзнымі неба­ скробамі,іўздрыгваць,нібызаяц,адслабагагуку,якіўглухімлесераптоўна раздаваўся за ягонай спінай (Л. Дайнека); Карчмар даўно ўжо драмаў седзячы, пасля выйшаў у бакоўку, а Нявада ўсё яшчэ гаварыў пра родны кут, пра Волечку, пра шыпшыну (К. Чорны); займеннікі: Што сумуеш? Чаго перажываць? Усё роўна нікому яшчэ не ўдалося з неба зорку дас­ таць (В. Чаропка); Паслухай, чаго ты зноў з бацькам завёўся? (А. Жу-

раўскі); прыназоўнікі: Калі гаспадыня будзе за(А. Федарэнка);

Я не супраць, – ціха адгукнуўся Эсэр (В. Быкаў);. Я тут і сяду. Ні­ хто не супраць? (А. Бацюкоў); часціцы: Кабылка пляцецца абы-абы(Я. Брыль); Не смяяўся дзед з Сымонкі, не ўшчуваў яго ні-ні, частаваў з свае скарбонкі, бавіў цэлыя з ім дні (Я. Колас); выклічнікі: Месца ж у цябе ўга колькі… Жыць можна ўга як (І. Дуброўскі); Во! А тут крыві пралілося ого колькі! Не можа быць, каб дарма (В. Быкаў); Жывём і жыць будзем ого-го!.. (М. Зарэцкі). Спосабам пераходу ад інфінітыва дзеясловаўтварыласяпрыслоўечуць,якоеўжосталазамацаваласяўсістэме прыслоўяў: Зноў было ціха і змрочна ў пакоі, зноў чуць відна была вуліца, а за ёю шырокі пляц з цёмнымі ўжо абрысамі дрэў (К. Чорны); А я ж быў–чуцьжывы,слабы(Ф.Багушэвіч); Уньтам,завёскаю,чуць-чуць калышацца ў межах пажоўклае жыта... (Я. Колас).