Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ

Ступень праяўлення прыметы (высокая ці нізкая мера якасці, непаўната якасці) можна перадаць не толькі пры дапамозе ступеней параўнання,

але і шляхам суфіксацыі (белы – бел-еньк-і, вялікі – веліч-эзн-ы, малы – мал-юсеньк-і, сіні – сін-яват-ы), прэфіксацыі (вялікі – за-вялікі, натураль- ны–звыш-натуральны,сучасны–ультра-сучасны),паўторуслоў(сіні-сіні, цёмны-цёмны, вясёлы-вясёлы).

Памяншальна-ласкальнае значэнне перадаецца пры дапамозе суфік-

саў -аньк-, эньк- (-еньк-): Часам (Юлька. – С. Я.) бывае ласкавенькай, до-

бранькай і міленькай (З. Бядуля); Цёмны сад – вінаград, цвет бяленькі

вінёвы,– і агністы пагляд,ігарачыя словы (М.Багдановіч); А я ўпечы непаліла,мілымой,міленькі,аяесціневарыла,голубмойсівенькі(Нар.).

Для выражэння высокай ступені якасці выкарыстоўваюцца суфіксы

-утк- (-ютк-), -усеньк- (-юсеньк-): І вось у вечным змаганні між сабою дабраізла,праўдыіфальшупраходзіцьчалавечаежыццё,нібымалюсенькая кропля ў акіяне вечнасці (З. Бядуля); Больш бы даражыў кожным днём сваім, каб другі раз быў маладзюсенькім (М. Танк); Міхал ідзе, сляды чытае: вось тут танюткі ланцужок лёг так прыгожа на сняжок – то пара кропак, то дзве рыскі (Я. Колас).

Значэнне высокай меры якасці перадаецца пры дапамозе суфіксаў

-озн-, -эзн-, -енн- (-энн-), -ізн-, -ізарн-: Страшны замак, цяжкі, грозны. Пара вежаў, як адна, а навокал роў глыбозны (Я. Колас); У Беларусі для Свята-Троіцкага сабора адлілі велічэзны звон, вага якога 1280 кілаграмаў («Звязда»); Гумно здаравеннае. Зірнеш на ніз – ледзь не закружыцца ў вачах (Я. Брыль); Праўда, тут вайна. Вялізная, лютая, небывалая на зямлі вайна (В. Быкаў) ; Велізарнае багацце і слава роду Радзівілаў са­ дзейнічаліпапулярнасціпалацавагакомплексудалёказамежамітагачаснай Беларусі («Звязда»).

Длявыражэннязначэннянепаўнатыякасцівыкарыстоўваюццасуфіксы

-ав-(-яв-),-ават-(-яват-):Беларусь,славянбялявыкрай,крайбяскрыўдных самых і рахманых... (В. Зуёнак); У цёмным небе – хараводы сіняватых зорак,уцёмнымнебесвеціцьмесяцзалатымсярпом…(М.Багдановіч).

Прыметнікі з семантыкай значнага перавышэння меры якасці ўтвара-

юцца пры дапамозе прыставак за-, звыш-, ультра-: Нішто сабе хлопец і з выглядуіпанатуры.Замалады,праўда,звецяркомяшчэўгалаве(Т. Хадкевіч); Ён [Хам] гатовы быў ужо дапусціць, што на Франку ўплываюць нейкія звышчалавечыя сілы (Э. Ажэшка); Педагогіка Марыі Мантэсо-

88