Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

сном і расстаннем (Т. Бондар). У выпадках, калі суб’ект дзеяння і яго аб’ектвыражаюццанеадушаўлёныміназоўнікамі,значэннестанувыступае семантычна не так выразна: Дзе-небудзь пад лясным сухастоем чарвівее грыб, і ніхто не патрывожыць яго павольнага знікнення са свету, пакуль ён не размыецца дажджамі (К. Чорны). Рэдка сустракаюцца дзеясловы залежнага стану закончанага трывання: Я думаў – пройдзе ўсё, і ў лютым холадзелістабарвеццаветрамідажджом(М. Танк).Прыгэтымзначэнне залежнасці таксама аслабляецца.

У пэўных выпадках аб’ект дзеяння і яго суб’ект могуць супадаць у аднымслове,ітадыдзеяннеякбызамыкаеццаўсамімсабе,агэтасловаўсказе звычайна з’яўляецца дзейнікам: Я мыюся; Я распрануўся; Мы спыніліся­ ля ручая (А. Куляшоў).

Аднастанавыя дзеясловы

Аднастанавыя дзеясловы – гэта дзеясловы, якія не ўтвараюць суадносных пар па стане. Яны не маюць суадносных адпаведнікаў – зваротных дзеясловаў залежнага стану: дзякаваць, лізнуць, рвануць. У групу аднастанавыхуключаюццаўсенепераходныядзеясловы.Янынемаюцьінемогуць мець суадносных адпаведнікаў у залежным стане. Сюды ўваходзяць дзея­ словысазначэннемдзейнасці:камандаваць,калектывізаваць;руху:бегчы,

плысці;працяглага,нязменнагадзеяння:вісець,цямнець‘віднеццацёмным’

(удалечыні цямнеў пералесак); са значэннем зменнага стану: раставаць,

світаць. Усе гэтыя дзеясловы (асабовыя і безасабовыя) не могуць спалучаццазпрамымдапаўненнем:Зрэчкіпатыхаевільгаццю(А. Асіпенка); (Старшыня. – В. Р.) дзякаваў Сашкавай маці, што яна хадзіла дапамагаць жанчынам выполваць свірэпку з пшаніцы(М. Даніленка); Грыміць, гудзе ўсё недарэчнае, штораз віхор гучней, прудчэй (У. Жылка). У групу аднастанавых таксама ўваходзяць непераходныя дзеясловы з фармальным выражэннем незалежнага стану постфіксам -ся (-ца): прывітацца, мыцца,

рухацца,сумнявацца,збірацца;безасабовыязваротныядзеясловы:жывецца, спіцца,працуецца;толькізваротныядзеясловы:баяцца,смяяцца,саромецца; безасабовыя дзеясловы: нездаровіцца, няможацца.

ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА

Катэгорыя ладу дзеяслова

Катэгорыя ладу – гэта граматычная катэгорыя, якая выражае агульнае значэнне адносін дзеяння да рэчаіснасці. Дзеянне можа ўспрымацца як рэальнае, г. зн. як дзеянне, якое сапраўды можа мець месца ў цяперашнім, прошлым або будучым часе (абвесны лад); яно можа быць магчымым пры

169

пэўныхумовах(умоўнылад),абоягонеабходнавыканацьпазагадзе,просьбе,пажаданні(загаднылад).Уадпаведнасцізгэтыміадносінамівыдзяляюць тры лады дзеяслова: абвесны, умоўны і загадны.

Катэгорыя ладу – словазмяняльная катэгорыя, яе прадстаўляюць рады асабовыхсловаформ:чытаю,чытаеш,чытае,чытаем,чытаеце,чытаюць; чытаў,чытала,чыталі;будучытаць,будзешчытаць,будзечытаць,будзем чытаць, будзеце чытаць, будуць чытаць; чытаў бы, чытала б, чыталі б;

чытай,чытайце.Гэтакатэгорыянамінатыўная.Янавыражаесваезначэнні незалежна ад сінтаксічнай сувязі слоў.

Абвесны лад дзеяслова

Абвесны лад дзеяслова называе, абвяшчае дзеянне як рэальны факт або яго адсутнасць. Катэгарыяльным значэннем дзеяслова абвеснага ладу з’яўляецца значэнне рэальнасці, г. зн. той, хто гаворыць, сцвярджае або адмаўляедзеяннеўмомантгутаркі,упрошлымціўбудучымчасе.Ягограматычнае значэнне выяўляецца праз формы часу, асобы і ліку. Дзеясловам абвеснагаладузвычайнаўласцівыўсеформысловазмянення,характэрныя длягэтайчасцінымовы:цяперашні,прошлыібудучычас,трыформыасобы ў адзіночным і множным ліку. Выключэнне складаюць толькі безасабовыя дзеясловы, у якіх словазмяненне па асобах няпоўнае.

Дзеясловы абвеснага ладу найбольш часта выкарыстоўваюцца ў тэкстах маналагічнага, апісальнага, апавядальнага характару. Напрыклад, ва ўрыўку «Мядзведзічы»: Смяецца аж захліпаецца Алеська на Шурыных каленях. Нагамі перабівае, твар і шыю рукамі стараецца закрыць – так нясцерпна казычыцца травінка, якою водзіць Шура ля вуха. Перастане – у Леські твар закрыты яшчэ рукамі, але яна хітра глядзіць праз шчылінку між пальцаў. Шура ўжо забылася на яе, гаворыць нешта з яе маткаю

(К. Крапіва). Тут усе дзеясловы (акрамя інфінітыва закрыць) маюць катэгорыю абвеснага ладу.

Значэнніабвеснагаладуўключаюцьусябезначэнніцяперашняга,прошлага і будучага часу.

Загадны лад дзеяслова

Загадныладвыражаепросьбу,загад,пажаданне,пабуджэнневыканаць тое або іншае дзеянне, што могуць адносіцца як да асоб, так і да іншых жывых істот, абстрактных і канкрэтных прадметаў: Плаці, цётачка, не спрачайся, бо будзе горш (Я. Скрыган); Сцяной высокай падымайся, бор, паблытай, ночка, сцежкі і сляды і пагасі праменне ясных зор, каб зверы-немцы не прыйшлі сюды (М. Танк).

Сістэма форм загаднага ладу ўключае пяць элементаў: ●●дзве простыя формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку;

170

●●форму, якая абазначае сумеснае дзеянне; ●●дзве складаныя формы 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку.

Форма 2-й асобы адзіночнага ліку выражае пабуджэнне да дзеяння, накіраванае да адной асобы; форма 2-й асобы множнага ліку выражае пабуджэннедадзеяння,накіраванаеданекалькіхасоб;формысумеснагадзеяннявыражаюцьпабуджэнне,якоенакіраванаданекалькіхасоб,уключаючы гаворачуюасобу;формы3-йасобывыражаюцьпабуджэнне,якоенакіравана да асобы (асоб), якая не з’яўляецца субяседнікам.

Формы загаднага ладу ўтвараюцца ад асноў цяперашняга часу.

Самайпашыранайз’яўляеццаформа2-йасобыадзіночнагаімножнага ліку.Найбольшаячасткадзеясловаўутвараеформудругойасобыадзіночнага ліку з дапамогай націскных суфіксаў (): (яны) адамкнуць – адамкні,́

гавораць – гавары́, вучаць – вучы́, вядуць – вядзі,́нясуць – нясі,́жывуць – жыві́, купяць – купі́і г. д.

Калі аснова цяперашняга часу заканчваецца на заднеязычныя г, к, то адзначаюццачаргаванніг//ж,к//ч:бягуць–бяжы,лягуць–ляжы,сяку ць– сячы, пякуць – пячы.

Назаканчваеццаформа2-йасобыадзіночнагалікузагаднагаладуне- каторыхаднаскладовыхдзеясловаўівытворныхадіхувынікугістарычнага чаргавання [й] // [і]: п’юць [пjуц’] – пі, б’юць [бjуц’] – бі, уюць [уjуц’] – ві,

адальюць [адал’jуц’] – адлі.

Дзеясловы, аснова цяперашняга часу якіх заканчваецца на [-аj], у 2-й асобе адзіночнага ліку загаднага ладу заканчваюцца на [j]: (яны) чытаюць

[чытаj-уц’]–чытай,думаюць[думаj-уц’]–думай,гадаюць[гадаj-уц’] – га-

дай, слухаюць [слухаj-уц’] – слухай. Некаторыя з падобных дзеясловаў мо- гуцьмецьдзвеформызагаднагаладу:дыхаюць[дыхаj-уц’]–дыхай,дышы.

Раддзеясловаўмаезагаднылад,якізаканчваеццаназычны:адстаюць– адстань, стрэнуць – стрэнь, нацэляць – нацэль, уцешаць – уцеш, рэжуць – рэж,кінуць–кінь,мазоляць–мазоль,сыплюць–сып,бянтэжаць–бянтэж, плавяць – плаў.

Форма загаднага ладу 2-й асобы множнага ліку ўтвараецца шляхам да- лучэнняканчатка-цедаформыадзіночнагаліку:вядзі–вядзіце,купі–купіце,

гавары – гаварыце, чытай – чытайце, пячы – пячыце, накрый – накрыйце, рэж – рэжце, кінь – кіньце.

Загадныладмаетаксама форму 1-й асобы множнага ліку.Паколькі займеннік 1-й асобы абазначае гаворачую асобу і іншых людзей, гэта форма загаднага ладу выражае пабуджэнне да сумеснага дзеяння. Дзея­ словы хадзем, успомнім, адпрацуем азначаюць, што адзін або некалькі чалавек і гаворачая асоба пабуджаюцца да дзеяння, якое названа гэтымі дзеясловамі.

171

Форма1-йасобымножнагалікузагаднагаладуўтвараеццаздапамогай канчаткаў -эм (-ем), -ым (-ім): збярэм, падымем, сцішымся, спынім і г. д.

Адхіленнем ад літаратурнай нормы трэба лічыць формы на -ом (-ём) тыпу збяром,спяём,якіясустракаюццаўмастацкайлітаратуры.Формы1-йасобы на -ма, -мо ўжываюцца пад уплывам некаторых мясцовых гаворак значна больш часта, у тым ліку нашымі вядомымі пісьменнікамі М. Лыньковым, К. Крапівой, М. Багдановічам, П. Панчанкам, Я. Коласам і інш.: Да канца,

браты,будзьма цвёрдымі(Я. Колас);Кіньма жадумкіабдолігаротнай (М. Багдановіч); Аднагодкі Кастрычніка! Станьма сягоння пад сцягі (П. Панчанка); Спяшаймася! Пойдзем лесам да ракі (М. Лынькоў); Гэта Дрыль… Хаваймася! (К. Крапіва).

Загадны лад мае таксама складаныя формы выражэння. Загад у ад- носінахда1-йасобымножнагалікуможавыражаццачасціцайдай,давай(це)

ідзеясловам у форме будучага часу або інфінітыва: давай(це) заспяваем,

давай(це) будзем чытаць, давай(це) пойдзем, дай паспрабуем, давай пра-

цаваць.Звычайнаўтакойформеўтрымліваюццазаклікдапачаткудзеяння, просьба дапусціць да выканання дзеяння, ветлівае пабуджэнне да дзеяння:

Эй, вы,–сказаўнарэшцея,грукнуўшыкулакомушклобудкі, давайзакру-

гляцца! (М. Стральцоў).

Складаную форму ўяўляюць сабой таксама заклікі і пажаданні, якія выражаюццачасціцайняхайі3-йасобайадзіночнагацімножнагалікуцяпе-

рашнягачасу:няхайжыве,няхайпаслухаюць,няхайзгіне,няхайквітнеюць

іда т. п. Асобую форму закліку ўяўляюць форма 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу даеш і назоўнік у вінавальным склоне, тыпу Даеш

Варшаву! Даеш Берлін! Даеш ураджай! Даеш перамогу!

Загаднасць можа выражацца і пры дапамозе прыслоўяў: За работу

жыва, жыва! Каб нас доля не ўшчувала (Я. Колас).

Умоўны лад дзеяслова

Дзеясловы ўмоўнага ладу абазначаюць дзеянне, якое можа ці магло б адбыцца, калі будуць выкананы пэўныя ўмовы. Сваё выражэнне ўмоўны лад звычайна знаходзіць у формах прошлага часу з дадаткам да іх часціцы бы(б).Гэтачасціцаможазнаходзіццаўсказеякнепасрэднапрыдзеяслове, так і аддзяляцца ад яго іншымі словамі, далучацца да падпарадкавальных злучнікаўсазначэннемумовыабоўступкі(што,калі,хоць,хаця):«Чагоўжо хлусіш? Прызнаўся б нечага», – параіў нехта з мужчын (К. Крапіва); Я і сам прыціхаю пад клёнам: паляцець залатым бы лісцём ды упасці далёка… (П. Глебка); Заўсёды ўгодлівы, ён і цяпер баіцца, хаця б на яго не пакрыўдзіліся, што адрывае ад работы (К. Крапіва).

172